Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Хлопец быў сустрэты ахамі і вохамі, атрымаў вялікі пакой (два акны ў сад, два — на вуліцу), расклаў на стале рукапісы, — і пайшлі дні ў чаргаванні працы і адпачынку, вершаў і рыбнай лоўлі.

Дзядзька быў адмысловы рыбак, а садаводам быў такім добрым, што выводзіў у Сухадоле вінаград.

Але Андрэй любіў дзядзьку не толькі за гэта. У дзядзькі быў рэдкі гумар, такі сонечна-вясёлы, такі смачна-з'едлівы, што каля яго людзі смяяліся да знямогі з раніцы да вечара. Дзіўна, як ён мог яго зберагчы на працягу свайго страшнага жьшдя.

А

жыццё ў яго было сапраўды страшнае. Яшчэ дагэтуль часам яго пачынаў біць цік. Аб паходжанні яго дзядзька расказваў неахвотна:

— Другі дзень стаю ў гестапа тварам да сцяны. Сабакі ў спіну хакаюць. А сволачы гэтыя кожныя трыццаць хвілін страляюць у сцяну ля галавы. I кожны такі стрэл можа быць апошнім. Ну, аднак злаўчыўся, уцёк ад іх. Дагэтуль сам сабе не веру…

Для рыбалак падабралася добрая кампанія: дзядзька, настаўнік Мікалай Якаўлевіч і яшчэ Пятро, звяга, які заўжды смешна лаяўся з астатнімі.

Імя па бацьку ў Пятра было Трыфанавіч, але дзядзька, карыстаючыся ім як асновай, зрабіў з яго нешта такое непрыстойнае, што пры бабах хоць і не кажы.

На рыбалку дзядзька ездзіў у востраканечным саламяным брылі, Мікалай Якаўлевіч — у матроскай бесказырцы, парыжэлай ад часу, Пятро з непрыстойным імем па бацьку — у фуражцы.

Рыззё на ўсіх было страшэннае: інтэлігентная кампанія нагадвала хаўрус бандытаў.

I ўсё ж падчас гэтых вясёлых эскапад (а ездзілі на рыбу далёка, кіламетраў на пяцьдзесят па рацэ) Андрэй адчуваў часам нейкі сум, нейкую невыразную незадаволенасць жыццём.

А між тым ён ніколі яшчэ не пісаў так многа і добра, ніколі так поўна не адпачываў.

У канцы ліпеня прыехаў зусім нечакана Іван Століч, бацька Алёнкі. У яго было толькі некалькі вольных дзён. Два з іх вырашылі "забіць" на рыбалцы. Дзядзька падрыхтаваў маторны човен. Выехаць пастанавілі на золку.

Напярэдадні Андрэй і Століч доўга сядзелі ў начным садзе, дыхалі халаднаватым росным паветрам з нясцерпна салодкім водарам адцвітаючай маціёлы, якая невыразна бялела ў цемры.

Конікі стракаталі ўтрапёна. Зрэдку цішу ўспорваў крык драча. За ракою палала вогнішча: касцы на зарэчных паплавах гатавалі вячэру,

I так добра дыхаў у цемры начны сад, што рабілася шкада чагосьці незваротнага, шкада болю, які прайшоў.

— Добра, сынок, — сказаў раптам Іван.

Андрэй не мог без пакутлівага шкадавання глядзець на гэтага чалавека. Ён ведаў: той нічога не забыў. Сведчылі аб гэтым зусім сівыя валасы.

— Я думаю часам, — казаў Століч, — як гэта цяжка заставацца аднаму, без тых, каго любіш… Чаму не загінуў я — невядома… Цяжка аднаму.

— Я гэта ведаю, добра ведаю, дзядзька. Я вельмі кахаў яе, — глуха сказаў Андрэй.

— У вас зараз былі б ужо дзеці… Прайшло восем год. Хлопчык быў бы падобны на яе, дзяўчынка — на цябе.

Гэта яны ўпершыню загаварылі пра нябожчыцу. I гэта было непатрэбна. Непатрэбна было ўсё гэта.

— Дзядзька, — сказаў Андрэй, — не трэба. Вы бачыце,

я столькі год захоўваю памяць пра яе, зберагаю кожны яе рух. Але я пачаў забываць яе голас. Гэта — як кашмар… Але я помню, я ніколі не забуду. Толькі не трэба дакранацца да старых ран.

— Бадай, твая праўда, — сказаў Століч.

Ён маўчаў яшчэ хвілін пяць, потым устаў.

— Я пайду.

I, сівы, сагнуты гадамі і цяжарам даўняга гора, пашыбаваў у дом.

Андрэй глядзеў яму ў спіну. Нясцерпна шкада было гэтага чалавека…

…Раніцой дзядзька ледзь не за нагу сцягнуў Андрэя з ложка. Шырокі твар дзядзькі расплываўся ад усмешкі, у цёмных вачанятах скакалі чэрці.

— Уставай, барэмбус. Жонка сказала, каб пайшлі панюхалі. А куды пайшлі і чаго панюхалі — не сказала. Дарогай скажа.

Выявілася, што панюхаць запрашалі маласольныя агуркі. Пахнулі яны, сапраўды, адмыслова: кропам, вішнёвым лісцем і сонечным днём.

Андрэй выліў на сябе цэбар вады ля студні, спехам паснедаў і пачаў грузіць на каляску сець, сцяблы, якар, кошык з правізіяй. Дзядзька, прынцыповы лайдак, глядзеў на мітусню Андрэя і Століча і забаўляў іх:

— У школе вучні пісалі твор на тэму: "Славутасці Сухадола". Адна напісала: "Бывае кіно, часам прыязджаюць артысты, а па суботах у сінагозе бываюць танцы".

— Брэшаш ты ўсё, — азваўся Століч.

— Чаго брашу? Сапраўды, сінагогу зачынілі. Зрабілі клуб… А тут яшчэ няшчасце. На сеансе адчыняюцца дзверы, і нехта крычыць у цемру: "Не, вы паглядзіце толькі, што робіцца на беленькім свеце! Шайкевіч, чаго вы тут седзіцё, калі ў вас удома пажар?" Ну, той толькі «уф-уф», за сэрца схапіўся — і канцы.

I хоць Андрэй ведаў, што ўсё гэта брахня, — яму стала трошкі весялей.

Яны выйшлі на высокі гліністы адхон над ракой тады, калі сонца паказала над зарэчнымі паплавамі чырвоную патыліцу. Жамчужна-блакітная рака ледзь шалахцела млявымі хвалямі, якія на пяску здаваліся зусім ружовымі. Пах сена адчуваўся нават тут, за ракой, густы, добры, як сама прыдняпроўская зямля.

Ніжэй па плыні чарада кароў пераплывала Дняпро, на пашу. Пастух плыў за імі, стоячы ў чаўне.

Нарэшце — толькі арліны зрок дзядзькі мог пабачыць гэта — дзядзька паказаў рукою на плынь, дзе рухаліся дзве кропкі. Гэта веславалі Мікалай і Пятро. Пад'ехалі яны толькі праз паўгадзіны.

Да кармы вялізнай маторкі прывязалі абодва чаўны, нацягалі са стагоў сена і намасцілі яго на дно маторкі. Дзядзька зноў успомніў нешта.

— А то яшчэ вось што было. Дзед Казыра намасціў вось так сена ў човен са стога, які ў лагчыне стаяў. Вяслуе сабе, і раптам, кажа, здарылася нешта незразумелае: заварушылася раптам там, дзе трыццаць год нічога не варушылася… Вужака… А порткі ў яго падраныя былі. Дык ён бег адтуль аж да рынку, пакуль каля рынку не агойтаўся, што портак няма. Згубіў. Пайшоў падбіраць. Дык што вы думаеце, адну калашыну падабраў, а другую — не.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора