Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэтага яшчэ нiводзiн чалавек выканаць не мог. Але ёсць для цябе яшчэ трэцяя задача. Вечарам я прывяду ў тваю спальню сваю дачку. Калi будзеце сядзець побач, глядзi, каб не заснуў. Я сама праверу апоўначы. Калi заснеш загiнеш!

Падумаў каралевiч: "Гэта лёгкая задача. Хiба можна заснуць з маладой дзяўчынай?" Ён усё-ткi клiкнуў сваiх слуг, параiўся з iмi, а пасля прапанаваў:

– Хто ведае, на якую хiтрасць заманьвае вядзьмарка. Прашу вас: пастойце на варце, сачыце, каб дзяўчына не

выйшла з маёй спальнi.

Вечарам з'явiлася старая са сваёй дачкой i перадала яе ў рукi каралевiчу. Абкруцiўся Даўгалыгi вакол iх, а Таўстун стаў ля дзвярэй. Нiводная душа не змагла туды трапiць.

Сядзелi маладыя моўчкi. Месячык высвечваў прыгожы твар дзяўчыны. Каралевiч не зводзiў вачэй з нявесты. Пачуццё радасцi i кахання агарнулi яго душу. Так доўжылася да адзiнаццацi гадзiн. Ды раптам вядзьмарка напусцiла на ўсiх свае чары. Усе заснулi. У гэты мiг дзяўчына знiкла.

Прачнулiся яны, калi да апоўначы заставалася ўсяго пятнаццаць хвiлiн.

– Вох, якое няшчасце!
– усклiкнуў каралевiч.
– Цяпер я загiну.

Даўгалыгi i Таўстун таксама адчувалi сябе няёмка: падвялi гаспадара. Тады ўмяшаўся Слухач:

– Цiха, дайце мне прыслухацца.

Паслухаў ён крыху i кажа:

– Яна сядзiць на скале i плача. Iсцi да яе - трыста гадзiн. Даўгалыгi, калi выцягнецца ў поўны рост, зможа дайсцi да яе за некалькi крокаў.

– Добра, - адказаў Даўгалыгi, - але хай са мной пойдзе Вастравокi.

Так яны i зрабiлi.

У адзiн мiг слугi каралевiча былi ля скалы. Зняў Вастравокi павязку з вачэй, толькi зiрнуў на высокую скалу, яна i развалiлася на тысячу кавалкаў. Узяў Даўгалыгi дзяўчыну на рукi i тут жа прынёс яе назад. Перанёс i свайго сябра Вастравокага.

Не паспеў гадзiннiк прабiць дванаццаць, а маладыя зноў сядзелi ў пакоi, бадзёрыя i вясёлыя, як бы нiколi не развiтвалiся.

Убачыла iх вядзьмарка, затрэслася ад злосцi, перапалохалася i сказала сама сабе:

– Гэты жанiх мацнейшы за мяне!

Што ж, трэба выдаваць дачку замуж. I тут вядзьмарка выкарыстала свой апошнi шанец. Яна падгаварыла дачку, каб тая прызначыла сваё выпрабаванне для жанiха. I дачка прыдумала.

Яна загадала прывезцi ранiцай трыста вязанак дроў. Распалiлi касцёр, i каралеўна папрасiла каго-небудзь са слуг сесцi на вогнiшча. Яна думала так: нiхто не захоча смажыцца на агнi. Тады, можа, сам каралевiч будзе гатовы ўвайсцi ў касцёр. А гэта смерць для яго, пра што марыць яе мацi.

Слугi сказалi каралевiчу:

– Мы тое-сёе для цябе зрабiлi. Цяпер чарга Мерзляку праявiць сябе.

– Я не супраць!
– адгукнуўся той.

Склалi дровы, пасадзiлi пасярод iх Мерзляка, падпалiлi. Зыркi касцёр гарэў цэлых тры днi. Калi полымя згасла, бачаць усе дзiўны малюнак: стаiць Мярзляк на папялiшчы i дрыжыць, што асiнавы лiст, кажа:

– За ўсё сваё жыццё так холадна не было, як у гэтыя днi...

I давялося цудоўнай дзяўчыне даць згоду выйсцi замуж за невядомага юнака. А вядзьмарка нiяк не магла супакоiцца, усё паўтарала: "Як перанесцi такую ганьбу".

Вось паехалi маладыя ў царкву павянчацца. Вядзьмарка паслала наўздагон iм сваё войска. Загадала: знiшчыць усё, што трапiцца на шляху, i вярнуць назад дачку.

Але гэты загад падслухаў каралевiчаў слуга Слухач. Пытаецца ў Таўстуна:

– Як нам цяпер быць?

Таўстун ведаў што рабiць. Ён некалi выпiў цэлае мора. Цяпер варта было яму плюнуць раз-другi i разлiлося за карэтай вялiкае возера. Вядзьмарчына войска ў тым возеры ўтапiлася.

Даведалася пра бяду вядзьмарка i паслала наўздагон маладым сваiх закаваных у браню коннiкаў. Слухач пачуў звон i ляск даспехаў, зняў у Вастравокага павязку з вачэй, - палопалiся коннiкi, што шклiны.

Далей жанiх i нявеста ехалi спакойна. Абвянчалiся ў царкве. Першымi iх павiншавалi верныя слугi i сказалi:

– Вашы жаданнi выкананы. Мы вам больш не патрэбны. Пойдзем падарожнiчаць далей ды шукаць сваё шчасце.

Развiталiся. Слугi пайшлi сваёй дарогай. Маладажоны - сваёй.

Вырашыў каралевiч выпрабаваць сваю маладую жонку. У паўгадзiны хадзьбы ад замка была вёска. Пасвiў ля яе свой статак свiнапас. Пад'ехалi яны да яго, каралевiч i кажа жонцы:

– А цi ведаеш ты, хто я? Я ж зусiм не каралевiч, а свiнапас. А той вунь, хто пасе свiней, мой родны бацька. Нам трэба яму дапамагчы.

Выйшаў каралевiч з карэты, зайшоў у харчэўню, тайна шапатнуў гаспадарам, каб тыя ноччу аднялi ў каралевы плацце.

Прачнулася яна ранiцай, а няма ў што адзецца. Дала ёй гаспадыня сваю старую спаднiцу ды шарсцяныя панчохi, зрабiла выгляд, што гэта вялiкi падарунак, сказала:

– Каб не ваш муж, я вам не дала б нiчога.

I паверыла каралеўна, што яе муж i напраўду свiнапас. Пачала разам з iм пасвiць статак. Дакарала сябе: "Я гэтага заслужыла за свае высакамер'е i ганарыстасць".

Так прадаўжалася восем дзён. Ногi каралеўны пакрылiся ранамi. Далей трываць яна не могла. Тады падышлi да яе двое сялян, пытаюцца:

– А цi ведаеце вы, хто ваш муж?

– Як жа, ведаю, - кажа, - ён - свiнапас. Ён толькi што пайшоў, каб выручыць крыху грошай за перавяслы i аборы.

А сяляне ёй адказваюць:

– Пойдземце з намi, мы адвядзем вас да яго.

Прывялi каралеўну ў замак. Увайшла яна ў залу, бачыць, стаiць там яе муж у каралеўскiм уборы. Але яна яго не пазнала, пакуль ён не кiнуўся да яе ды не пацалаваў.

Поделиться:
Популярные книги

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3