Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

Кляонік паспрабаваў нешта крыкнуць — яго не ўчулі. І раптам хобат рыгнуў доўгай спадзістай паласою агню. Чорна-чырвоным струменем, з якога падаў уніз агнявы дождж.

Рогат змяніўся стогнамі, енкамі і крыкамі жаху. Людзі кінуліся прэч. Сярод агню, які заліваў мост, курчылася з дзесятак цел. І адразу рык гневу даляцеў адусюль. Народ зноў кінуўся да брамы, і хобат зноў плюнуў, на гэты раз бліжэй. Людзі кінуліся з моста.

— Стойце! — Кляонік выбег з тунеля. — Стойце! Стойце, брыдкія вы! Стойце! Гэта агнявы канон! Ён толькі два разы плюецца! Потым

яму стынуць трэба. Іначай выбухне ў вежы.

Ён біў тых, што ўцякалі, дрэўцам дзіды.

— Яны не будуць адразу! Ды стойце ж! Яны не рызыкнуць спаліць сябе.

Нібы ў адказ на ягоныя словы, з верхняй прадушыны бухнуў у брамны тунель другі вогненна-дымны язык. Людзі пабеглі адтуль, бо гарачая нафта і агонь пацяклі па мурах на брук… І яшчэ плявок. Туды ж.

Тыя, што таранілі, прыбеглі ў страшным выглядзе. Закураныя, як вугаль, без броваў, без вей. У некаторых амаль не было на нагах портак. Двое мацалі паветра:

— Вочы мае! Вочы! Вочы!

Шчасце, што гліна зберагла ад прамога агню. Але ўсё адно ўвайсці ў браму цяпер было нельга. Адтуль валіў дым, цяклі агнявыя ручаі нафты. Потым нешта бухнула. Чорны з залатымі пражылкамі, зменлівы шар вылецеў адтуль. Гэта абваліўся памост-прыкрыццё.

— Кляонік, — разгублена спытаў Вястун, — гэта што ж? Пекла?

Разьбяр сурова сціснуў вялікі прыгожы рот. Залацістая хмара валасоў была брудная ад куродыму.

— Навіну завялі. «Аршанскі агонь»… Выдаў-такі ім нехта таямніцу. Не думаў, што застаўся хоць адзін знаўца. Ведаеш, чаму калісьці Літва аршанскае Благавешчанне доўга ўзяць не магла? Вось з-за гэтага.

— Ды што ж гэта?! — ледзь не плакаў ад адчаю каваль.

— А я і сам дакладна не ведаю. Кажуць, на Дняпры часам ля берагоў вада масленая. Гэта каменны алей плыве. Невядома ўжо, з чаго яго падземны валадар душыць. З цмокаў, можа, ці з волатаў. А мо і сапраўды з камянёў. На Куцейне, ля Ларынавай дубровы, цячэ ён, братка, кажуць, нават струменьчыкам, з пруток таўшчынёй. Манахі ім у пячорах свецяць. Вось, кажуць, яны і прыдумалі.

Агонь на мосце згасаў. Але камяні былі ўкрытыя нібы акалінай.

— Зрабілі нібыта каменную кадушку, паставілі высока. З яе вывелі такую вось трубу. Над ёй, ля самага зрэзу, сталёвае кола ды крэмень, а ад яго — жалезны пруток. А ў кадушку — гэтае д'яблава масла. А над ёю — такі жом, як з арэхаў ці з яблыкаў масла ці сок выціскаюць, можа, бачыў. На падважнік націснуць, за пруток нехта таргане — вось яно і плюе. Недалёка, брат, а страшна. Але толькі і можа плюнуць, што двойчы. Раз ды яшчэ другі, да канца падважнік апусціўшы.

Падумаў.

— У іх, відаць, два было… Бацька Фаўстыны казаў. Ён там зялезных спраў майстра. Во, брат, халера. Думаў — згарым.

— То што мы стаім тут? — спытаў злосны ад апёкаў Зянон.

— Цяпер, пакуль не астыне, гэтай халеры ў кадушку заліваць нельга.

У браме ўсё яшчэ гарэла. І раптам цёмна-сінія Кляонікавы вочы гарэзліва бліснулі.

— Разбірай яшчэ адну хату.

— Чаго? — спытаў Зянон.

— Разбірай, кажу.

Каваль з групай людзей

пабег да першай у шэрагу хаты. Скора пасыпаліся бярвенні.

— Асцярожна! — закрычаў разьбяр. — Не хапала яшчэ, каб прыдушыла! За мной.

Людзі з бярвеннямі на плячах пабеглі да брамы. У байніцах верхняга бою з'явіліся галовы. Са здзіўленнем глядзелі на дурняў, якія зноў, у дыме, пасля такога пачастунку збіраюцца тараніць браму.

І ўсё ж абаронцы заспяшаліся. Над хобатам агнявога канона з'явілася вядро. Прашчнікі падрыхтаваліся біць.

— Не чапайце іх! — крыкнуў Кляонік. — Хай студзяць!

Канон ахутаўся парай. Клубы яе са свістам ірвануліся ўгору. У паветры задушліва і кісла запахла воцатам.

Кляонік зусім не збіраўся тараніць браму. Па ягоных указаннях людзі проста разгойдвалі бярвенні, кідалі іх у прорву брамы і беглі назад. У дыме і пары абаронцам кепска было відаць, што яны там такое робяць. Разьбяр гайдаў кастры бярвенняў пад заслонай.

Нават воцат кепска студзіў разжараны метал. І тады варта зноў пусціла ў прадушыны гарачае масла і смалу. У цёмным тунелі на хвіліну засычэла і пацьмянела.

Кляонік з апошнімі падручнымі з усёй сілы кінуўся бегчы прэч ад моста. Яму зусім не хацелася заскварыцца зажыва, калі зноў плюне «аршанскі агонь».

Павольна цяклі хвіліны. Прыбеглі людзі з лесвіцамі. Марка і Ціхон Вус паперадзе ўсіх спусціліся ў зялёную, смярдзючую ваду рва, палезлі да муроў.

На зубцах у тым месцы, дзе прыстаўлялі драбіны, з'явілася варта ў кальчугах. Крычаў на іх, машучы рукамі, сотнік Карніла, разяўляў рот. Да ног абаронцаў паўзлі па сценах, падалі на іх лесвіцы. Варта кінулася разгойдваць, скідаць іх з муроў. Доўгія жэрдкі ўжо ўперліся ў адну, дрыжучы, адштурхнулі разам з тымі, хто лез.

І ў гэты момант заляскалі па бычыных скураных рукавіцах цяцівы лукаў. Пяць з лішнім дзесяткаў лучнікаў пачалі з-за рова страляць па зубцах. Узвілася над імі дудная песня. Трыумфавала, захлыналася. Стрэлы заляскаталі па зубцах. Варту нібы змяло. Відаць, падбадзёрваючы яе, узнік між зубцоў сотнік. Стаяў тварам да вояў, якія перапалохаліся, трос мячом у паветры.

Звякнула нечая цеціва — Карніла пахіснуўся і знік. Дождж са стрэл размерана, шэсць разоў на хвіліну, не рэдка і не часта, як то належыць пры аблозе, падаў на зубцы. Цяпер па лесвіцах лезлі не баючыся.

…Кляонік між тым зразумеў: «Час!»

— Хлопцы, — загарланіў ён шалёна. — На злом!!!

Крык падхапілі. Людзі павольна рушылі наперад.

Павольна, бо чакалі, што вось-вось плюне агнём канон.

І струмень «аршанскага агню» зноў узвіўся ў паветра. Зарана. Людзі не трапілі пад яго. Варта не вытрымала і паспяшалася.

Зноў зарыкаў агнявы шквал. І, нібы не вытрымаўшы ягонага напору, бабухнулася ўніз жалезная брама. Фырнулі, паляцелі з-пад яе галавешкі, бярвенне, жар.

Не зразумеўшы, у чым справа, адчуўшы толькі, як здрыганулася вежа, абаронцы, напэўна, падумалі, што гэта тараняць браму, жадаючы хоць некуды выбрацца з тунеля, заспетыя там полымем абложнікі.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5