Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Хотел дойти до Даугавпилса,

Но вместо этого напился.

Мы паклалі яго на ложак, укрылі абрусам, і ён захроп.

— Салодкае жыццё, — сказаў Яніс.

— Сядай за стол, падонак, — сказаў Андрэй. — Сядай, лэйбус.

За акном ляжаў пахмура-шэры свет. Нiзкiя, пашкуматаныя кiмсьцi хмары беглi над дахамi дамоў.

Ледзь праглядваўся недзе далёка паміж дамамі шпіль высотнага будынка, напалову схаваны ці то ў хмарах, ці то ў дыме.

Выпілі.

— Як лекцыі? — спытаў Яніс. — Як Горава?

— На нашым курсе ў яе добра. На

другім — справа дрэнь.

— У нас хлопцы надзіва памяркоўныя, сумленныя і цікавыя, — сказаў Яніс. — Акрамя Стаўрова з Ліпскім, дрэнных і не ведаю.

— А чым яны табе назалілі?

— У мяне нюх на людзей. Стаўроў — прэтэнцыёзны невук, а Ліпскі наогул дробная дрэнь… Чакай, яны яшчэ нам дадуцца ў знакі, каб іх долечка ліхая судасіла, каб іх…

— Я Ліпскага не разумею. Яму б год на дзесяць раней жыць.

— Ён і жыў… А што на другім курсе?

— А там проста Ліпскіх больш. Рагочуць з голых багоў. Адзін сказаў, што Афрадыта, якая ўстае з пены, наводзіць яго на думкі аб мацярынстве.

Яніс усміхнуўся:

— Таямніцы ўспрымання. У яго продка, відаць, гэтае ўспрыманне было яшчэ больш агрэсіўным. Нездарма Пётр, паставіўшы ў грамадскім садзе Венеру Таўрычаскую, поруч паставіў вартавога, "дабы оную не лапалі".

— I яшчэ адно. Нейкі псіхоз. Усе выказваюць ёй павышаную ўвагу.

— Гэта добры псіхоз.

— Чаму?

— Таму, што ты зачынальнік гэтага прагрэсіўнага руху.

— Свіння.

Андрэй раптам спахмурнеў. Ссунуліся доўгія цёмныя бровы.

— Што з табою, Андрэйка?

— Дрэнь у мяне справы, Янка.

— Бачу, — ціха сказаў Яніс. — За месяц, пэўна, і шчасця і гора набраў поўную торбу. Бачу, апавяданне будзе доўгае… Таму давай возьмем па адзінай… Кажы, браце.

— Ты ведаеш, што я сказаў ёй аб усім?

— Так. Бо я паехаў на другі дзень.

Яніс бачыў перад сабою змарнелы твар Андрэя. Нейкі зусім новы, амаль непазнавальны твар, а на ім выраз той мужнасці, якую можыа назваць хіба толькі мужнасцю адчаю.

— Я так і не дачакаўся цвёрдага адказу, — сказаў Андрэй. — Яна кажа, што я неразважлівы, размаўляе са мною пра ўсё, абы не ўспамінаць таго, што было.

Ён усміхнуўся сумнай з'едлівай усмешкай:

— Шырокі дыяпазон. Ад канкрэтнай музыкі да Фрэйда. Ад антыматэрыі да лётаючых талерак.

Яніс сказаў са звычайнай разважлівай самаўпэўненасцю селяніна:

— Канкрэтная музыка — лухта: няма элемента адбору з усіх гукаў свету. I Фрэйд — лухта: іначай Буало не быў бы паэтам. А вось наконт лётаючых талерак — не ведаю.

— Табе гэта ўсё лёгка. А як быць мне, калі я чую такія размовы?

Яніс глядзеў у кут:

— Яна баіцца цябе. Баіцца даць сабе волю.

— Чаму?

— Не ведаю. Магчыма, шкада ламаць уладкаванае жыццё?.

— Хіба гэта сумленна, калі кахаеш?

— А ты менш пытай аб сумленні.

За акном гусцеў прыцемак. Андрэй устаў і рэзка адчыніў акно.

Адразу туман, што грувасціўся на ўзроўні шостых паверхаў, пацёк у пакой. Гэта быў такі туман — падстаў крысо

пінжака і пабачыш сотні мікраскапічных крапінак вады.

— Мне дзіўна жыць, — сказаў Андрэй. — Дагэтуль усё было проста. Просты свет. Простая мэта. Простыя жанчыны і вершы. I сам я просты. А тут… Я не ведаю, чытаў я аб гэтым або сасніў у адну з прамінулых начэй… Тут так дзіўна, як у гэтым сне, быццам у Егіпце, у пясках Старажытнага царства адшукалі часткі механізмаў, нават кола дыяметрам у адзінаццаць метраў з незямных элементаў. Значыцца, прыляталі, пабачылі, што няма нічога цікавага — і паляцелі… Вось так і з ёю. Быццам зусім іншая, быццам з іншых светаў… Уся блакітная. А я, як той карычневы егіпецкі дзікун…

— Я разумею, — ціха сказаў Яніс. — Так і патрэбна быць. Але да дабра гэта не давядзе.

— Сказаў ёй рэзкасць. Доўга думаў, на каго падобны партрэт зялёнай жанчыны, што вісіць у яе пакоі… Потым зразумеў — яна.

— Зялёная Ірына і фіялетавы Андрэй, — сказаў Яніс. — Ну і што?

— Яна сказала, што такой думкі аб ёй быў мастак.

— А ты?

— Я сказаў, што не дазволю нікому мець аб ёй зялёную думку.

— А яна?

— А яна сказала, што мужу падабаецца. Што гэта ён заказаў партрэт.

— Бачыце, якая неверагодная адчувальнасць?

Андрэй з сілаю згінаў і разгінаў ключ ад пісьмовага стала.

— Я сказаў, што прыхiльна стаўлюся да эксперыментаў, - жорстка вымавiў ён, — але за такi даў бы мастаку, хай сабе ён i iтальянец, па мордзе… Малюйце ў гэтым стылi каго хочаце, нават мяне. Але так маляваць нельга двух чалавек: мацi i каханую… Нiколi мастак, калi ён сумленны, не намалюе партрэт мацi з аранжавых i сiнiх трохкутнiкаў або як там яшчэ. I гэта сведчыць…

Вайвадс перабіў:

— Гэта сведчыць супрапь усіх тэорый… Але ты дарэмна сказаў ёй аб гэтым. Не ўсё можна казаць каханай. А лаяць тое, што ёй даспадобы, — вельмі дрэнны метад спадабацца ёй.

— Гэта яшчэ не горшае… Яна запрасіла мяне на аўторак паехаць з ёю ў Кітай-горад на рэстаўрацыю храмаў. Я згадзіўся, паехаў і…

— I не застаў яе дома. Таму што прыйшоў нечакана муж, або маці мужа, або яе маці… I ты сустрэў там кагосьці іншага. I той іншы сказаў табе, што яна паехала. А ты ўзяў таксі…

— Так, — сумна сказаў Андрэй. — А я ўзяў таксі і паехаў у Кітай-горад, думаючы, што яна не дачакалася. Абышоў увесь раён — нікога… У царкве Анны — нейкая ўстанова. Царква Варвары… ат, ды што там!

— Закуры, — сказаў Яніс. — Я ведаю, табе было цяжка. Хадзіў, пэўна, як ашалелы.

— Так ашалеў, што ў Крывым завулку ледзь пад аўто не падляцеў.

Рука Яніса лягла на Андрэева плячо:

— Глядзі ты прасцей на справу. Яна баіцца, унікае цябе, і гэта дрэнна. Гэта можа не скончыцца дабром… Не прапаноўвай ёй пакуль што пайсці з табою ад мужа.

— Не магу. Або яна, або нікога.

— Добра, — сказаў Янiс, — чытай вершы. Паэму чытай:

— Якую.

— Я ведаю якую.

Андрэй маўчаў. I тады Яніс сціснуў далонямі яго скроні:

Поделиться:
Популярные книги

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Последняя Арена

Греков Сергей
1. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.20
рейтинг книги
Последняя Арена

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка