Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Аб часе знаходжання Яна Чачота ў Туганавічах прамых звестак я не знайшоў. Але ж многія факты гавораць аб тым, што ён, гэтак жа як і яго неразлучныя сябры Адам Міцкевіч і Тамаш Зан, быў тут даволі частым госцем. Гэта відаць хаця б з балады «Калдычэўскі шчупак», якую Ян Чачот прысвяціў аднаму з гаспадароў Туганавіч Міхалу Верашчаку. Уступ балады пачынаецца з такіх сяброўскіх «прызнанняў»: «Першага ў свеце люблю гультая, першага цябе, Міхале...» З гэтага ўступу можна ўбачыць, наколькі блізкія яны былі сябры — Міхал Верашчака і Ян Чачот. Дык ці ж мог ён не наведаць свайго сябра ў яго такім гасцінным доме? Тым больш што і Чачотавы бацькі жылі непадалёку — у Лоўчыцах. Зрэшты, у баладзе ёсць і прамы

расказ пра бачанае ім у Туганавічах. Кажучы пра Яна Верашчаку з Пясчанкі, Ян Чачот піша, што ён «найдзіўна піў, найдзіўна еў, як вы сёння ў Туганавічах, ніколі за стол адзін не садзіўся, купаўся з сябрамі ў прысмаках...» І далей, зноў вяртаючыся да Міхала Верашчакі, малюючы яго «спосаб жыцця»: «Відаць кроў яго ў табе, Міхале: гатоў ты скінуць кашулю і лезці па шыю ў багністыя хвалі, і тут жа моцна ціскаеш Крысю. Віном не пагарджаеш, прагнеш бойкі, але яе табе не дае доля, і цяпер мірную люльку курыш і рыбу ловіш у Сарваны. Прабач, што з табою ісці не згадзіўся я, бо былі важныя прычыны: чым лавіць рыбу, хацеў ісці я побач з гожай Марцэлінай...»

Гэта Марцэліна, пра якую піша Ян Чачот, была зусім рэальная асоба. Тамаш Зан у пісьме да Адама Міцкевіча ад ІІ студзеня 1823 года, расказваючы, што ў Туганавічах ён весела правёў час у кампаніі харошых дзяўчат, упамінае сярод іх і «гэту мілую Марцэліну», якая была, як мяркуе ў кнізе «Міцкевічаўскія рэаліі» Леанард Падгорскі-Аколаў, таварышкай дачок генерала Ксаверыя Несялоўскага з недалёкай Сэрвачы — Ванды і Ідаліі. Яна Чачота, значыцца, цягнула ў Туганавічы не толькі сяброўства з Міхалам Верашчакам, але яшчэ і тая прывабная шляхцянка Марцэліна.

Ад даўняй сядзібы Верашчакаў у Туганавічах цяпер застаўся толькі во гэты стары апусцелы парк. Леў Паўлавіч, які некалі, будучы супрацоўнікам музея Адама Міцкевіча ў Наваградку, клапаціўся аб захаванні парку, адразу ж падвёў мяне да той зялёнай палянкі, дзе стаяў некалі памешчыцкі дом. Ад яго засталіся толькі рэшткі зарослага травой падмурка: дом згарэў яшчэ ў першую сусветную вайну. Недалёка адсюль мы ўбачылі дзве невялікія затравелыя ўпадзіны. Гэта ўсё, што засталося ад тых дагледжаных некалі прыгожых ставоў, якія так хораша апісаў Адам Міцкевіч у «Пане Тадэвушы»:

А від сапраўды быў прыгожы, маляўнічы! Ставы два пахілілі да сябе абліччы, Як пара закаханых: правы быў глыбокі, Без траваў, чысты, гладкі, як дзяўчыны шчокі, А левы чуць цямнейшы, як твар маладога, З загарам і пушком абсыпаны нямнога. Пяском залачоным свяціўся злёгку правы, Як ясным воласам, а левы кучаравы, Лазой наежаны і вербамі чубаты, Абодва зелені вянком былі абняты... (Пераклад П. Бітэля)

— А цяпер паглядзім альтанку Марылі, — сказаў Леў Паўлавіч, кіруючыся да высозных ліп, што выглядалі з-за маладога пад леска.

Альтанка ў Туганавіцкім парку мне вядома была з кніг Міцкевіча і пра Міцкевіча. Гэта ж у ёй, у той альтанцы, і сустракаўся малады, тады яшчэ нікому не вядомы Адам Міцкевіч з Марыляй Верашчакай, тут, у схове густой лістоты, пад неўтаймаванае цёхканне салаўя, вялі яны свае размовы, праседжваючы да позняй ночы...

Што значыла для Адама Міцкевіча гэта альтанка, відаць з маналога Густава, героя «Дзядоў», вуснамі якога выказаў паэт сваё перажыванне ад запозненай сустрэчы з Туганавічамі:

...Быў я і ў садзе, асеннім, бязлістым, Такім жа, як колісь, вечарам, светлым і чыстым. Гэтак жа сама хмары цямнілі нябёсы, Той жа месяц асвечваў на купінах росы, Тым жа снежным сяйвом поўніў туман прасторы, Тыя ж у небе танулі халодныя зоры, Убачыў тады я і ззянне зорачкі ўсходняй — Яна, тая зорачка, свеціць мне й сёння. Зноў пёк мае грудзі той жа агонь гарачы. Усё тут было, як даўней — толькі яе я не ўбачыў! Іду да альтанкі... Чую пошум якісьці. Мо яна? Не! То вецер прабег жаўталісцем. І зноў цішыня. Дрэвы стаяць паныла. Альтанка! Майго шчасця калыска й магіла...*

Можна зразумець таму, з якім душэўшым хваляваннем падыходзілі мы да гэтай альтанкі. Яе ўтварылі пасаджаныя роўным кружком ліпы, якія спляліся ўверсе ў суцэльную жывую страху. Толькі што гэта? Адна з шасці ліп альтанкі Марылі, гэтай «калыскі і магілы» Міцкевічавага шчасця, ляжала распасцёртая на зямлі, падмяўшы пад сябе кусты і дрэўцы маладога падлеска. Толькі высокі пашчапаны пень бялеў на яе месцы. Так, аджыла свой век, не ўстаяла перад магутнымі хвалямі буры, якая, відаць, нядаўна пранеслася тут. Другія ліпы альтанкі таксама ўжо былі блізкія да гэтага ж.

Мы моўчкі глядзелі на такі бязлітасны разбой прыроды. Цяжка было звыкнуцца з думкай, што на зямлі ўжо не будзе гэтага жывога сведкі натхнення вялікага паэта, гэтага непаўторнага помніка генію сусветнай літаратуры.

Успамінаючы ў эміграцыі пра гэтыя ліпы альтанкі, Адам Міцкевіч, звяртаючыся да іх, пісаў:

Родныя дрэвы! Калі неба дазволіць, Каб да вас я вярнуўся, сяброў маіх верных, Ці знайду яшчэ вас! Яшчэ вы жывыя?

Упершыню — праз сто пяцьдзесят гадоў пасля таго, як пісаліся гэтыя радкі, — можна з жалем адказаць паэту, што яго «родныя дрэвы» ўжо не ўсе жывыя, што яны пачынаюць падаць ад старасці.

Калі мы вось так, прыгорбіўшыся, стаялі перад зялёным яшчэ, але ўжо мёртвым дрэвам, да нас незаўважна падышоў малады хлопец і таксама стаў побач.

— Бачыце, што робіцца, — паказаў ён вачыма на зламанае дрэва. — Гіне альтанка Марылі...

Хлопец — гэта быў Мікола Бобрык, з суседняй Паланечкі, дзе ён робіць тэхнікам-механікам, здаецца, у бальніцы — прыехаў сюды спецыяльна паглядзець міцкевічаўскія мясціны. Ён быў тут яшчэ малым: яго прывозіў сюды бацька, просты калгаснік, каб паказаць свайму сыну Туганавіцкі парк і камень філарэтаў, пра якія ведаў з твораў Адама Міцкевіча.

Паглядзець міцкевічаўскія і філаматаўскія славутасці прывёз сюды Мікола і сваіх таварышаў — мы ўбачылі іх каля машыны з чырвоным крыжам, што стаяла за дрэвамі, на дарозе.

Мікола шчыра трывожыўся за долю альтанкі і пытаўся ў нас, што можна зрабіць, каб захаваць яе.

І праўда, што можна тут зрабіць? Як перахітрыць прыроду? Мо падсаджваць на месцы палеглых дрэў новыя? Нешта трэба б прыдумаць абавязкова, каб і новыя пакаленні людзей маглі сваімі вачыма ўбачыць жывыя памяткі творчай біяграфіі геніяльнага паэта, прычасціцца да тайны вялікай паэзіі. Думаецца, альтанку, як і ўвесь Туганавіцкі парк, ды і ўсё, што звязана тут з Імем Адама Міцкевіча і іншых філаматаў, маглі б узяць пад сваю апеку вучні Цырынскай сярэдняй школы, якая зусім побач, — каб па-сапраўднаму ўшанаваць і зберагчы гэтыя «міцкеві чаўскія рэаліі».

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость