Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Друзнуць мускулы. Краіну не б'е толькі лянівы. А на яе абшарах з помпаю і нізкапаклонствам, з морам віна і цыганамі, з ладанам і зверагалосымі дыяканамі святкуецца трохсотгоддзе дынастыі.

З тых самых лясоў, дзе колісь кастрамскі селянін уратаваў пачатак дынастыі, прывезлі ў падарунак гасудару спілаваны стаўбур трохсотгадовай сасны. Равесніца дынастыі, яна прабіла зямлю пушыстай, як заюшка, лапкай у той самы год, калі баяры каранавалі на царства над змучанай ад смуты краінай слабога бледнага хлопчыка. Яна была красою лесу, калі ўнук гэтага хлопчыка арудаваў

на верфях сякерай. Яна была грознай у пачатку сваёй старасці, калі бліскучая сука секла галаву «самазванцу», апекавала над мастацтвам і тысячамі тапіла беларусаў на пецярбургскіх балотных работах. А потым, ужо нінавошта не здатная, без змогі даваць насенне — былы семяннік з пераспелай, мяккай, як вата, драўнінай — яна стаяла панылая, злосная і без разбору глушыла маладыя пушыстыя сасонкі, якія мелі няшчасце трапіць у яе густы, атрутна-халодны цень.

I вось яе ссеклi.

Мiжвольная iронiя гэтага падарунка не дайшла да небагатых мазгоў уладара, ён шчыра падзякаваў за тонкi i з паэтычным густам зроблены падарунак.

А між тым усё было скончана.

Былая краса пушчы, абадраная i распранутая, ляжала зрынутай на зямлю. Не хапала толькi чалавека, якi ўзяўся б за справу i нашчапаў з яе трэсак.

Такі чалавек знайшоўся.

У лунанні сцягоў, у крыві братазабойчай вайны, у суровых гімнах, у перамогах і горычы ішла на зямлю новая эра.

I чалавек з вялікім лобам, не бронзавы, а жывы, вялікі лесаруб і дойлід, з'явіўся над зрынутым дрэвам і высока занёс ззяючую, як справядлівасць, сякеру…

…А потым рыдалі з яго смерці чорныя ад гора цягнікі.

А потым было жыццё са ўсячынай. Людзі самаахвярна будавалі і бурчалі на чэргі, штурмавалі стратасферу — і вешалі на сцяну процівагазы, стваралі "Ціхі Дон" і жылі просталінейным, наіўна-напышлівым мастацтвам.

Была і веліч, была і падазронасць, была і жорсткасць, быў і гераізм.

Маленькай прэлюдыяй вялікай навальніцы адгучала ў стрэлах «зязюль» сярод заснежаных ялін напаўзабытая фінская вайна.

I вельмі хутка, так хутка, што не паспелі яшчэ высахнуць слёзы сірот, грымнулі грымоты вялікай бяды, той бяды, пра якую няма сілы пісаць і нельга не пісаць, бо чалавечая памяць кароткая, бо пакуты неадплачаны, бо мёртвых не вернеш, бо ляжыць і доўга будзе ляжаць на пакаленнях цень чорных крыл, бо чалавек не забывае, а калі б забываў, быў бы проста неразумным свінячым быдлам.

Снарад трапіў у старажытную званіцу, і яна градам камянёў пацякла на зямлю. Сабака ліжа халодную руку гаспадара. У страшным шэсці ідуць людзі да ахайных, чысценькіх муроў крэматорыя.

Выбухі. Выбухі. Гучны пошчак нямецкіх буйнакаліберных кулямётаў. Здані аэрастатаў на фоне марознай зары. Недзе ў канцы Цвярскога бульвара. Сібірскія хлопцы з белымі лыжамі на плячах. Белыя, як прывіды, коннікі, знікаючыя ў кудлах завірухі. Тысячы магіл на падмаскоўных палях. Палескі хлопец стаіць ля сценкі пад рулямі аўтаматаў і глядзіць страшнымі славянскімі вачыма.

Жах вайны. Гнеў вайны. Хто можа забыць пра вас, адмахнуцца ад вас?!

Няма забыцця.

Р

а з д з е л II

Гэты дом на недалёкай ускраіне Масквы зваўся Домам паэтаў, хоць жылі тут, вядома, не толькі паэты. Пісьменнікі — пераважна маладыя, — сцэнарысты, што панаехалі ў "Масфільм" вучыцца розуму, стракатая мешаніна нацый, колераў скуры, гаворак.

Усе яны набівалі смехам, спрэчкамі, скандаваннем вершаў, упартай працай і лёгкім адценнем цыганшчыны гэты новы сяміпавярховы дом.

Большасць з іх жыла тут кароткі час, некаторыя — даўжэй, стала — не жыў ніхто. I таму самое жыццё вызначалася вясёлай неўладкаванасцю, прадчуваннем чамаданных настрояў і пагардаю да такіх забабонаў, як шторы на вокнах і французскі замок на дзвярах.

Вясёлы, жулікаваты з выгляду літовец Баранаўскас сцвярджаў, што ад дома за вярсту нясе сухім віном і дрэннымі вершамі. I, бадай што, у гэтых словах было зерне праўды.

Дом узвышаўся над усімі навакольнымі дамамі, над маладым бульварам, над недалёкай лініяй высакавольтнай перадачы і падстанцыяй сваімі жоўценькімі плітачнымі мурамі, прамытымі радамі блакітных вокан і чырвоным дахам.

Дом прыціхаў толькі раніцай: частка людзей была на занятках ці хадзіла па справах, частка працавала ў пакоях. А тыя, што не працавалі, не былі на занятках ці не хадзілі па справах, маўчалі: свята трымаўся закон, які забараняў шумець і перашкаджаць пісаць сябрам.

Затое ўвечары з расчыненых вокан усіх сямі паверхаў спявала і смяялася маладосць. Жылі весела і не заўсёды багата, нават не пачынаючы думаць пра ўласную машыну.

Потым вокны пачыналі зачыняцца, з палітых вуліц павявала свежасцю, буйны россып гарадскіх агнёў — быццам куча жарынак на бясконцай жароўні — пачынаў згасаць. I дом, разам з усім горадам, засынаў.

Толькі некалькі акон — у тых, хто любіў начную працу і спасылаўся ў гэтым на Дастаеўскага, — спакойна гарэлі да позняй ночы ружовым або зеленаватым святлом.

У тую ноч, з якой пачынаецца наша апавяданне, "начнікам" не давялося спакойна папрацаваць, а тым, хто любіць спаць, — спакойна выспацца.

Па доўгім калідоры шостага паверха гучна маршыравалі два чалавекі год па трыццаці. Абодва былі трохі на падпітку. Адзін, ніжэйшы і бялявы, залівіста граў на губным гармоніку і махаў вузкім канверцікам фотатэлеграмы. Другі, больш высокі, з непрыгожым добрым тварам, строіў з сябе гавайскую гітару, а ў перапынках гучна, на ўвесь калідор, крычаў страшэнным па сіле голасам:

— Уставайце ўсе! Досыць спаць! Уставайце, уставайце! Ур-ра, уставайце!

Пасля адной асабліва заліхвацкай рулады і серыі крыкаў па ўсёй даўжыні калідора пачалі ляскаць і адчыняцца дзверы, а з дзвярэй высоўвацца ўстрывожаныя, заспаныя і проста незадаволеныя абліччы.

— Ур-ра! — лунала калідорам рэха.

— У чым справа, Грынкевіч? — прабасіла ўскудлачаная галава ў адных дзвярах.

Непрыгожы выхапіў з рук бялявага вузкі канверцік.

— Уставайце! Ур-ра-а! Уставайце! У Вайвадса сын нарадзіўся!

Поделиться:
Популярные книги

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Приручитель женщин-монстров. Том 12

Дорничев Дмитрий
12. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 12

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2