Поделиться:
Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь
![](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/18_pl.png)
Шрифт:
Аляксандар Пушкін
Казка пра цара Салтана
– Мне асілка нарадзі. Вы ж, галубачкі-сястрыцы, Выбірайцеся з святліцы Ды спяшайцеся за мной І за вашаю сястрой. Будзе з вас адна ткачыха, А другая паварыха». Пакідаючы свой дом, Едуць госці за царом. Цар не доўгі час збіраўся І ў той вечар павянчаўся. Ён гасцей усіх сабраў І вялікі баль пачаў. Потым госці і вяльможы Палажылі спаць на ложак Са слановай косці іх І пакінулі адных. Зліцца ў кухні паварыха, А за кроснамі ткачыха, Бо зайздросцяць бабы ёй - Царскай жонцы маладой. А царыца маладая Абяцанак свой здзяйсняе - Зацяжарала яна... У той час была вайна. На каня Салтан садзіцца І наказ дае царыцы: «Беражы, глядзі сябе, Бо кахаю я цябе». А між тым як ён дзесь з войскам Б'ецца доўга, б'ецца жорстка, Надыходзіць час радзін: Сына даў ім бог з аршын. Каля сына-немаўляці Цэлы дзень шчыруе маці. Шле ганца з пісьмом яна - Бацьку радасць-навіна. А ткачыха з паварыхай, З бабай сваццяй Бабарыхай, Хочуць мамку загубіць І ганца не дапусціць. Самі шлюць ганца другога, Ліст стаў зместу ўжо такога: Ноччу жонка нарадзіла Не дачку, не сына - дзіва: І не мышка, і не жабка, Як звярок, тое дзіцятка. Як пачуў цар навіну - Злую чорную ману, Спахмурнелі яго вочы - Ён ганца павесіць хоча. А пасля дабрэйшым стаў І такі наказ паслаў: «Пачакаць майго звароту, Суд законны будзе потым». Едзе з граматай ганец, Вось дарозе і канец. А ткачыха з паварыхай, З бабай сваццяй Бабарыхай, Абдурылі пасланца: Даўшы чарачку вінца, Хлопцу
– Сын ёй кажа: - Бачу я Лебядзіца вунь мая». Маці й сын ідуць у горад. За сцяною ў гэту пору Аглушальны гул званоў Загудзеў з усіх бакоў. Ім народ насустрач валіць, Хор царкоўны бога хваліць; У карэтах залатых Пышны двор страчае іх; Гучна ўсе іх велічаюць І царэвіча вянчаюць Княжай шапкай залатой, Уладарцам над сабой. І сярод свае сталіцы, З добрай згодаю царыцы, З дня таго стаў княжыць ён І назваўся князь Гвідон. Ціха вецер павявае І караблік падганяе. Ён на ветразях тугіх Сярод хваль плыве крутых. Карабельшчыкі сышліся, Дзіву-дзіўнаму даліся: На вядомай выспе тут Яны бачаць нейкі цуд. Горад новы златаглавы, Прыстань з моцнаю заставай. З прыстані гарматы б'юць, Знак прычаліць падаюць. Вось прычаліліся госці; Князь Гвідон іх кліча ў госці, Корміць, поіць, як сваіх, Ды спытаўся ён у іх: «Чым вы, госці, гандлявалі, Шлях куды свой скіравалі?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзілі не раз. Гандлявалі сабалямі, Чарнабурымі лісамі, А плывем ужо дамоў, Да радзімых берагоў. Міма вострава Буяна, Да славутага Салтана». Кажа князь тады купцам: «Добры шлях, панове, вам, Морам плыць і акіянам! А славутаму Салтану Перадайце вы паклон». Госці едуць, князь Гвідон З берага самотным зрокам Іх правёў у шлях далёкі; Бачыць ён, у сіняве Лебядзіца там плыве. «Добры дзень, мой князь чароўны! Што ж ты сумны, неспакойны? Зажурыўся ты чаго?» - Запыталася ў яго. Князь ёй так апавядае: «Сум-журба мяне з'ядае, Хоць сумую - ды маўчу. Бацьку ўбачыць я хачу». «Вось якое ў цябе гора! Ну, дык слухай: можа, ў мора Паляціш за караблём? Будзь жа, князь, ты камаром». Крыллем птушка замахала, Воду з шумам распляскала І апырскала ўсяго З галавы да ног яго. Тут ён кропкаю зрабіўся, Камарочкам прытварыўся, Паляцеў і запішчаў, Карабель ураз дагнаў, І паціху апусціўся, Там у шчылінку зашыўся. Вецер весела шуміць, Судна весела бяжыць Міма вострава Буяна Да славутага Салтана, Край жаданы - гэта ён Ім ужо здалёк відзён. Вось на бераг выйшлі госці; Цар Салтан іх кліча ў госці, Наш камар як загудзеў І ў палацы паляцеў. Бачыць: ззяе ўвесь у злаце Цар Салтан там у палаце, Пад каронай залатой; Сум на твары, неспакой. А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай, - Пры цары яны сядзяць, Пільна ў вочы ўсе глядзяць. Цар Салтан гасцей саджае За свой стол і ў іх пытае: «Вы ў якой, скажыце мне, Пабывалі старане? Жыць за морам ці шчасліва? І якое ў свеце дзіва?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзілі не раз. За марамі жыць шчасліва; Поўны свет такога дзіва: Там на востраве пустым, Непрывальным, нежылым, Сярод роўнядзі пустыннай Толькі рос дубок адзіны; А цяпер на ім стаяць Светлы горад і палац. З златаглавымі царквамі, З церамамі ды садамі, А жыве там князь Гвідон, Ён прыслаў табе паклон». Цар Салтан здзівіўся цуду: «Калі жыў я толькі буду, На той востраў паплыву, У Гвідона пажыву». А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай, Змову тояць між сабой - Не пусціць на востраў той: «Вось знайшлі якое дзіва, - Падміргнуўшы вокам хціва, Паварыха кажа ім: – Горад дзесь на моры тым. Вось сапраўднае ёсць дзіва: Што пад елкаю шумлівай Там вавёрачка жыве Ды арэшкі ўсё грызе; Незвычайныя такія, - Шалупінкі залатыя, А зярняткі - ізумруд, Вось сапраўдны гэта цуд». Цар Салтан аж дзіву даўся; А камар як раззлаваўся, Па палацы залятаў, Цётцы ў вока джала даў. Паварыха пабялела І аслепла - абамлела. Слугі, свацця і сястра З крыкам ловяць камара. «Распраклятая ты мошка, Мы цябе!» А ён патрошку Сам у фортку пырхнуў зноў, Паляцеў сабе дамоў. Князь ля сіня-мора ходзіць І вачэй з яго не зводзіць; Глянь - па морскай сіняве Лебядзіца зноў плыве. «Добры дзень, мой князь чароўны! Што ж ты сумны, неспакойны? Зажурыўся ты чаго?» - Запыталася ў яго. Князь засмучана ўздыхае: «Сум-журба мяне з'ядае: Падкажы мне, што рабіць? Дзіва тое як набыць? Дзесьці ў лесе ёсць яліна, На густых яе галінах Там вавёрачка пяе Ды арэшкі ўсё грызе, Незвычайныя такія: Шалупінкі залатыя, А зярняткі - ізумруд, Можа, хлусяць людзі тут?» Адказала лебядзіца: «Праўда, - ёсць чаму дзівіцца. Годзе, князь, душа мая; Тое дзіва знаю я. Не сумуй, я рада службу Адслужыць табе за дружбу». Падбадзёраны пайшоў Да сябе Гвідон дамоў. Як ступіў на двор шырокі, Глянь - пад елкаю высокай Там вавёрка - смех ці грэх - Залаты грызе арэх. Шалупіначкі збірае, Ізумруды ўсе вымае, Роўна ў кучачкі кладзе, Не мыляецца нідзе. І пяе пры ўсім народзе: «Ой у садзе, агародзе». Дзіву даўся князь Гвідон: «Ну і дзякуй, - кажа ён, - Вось дык птушка - дай ёй божа Жыць, як мне, вясёла, гожа». І вавёрцы князь Гвідон З крышталю будуе дом. Варту ён прыставіць мусіў, І дзяка свайго прымусіў, Каб арэшкі падлічаў І дабро ў казну здаваў. Ціха ветрык павявае І караблік падганяе. Сярод хваль плыве крутых Ён на ветразях сваіх. Міма вострава на моры, Дзе стаіць цудоўны горад, З прыстані гарматы б'юць, Знак прычаліць падаюць. Вось прычальваюцца госці; Князь Гвідон іх кліча ў госці, Корміць, поіць, як сваіх, Хоча выпытаць у іх: «Чым вы, госці, гандлявалі? Шлях куды свой скіравалі?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзіла не раз. Мы там коньмі гандлявалі, Жарабцоў мы прадавалі; А нам тэрмін падышоў, - Едзем мы цяпер дамоў Міма вострава Буяна, Да славутага Салтана». Кажа князь тады купцам: «Добры шлях, панове, вам Па прасторах акіяна Да славутага Салтана. Ды скажыце: князь Гвідон Нізкі шле цару паклон». Госці голавы схіляюць І ў дарогу ад'язджаюць... Князь да мора падышоў, Лебядзіцу ўбачыў зноў. Моліць князь: душа так прагне, Парываецца і цягне. Вось яна тады яго Зноў апырскала ўсяго. Князь тут мухаю зрабіўся, Паляцеў і апусціўся Паміж мора і нябёс, На судне і ў шчэлку ўпоўз. Вецер весела шуміць, Судна борздзенька бяжыць Міма вострава Буяна, Да славутага Салтана. Край жаданы - гэта ён Ім ужо здалёк відзён. Вось на бераг выйшлі госці; Цар Салтан іх кліча ў госці, - Удалец наш загудзеў І ў палацы паляцеў. Перад ім увесь у злаце У сваім Салтан палацы Пад каронай залатой, - Сум на твары, неспакой. А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай, Пры цару яны сядзяць, Злосна жабамі глядзяць. Цар Салтан гасцей саджае За свой стол і ў іх пытае: «Вы ў якой, скажыце мне, Пабывалі старане? Як за морам? Як жывецца? Што чуваць на белым свеце?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзілі не раз. А жывуць там людзі дбала. І дзівосаў ёсць нямала: Выспа ў моры дзесь ляжыць, На ёй горад зіхаціць Златаглавымі царквамі, Церамамі і садамі. Там крыштальны дом стаіць, Елачка над ім шуміць, А вавёрачка ручная - Весялушачка такая - Толькі песенькі пяе Ды арэшкі ўсё грызе. Незвычайныя такія: Шалупінкі залатыя, А зярняткі - ізумруд. Не вавёрка, проста цуд. Служаць ёй усёю світай; І прыстаўлен дзяк сярдзіты Лік арэхаў весці той; Салютуе войска ёй. З шалупіння льюць манеты Ды пускаюць па сусвеце. Дзеўкі сыплюць ізумруд У кладоўкі ды падспуд. Шмат людзей жыве багатых, Там палацы, а не хаты. А сядзіць там князь Гвідон, Ён прыслаў табе паклон». Цар Салтан здзівіўся цуду: «Калі жыў я толькі буду, На той востраў паплыву, У Гвідона пажыву». А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай, Князя хочуць абдурыць, На той востраў не пусціць. Усміхнуўшыся, паціху, Кажа так цару ткачыха: «Дзе ж тут дзіва тое, дзе? Што каменьчыкі грызе Там вавёрачка і ў груды Падграбае ізумруды? Гэтым цяжка нас здзівіць, Трэба праўду гаварыць. Ёсць яшчэ на свеце дзіва: Мора ўспеніцца бурліва, Закіпіць, узніме гнеў Ды на бераг як шугне Хваляй пругкай, хваляй свежай; І пакіне на ўзбярэжжы У лусцэ, як бляск зары, Волатаў аж трыццаць тры. Ды прыгожыя такія, Веліканы маладыя, Роўныя, як на падбор, З імі дзядзька Чарнамор. Гэта дзіва ўжо, дык дзіва, Людзі кажуць справядліва!» Госці
– закрычала, - Калавур! лаві, лаві! Ды даві яго, даві!.. Досыць ты ўжо насваволіў, Мы цябе!..» А чмель паволі Праз акно ды морам зноў Паляцеў сабе дамоў. Князь ізноў ля мора ходзіць, З мора ён вачэй не зводзіць; Дзе па пеннай сіняве Лебядзіца зноў плыве. «Добры дзень, мой князь чароўны! Што ж ты сумны, неспакойны? Ты не радасны чаму?» - Кажа так яна яму. А хваліцца князю нечым: «Сум-журба мяне нявечыць. Людзі жэняцца; гляджу, Нежанаты я хаджу». «А каго ж ты на прыкмеце Маеш, князь?» - «Ды вось на свеце Ёсць царэўна, - што казаць? Нельга вочы адарваць. Днём свет божы зацямняе, Ноччу землю асвятляе, Месяц пад касой блішчыць, Зорка на ілбе гарыць. І вялікасна, і жвава Пахаджае, быццам пава, А як стане гаварыць, Нібы рэчанька цурчыць. Мо народ мне байкі бае?» Князь стаіць, адказ чакае. Змоўкла птушка. Ды, аднак, Памаўчаўшы, кажа так: «Ёсць такая чараўніца, Жонка ўсё ж не рукавіца: З белай ручкі не страсеш Ды за пояс не заткнеш. Услужыць табе я рада, Толькі вось што: добра ладам Каб адказ разумны даў І пасля не наракаў». Князь Гвідон пачаў бажыцца, Што пара яму жаніцца. Што аб гэтым аб усім Добра думаў ён зусім. Што з душой, каханнем поўнай, За царэўнаю цудоўнай Пеша пойдзе ён адзін Хоць за трыдзевяць краін. І, ўздыхнуўшы так глыбока, Кажа птушка: «Недалёка Доля шчасная твая, Бо царэўна - гэта я». Лебядзіца так сказала, Белым крыллем замахала Ды на бераг на круты Апусцілася ў кусты. Пёркі птушка абтрапала, Як царэўна ў момант стала: Месяц пад касой блішчыць, Зорка на ілбе гарыць. І вялікасна, і жвава Пахаджае, быццам пава; А як стане гаварыць, Нібы рэчанька цурчыць. Князь царэўну абдымае І да сэрца прыціскае, І вядзе хутчэй яе Ён да матухны свае. Стаў прасіць ён - упрашаці: «Ты, царыца, мая маці! Выбраў я дачку табе, Жонку слушную сабе. І мы просім дазвалення І твайго благаславення, Просім дзетак блаславіць У каханні, згодзе жыць». Потым маці па закону, Зняўшы з покуці ікону, Слёзна дзетак блаславіць: «Дай жа, божа, ў шчасці жыць!» Князь жа хуценька сабраўся І ў той вечар павянчаўся; Сталі жыць ды пажываць І прыплод сабе чакаць. Вецер ціха павявае І караблік падганяе. Ён па хвалях па крутых Мчыць на ветразях сваіх. Міма выспы, што на моры, Дзе вялікі ўзняўся горад: З прыстані гарматы б'юць, Знак прычаліць падаюць. Прыпыняюцца тут госці, Князь Гвідон іх кліча ў госці. Корміць, поіць, як сваіх, Ды спытаўся ён у іх: «Чым вы, госці, гандлявалі, Шлях куды свой скіравалі?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзілі не раз. Гандлявалі мы не дарам Недазволеным таварам, А ўжо тэрмін надышоў На далёкі Ўсход - дамоў. Міма вострава Буяна, Да славутага Салтана». Кажа князь тады купцам: «Добры шлях, панове, вам, Сінім морам-акіянам Да славутага Салтана; Нагадайце вы яму - Слаўнаму цару свайму: Ён у госці абяцаўся І дагэтуль не сабраўся. Шлю яму я свой паклон». Госці едуць, а Гвідон Дома ў гэты час застаўся, З жонкаю не развітаўся. Вецер весела шуміць, Судна лёгенька бяжыць, Міма вострава Буяна, Да цара свайго Салтана; Край знаёмы - гэта ён Ім ужо здалёк відзён. Вось на бераг выйшлі госці, Цар Салтан іх кліча ў госці. У палац ідуць купцы, - Цар сядзіць там у вянцы, А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай, Ля цара яны сядзяць, Чатырма ўсе тры глядзяць. Цар Салтан гасцей саджае За свой стол і ў іх пытае: «Госці вы стала майго, Дзе вы ездзілі, чаго? Там, за морам, як жывецца? Што чуваць на белым свеце?