Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Апрытомнеў ён у скверы ля доміка Астроўскага. Сядзеў, сціскаючы скроні, і слухаў цішыню. Было, відаць, велымі позна, таму што сціх нават грукат трамваяў. I толькі непадалёк, у мокрым завулку, мужчынскі голас спяваў, перакручваючы словы:

Эту женщину увижу и немею,

Как безумный, как безумный, день хожу.

Ни кукушкам, ни ромашкам я не верю,

И к гадалкам, понимаешь, не хожу.

Набормочут: — не люби ее такую,

Напророчат: — до рассвета заживет.

Наколдуют, нагадают, накукуют,

А она на нашей улице живет…

Андрэй сядзеў, а над

яго галавою гола, трывожна і страшна шумелі мокрыя дрэвы.

Р а з д з е л XXII

Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі. Гэта вельмі добра ведаюць гуманісты, фанатыкі і закаханыя. Што тады казаць пра тых, хто і першы, і другі, і трэці. Хвіліны адчаю трываюць у іх нядоўга. Бось, здавалася, стаяў на каленях, а праз хвіліну зноў трэба апускаць забрала і ісці на бой.

Ужо раніцай, седзячы ў вагоне, які імчаў яго да роднага горада, Андрэй ведаў: нельга губляць ніводнай хвіліны. Толькі адно ўратуе яго ад тугі па ёй: праца да апошняга, знясіленне рук, вачэй і галавы, цяжкі — як камень на дно — сон.

Гледзячы ў акно на заснежаныя паўстанкi, ён думаў. Як у кожнага, хто не спяшаецца выпускаць з рук напiсанае, у яго было шмат амаль гатовых рэчаў. Iх трэба было скончыць, скончыць як мага хутчэй, за сорак пяць дзён, скончыць i аддаць у чужыя рукi. "Натхненне не прадаецца…"

Ён можа хадзіць насустрач ветру — ёй нельга. Ён можа глядзець у вочы небяспецы — яна павінна быць за яго спіной. I таму ён мог працаваць за яе не сем год, як той, з Бібліі, а ўсё жыццё, абы не падманулі, абы не падсунулі іншай…

Які шлях быў карацейшы? Раман аб паўстанні Каліноўскага? Раман быў напісаны на дзве трэціх. Адпадае. Доўга чакаць. Гэта потым. "Няхай другім разам", — як сказала адна шляхцянка сваёй паміраючай маці, калі тая папрасіла какавы.

Аповесць? Так, яна амаль скончана.

Ага, вось галоўнае, вось куды трэба ўбіць паўтара месяца! Ёсць п'еса, якую трэба толькі адшліфаваць, і яшчэ падрабязна распрацаваны план кінасцэнарыя. Вельмі падрабязна распрацаваны. Больш паловы сцэн напісаны, і гэта найбліжэйшы шлях да яе. Усяго дзён дваццаць. Глупства! Хіба гэта подзвіг? Калі ўжо гаварыць пра подзвіг адданага каханка, дык вось гэта — подзвіг. Нейкі там даўні нібелунг зашыўся ў авечую шкуру і ішоў да замка каханай за трыдзевяць зямель год. I ўсё скончылася б выдатна, каб яго ля самага замка не з'елі сабакі, што не ўмелі адрозніваць зместу ад формы…

Яму здавалася зараз, што цягнік ідзе вельмі марудна. Трэба было хутчэй, зараз жа, застацца сам-насам з паперай, распачаць самую вялікую бітву жыцця.

Спаць чатыры гадзіны на суткі. Гэтага досыць, калі мэта так блізка. Хіба больш спаў Пётр Першы, або Маленькі кахетынец [Патара Кахі — грузінскі цар Іраклій Другі], або Каліноўскі ў апошнія гады жыцця. Скажам, праўда, яны спалі пяць гадзін, але ж тут не гады, а паўтара месяца. Яна — яго дзяржава. Хопіць чатырох гадзін. А стома — глупства. Існуюць лыжы і кава, на горшы выпадак. I яшчэ ёсць натхненне бітвы і шчасце пераадольвання самага цяжкага.

Бо кожны мужчына — трохі ігрок…

І яшчэ жартаваць, жартаваць кожную хвіліну, здзекавацца з сябе, прымаць усё ўсур'ёз і не ўсур'ёз, бо нервы, бо сэрца, бо мозг могуць іначай не вытрымаць. Вайна за прыўкрасную Елену, вялікая траянская вайна… Ахіл з браніраванай пяткай і безабаронным сэрцам…

Працаваць. Інакш звар'яцееш ад тугі.

…Так пачалася вялікая вайна. Андрэй уставаў у шэсць гадзін раніцы, калі ў гарадку гарэлі толькі рэдкія агні і ранішні снег вішчаў пад лыжамі. З адхону на дняпроўскі лёд, потым на стромы адхон процілеглага берага. Праз дзесяць хвілін ужо не хочацца спаць, знікае некуды свінцовы цяжар стомы. Лыжы бягуць па зарэчных палях, перасякаючы ваўчыныя сляды і хітрыя зайцавы петлі.

Вялікі круг на поўнай хуткасці. Потым імпэтны, як падзенне, палёт дном яра, — мільгаюць хмызы над галавой. Можна спыніцца на хвіліну і ўмыцца пякуча-мяккай вадой з палонкі. Але толькі на хвіліну. Не больш.

Мезанін. Снеданне з моцнай кавай… Звычайна першыя радкі даюцца цяжка, быццам цябе ўвесь дзень напярэдадні білі па галаве валікамі ад канапы… Прымусь сябе. Сілком… I вось ужо цябе ўладна ўзяло ў рукі нейкае адчайнадушнае захапленне працай, калі шкада працягнуць руку за папяросай, калі ўспрымаеш як катастрофу тое, што ў ручцы скончылася чарніла. Хістайся, снягір, за акном — ты не той, якога мы бачылі, і мне няма да цябе справы… Ляці лепей да тых беларускіх паэтаў, якія параўноўваюць цябе з яблыкам. Работы хопіць, бо гэтым свежым параўнаннем дорыць няшчаснага чытача кожны другі…

…Адарвацца ад працы, глынуць нешта і зноў за стол. Але вось і ранні зімовы прысмерак. Ліловыя робяцца снягі, цяжкай стае галава… Кафейнік на агні. Вельмі салодкая вада яшчэ не пачынала кіпець, толькі драбнюткія бурбалкі ўзнікаюць па самых краях паверхні… Кава ў сталовай лыжцы, з коптурам… Яна пахне так, што прачнуўся б і мёртвы… Дзве шклянкі вады… Лыжка… Другая… Трэцяя… З таго боку, дзе агонь большы, паверхня пачынае ўздымацца, паўмесяцам наплываць на астатняе… Абы не перакіпела!.. Хопіць!.. I потым зноў лікуючае захапленне работай, падобнае на адчай. Менавіта ў такім стане псіхічна-хворы гебефрэнік зрабіў аднойчы дзікі ўчынак: кінуўся цалаваць агітатара па выбарах суддзяў… Падаюць са стала лісты: адзін… другі… трэці… I потым, у гадзіну ночы, вячэра і зноў лыжы: не больш чым на трыццаць хвілін. Гэта каб спаць. Яму вельмі трэба спаць. Заўтра зноў дзень працы.

I так дзень… другі… дзесяты… Сутарга зводзіць пальцы… Маці амаль у гневе на яго… Нічога… Гэта ўсё потым… Раз на тыдзень можна аддаць гадзіну на ліст да яе, на які яна не адказвае… Няхай… Думаць аб гэтым і крыўдаваць будзем потым.

Дзіўна, але паспех, з якім ён працаваў, зусім не адбіваўся на якасці напісанага. Наадварот, ён адчуваў, што ніколі не пісаў так добра. Яму ўсё ўдавалася: слова адразу ставала на месца — абцугамі не выцягнеш, памяць паслужліва, у першую ж секунду падсоўвала патрэбны вобраз, складаную аналогію, трапнае параўнанне. Ён ніколі не пісаў так афарыстычна і сцісла: на доўгія разважанні не хапала часу.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана