Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Ну што, мой родны, што, мой хлопчык?

Такой пяшчоты ў яе голасе ён яшчэ ніколі не чуў. І яго рукі, што дагэтуль падтрымлівалі цяжкі вузел яе валасоў, цяпер слізганулі ўніз і абнялі тонкія плечы. Яны былі такія жаданыя і маленькія і тонкія, гэтыя плечы, такія тонкія і маленькія і жаданыя былі яны…

— Кветка з шэраню, — бязгучна сказаў ён, глёдзячы на яе закінуты твар. — Месяц мой Месяцовіч… Пальцы мае.

Яму здалося, што яна вось-вось расплачацца.

— Пойдзем адсюль, — горача і ўмольна

сказаў ён.

— Калі б у мяне, хоць пяць год… Пайшла б не думаючы, адразу.

— Буду чакаць. Усё адно не пайду. Няма ад вас дарогі.

— Гэта па-беларуску?.

— Гэта па-чалавечы, — ціха і ўладна сказаў ён. — I вы — лепшая за ўсіх.

Грудзі яе сутаргава пашырыліся, уся дрыжучы, яна адкінулася ад яго і абвяла дзікаватым позіркам сцены, лікі на іх, італьянскі стол. Словы, якія яна сказала потым, вырваліся, здаецца, з самага, сэрца:

— Андруша, мілы… Як я сябе ненавіджу за ўсё гэта, — і павяла слабай рукой: — Як ненавіджу.

— Не смейцё. Вы… дарагі чалавек. Ёсць вы ў свеце — і свет не пустыня.

У яго дрыжалі рукі, звінела ў галаве. А яна гладзіла яго валасы.

Дзіўна, але ён, абдымаючы яе ўсю, не адчуваў да яе ніякай цягі. Толькі ўсхваляванае заміранне ў грудзях і неймавернае шчасце, што яна поруч. Быццам была забарона на ўсё астатняе, пакуль месяц не ўпадзе на іх першым промнем. I гэта не здзіўляла яго.

Яе пашыраныя вочы глядзелі на яго мякка і спачувальна:

— Дык вы так мяне кахаеце?

Андрэй увесь здрыгануўся. I тады, з вільготнымі вачыма і небывалай ласкай у голасе, яна сказала:

— Ну што мне з вамі рабіць, мой родны. Відаць, нічога не зробіш.

Прыклала вузкую далонь да яго грудзей, злева, і сказала:

— Бедны… Ну, ідзіце ў той пакой… Ідзіце.

…Ужо лежачы на тахце ў суседнім пакоі, ён з заміраннем сэрца чуў гукі, што даляталі з гардэроба. Упаў туфель… Не, нешта здарыцца… Нешта перашкодзіць… Другі туфель… Гэта немагчыма… Шолах сукні.

А потым грудзі яго перарывіста ўзняліся. У цемры плыло насустрач яму нешта празрыстае, невыразнае ў косых праменнях месяца.

Прывід набліжаўся. I ён працягнуў руку ў цемру, насустрач яму з такім лікуючым чаканнем, што, здавалася, сэрца разарвецца ад шчасця.

Нахілілася. Дакранулася да яго нечым абвалакальным, як воблака. А потым прылегла, і Андрэй адчуў, як пабеглі па яго цёплым плячы яе валасы, як падаліся яе грудзі, адчуў усю пяшчотную прахалоду яе бязважкага цела аж да маленькіх, цвёрдых пальчыкаў ног.

Ён павярнуўся на бок і паклаў руку ёй на спіну. I ад гэтай прахалоды ток пабег па яго целе.

Убачыў блакітны, трохі больш за ўсё астатняе асветлены нос, цёмныя прадонні насцярожаных вачэй і пацалаваў…

…Свежы, як падснежнік, смак яе рота.

Адчуваў яе на ўсю даўжыню яе вузкага і моцнага цела, бачыў снежныя грудзі. I, адразу за мурашкамі

ад яе прахалоды, усё нутро яго пакутліва пацягнулася да яе.

Быццам шукаючы ў яго паратунку, уся дрыжучы, яна прыціскалася краёчкам вуснаў і скроняй да яго пляча, і тады ён абняў яе так, быццам хацеў усімі грудзьмі ўвайсці ў яе грудзі.

Дрыжалі на шыбах бліскучыя іскры, і снежная папараць схілялася на іх, і такога не было ніколі і ні з кім, а яна была як першая і пажаданая больш за ўсіх.

…Уся цёплая, яна ляжала ў яго абдымках. Рукі лашчылі яго галаву. А ён у нямой і бясконцай удзячнасці цалаваў гэтыя рукі, і яны, ды яшчэ грудзі, уздрыгвалі пад яго пацалункамі. I яму здавалася, што гэтага больш ніколі не будзе, і таму ён спяшаўся.

— Ніколі ні з кім? — шэптам спытала яна.

— Ніколі.

— I я ніколі. Слухай таямніцу.

— Ну.

— У мяне агіда да мужчын. Яны занадта многага хочуць.

— А я?

— Ты не. Ты заўсёды робіш тое і так, як я хачу.

Цалавала яго. Кароткія пацалункі ў куточкі вуснаў і ў плечы, ад якіх яму хацелася плакаць, як юнаку.

Ён не ведаў, колькі мінула гадзін, але ён з захапленнем і болем адчуваў, як сплывае час. Быццам жадаючы абараніць яе ад цемры, ён трымаў яе ўсю моцнымі далонямі, як апошнюю надзею сваю. I яна, як разумеючы гэта, супакойвалася. Уздыхнула, прынікаючы да яго. Андрэй убачыў, як, дрыжучы, пачалі змяжацца яе веі. I тады ён прыпаў вуснамі да яе скроні — зусім блізка, каб яна адчула цёплы подых і заснула, як гэта робяць дзеці.

I яна заснула. Абапёршыся на руку, ён доўга глядзеў на яе. Гадзіннік мякка прабіў дзве. Блакітнае месячнае сяйва падала на закінуты, з выразам смяротнай мукі і шчасця, твар спячай.

Ён глядзеў доўга. Ірына ледзь чутна прастагнала ў сне. I тады яму здалося раптам, што яна памірае. У жаху ён прынік вуснамі да яе рукі, і адразу гэтая рука сутаргава працягнулася да яго і супакоілася, дакрануўшыся да яго грудзей.

— Дзякуй богу, — сказала яна. — Мне прыснілася, што гэта сон.

Яна змежыла вочы:

— Мне падабаецца, як ты робіш са мною. Калі мне лепей за ўсё — мне здаецца, гэтаму не будзе канца… Сэрца разрываецца, як у птушкі над морам… Ад радасці… А бераг бачны, але бясконца далёка… Пацалуй мяне. Тут. Я вельмі кахаю цябе.

Ён пацалаваў, правёў вуснамі ніжэй і прынік там, дзе шыя пераходзіць у грудзі, да ямкі.

— Тут жыве душа, — сказаў ён. — Вось я дакранаюся да яе вуснамі.

— Трымай іх лепей каля майго рота, каб часам яна не вырвалася, калі ты…

Гэта было нейкім насланнём. Пакой пачынаў круціцца, а потым знік некуды, і ўсё запаланіла срэбнае месячнае святло.

— У цябе зараз месяц быў паўсюль? — спытала яна.

— Паўсюль.

— I пакой знік? I ўсё было срэбным?

— Усё было срэбным.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана