Хвоi гавораць (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Хвоi гавораць (на белорусском языке)

Шрифт:

Кузьма Чорны

Хвоi гавораць

I

Смех - часта дзындра* сумных настрояў i сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасцi пры маiх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногi дзядзькi Язэпа i думаю: увесь час ён маўчыць значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў.

* Дзындра - шлак.

Мне важна слухаць яго выказваннi аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што i для яго гэта палёгка, i я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым сабе

хоча, а я буду з па-за гэтых слоў чуць тое, аб чым ён не гаворыць, аб чым толькi думае... А што яго нешта мучыць, гэта вiдаць па iм. Што ў яго?

Гэта не ёсць мая пустая цiкаўнасць, гэта жаданне блiзасцi з гэтым чалавекам.

"Гавары ты, дзядзька, аб чым-небудзь" - хочацца сказаць мне.

А ён маўчыць. Звесiў босыя ногi з насыпанага над канавай вала, укрытага пажоўклай травой, i глядзiць унiз. Там, на дне гэтай неглыбокай i вузкай канавы, трава таксама жоўтая, але большая; вiдаць з яе конскую спарахнелую скiвiцу з некалькiмi зубамi i з вялiкаю чорнаю мухаю; збоку паточаны мурашкамi дробны, як пыл, жоўты пясок. Я гавару першы:

– Мусiць, халады хутка пачнуцца - вельмi ж сiвагракаў аднекуль паналятала. Сягоння па паўднi я iшоў з кустоў, дык там гэта, што Юрась заараў ялавiну, дык на той раллi што iх робiцца - бегаюць, скачуць...

– То што, - сказаў дзядзька Язэп, - не заўсёды яны прылятаюць перад холадам, я не спрактыкаваўся, каб яны канечне паказвалi холад... Гэта ёсць такiя маленькiя птушкi - бычкi, дык яны вядуцца хто iх ведае дзе, а калi пачуюць холад - адразу з'яўляюцца каля будынкаў... Гэта даўней, як я яшчэ хлопцам быў, дык пайшоў быў раз у сад лом сеч. Пацягнуў ламачыну, а яны з-пад яе калi сыпануць кучаю - дробныя, як гарох, i якраз неўзабаве тады, калi даў холад! Праўда, восень была позна... Птушкi чуюць холад...

Ён з захапленнем расказаў аб гэтым, а я падумаў: "Калi ён так горача, з такою прыемнасцю гаворыць аб гэтым, значыцца, праўда, што нешта яго мучыць, нешта гняце яго iстоту, i вось гэтае самае ён хоча ўтапiць у даўнейшай восенi, у ломе, у саду i ў птушках, якiя чуюць холад..."

Як кагадзе iшлi мы з iм з поля вузкаю дарогаю мiж палос раллi i ржышча, я думаў запытацца, што з iм, чаго ён такi неспакойны ў голасе, а цяпер рашыў не пытаць - няхай сам скажа, а калi не - хто мае права залазiць у чужую душу? Асаблiва, калi не ўпэўнены, што словы твае будуць лекамi. Глядзi, каб не залезцi ў чужую душу з цвёрдымi капытамi...

Дзядзька Язэп памаўчаў i загаварыў:

– Гэты год будзе ранняя восень, вiдаць... Толькi, от, з аўсамi запазнiлiся... У мяне яшчэ коп пяць ня звезенага, а ў Юрася ўвесь на полi...

– Невялiкая работа - пазвозiць авёс, - сказаў я.

– Я не кажу, што вялiкая... цяпер авёс буйны, дык яго лёгка рублём уцiскаць... Я памятаю, даўней раз у мяне авёс ледзьве быў з зямлi падняўся, не то што жаць, а сiлаю, гвалтам я скасiў яго... Там гэта каля лесу... рана паспеў ён,

дык яго кашу, а хвоi шумяць-шумяць...

"Ён iзноў пайшоў убок з гаворкаю, - падумаў я, - ужо ў хвоi падаўся, яму, значыцца, лягчэй гаварыць аб чым-небудзь другарадным".

I я пачаў гаварыць:

– Цяпер там маладыя хвоi ўзялiся. Тады, як у вайну навысякалi там iх, дык здавалася, што пустэча будзе. А гэта малады лес узбуяў... Здаецца, нядаўна было - я яшчэ на тыя хвоi, бывала, з вашым Мiхалам лазiў глядзець у гнёздах вараняняты...

Ён дзiка глянуў на мяне, трохi паглядзеў так вот мне ў вочы, пацерабiў чорную, кароценькую i пасiвеўшую месцамi шчацiну барады i сказаў:

– Мiхал памёр. Учора вечарам прыйшоў адтуль лiст.

Сказаў i змоўк.

I iзноў пачаў глядзець у жоўтае дно канавы... Чорная муха ўжо лазiла па пальцах яго нагi, а мае думкi блыталiся так: што гэта Мiхал памёр ад сухот, мусiць, бо на вайне атруцiлi яму лёгкiя ўдушлiвым паветрам. I вось цяпер дзядзька Язэп сядзiць тут са мною над гэтай канавай i страшна сумуе. Цяпер у яго толькi дачка i жонка ў сям'i, а Мiхала ён ужо два гады не бачыў - той недзе быў на рабоце i патроху хварэў... Дзядзька Язэп многа чаго перажыў цяжкага ў жыццi, многа бачыў такога, ад чаго жудаснасць можа ахапiць чалавека...

Раптам мае думкi пераскочылi на чорную муху. Яна поўзала па яго пальцах, а ён не чуў гэтага. Я пачаў думаць, што ў яго на нагах вельмi ж таўстая скура, ды яшчэ ў засохшай зямлi - хiба тут нейкая муха будзе прыкметна!

Ён маўчыць. Можа гэта ўсякае гора - толькi муха iншаму чалавеку?

Сядзеў ён, упёршыся рукамi ў зямлю. Трохi пагойдваўся шырокаю спiною. З-пад шапкi з цыратовым казырком павылазiлi густыя, чорныя валасы з нiткамi срэбранай сiвiзны. Твар у яго абветраны, да чарнаты загарэлы на сонцы...

Ён адхiнуўся назад i стаў глядзець некуды паверх маёй галавы. Тады я лiшнi раз упэўнiўся: чалавек можа быць гордым перажытымi пакутамi, у час жа гора, калi ён пачынае стагнаць перад другiмi, ён тады - увасабленне мiзэрнасцi.

Вось чаму дзядзька Язэп маўчыць. Бунт у iм схаваны ў глыбiнi...

II

Вечарамi на зямлю лажыцца шэрая цiш. Поле пахне аўсяным iржышчам i вялаю атаваю, а цесныя двары пры маўклiвых хатах - коньмi i дзёгцем. Наша вулiца дрэмле ў цiшы i ясным змроку.

Толькi не маўчыць стары папоўскi сад - у старым доме асвечаны там два адчыненыя акны, i некалькi камсамольцаў на ўсю вёску спрачаюцца над кнiжкаю тэорый Дарвiна. Галасы iх сакаўныя, як недаспелы гарбуз, чутны за дзесяць хат i абуджваюць думкi: "Гэта прэлюдыi да будучай iндустрыяльнай вайны з прыродаю".

Як бы гэта далiкатна i ў меру выказаць дзядзьку Язэпу?

Ён сядзiць сабе цiха на прызбе i глядзiць на свае ногi. Я каля яго блiзка, але ў змроку ён здаецца мне цёмнай грузнай постаццю з абы-як накiданымi абрысамi...

Комментарии:
Популярные книги

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8