Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Якраз у Доцішках сустрэў малады настаўнік бурныя падзеі 1862-1864 гадоў.

Як паказвае ў сваіх кнігах Генадзь Кісялёў, напярэдадні студзеньскага паўстання па ўсёй Гродзеншчыне кружылі напоўненыя выбуховай сілай «лятучыя лісткі» (выраз Герцэна) першай беларускай газеты «Мужыцкая праўда», якую выдаваў разам з сябрамі Кастусь Каліноўскі — «Яська — гаспадар з-пад Вільні» — і за адно чытанне якой царскія ўлады каралі смерцю. «Мужыцкая праўда» не магла не трапіць і да Францішка Багушэвіча. Яму маглі прынесці яе сяляне ці ягоныя вучні ў Доцішках альбо давалі пачытаць у Кушлянах, дзе яе распаўсюджваў віленскі гімназіст Антон Ясевіч.

«Дзецюкі! — чытаў Францішак Багушэвіч на роднай беларускай мове гарачыя словы праўды. — Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядлівую, як Бог на небе. О, загрыміць

наша праўда, як маланка пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваёй мужыцкай праўды...

Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, гдзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам! А калі паны хочуць трымаць з намі, так няхай жа робяць па свентай справядлівасці: бо калі іначай — так чорт іх пабяры! Мужык пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе».

Тут Францішак Багушэвіч бачыў прамы заклік і да самога сябе, заклік з пытаннем: з кім яму, шляхціцу, ісці? Толькі адказ на гэтае пытанне трэба было даваць не голымі словамі. І Багушэвіч адказаў адназначна: ісці разам з мужыком змагацца за мужыцкую праўду!

Мы не шмат ведаем пра ўдзел Францішка Багушэвіча ў паўстанні 1863 года. Бо не маглі ж хваліцца пра гэта паўстанцы, якіх, не задумваючыся, слаў на шыбеніцу ці гнаў у сібірскую катаргу Мураўёў-вешальнік. Вядома толькі, што Францішак Багушэвіч пайшоў у самы вір паўстання. Магчыма, ён змагаўся ў атрадзе Людвіка Нарбута (сына вядомага гісторыка Тэадора Нарбута), які загінуў у сутычцы з царскімі войскамі пад недалёкімі ад Доцішак Дубічамі і якога замяніў малодшы брат Баляслаў Нарбут, а потым — Аляксандр Парадоўскі (Астрога). Есць таксама падставы меркаваць, што Францішак Багушэвіч быў у шэрагах ашмянскіх паўстанцаў. Як бы там ні было, з успамінаў блізкіх сяброў паэта вядома, што ён разам з паўстанцамі дайшоў да Сувалкскіх (Аўгустоўскіх) лясоў, быў у адным з баёў паранены ў нагу. Хаваючыся ад царскіх улад, жыў нейкі час у Вільні. Гэта была якраз пара расправы царызму з паўстанцамі, якіх масамі расстрэльвалі, вешалі і высылалі ў Сібір на катаргу. Адна за адной даносіліся да Францішка горкія весткі аб гібелі сяброў. У снежні 1863 года быў расстраляны на Лукішскай плошчы яго аднакласнік па гімназіі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага па кіраўніцтве паўстаннем мужны рэвалюцыянер Ціт Далеўскі. Другі таварыш Францішка Багушэвіча па гімназіі Ігнацы Здановіч — правая рука Кастуся Каліноўскага ў літоўска-беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі — таксама быў схоплены царскімі салдатамі і ў тым жа снежні 1863 года павешаны. На вачах Францішка Багушэвіча былі таксама павешаны на Лукішскай плошчы і кіраўнікі студзеньскага паўстання на Беларусі Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі, пад сцягамі якіх ён хадзіў у бой. Ратуючыся ад гэтакай жа расправы, паўстанец Францішак Багушэвіч, якога па ўсім краі шукалі царскія шпікі, здолеў вырвацца з іх лап і ўцячы на Украіну.

Горыч паражэння, адчай і нязбытны жаль па крушэнні лепшых надзей, светлых мар аб народнай волі мог выказаць Францішак Багушэвіч толькі праз два з лішнім дзесяткі гадоў. Якраз пра трагічныя вынікі паўстання 1863 года, як заўважыў Генадзь Кісялёў, выгаварвала ў 1891 годзе ўваскрэслая Багушэвічава «Дудка беларуская»:

Ну, дык грай жа, грай жа, Усё успамінай жа... Штодзень і штоночы Плач, як мае вочы, Над народу доляй, І плач штораз болей. Плач так даастатка, Галасі, як матка, Хаваючы дзеці, — Дзень, другі і трэці Іграй слёзным тонам Над народу сконам!

Жывы водгалас студзеньскага паўстання можна знайсці ў шмат якіх творах Мацея Бурачка. У іх выказваліся тыя ж ідэі, якія мабілізоўвалі сялян і лепшых прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя ў паўстанцкія атрады. Гісторыкі літаратуры маглі б, напэўна, адшукаць шмат якія паралелі ў творчасці Францішка Багушэвіча і, напрыклад, у «Мужыцкай праўдзе» Кастуся Каліноўскага. Адгорнем яе другі нумар: «Дзецюкі! Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі бедны паншчыну служыць альбо аброкі і казну плаціць?..» Ці не тое ж самае кажа і Мацей Бурачок у вершы «Бог не роўна дзеле»? Нават форма бярэцца тая ж:

Чым то дзеіцца на свеце, Што не роўна дзеле Бог? Адзін ходзе у саеце, У золаце з плеч да ног, А другому, каб прыкрыцца Хоць анучай — велькі труд; Весь, як рэшата, свіціцца, Адны латы, адзін бруд!

Альбо пачытаем яшчэ першы нумар газеты Кастуся Каліноўскага: «А гэты маніфест, што цар з сенатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае, да чаго ён падобны, — ніякай у нём няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці. Парабілі канцылярыі, зрабілі суд... Нарабілі пісараў, пасрэд нікаў, а ўсё за мужыцкія грошы — чорт ведае нашто... А з гэтага то і відаць, што нам нічога добрага і не думалі зрабіці...»

А цяпер возьмем для параўнання верш Францішка Багушэвіча «Як праўды шукаюць»:

...Як камень у ваду, так праўда прапала! Судоў нарабілі, начальстваў ці мала: Пасрэднік і воласць, сінод і сенаты, Прысуцтва і вокруг, управы, палаты. А найбольш міравых, участковых і з'ездаў, Што ў полі камення, што гвездаў! Затое ж жыццё цяпер труднае стала...

Амаль паэтычны пераказ «Мужыцкай праўды»! А як перагукваецца заклік Кастуся Каліноўскага «знішчыць гэтую гнілую і разбэшчаную касту» — дваранства, яго апошнія словы перад шыбеніцай «У нас няма дваранства, усе роўныя!» з радкамі вершаў яго паплечніка па барацьбе Францішка Багушэвіча:

Маліся ж, бабулька, да бога, Каб я панам ніколі не быў: Не жадаў бы ніколі чужога, Сваё дзела як трэба рабіў! Каб прад меншым я носу не драў, А прад большым не корчыў спіны, Каб грэх свой прад сабой я пазнаў, У другіх каб не відзеў віны... Каб людзей прызнаваў за братоў, А багацтва сваё меў за іх, Каб за край быў умёрці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых...

Гэта — з верша «Ахвяра». А вось радкі з верша «Не цурайся»:

Не цурайся мяне, панічок, Што далонь пакрываюць мазолі; Мазоль — працавітых значок, Не заразе цябе ён ніколі... Не ўцякай ад маёй ты сярмягі — Мне не стыдна ў ёй ані чуць, Вот твой храк я не меў бы адвагі, Чортаў храк на сябе апрануць. На кашулю глядзіш крывым вокам, Што ў хаце мне бабы пашылі, Прапацела яна маім сокам, Цэлы тыдзень яе не памылі... А твая ж? Як той снег, як папер, І пацеў хто, і ткаў, і бяліў, І хто шыў, і хто праў... а цяпер Ты той пот на сябе узваліў. І кашулі той мне было б стыдна, Што не сам на яе гараваў, Хоць бялейша яна — не завідна — Не вазьму, каб ты мне дараваў!..

Па сутнасці, Багушэвічава творчасць — гэта паэтычнае ўвасабленне найбольш радыкальных ідэй паўстання 1863 года на Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пры належных умовах Францішак Багушэвіч мог бы быць яго песняром: нельга думаць, каб ужо ў той віхурны час не пачынаў свае паэтычныя спробы дваццацітрохгадовы настаўнік. Але час патрабаваў дзеяння, і Францішак Багушэвіч палічыў патрэбным замяніць пяро на баявую зброю паўстанца. Якраз да яго, відаць, трэба аднесці вядомую прымаўку: калі гучаць гарматы — музы маўчаць. Але муза Францішка Багушэвіча змушана была маўчаць і тады, калі былы паўстанец пайшоў пакутніцкай дарогай дабравольнага выгнання блукаць па свеце ў пошуках прытулку і кавалка чорнага хлеба. «Можа быць, ніхто з такой мінай не глядзіць на гэтыя прайшоўшыя гады, як я, які гэтулькі страціў без следу: прамываў цукар у вадзе ўвесь час...», — з горыччу казаў пра свае дваццацігадовыя блуканні сам паэт. Толькі пасля вяртання на радзіму, на схіле жыцця змагла на ўсю моц загучаць песня «панарскага салаўя».

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость