Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Пакручастыя сцежкі, што віліся берагам Свіцязі, паўз камлі дрэў і вываратні, прывялі нас да белага шматваконнага дома, які стаяў проста ў лесе, на невялічкай палянцы. Гэта быў славуты пансіянат «Свіцязь».

Ад пансіяната ішла к возеру асфальтаваная дарожка. Напаткаўшы яе, мы спачатку звярнулі па ёй уніз, пад бераг, адкуль вёў на самае возера нешырокі дашчаны памост на палях. Мы падышлі па ім да пансіянацкіх рыбакоў — паўнаватага чырванашчокага мужчыны і немаладой жанчыны, што стаялі побач, у канцы памоста. Жанчына неяк няўмела выцягнула з вады сваю вуду, нервова зняла з кручка адвіслы чарвяк і, насадзіўшы новы, ізноў закінула вуду назад, у возера, нецярпліва торгаючы раз-пораз вудзільнам. Мужчына ж, прыкленчыўшы, спакойна

выцягваў з вады сваю даўгую многапаплаўковую леску, на якой заманліва бліснула спачатку адна, а потым і другая рыбіна. Не спяшаючыся, як бывалы рыбак, ён зняў з кручкоў рыбу — двух даволі ладных акунёў і, бултыхнуўшы іх у бляшанае вядро, дзе капашыліся яшчэ такія ж пузачы, павярнуўся ізноў да сваёй вуды-лескі. Жанчына, у пластмасавым вядзерцы якой не відаць было ні рыбінкі, толькі нядобра зіркнула на ўлоў суседа і яшчэ больш замітусілася каля сваёй дапатомнай вуды.

— Што, абмінае вас рыба? — паспачуваў жанчыне мой спадарожнік. — А вы ціхенька во з гэтай, бляшанай, пасудзіны ды ў гэту, пластмасавую...

Але жанчына не прыняла жарту: дэманстратыўна адвярнулася ад нас, не прамовіўшы ні слова. Каб не напрасіцца на непажаданыя кампліменты, мы хутчэй пакінулі рыбакоў, як кажуць, пры сваіх інтарэсах: што ж, кожны адпачывае па-свойму...

Каля пансіяната мы разгаварыліся з трыма жанчынамі, што праходжваліся па дарожцы.

— Усё тут добра, але толькі сумна, — у адзін голас сказалі яны нам. — Надта ж глуха...

Вось табе і маеш! У такім чароўным лясным куточку, сярод такой непаўторнай прыроды, каля такога дзівоснага возера — і сумна? Але ж, мусіць, у кожнага свае прычыны суму, не кожнага, відаць, можа задаволіць адна прыгажосць прыроды, цішыня. Чалавеку, які прыехаў сюды проста адпачыць, нічога не рабіць, нічым не займацца, вядома ж, будзе тут сумна. Як, зрэшты, і ўсюды. Відаць, сум — гэта не што іншае, як бяздзейнасць, бязмэтнае правядзенне часу, той душэўны стан, калі чалавек не ведае, дзе прыкласці рукі, дзе сябе дзець. Творчаму чалавеку гэта не пагражае. Такая заціш для яго — ідэальнае месца працы. І недарэмна, як расказаў нам дырэктар пансіяната «Свіцязь», мой знаёмы і фамільят Мікалай Аляксандравіч Цвірка, частыя госці гэтага вабнага дома адпачынку якраз літаратары. І не толькі беларускія. Не адзін раз «адпачываў» тут, напрыклад, вядомы рускі паэт Андрэй Вазнясенскі, якому нямала нашапталі паэтычных радкоў нетаропкія свіцязянскія хвалі...

Але Свіцязь для нас не толькі цудоўны куток прыроды. Свіцязь — гэта сімвал паэзіі вялікага Адама Міцкевіча, які быў непарыўна звязаны з роднай зямлёй. Свіцязь — калыска яго натхнення, адна з яго муз. І гэта вельмі добра падкрэслівае высокая мармуровая стэла з барэльефам паэта, устаноўленая на беразе возера насупраць пансіяната. На стэле золатам выбіта шчырая мара Адама Міцкевіча, выказаная ім у паэтычных строфах з эпілога «Пана Тадэвуша»:

О, мне дажыць бы да гэткай уцехі, Каб мае трапілі кнігі пад стрэхі, Каб за кудзеляй сялянкі, прысеўшы, Песні любімыя даўнія спеўшы Пра сірацінку-красуню, якая Вечарам гнала птушыную стаю, І пра дзяўчыну, што скрыпку любіла, Ды за ігрою свой статак згубіла, — Каб і мае ўзялі кнігі сялянкі, Простыя кнігі, як іх калыханкі. (Пераклад М. Танка)

Сёння мара паэта, можна сказаць без перабольшання, збылася. Яго кнігі знойдзеш у любым кутку Беларусі, ну і, вядома ж, пад сялянскімі «стрэхамі». Чытаюцца яны па-польску, па-руску і ў перакладзе на беларускую мову, мову, якую добра ведаў з дзяцінства і вельмі высока ставіў Адам Міцкевіч, называючы яе «самай гарманічнай і з усіх сялянскіх моў найменш змененай...»

На возеры Свіцязь разам з Адамам Міцкевічам не раз бывалі, прыязджаючы да Верашчакаў у Плужыны, і яго сябры Ян Чачот і Тамаш Зан, якія таксама, у меру сваіх талентаў, выказалі — зноў жа ў форме балад — шчырае захапленне чароўнай красой гэтай жамчужыны беларускай прыроды...

К полудню наляцеў аднекуль вецер, і па возеры пабеглі частыя невысокія хвалі, глуха б'ючыся аб бераг, рассыпаючыся на мноства срэбных пырскаў. Ідучы назад пад гэты спакойны і роўны плёскат хваляў, пад лёгкі пошум узбярэжных хвой, мы думалі аб адным: аб красе жыцця на зямлі, аб вечнасці, аб невыказных чарах паэзіі, якая непадуладная смерці, паэзіі, якая так хораша і проста яднае сваім высокім агнём людскія сэрцы.

ТУГАНАВІЧЫ

Нешта невыказна тужлівае і разам з тым светлае чуецца ў гэтай назве.

Туганавічы...

Яна, гэта назва, навечна асвечана зыркім полымем першага юнацкага кахання Адама Міцкевіча, з ёй, з гэтай назвай, звязаны самыя шчаслівыя і, мусіць, самыя горкія хвіліны жыцця песняра тых вунь пакатых пагоркаў, пабурэлых іржэўнікавых лагчын, таго ўнуранага ў сябе пацямнелага лесу, што цягнецца роўным пасам за такім прасторным, спярэшчаным восенню полем.

Мы прыехалі ў Туганавічы пад вечар. Сонца, пачырванелае, круглае, ужо вісела над гарызонтам, выразна і неяк надзіва ясна акрэсліваючы кожную купіну на абыдзеным плугамі паплоўчыку, кожную грудку на ўзараным палетку, кожны кусцік ці цудам уцалелае дрэўца на ўзмежку.

У гэтай празрыстасці асенняга надвячорка адразу ж па выездзе з даўгога, у арабінах ды вербах, сяла, а раней мястэчка Цырын мы за невялікай лагчынай, якую пераразае напал зусім нешырокая стужка Сэрвачы, убачылі дружную грамаду высозных старых ліп ды таполяў Туганавіцкага парку. Дык, значыць, Туганавічы — зусім недалёкая ваколіца Цырына! Таго самага, які ўспамінае Адам Міцкевіч у «Пане Та дзеўшы» і пра які піша ў «Калдычэўскім шчупаку» Ян Чачот.

Спынілі машыну каля былых варот панскай сядзібы і зашамацелі чаравікамі па апалым лісці тапалінай алеі ў глыбіню парку.

Гэта ж вунь там, за старымі дуплістымі ліпамі, каля затравелай сажалкі, стаяў некалі раскошны белы дом з калонамі, увесь у кветках, у кустах бэзу, язміну, акацый... З зеляніны дрэў выглядвала зграбная каплічка, відаць былі розныя прыбудоўкі і гаспадарчыя будынкі. Усё было тут дагледжана і прыбрана, на ўсім бачылася клапатлівае вока гаспадара.

Сонечным летнім днём 1818 года перад прысадамі дома сунялася параконная брычка, і з яе саскочылі двое маладых, акуратна апранутых людзей, якія, паціху перамаўляючыся, скіравалі па цяністай тапалінай алеі да памешчыцкага дома. Гэта былі студэнты Віленскага універсітэта Тамаш Зан і Адам Міцкевіч. Тамаш ішоў упэўнена, ён чуў сябе тут як свой, бо ўжо не раз бываў у гэтай гасціннай гасподзе: запрашалі яго сюды браты Верашчакі — Міхаіл і Юзаф, з якімі ён шчыра пасябраваў, калі яшчэ вучыўся ў Мінскай гімназіі. Пасля смерці бацькі браты разам з маткай сталі гаспадарамі маёнтка. Ведаючы гасціннасць Верашчакаў, Тамаш Зан падгаварыў прыехаць сюды на адпачынак і Адама Міцкевіча, запэўніўшы яго, што яму тут таксама спадабаецца.

Не думаў, не гадаў тады дзевятнаццацігадовы юнак, чым стане для яго гэта закінутая сярод беларускіх палёў сядзіба, якую буру пачуццяў будзе выклікаць у яго праз усё жыццё адна толькі яе назва — Туганавічы. І ўсё праз яе, Марылю, сястру Міхала і Юзафа...

Калі падыходзілі ўжо да шырокага ганка Тугана віцкага дома, Адам Міцкевіч і ўбачыў яе ўпершыню: яна, як расказваюць, толькі на адзін момант, нібы спуджаная птушка, мільганулася перад ім у сваім белым убранні, але гэты момант, гэта белае ўбранне запомніліся яму назаўсёды.

Поделиться:
Популярные книги

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Я не дам тебе развод

Вебер Алиса
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я не дам тебе развод

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2