Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Старэнькая маці Ежы Ўрбановіча жыва і дагэтуль, — працягваў свой расповед прыстаў. — У свой час яна нарадзіла новаму мужу дзіця, Ясіка Кавальца. Вось даўся гэты малец мне ў знакі.

— Выходзіць, Ясь — зводны брат пана аканома? — здзівіўся Фогель.

— Так. Задзірысты, скажу я вам, свет не бачыў. У пушчы гаспадаром сябе адчувае.

— Пагляджу, яны тут усе задзірлівыя… Учора той Артур, таксама Буевічавага роду, чаго толькі не казаў… — задуменна праказаў капітан Фогель. — Гэта ж гатовы польскі падбухторшчык. Вяжы — і наўпрост у Сібір.

— Мала

таго, — казаў Вусаціха, — я ўпэўнены, што гэта ён на прычале агітацыю зладаваў.

— Дык чаго ж пан не арыштаваў яго? — глянуў на прыстава спраўнік.

— Вельмі яго арыштуеш. Уцёк… — скрывіўся прыстаў. — Каб мне хацелася, даўно яго арыштаваў бы… Ды тады са старым Буевічам разбірацца. Трэба мне гэта?

— Стары Буевіч надта страшны? — пацікавіўся Фогель.

— Ён у мяне ў прыяцелях ходзіць. Тут, у гэтым краі, служба такая. Рыхтык, як на Каўказе. Там кунакоў заводзяць, і тут куміцца належыць, — расшчыраваўся прыстаў. — Перад аднымі робім выгляд, што за цара-бацюхну паліцэйскую справу пільнуем, і сумленне не мучыць, што сваіх жа ў Сібір запраторваем, а перад другімі — па-людску жывём. Тут, васпане, вам не Расея, не.

— Мудрая палітыка, — згадзіўся жандар. — Так ты сто гадоў пражывеш.

— І вам раю…

Дзверы рыпнулі, і ў карчму зайшоў ангелец. Той самы, учарашні. Ён агледзеўся, убачыў спраўніка і жандара, стрымана кіўнуў, сеў за незаняты стол. Карчмар спытаўся спачатку па-польску, потым — па-нямецку. Ангелец круціў галавой, нешта тлумачыў.

— Ды прынясі ты яму піва… — параіў карчмару спраўнік. — Ты што, не разумееш: бір — ён усюды бір! Ён біра хоча, а не тваёй гарэлкі… У Англіі піва найлепшае. Расказвалі, ёсць такое піва — Гінеса… На пене трэсачкай напішуць слова, піва выпіваюць, а надпіс застаецца… Во якое піва… Нам такое не піць.

Жандар і спраўнік асалавелі. Ангелец нават не пазіркваў на прадстаўнікоў улады, цморкаў піва, рыхтык для яго нічога больш не існавала.

— Бачыш, півахлёб, — незадаволена сказаў прыстаў. — Быццам і не ведае нас.

5. «Kastu's»

На вуліцы пачуліся крыкі фурманоў. Да пастаялага двара з аднаго боку пад'ехала карэта, а з другога брычка. Хутка ў карчму ўвайшлі маладыя, багата апранутыя людзі. Адзін высокі, голабароды, а другі нізенькі, з пушыстымі бакенбардамі. Высокі быў апрануты як студэнт — у сурдуце і высокіх ботах, невысокі — у пыльніку паверх адзення і франтаватым кацялку набакір.

Гаварылі яны па-польску і не звярталі ўвагі на прысутных. Яны нават не паздароўкаліся, як рабіў гэта кожны, хто заходзіў у карчму, — такі быў звычай. Прыезджыя ўсю сваю ўвагу накіравалі на ўласныя персоны. Праўда, у карчме было досыць цёмна, каб прыбышы маглі з яснага надворка ўгледзець тут за сталамі зусім не апошніх людзей.

— Адкуль ты? — спытаўся высокі ў невысокага.

— Проста з Парыжа, — неспадзявана адказаў невысокі. Але адказ ягоны прагучаў

хутчэй стомлена, чым з фанабэрыяй.

— Чаго? Што ты там рабіў? — здзівіўся высокі.

— Чаго? Прабіў час скідаць з радзімы кайданы. А ты куды?

— Я? У Пінск… Ёсць пільная справа.

— Фамільная? — спытаўся невысокі і скінуў пыльнік. Пад ім аказаўся фрак гранатавага колеру. Шыю закрываў ясна-блакітны гальштук.

— Фамільныя? — перапытаўся высокі. — Якой халеры! Душыць хутчэй гэтую гадзіну. Колькі можна цярпець? Але і камізэлька ў цябе ганаровая. У Парыжы купляў?

— У Парыжы, — згадзіўся невысокі і расшпіліў некалькі жоўтых гузікаў, каб паказаць франтаватую камізэльку канарэйкавага колеру з бурштынавымі гузікамі.

Спраўнік нахіліўся да жандара, шапнуў:

— Чуеце, што кажуць? Разумееце?

— Няхай сабе кажуць, — адмахнуўся жандарскі афіцэр. Ад выпітага памякчэла на душы і лезці ў чужое жыццё не хацелася.

— Крамола, васпане, — шапнуў спраўнік. — Баюся я, загарыцца ўвесь край…

— Ну і няхай. Ці мала бунтаў па Расеі было?

— Дык яны, гэта, у польскі бок цягнуць. Што вы, васпане, на гэта скажаце?

— Ніводзін з іх не падобны на Каліноўскага… — вымавіў жандар. — А мне толькі гэты і патрэбен. Вось хто небяспечны.

— Як вы кажаце? Каліноўскі? — гучна перапытаў спраўнік.

Абое маладых, і высокі, і нізкі, зірнулі на спраўніка. Іхныя вочы прывыклі да карчомнага прыцемку, і цяпер яны бачылі ўсю кампанію.

— Kalinowski? — здзівіўся маладзейшы. — Pan wie Kalinowskiego?

— Не, — шчыра адказаў спраўнік. — Можа, вы, спадар капітан, ведаеце?

— Каб жа ведаў! — махнуў рукой жандар. — Маладыя людзі, лепей спытайце ў гэтага ангельскамоўнага ёлупня, які сядзіць вунь у тым кутку, як яму наша піва…

— Але з якой нагоды? — перапытаўся малады.

— Мы лічым, што тутэйшае піва не горшае ад ангельскага… У нас пятак ляжыць на пене…

— На пятаку арол цяжкі, як курыца… — хітра ўвярнуў адзін з прыбышаў.

— Перастаньце, маладыя людзі… — сказаў капітан крыху злосным голасам. — Курыца то ці арол, не наша справа. Не мы гэтага двухгалоўца выдумалі. Кажуць, такі арол мела сімвалам Галіцкая зямля… Хто вінаваты, што Масковія зрабілася цэнтрам славяншчыны? Што тут палітыкаваць?! Давайце жыць, жаніцца, нараджаць дзяцей. Можа, дзеці разблытаюцца з гэтым.

— Калі не мы, то і нашыя дзеці не вырашаць, — пачулася ў адказ.

— Во, зноў палітыка, — чмыхнуў спраўнік, які зразумеў настрой капітана Фогеля. — Перастаньце ўкручваць на кожнае слова палітыку.

— Няхай палітыкуюць, — махнуў рукой прыстаў Вусаціха. — Іхнія бацькі і дзяды зараблялі грошы, а ўнукі ўсё палітыкуюць… Была Рэч Паспалітая — няма яе. Дзе яна? Прапа-лі-ты-ка-валі…

Капітан Фогель здзівіўся словам прыстава.

— Самі сабе здрадзілі, круцілі хвастом, а потым яшчэ і крычаць: нас захапілі, нас згвалтавалі! — бубніў тым часам прыстаў. — Тут жыві пад царом ці пад польскім каралём, а жыві, службу ведай…

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила