Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Да замка! Да замка! Хрыста забіваць павялі! Забойства!

Калі б нехта глянуў з вышыні, ён бы ўбачыў, што па вуліцах, у розных канцах, мітусіцца некалькі такіх фігурак.

На Піўной кідаўся ад дзвярэй да дзвярэй Зянон:

— Людзі! Хрыста забіваюць! Хрыстос прыйшоў!

Крык каціўся вулкамі. Але рэдка-рэдка дзе расчынялася акно. Вуліцы, здавалася, вымерлі, безудзельныя ад адчаю.

Раўла на вуліцы Стрыхалёў дуда.

— На дапамогу! Хрыстос прыйшоў у Гародню!

У рэдкіх непрыкрытых аканіцамі шыбах дагараў

крывавым святлом захад. Так слаба і неахвотна, так рэдка. Згасаў, як воля вялікага горада да ўставання. Яна ледзь тлела за гэтымі рэдкімі шыбамі. І лямантам у пустэлі былі крыкі, што глуха згасалі ў цяснінах вуліц.

— Хрыстос! Хрыстос з апосталамі прыйшоў у Гародню!

Кляонік і Марка лупілі ва ўсе дзверы Разьбярнага Кута.

— Людзей забіваюць! — крычаў Кляонік.

— Ну чаго там? — пытаў сонны голас з-за аканіц.

— Людзей забіваюць! Кажуць, Хрыста!

— А-а.

Першая зорка запалала ў празрыста-сінім небе.

Апошнія промні заранкі адбіваліся на руках Вуса, якімі ён грукатаў у дзверы. Рукі ў яго былі цяпер нібы з чырвонага золата.

— А-а. Тфу! Свінні сонныя.

Пабег, спатыкнуўся аб жабрака, які спаў на ўзбочыне.

— Хрыстос прыйшоў.

— Кінь, спаць хачу.

Гіаў Турай схапіў загрудкі чалавека ў багатай вопратцы, патрос. Ім аказаўся немец.

— Хрыстос у Гародні! Хрыстос уваскрэс!

— А-а, — сказаў немец. — Ён і ф мінулы гот такой ша штука фыкінуў.

— Тфу, каўбаса, — махнуў рукою Турай.

Згасалі верхнія вокны ў дамах. Безнадзейна згасала воля вялікага горада. І ўсё ярчэй у ліпеньскім небе разгараліся зыркія зоры. Ззяў золатам прыгажун Арктур, рассыпаліся ля яго валасы Беранікі.

Зіхацела на поўначы, зусім нізка ад далягляду, шматкаляровая Капэла, і беглі да яе паўз Альтаір і Дэнэб туманныя віхуры Шляху Продкаў. І тады, у адчаі ад таго, што нічога нельга зрабіць, што ўсе глухія ў гэтым горадзе, Кірык Вястун стаў перад парталам касцёла дамініканцаў і, узняўшы рукі ўгору, з апошніх сіл, непрытомна і раз'юшана залямантаваў:

— Хрыстос прыйшоў у Гародню!

Маўчанне. Касцёл, здавалася, падаў на чалавека. Высокі, да зор шпілямі. Цішыня. Больш на паўночны захад зіхацелі над самай зямлёй Блізнюкі — брат залаты і брат белы. Яны бліжэй адзін да аднаго, чым людзі. Або унь як цесна збіліся вакол Нявесты, вакол белай Нявесты*, яе жаніхі, два браты — плячо да пляча**, і іхні нізенькі сапернік***. Так блізка, як ніколі не бываць людзям.

* Вега.

** Бэта і Гама сузор'я Ліры.

*** Дэльта Ліры.

І ў адчаі, разумеючы, што ўсё адно, што ў лепшым выпадку варта схопіць яго за буянства, Кірык зноў ускінуў да зор рукі і закрычаў:

— За-бі-ва-юць Хрыста-а-а-а!

