— Я кахаю яе, — сказаў Андрэй. — А яна… Я ледзь не памёр у гэтыя дні, Янка. Добра, што ты тут. Мне не так страшна.
Р а з д з е л XVI
ГРУБАЕ I ЛАСКАВАЕ
I. РОЗДУМ
Расплата за ўсё:За чырвоныя макі,За світанне жыцця,За блізкі канец,За тое, што быў,Што смяяўся і плакаў,За тое, што ўсе любілі мяне.За Сірына, што заліваўся ў маі,За лістападаўскі крык крумкача —За ўсё, расплата, цябе прымаюI, сціснуўшы зубы, буду маўчаць.Нішто не суцешыць,Не дапаможа,Таму, што не быў я спакойнай травой,А быў удалым,Як Ян Прыгожы:Ў стрэмя нагой ці аб пень галавой,Аб пень галавой!З парванай папругайКонь самотны тоне ў траве.Спускаецца ноч.I голас другаНе заплача, не крыкне, не пазаве.Я многія вочы і сэрцы трывожыўI толькі перад каханай аднойБляяў рахмана, як агнец божы,Піў з капытка і цягнуўся струной.Я ведаў, што трэба кахаць бязмерна,Што не бiць, а песцiць павiнна рука,Што лепей ягня, чым тхор крыважэрны,Лепей юродзiвы, чымсьцi кат.А яна мне на шыю стужку ўзвязала,Як ягня, барола мяне галавой,I ў кучаравы лоб цалавала,I гадавала зялёнай травой.
II. КАЗКА
Ну сядай, сядай са мной, калi ласка.Навальнiцы песня старая-старая.Слухай казку. Апошнюю казку.Яна на тваiх вачах памiрае.Ў гэтай казцы ялiны лапы схiлiлi.Вiзантыйскi захад у алым дыме…"Зялёная сарока кашку варыла,Зялёная
сарока з дурнымi вачыма…"У кулiнарную кнiгу глядзела,Чухала патылiцу драўлянаю лыжкай,I дзеткi кашку да лыжкi з'елi,А нам з табой не далi анi крышкi.Ты смяешся? Такога няма на свеце?Не смейся, любая, свет шырокi.Мы з табою толькi дурныя дзецi.Нам добра з гэтай чубатай сарокай.Сарокi розныя рэчы крадуць,I, можа, ў гняздзе яе, з золатам поруч,Ляжыць каханне, святло i радасць,Што прынесла сарока з-за сiняга мора.Аддайце, сарока. Няма ўжо сiлы.Яна ж не кахае мяне, хоць зарэжце.. . . . . . . . . . . . . . . .Дай я цябе пацалую, мiлая.А каша?Чорт з гатай кашай, нарэшце.
III. СТРАШНЫ СУД
Якiя страшныя, шэрыя днi!Апоўдзень — вячэрнi змрок.Без цябе, без сонца, без цеплыні.Ў сэрцы — боль, на вуснах — замок.Імжэў у чацвер халодны дождж.Я ў ложак лёг і памёр.Праляцеў праз туман, праляцеў праз буранI пабачыў ільдзінкі зор.Мае павекі цяжкімі быліАд непралітых слёз.За мною былі абшары зямлі.Наперадзе — быў Хрыстос.I д'ябал сядзеў ля ног ягоНа вугалях залатых,I на ляжках калматых ляжала ў ягоКніга грахоў маіх.Уладзiмiр злева стаяў у карзне,Справа — мацi Хрыста,I яны загадалi наблiзiцца мне.I я перад тронам стаў.Памiж богам i мною стаяла сцяна.Я на жанчыну глядзеў,Мне здавалася: гэта стаiць яна,Лепшая з лепшых людзей.— Любая, што вы са мною зрабiлi?Чым асудзiлi на страшны канец?Чым варажылi, чым апаiлi,Чым, дарагая, забiлi мяне?Трызнiцца ўсё мне лiловы вечар,Вашы сляды на лiловым снягу.Нават цяпер я чакаю сустрэчы,Нават мёртвы без вас не магу.Думаў, што ёсць забыццё у смерцi,I зноў папаў у квітучы твой сад.Вазьмі маё сэрца,Вазьмі маё сэрца,Вазьмі майго сэрцаЧырвоны гранат.— Досыць, — з усмешкай сказаў Сатана, —Ты не змянiўся, герой.Замест таго каб малiць i стагнаць,Ты ўпадаеш за жонкай чужой.Занядбаў ён, божа, твае дары,Талент развеяў, як дым,Ён гарэлку піў, ён кахаў і курыў,Брыдка лаяўся ў доме тваiм.Воласа не аддаў за багоў,Нюхаў дно ў бакалах, як Ной,I нават памёр ад кахання свайгоДа зямной жанчыны адной.Ты даў зямлi дзiўных песняў сям'ю,Ты арган стварыў для яе.Ён мог грымець у славу тваю,А славiў адну яе.I ён самачынна арган паламаў,I песня знiкла з мяхоў,I ў кнiзе чыстага месца нямаАд яго бясконцых грахоў.— А ён малайчына, — Ўладзiмiр сказаў, —Любiць песню i сечы дым.Гусляром бы яго я ў дружыну ўзяў, —I стаў бы Царград маім.— Я ведаю, — вымавiў рот Сатаны, —Што ты баранiць яго рад.Ты такi, як ён, ты — певень дурны,Да крыжа меў трыста дзяўчат.— З табой, Сатана, распраўлюся я,Як мой дружыннік ІльяРасправіўся з багамерзкай дачкойРазбойніка Салаўя.Выспятак суну табе пад зад,I будзеш ведаць тады,Што ўзялі маіх цёплых грэшных дзяўчатУ светлага рая сады.— Панове, тут дама, — ўзмаліўся бог, —Бярыце рот на замок.А вы, маман, прыпадаю да ног,Не рэгардэ ў той бок,Як мне з такой камарыльяй жыць?Лаюцца, бы ў піўной.А ты… ты апошняе слова скажы,Апраўдайся перада мной.— Любая, што вы са мною зрабiлi?Чым асудзiлi на страшны канец?Чым варажылi, чым апаiлi,Чым, дарагая, забiлi мяне?Трызнiцца ўсё мне лiловы вечар,Вашы сляды на ліловым снягу,Нават цяпер я чакаю сустрэчы,Нават мёртвы без вас не магу.I адказ. Цішэй скрыпічнай струны.Голас мацi Хрыста i маёй:— Ён кахаў, і за гэта палову віныВыкраслі з кнігі сваёй.I душа яго была, як паліЎ сонечнай майскай расе.Ён кахаў прыгажэйшую на зямлі, —Выкраслі віны усе.Ён так кахаў, як ніхто з мужчын.Свет паклаў на каханай далонь.Жанчына я і стаю за жанчын.Кідай лісты у агонь.А ты, што душы можаш будзіць,Ты, шалёная галава,Уваскрэсні, на людныя вулкі ідзі,Грашы, суцяшай, спявай.Ёсць на свеце гор і лясоў краса,Акіянаў сіняя соль.— Але я не хачу, не хачу ўваскрасаць.Там боль!— I тут будзе боль.Забыцця ў каханні і смерць не дае…— Там змрок!— I тут будзе змрок.— Там яна!— А тут не будзе яе.Ёй горка,Вярнiся, дружок,Помніш?"Што вы са мною зрабiлi?Чым асудзiлi на страшны канец?Чым варажылi, чым апаiлi,Чым, дарагая, забiлi мяне?Трызнiцца ўсё мне лiловы вечар,Вашы сляды на ліловым снягу…"— Досыць!Хоць бы адну сустрэчу!Ўваскрасiце!Вярнiце!Я не магу!
IV. ГОРАД I ЗАВУЛКІ
Зараддзе. Будоўля. Магутныя краны.Электразваркі мёртвы агонь.Звініць у свежых цагляных ранахПерфаратараў гучная звонь.Бураць дамы. Для кіно раскоша:На руіне вісіць чыгунны ліхтар,Пад нагамі разбіты латок кніганошыI сарваная «выбухам» шыльда «Бар».Раяль бутафорскі вісіць ца калоне(Усё зрабілі, як на вайне),I струны, як змеі Мядузы Гаргоны,Свiсцяць на вятры i ловяць мяне.Я ўваскрэс, але я гару, як салома,На якую вецер іскру нагнаў.Пажар у шэрым каменным доме:Дым укрывае пляц Нагіна.Крывы завулак.Царква Варвары,Ліпучы брук і вугальны дым.Ва ўсіх дамоў непакояцца твары:."Чаму ён такі?Што здарылася з ім?"Завулкі, завулкі, завулкі змяяцца,Усе падобныя, шэрыя ўсе,I я падобны на лісцік акацыі,Што вецер цяснінамі вуліц нясе.Я хацеў бы рухаць пачварныя краны,Класці цэглу.А сам не магу стаяць.Закон бы выдаць, каб закаханыхЗа сабатаж — без жалю страляць.Людзі ў завулках, людзі ў кватэрах,Людзі ў вокнах.I ў гэтых людзейШчасце без меры i гора без меры,Змрок безнадзейнасці, сонца надзей.Інвалід бязногі спрытна і ўмела,Падабраўшы раменьчыкам чуб з ілба,Ладзіць абцасікі туфлікаў белых,У якіх дзяўчына пойдзе на баль.Флюгер — леў на баярскіх палатах —У дзённым прысмерку цьмяна згас.Плача дзяўчо за шклом аўтамата,I трубка каркае ёй у адказ.Я б не дазволіў, каб горкія слёзыПроста да трубкі з вачэй цяклі.Яны ж —нават моцныя —трошкі мімозы.Iх трэба любiць на гэтай зямлi.Каб мая жанчына мяне пакахала,Я б не каркаў, як гэты прывык,А здарыцца так, што слова сарвалася, —З коранем выдраў бы свой язык.Не пакахае.Не можа.СвітаннеНе прынясе мне новых надзей.Але ёсць яно,Але ёсць каханне, —I люблю я большЗямлю і людзей.Больш ні ў чым на зямлі мне няма патрэбы:Толькі б шчасця болей яе сынам,Больш любві, пяшчоты, сумленнага хлеба,Менш хлусні, менш свінцу, менш агню палям.Толькі б хлопцы былі да дзяўчат, як ветрык,А дзяўчаты да хлопцаў, як сонца, былі.Толькі б мукі зямлі ў зямныя нетрыРазам з целам маім навек адышлі.Толькi б душы свяшчэнным гарэлi знiчам…I яшчэ адно,I гэта канец:Калі ты мяне ў бой за сябе паклічашI заглянеш пажарамі ў вочы мне, —Я пайду на гэта з такім жаданнемI з такою гарачаю верай зямной,Як ляцеў у асенні дзень на спатканнеЗ жорсткай, светлай, добрай, харошай маёй.Ўсіх Святых на Кулішках храм занядбаныПоруч з плошчаю і тытунёвым латком.Памалюся ў ім аб смяротнай ранеI аб мужнай славе перад канцом.Аб трывожнай, крывавай, застрашлівай доліПапрашу перад тым, як кiнуцца ў бой,Перад страшным полем, смяротным полем,Куліковым полем любові маёй.
V. ПЕРАД СЕЧАЙ
Над полем агонь бiвачны згас.Два страi. Скора звiнець мячам.Многа вас, вельмi мала нас, —Лiтасцi
нашай не будзе вам,Сiлы зла, што пакiнулi намПопел, i смерць, i асколкi ў грудзях.Прыходзiць канец. Звiнець мячам.I ў душах вашых цемра i жах.Вы каханне забiлi у кожным з нас.Тут кожны, кожны такi, як я.Мы свядома клiчам апошнi час,I на вуснах у кожнага песня мая."Коні грымяць капытамі.Блізка апошні час.Юры, градучы ў славе,Будзь справядлiвы да нас.Моцнай не будзь дапамогай,Стрэлы не кідай сваеI не давай перамогі, —Самі возьмем яе.Не нам дрыжаць і баяцца;Нас раз'юшылі ўкрай,Дай нам да іх дарвацца,Моцнага ворага дай.Яны нам жыццё зламалі,Каханне, цяпло і дом,У сэрца нявест пляваліСталлю, свінцом, агнём.Над намі не будзе бога,За намі — пажараў дым.Мы не просім нічога,Мы просім цябе аб адным:У нас ні жонкі, ні хаты,Ні дзяўчын, ні ніў, ні каня.Дай, разграміўшы праклятых,Смерць на полі прыняць.Не нам каханых палацы,Нам — абдоймы ночы пустой.Нам немагчыма вяртацца.Нас не сустрэне ніхто.Няхай і кроку ў туманеНе зробіць дахаты нага.Не там, а з намі каханне,На нашых гнеўных сцягах".Вораг мой ляцiць на канi вараным,Над расiстай травою заззялi мячы,Мне перад войскам бiцца з iм —Зубы ў зубы i шчыт на шчыт.Слухай, — прыходзiць апошнi бой,Я заб'ю ў паядынку цi ён заб'е, —Перад тым як спаймаю стрэмя нагой,Слухай, мiлая, словы мае.Не магу я лiць табе цёплых слоў,Што квiтнеюць, як макi на цёплай раллi,Толькi думы светлыя, толькi кроў,Толькі жыццё магу праліць.Мы на смерць як адзін за цябе гатовы.Мы гатовы грызці ваўчынай гурмой.I кавыль схіляць пераможным ровамПерад тым, як кінуцца з дзідаю ў бой.I над строем тваіх абаронцаў суровых,Над клінкамі, што п'юць гарачую кроў,Будзеш ты лунацьНа харугвах пунсовых.Залатое святло!Прамаці любоў!Чуеш — падковам час звiнець.Разышлiся — ад пошчаку поле звiнiць.Клінокямуі клінокмне.Два падзенні,два сiрыя ў полi канi.I не плач, не магу ў вачах тваiх сiнiхБачыць слёз.Даруй.З жыцця адпусці.За цябе так лёгка, так лёгка гiнуць.Бы ў абдоймы каханай нарэшце пайсці.З перарывістым, лёгкім, шчаслівым уздыхамДа грудзей прынікнуць і замаўчаць.Ты не плач. Я скажу табе ціха-ціха,Што цалую лязо чужога мяча.Ён дабро мне зрабіў, пракалоўшы грудзі:Я ўпэўнены ў гэты шчаслівы дзень,Што цябе ні бог,ні д'ябал,нi людзiБольш це змогуць вырваць з маіх грудзей.
VI. MISERECORDIA [Меч, якім дабівалі параненых. ]
Стогне поле нясцерпна, няспынна,Гасяць стогны крылом крумкачы.Маці шукае забітага сына:Чорны цень на захадзе алым,Чорны дзень уначы.Поле вячэрняе, поле сырое.Плач плыве, як туман па вадзе.Маці плачуць і над героямі,Героі таксама пілі з грудзей.Яны ж хлапчаняты, няхай з бародамі,Яны ў калысцы плывуць пад гачком.Што ж ты, калыска, такая свабодная?Што ж зарасла ты травой-кавылём?"Ой, да нары мышка,Да нары,Да сваёй залатойКаморы.Ў мышкі пад падлогайДзеткі спяць,Хвосцікі толькіЗ калысак вiсяць".Што ж, мышанятка маё, нерухомае,Што ж ты не можаш узняць галавы?Дзецi, дзецi, з якое стромы,З якiх вяршынь абарвалiся вы?Ляжаць, раскiнуўшы рукi белыя,Клiч iх не клiч, завi не завi.Ляжаць пасечаныя, пастрэленыяЗ-за нейкай сваёй, невядомай любві.Хоць бы пабачыць дзявочыя рукi,З якiх яны выпiлi чашу сваю,З-за якiх з усмешкаю йшлi на мукiI шукалi, як шчасця, смерцi ў баю.Iх не пабачыш.Іх вочы сініяХаладней сiбiрскiх спакойных зiм.Той, хто не быў у жыццi з маiм сынам,Ў смерцi таксама не будзе з iм.Мы — мацi, i мы ад тугi згараем;Але нават у смутку ўсё зноў i зноўМы на жыццё вас благаслаўляем,Бо вы забiлi нашых сыноў.Таму, што лепей вісець на нажы,Кахаць,Праклінаць.За каханне багоў,Чым век пражыць,І дзяцей нажыць,І не дажыць да кахання свайго.Маці, ты памылілася знову:Ў час, калі ты пакінеш мяне,Прыйдзе яна і вачыма суровыміЎ самае сэрца мне загляне.Пабачыць, што ў полі, крывёю палітым,На якім заклалі мы нашу вясну,Я адзін ляжу недабіты.I гора забітых адзін цягну.Ўстаюць з уздыхам змятыя травы.Яны рыхтуюць сябе для жывых.Чаму я павiнен, палегшы са славай,Слухаць адзiн уздыхi травы?Месяца сяйва ружовае, соннае.— Гэта вы? Я чую. Вы — спеў зямлі.— Я прыйшла. Вы шалёны,Зусім шалёны,Вы двойчы жыццё за мяне аддалi.Нашто свае песнi, iх ласку i сiлу,Iх сталь i шоўк аддалi на здзек?Нашто вы сябе дарэмна забілі?— Нашто?Вы забылі:Я чалавек.Раб прыроды сваёй.Уладар прыроды.Зямная персць. I сонца зямлі.Вы былi разумнейшай заўсёды,Але я кахаў, і тыдні, як годы,Над маёй галавою маршам прайшлі,I абвяваў мяне пекла вецер,I сэрца маё палала свячой,I столькі я зразумеў на свеце,Што сталі вы неразумным дзяўчом.Слухай:Закону гэтага сілуНе заб'юць ні агонь, ні час,Ні мячы:Мужчына павінен гінуць за мілых,Іначай не будзеЖанчын і мужчын.Не будзе пяшчоты,Адвагі дзікай,Стане зямля,Як сіта, пустой,Справы вялікай,Песні вялікай,Смерці вялікайНе будзе на ёй.Зроблена ўсёЯшчэ напрадвесні,Сказана слова для ўсёй зямлі,Зроблены справы,Скончаны песні.Мортусы да мяне падышліЧалавечней дабіць.I ў масках чорныхЧакаюць, на што ты асудзiш мяне:Пальцы ўгору — жыццё падорыш,Пальцы ўніз — падорыш канец.Жыць?Вышываць санеты на пяльцах?Чакаць, каб агонь з гадамі згас?Ну!Апусцi свае тонкiя пальцы.Кожны сам выбiрае свой час.Узрадуй апошнiм мяне падарункам,Грудзi мае прабi i знявеч,Сэрца маё абпалi пацалункам,MiserecordiaЛітасці меч.VII REQUIEMЗнiчка ўпала — памёр чалавек,Камень свой катаржны знёс пад гару.Вечны спакой i святло павекСыну свайму, зямля, падаруй.Не баяўся ён спяваць i любiць,Жыццё ў няроўнай палiў барацьбе,Быў такiм, якiм трэба быць,Калi завуць чалавекам цябе.Сонцам пяшчотным быў для дзяўчат,Другам адданым для добрых сяброў.Страшным для ворага, як набат,Лiтасцi богам — для бедных звяроў.Што яму смерць i што яму змрок?Смерцi няма для людзей на зямлi.Марш жалезны. Чыгунны крок.Тысячы. ног за лафетам пайшлi.Сонца ўстае над новай зямлёй,Выбух апошнюю рушыць турму…Вечнае шчасце любай маёй.Вечны requiem сэрцу майму.
Р а з д з е л XVII
Раніцай яны былі з пахмелу.
Андрэю гэта было тым горш, што ён апошнія месяцы дрэнна спаў. Ён нават еў дрэнна ў тыя дні, калі не бачыў яе. Ік марфініст без морфію. Дзень праходзіў у напружаных думках аб ёй, ва ўпартай, але часта бясплоднай працы, у бязмэтных бадзяннях па горадзе. А вечарам чалавек клаўся ў ложак і гадзін да чатырох не мог спаць. Ліхаманкавыя думкі, уяўленні, часам нейкая блытаная сувязь слоў, знешне стройныя сказы, якія нічога не азначаюць. Потым — цяжкі сон, у якім ён ні разу не бачыў яе. А потым, гадзін у сем, быццам шокавы ўдар, калі прачынаешся, седзячы на ложку. Тое самае было і сёння.
I ўсё ж Андрэй не мог утрымацца ад усмешкі, калі зайшоў у пакой Яніса. У латыша быў, відаць, пахмельны настрой, прыступ тых згрызот сумлення, калі не мілы белы свет і чалавек з агідай успамінае, што трэпанг, якога елі напярэдадні ў рэстаране, мае другую назву — «галатурыя».
Бр-р, брыдка!
Яніс сядзеў ля стала і амаль са слязьмі на вачах глядзеў на фотакартку сына. Сын, увесь пушысты, увесь, з лапкамі, зацягнуты ў пуховага «ведзьмядзёнка», з аптымістычнай усмешкай глядзеў на няшчаснага Яніса, у лікаванні раскрыўшы круглы раток з адзіным зубам.
Андрэй паддаў жару. Змрочна сказаў:
— Смяецца, не ведае, што бацька — мярзотнік.
У наступную секунду з грукатам упала крэсла, а Андрэй ужо ляцеў калідорам, а потым сходамі, ратуючыся ад раз'юшанага вярблюда Яніса.
А яшчэ цераз пяць хвілін яны рагаталі да слёз. Калі хтосьці скажа, што латышы — халодныя людзі, не верце. Ва ўсякім разе, Янісавым выбухам мог бы пазайздросціць і італьянец,
I толькі за сняданнем Яніс зноў спахмурнеў, раптоўна прыгадаўшы нешта.
— Што з табой? — спытаў Андрэй.
— Ведаеш… — цяжкі твар Яніса быў нібы каменна-нерухомы.
Андрэй чакаў. Яніс заўсёды нагадваў яму аднаго з тых жалезных стралкоў, аб лёсе якіх яны часам гаварылі, і таму Андрэй заўсёды чакаў ад яго чагосьці трывалага, хай не заўсёды абгрунтаванага, але свайго, сталага, далёкага ад хістанняў.
— Што? — спытаў Андрэй.
— Не трэба табе валачыся туды, — латыш хваляваўся. — Пабойваюся чагосьці я.
— Дарэмна, — сказаў Андрэй. — Ведаеш, што дарэмна. Усё адно павалакуся.
У той дзень ён павінен быў сустрэцца з Горавай каля выхаду з Крапоткінскага метро. Яна, як заўсёды, спазнілася амаль на дваццаць хвілін. Цямнела ўжо зусім рана, і калі яны ішлі бульварамі, на дрэвы, на аголеныя віцы хмызоў, на пабітыя ранішнікамі вяргіні клаўся ўжо бэзавы цень прысмерку.