Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Што тут здарылася? — спыталася Аксана.

— А то і здарылася, — злосна буркнуў Ясь. — А гэтага, — хлопец торкнуў за пастронак, — утаплю. Пачаплю камень на шыю і ў Гарынь…

— Ды што тут адбылося?

— Зайшоў купіць солі, — сказаў Ясь, заікаючыся, — а гэтага, — таўхануў нагой ваўка, — прывязаў да калодкі. Пакуль я тую соль купляў, на халеру яна мне здалася, гэты, — Ясь зноў таўхануў нагой ваўка, — неяк адблутаўся, падбег да воза і давай салому дзерці ў возе з гаршкамі. Яго і тычкай па спіне збабоўчылі, прагналі, а ён праз хвіліну з другога боку прыстроіўся. Тут

ужо і дурному ясна, што нешта ў возе ёсць, калі туды лезуць-дабіраюцца. І якраз расейцы былі…

Ясь перадыхнуў, у твары было вялікае шкадаванне.

— І што далей?

— А што далей?! Жаўнеры раскідалі гаршчкі… А пад гаршкамі аж некалькі параненых… І сярод іх Артур…

— Артур? — выдыхнула аканомава.

Яна так уразілася навіной, што доўга не магла агойтацца.

— Дзе ён? Што з ім? — урэшце апанавалася аканомава. — Ён… здаровы?

— А то не… Жывы.

— Дзе ён? Куды яго павялі? — Уся пастава Аксаны паказвала вышэйшую ступень хвалявання.

— Забралі… У каманду ўнутранай аховы павялі… Фогель там, спраўнік… Ён, каб проста ехаў ці ішоў, і прайшоў бы. Не кранулі б… А то ўздумаў хавацца. Як той Тарас Бульба. Гэтая падла і выдала.

Ясь выцяў Інсургента пад зад нагой.

Аксана нацягнула лейцы, крыкнула на каня, стала выварочваць, каб ехаць да будынка, у якім змяшчалася каманда ўнутранай аховы, але спынілася, зноў паклікала Яся. Той падышоў да яе, валочачы Інсургента на вяроўцы, які ўпіраўся ўсімі лапамі.

— Я павешу яго… — ледзь не плачучы, сказаў Ясь. — Завалаку ў бліжэйшы лясок і павешу, гадзіну, здрадніка…

— Не чапай, — спакойна і сурова сказала Аксана. — Ты гэтага не зробіш. Ён не вінаваты. Ён помніць людзей. А цяпер слухай. Нашыя справы застаюцца нашымі справамі. Разумееш?

Ясь цяжка ўздыхнуў:

— Разумею.

— Наша сіла не ў колькасці. Наша сіла — у душы. Разумееш… Слухай далей, я паспрабую ўгаварыць Фогеля… Ведаю, што не адпусцяць, не той час, але пагавару. Ты ж накажы старому Буевічу. Няхай як хутчэй едзе сюды. Мы павінны вызваліць Артура. А Інсургента не чапай.

Аксана сцёбнула каня пужкай.

Ясь падняў Інсургента на вяроўцы, паказаў яму кулак і прамармытаў:

— Доўбень! Не разумееш, што кругом ворагі?

Воўк вінавата махнуў хвастом, міргнуў апуджанымі вочкамі, потым даверліва лізнуў Ясеву руку, маўляў, выбачай, братка, што я ў вашых людскіх справах разбіраюся?!

2. Наўкол вінаваты

Ні ўтапіць, ні задавіць вяроўчынай ваўка Ясь, зразумела, і не збіраўся. Ці можна пазбаўляць жывую істоту жыцця? Тым больш такую даверлівую. Пасля таго як расказаў Буевічу пра тое, што здарылася, стары пан адразу ж загарэўся застрэліць Інсургента. Вінаватага знайшоў! Ясь даў ходу, а дома замкнуў ваўка ў пуні, каб нідзе не бегаў.

Прайшло некалькі дзён. Ні просьбы Аксаны і пана аканома, ні захады бацькі Буевіча, каб вызваліць сына, не дапамаглі. Стары пан загуляў.

Артур тым часам сядзеў пад штыкамі расейскіх жаўнераў у камандзе ўнутранай аховы. За вязніцу быў усё той жа саляны склеп,

толькі каля дзвярэй стаяла варта.

Урбановічы — і пан аканом, і Аксана, і нават старая цётка Ўрбановічыха, угаворвалі Фогеля. Нічога не выходзіла. Дабіліся толькі таго, што Фогель не спяшаўся адсылаць арыштанта ў Пінск, быццам вёў следства, допыты.

Ясь, каб нікому не мазоліць з ваўком вочы, хадзіў на балоты паляваць. Звычайна спачатку плыў на чоўне, потым скакаў з купіны на купіну, заходзіў у далёкія, глухія мясціны, дзе, здавалася, не ступала чалавечая нага. Качак тут было мора, і яны зусім не баяліся ні стрэлаў, ні выгляду чалавека. Хмарамі ўздымаліся, хмарамі і садзіліся назад. Гэта тыя, якія маглі лётаць. А колькі іх сядзела без пёраў па хмызах?! Якраз лінялі.

Інсургент, нібы адчуваючы за сабой віну, паказваў сябе спрытным і кемлівым памочнікам. Лепшай паляўнічай сабакі не прыдумаць! Нюх выключны, слых — пазайздросціць.

Як толькі Ясь ускідваў пістонаўку, воўк наструньваўся, каб кінуцца ў той бок, куды ён цэліў стрэльбай. Ведаў, што там абавязкова ў траве будзе акрываўленая здабыча. Праўда, Інсургент ніяк не мог прывыкнуць аддаваць качку цэлай — абавязкова адгрызаў галаву.

Аднойчы на сядзібе Кавальцоў з'явіўся стары Буевіч уласнаю персонай. Ён запатрабаваў аддаць яму Інсургента.

— Воўк здрадліва выдзер майго сына з воза гаршэчнікаў… Мушу паквітацца.

— Няма, пане Буевічу, — зманіў Ясь, адчуваючы, што ўсярэдзіне ўсё пахаладзела, бо Інсургент сядзеў з высалапленым ад гарачыні языком у бочцы ў пуні.

— Дзе ён? — глуха спытаўся пан.

— Я ж кажу, пане, няма, уцёк…

Буевіч цяжка злез з каня, прайшоўся па надворку.

— Цябе бачылі з ім на балотах. І не адзін раз. Ану адчыні пуню, — загадаў свайму чалавеку, які прыехаў з ім.

Пуню адчынілі. Буевіч зазірнуў усярэдзіну, пахадзіў па той пуні, убачыў бочку ў саломе, зазірнуў і ў бочку. Пастаяў, памацаў подсцілку, нечакана рэзка свіснуў. Цішыня.

— Твой воўк будзе застрэлены пры любых абставінах, — сказаў Буевіч, калі выйшаў з пуні. — Я з яго шкуру здзяру!

Убачыў старога Кавальца.

— Калі не выдасце мне ваўка, будзе яму кепска, — яшчэ больш глухім голасам прамовіў пан, тыцкаючы пальцам у Яся.

— Васпане, а пры чым тут Ясь?

— Навошта прыкарміў звера? Воўк і ёсць воўк…

— Злітуйцеся, паночку, — спалохана вымавіў стары Кавалец.

У бацьку накіпала злосць, але сварыцца з панам, тым болей з нейкім яшчэ сваяком не выпадала.

— Будзе так, як я сказаў, — прабурчэў Буевіч.

— Воля ваша, паночку. — Кавалец звыкла ўтупіў вочы ў зямлю.

— Га?! Паламайце граблі! Па лобе б'юцца… — невыразна прамармытаў Ясь.

І яго ятрыла несправядлівасць. Артур такую бучу ўскалаціў, мо і людзей забіваў, а тут вінаваты Інсургент. Крайняга знайшлі.

Пан рэзка абярнуўся.

— Што ты сказаў?

— Гладкай, пане, дарогі…

Буевіч чмыхнуў, тузануў каня. Чалавек дапамог узлезці яму ў сядло.

Як толькі пан паехаў, пайшлі шукаць Інсургента. Адчуваючы небяспеку, воўк пакінуў бочку і глыбока зашыўся ў салому. Ясь пагладзіў Інсургента па лбе.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век