Рэха, што заўсёды было ў вежах, падхапіла крык, пачало адкідаць, гуляць з ім, як з мячом. У верхніх ярусах званіцы пачалі выбухаць дзіўныя

гукі:

— …ва-а… та-а… та-та-та!

І раптам здарылася дзіва. Ляснулі аканіцы, і ў акне з'явіўся белы твар.

— Чаго?

— Хрыста катаваць павялі.

Яшчэ і яшчэ галовы з'яўляліся ў вокнах.

— Дзе? Дзе?

— Хрыста забіваюць! У замку! Хрыстос прыйшоў у Гародню. Нас бараніць.

Адзін чалавек выйшаў з дому і другі. І трэці… Цяпер крычалі чатырох. Выйшаў заспаны чалавек з кордам.

— Што такое?

— Катаваць павялі! Ганец сказаў, што яны яго — па гардзёлцы! Што нам не ён патрэбен, а даўгавая турма!

Гэтая абраза перапоўніла чашу цярпення. Узвіўся да шпіляў званіц рык.

…І тут пайшло. Выбеглі з халупы два чалавекі з молатамі. Кінуўшы бедную крамку, выскачыў з бязменам гандляр.

— Хрыста ратаваць! — крычалі дзесяткі галасоў.

Усё абрастаючы, натоўп каціўся за Кірыкам. Грукалі ў дзверы, у вокны. Білі ў іх молатамі так, што ўздрыгвалі дамы, і, хочаш не хочаш, трэба было выходзіць.

Ля карчмы натоўп вырас удвая, прыядналіся бражнікі. Карчмар крыкнуў і, скінуўшы з пожага ў агонь курай — полымя шуганула, нібы з пекла, — прыяднаўся да тых, што ішлі. П'янічкі захапілі паходні. І калі раней у канцы вуліцы, на захадзе, ззяў у вочы людзям жоўты Арктур, пуцяводная лампада, то цяпер зоры нібы пабляклі ў чырвоным зарыве.

Непадалёку ад Ростані прыяднаўся да гурмы Зянон з сотняй людзей, а на самой Ростані — натоўп, які вялі Кляонік і Марка.

Валілі і валілі з дамоў, завулкаў, тупікоў яшчэ і яшчэ людзі. З ланцужнымі жгутамі, з доўбнямі, з іржавымі сякерамі, з друкамі, выламанымі з платоў, з лукамі.

Кінуўшы ля мясных радоў статак, прылучаўся да плыні пастух з прашчою, мяснік з разаком.

— Хрыстос прыйшоў у Гародню!

Цяпер ужо аніяк не менш за семсот чалавек валіла да замка.

Ноч чырванела агнём.

Сінедрыён на ўсе вочы разглядаў Багдана Роскаша. Відовішча было сапраўды дзіўнае. Пад мешкавінаю хітона тапырылася пацёртая шляхецкая чуга, у запазусе была мехавая шапка (нібы кот прыгрэўся і спаў). А на нагах — такія самыя мужыцкія поршні, як ва ўсіх.

Роскаш стаяў, ганарліва адставіўшы нагу. Даволі магутнае пуза — наперад, грудзі напнуў, твар — чырвоны, вочы — вырачаныя, вусы — заліхвацкія, звіслі да сярэдзіны грудзей, шчокі — трохі адвіслыя і такія круглыя, быццам ён іх назнарок надзьмуў.

Непрымірыма глядзелі на сінедрыён каламутна-сінія вочкі. Грэбліва быў скрыўлены рот — рот аматара выпіць і задзіры. Для паўнаты карціны не хапала толькі шаблі.

— Ты хто? — спытаў Лотр.

— Не чулі, ці што? — грэбліва кінуў Багдан. — Я Роскаш Багдан. Беларускі шляхціц. Вось.

— Ты зараз не шляхціц, а падсудны, — сказаў Лотр.

— Гэта вы — адзін выгляд, а шляхта была, ёсць і будзе. Зброю вось толькі я ў фургоне пакінуў, а то не на мяне б вы зараз выскаляліся, а на вечка сваёй труны.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5