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзілі не раз. Людзі там жывуць шчасліва. Ёсць яшчэ такое дзіва: Выспа ў моры там ляжыць, Светлы горад зіхаціць Златаглавымі царквамі; Між палацамі, садамі Крышталёвы дом стаіць, Елачка над ім шуміць. І вавёрка там ручная, Ды свавольніца такая! Яна песенькі пяе, Ды арэшкі ўсё грызе. Незвычайныя такія; Шалупінкі залатыя, Зерне - чысты ізумруд, А вавёрка - проста цуд! Там яшчэ другое дзіва: Мора ўспеніцца бурліва, Закіпіць, узніме гнеў Ды на бераг як шугне, Разліецца хваляй свежай І пакіне на ўзбярэжжы Волатаў аж трыццаць тры, У лусцэ, як бляск зары... Ды прыгожыя такія, - Веліканы маладыя, Як пад мерку - на падбор, З імі дзядзька Чарнамор. І няма больш пільнай варты, Больш надзейнай, больш упартай. Жонка ў князя, як сказаць, - Нельга вочы адарваць. Днём свет божы зацямняе, Ноччу землю асвятляе, Зорка на ілбе гарыць, Месяц пад касой блішчыць. Князь Гвідон там уладарыць, Кожны шчыра яго славіць; Ён прыслаў табе паклон, На цябе злуецца ён. Ты ж у госці абяцаўся. І дагэтуль не сабраўся». Цар ужо тут не стрымаў, Флот падаць ён загадаў. А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай, Змову здрадніцы плятуць, - Не пусціць на востраў-цуд. Ды Салтан і не зважае І свавольніц суцішае: «Што, я цар вам ці хлапчук? Слухаць нават не хачу!» Ён нагой са злосці тупнуў, Выйшаў і дзвярамі грукнуў. Ля акна Гвідон сядзіць І на мора ўсё глядзіць. Не шуміць яно бурліва, Толькі плешчацца ляніва. Ледзь прыкметна там плылі У блакіце караблі. Цераз роўнядзь Акіяна Едзе флот цара Салтана. Князь Гвідон раптоўна ўстаў, Гучна-гучна закрычаў: «Мая мамка дарагая! Ты, князёўна маладая! Паглядзіце вы туды: Едзе бацька мой сюды». Флот да выспы падыходзіць, Князь Гвідон трубу наводзіць: Цар на палубе стаіць І ў трубу на іх глядзіць. З ім ткачыха з паварыхай, З сваццяй бабай Бабарыхай; Іх здзіўляе надзвычай Невядомы гэты край. Вось з гарматаў запалілі, На званіцах зазванілі; Сам да мора йдзе Гвідон; Там цара страчае ён. З паварыхай і ткачыхай, З сваццяй бабай Бабарыхай; Князь у горад іх вядзе, Моўчкі сам за імі йдзе У палацы ён з гасцямі: Там у латах каля брамы, У лусцэ, як бляск зары, Волатаў аж трыццаць тры. Ды прыгожыя такія - Веліканы маладыя, Як пад мерку, на падбор, З імі дзядзька Чарнамор. Цар ступіў на двор шырокі: Пад ялінаю высокай Там вавёрачка спявае, Залаты арэх лузгае. Ізумрудзінкі вымае І ў мяшочак апускае. І засыпаны двор той Шалупінкай залатой. Госці ўсё тут аглядаюць. Пра царэўну праўду баюць: Месяц пад касой блішчыць, Зорка на ілбе гарыць. І вялікасна, і жвава Пахаджае, быццам пава, І свякроў сваю вядзе. Цар глядзіць - і пазнае... «Што я бачу? Ці здаецца?! Можа, маніць маё сэрца?» У грудзях заняўся дух, Свет ад слёз яго патух. Абдымае ён царыцу І сынка, і маладзіцу. Ён спраўляе пышны баль На сусвет увесь амаль. А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай Пахаваліся ў куткі; Іх і там знайшлі-такі. Давялося ім прызнацца, Павініцца, разрыдацца. З радасці Салтан траіх Адпусціў дадому ўсіх. Спаць вялі пасля Салтана, Ён спяваў, хістаўся п'яны. Я там быў: мёд, піва піў - Толькі вусы абмачыў.
Комментарии:
Популярные книги
Возвышение Меркурия. Книга 12
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Буря империи
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Месть за измену
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Деспот
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
Прометей: владыка моря
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00