Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Пацалуйце мяне… Што гэта са мною? Як абпаілі вы мяне чымсьці.

Ён не памятаў, што было далей, якія ён словы казаў. Ён толькі ведаў, што яго каханню няма мяжы.

I потым, у прыхожай, цалуючы яе вочы, ён сказаў ёй, каб яна не баялася яго.

— Я свойскi, ручны, — сказаў ён.

Ірына апусціла вочы.

— Такiя больш страшныя, — сказала яна.

Потым, неяк асабліва паспешліва і неахвотна, узялася за замок.

– Ідзіце, мой родны… Ідзіце, харошы.

Напэўна, адчувала, што ўсё супраць яе, што ён пяшчотны і ўпарты вышэйшай сілай кахання.

…Цягнуліся дні. Поўныя гэтым, нечаканым. Сам свет стаў незвычайным у вачах Грынкевіча.

Домік у Кудрынскім завулку. Такі

домік, у дзверы якога можца было прайсці толькі вузкім прамежкам паміж сцяной і дрэвам, што непамерна разраслося. Самы лепшы домік, бо яна калісь, паглядзеўшы на яго, сказала з усмешкай:.

— Таксама кватэра.

Лядашты студэнт Ліхачоў — асабліва сімпатычны Андрэю. Таму што ўвесь час жартаваў з Ірынай добрымі жартамі. А потым спазніўся на яе лекцыю, разам з другімі. Ішоў апошнім. I калі хлопцы пачалі пакепваць з яго, яна сказала:

— У Тургенева аб гэтым лепш: "Сучок замыкаў шэсце".

Андрэй пасля гэтага ўсё аддаў бы Ліхачову.

Але адначасова ў сэрцы яго нараджаўся неспакой. Ён не мог забыць другога дня снежня, паўзмроку і яе аблічча ў ім. Холад, нейкі ўнутраны холад пакояў. Ці там ёй было жыць? Яе дом павінен быць светлым, вялікім домам, шырока адкрытым сонцу і вятрам. Каб вакол былі добрыя людзі. Каб з гэтага дома, калі ў ім не працуюць, даляталі спевы, музыка, галасы дарагіх і адданых сяброў.

I нічога гэтага. Глядзяць удваіх у вузкае акно. Яму было шкада гэтага бясконца моцнага-моцнага і бязмерна слабага ў чымсьці чалавека. Ён адчуваў, што сам ён моцны якраз у тым, у чым яна слабая, у сваёй пагардзе да ўсякай сутнасці. Ён таму і кахаў яе, што адчуваў: разам з ёю іх ніхто не мог бы адолець. Адзін у адным яны здабылі б такую неадольную сілу, што іх хапіла б навек.

Аднолькавая сіла шчасця і шкадавання рабіла яго нервовым. Ён і сам ведаў, што мэтанакіраванасці ў ім ані на шэлег, што гэта нікому не можа падабацца. I пакутаваў гэтым.

Магчыма, таму 12 снежня, якраз пасля лекцыі прафесара Кальцова, выбухнуў скандал. Кальцова любілі. Зямляк Андрэя, нізкі, каржакаваты, з чырвоным, як спечаным, тварам і сівымі валасамі, ён чытаў "Псіхалогію творчасці". Праўдзівей, не чытаў, а бязлітасна-лагічным ланцэтам аналізу рассякаў кожную думку, кожны вобраз. I пры гэтым быў вельмі палкі, рагатаў, граміў, саркастычна здзекаваўся, рыкаў, як леў, а ў гневе супраць апанента так наліваўся крывёю, што ставала страшна.

У той дзень ён граміў Аксінню з "Ціхага Дона".

— I вось, калі Грыгорый абліваўся крывёю на фронце, яна здрадзіла яму. Вядома, мужскі юр дае права называць такую жанчыну абаяльнай. Але розум яе рабскі, які слепа ідзе за плоццю. А жанчына — гэта і каханка, і маці, і сяброўка, і Асоба. Сляпую цягу трэба ўтаймоўваць, іначай — сусветны пажар і попел распусты!

I нізкім жорсткім голасам дадаў:

— Нават у каханні сваім спачатку яна толькі саступала, прымервала.: а што дасць гэта каханне. Сцяпан быў, але ён быў быдлам. I яна абрала каханне. Пераканаўшыся, што не губляе, а набывае — пайшла на гэта. Заўсёды каханне таго, які пакахаў спачатку — мацнейшае, а ў таго, хто пакахаў другім — больш эгаістычнае і незалежнае… Бо чалавек, будуючы ідэал свайго кахання, знаходзіць больш або менш падобную да яго і кахае больш за ўсё тое, што стварыў у сваім уяўленні. А той, хто пакахаў другім — кахае больш эканамічна, бо адкрывае паступова і знаходзіць толькі тое, што ёсць… I чым Асоба, што пакахала першай, мацней, тым недасяжней ідэал, створаны ёю.

Пакуль Андрэй раздумваў і ўнутрана не згаджаўся з некаторымі думкамі Кальцова, той перайшоў на праблему гуманізму і рэвалюцыі, на тое, што ў прынцыпе суіснавання чалавек бліжэй за ўсё падышоў да вырашэння гэтай праблемы.

— Мала таго, што мы

чырвоныя і белыя, захад і ўсход, але забіваць адзін аднаго мы не намераны. Мы непрыяцелі, але гэта не азначае, што, змагаючыся з ідэяй другога, трэба знішчыць носьбіта той ідэі… А ў змаганні галоўнае — аб'ектыўныя факты! Погляд чалавецтва! А чалавецтва — гэта яго прагрэсіўная частка!

Андрэй пахітаў галавою.

— I найлепшая канстытуцыя Асобы — тая, якая спрыяе поступу грамадства…

"Не так сказаў, - падумаў Андрэй. — Найлепшая канстытуцыя псіхікі — гуманізм. Яму часам зусім не спрыяюць абставіны, якія пазбаўляюць яго магчымасці ўплываць на поступ грамадства. Але што з таго, калі да яго імкнуцца, калі аб'ектыўна менавіта ён рухае чалавецтва наперад. Хіба той самы Грыгорый мог спрыяць поступу грамадства? Але ён чалавек. Таму што адзін ён у цэлым рамане супраць разбою вайны, адзін ён верыць, што кожны рух наперад павінен быць максімальна гуманным. Ужо тады. I не дэкларацыйна, а на самай справе. I таму ён — чалавек-герой, чалавек-пакутнік. Ламалі яго двое жорнаў, біўся ён насмерць з падобнымі сабе. I ўсё ж аддаў сэрца Чалавеку. I менавіта таму мы любім яго. Не як прадстаўніка саслоўя ці нацыі. Як Чалавека, якімі ў вельмі далёкай будучыні павінны зрабіцца ўсе".

Кожны думаў аб гэтай лекцыі па-свойму. Думаў і тады, калі Кальцоў пайшоў і пачалася лекцыя Горавай. Андрэй нават не памятаў, у сувязі з чым яна перадала змест апавядання нейкага заходняга пісьменніка… Было гэта нешта накшталт гогалеўскай "Шынелі": жыў сабе ў гарадку стары, які ні ад каго не атрымліваў лістоў. Ну і гэтак далей. Шкада было гэтага старога — слёзна.

I тут аўдыторыя завіравала. Першым ускочыў востры Харунжы і пачаў раўці дубовым голасам:

— Трагедыя можа быць толькі з духоўна вялікім чалавекам!

— У акакіяў акакіявічаў гэта горш, — кінуў Андрэй. — Вялікі і сам за сябе пастаіць.

— Пастаяў, па-твойму, Грышка Мелехаў? З гарачкі ўсе несправядлівасць чынілі. А на яе адказвалі таксама несправядлівасцю. Вось і Грышка… Скруціў галаву — вось і ўсё.

Андрэй быў яшчэ спакойны. Толькі ўзбуджанне нарастала недзе ў душы:

— Пабілі, бо ведаў: барацьбу трэба весці па-джэнтльменску, а не хапацца за ўсялякае слабае месца, як хтосьці там — заўважце, не д'ябал, — у "Гаўрыліядзе"… А час быў не той. Кожны, хто не змог быць ні белым, ні чырвоным, быў біты з абодвух бакоў… "Ах, ты майго дарагога госця — на і твайму". — "Дык ты майго найдаражэйшага госця — хай і твайму перападзе". Былі, вядома, і дробныя, тыя хаваліся ад тых і ад другіх. А гэты быў сіла… I час паказаў, што праўда на яго баку… Людзі падумалі, дый сказалі Мішку Кашавому: "Хопіць, Міша. Парубаў, і хопіць. Гэта табе не капуста, а людэі. Ты вунь вінаватых пацяпаў — узяўся за добрых, бо разумеў: пакінеш цяпаць — будзеш непатрэбным. Таму ты, Міша, і прыдумаў тэорыю аб абвастрэнні класавай барацьбы. Дык вось, ідзі ты, Міша, разам са сваёй тэорыяй на пенсію, а мы пачнём крыху думаць, хто цябе хваліў, каму час клубніку разводзіць. Што ты там нахамутаў…"

Харунжы ўспыліў:

— Сам супярэчыш сабе. Пры патуранні тваіх маленькіх вырастаюць гітлеры!

— Яны вырастаюць патураннем дужа сквапных i багатых. I ўцiскаюць малых, Толя.

Толька развёў дрыжачымі рукамі:

— Ну, а каб ты пры Гітлеру жыў? Галовы сякуць вакол, а ты стогнеш аб адзінках, што не атрымліваюць лістоў. Так?

— Не трэба, Толя, — усё яшчэ спакойна сказаў Андрэй. — Я б не стагнаў, я б сам, першы, страціў галаву. Я таксама не з дробных і ведаю, што права здзекавацца з гонару і сумлення чалавека ні ў каго няма. I калі пачынаюць рабіць такое — чалавек, грамадства мае права ўзяцца за зброю і паўстаць супраць гэтага…

Поделиться:
Популярные книги

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16