Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Ён уздыхнуў.

— Паромная гісторыя скончылася… Канец.

— Куды ты пойдзеш?

— Я вярнуся. Раніцай. Да… раніцы, сябар.

— Да раніцы… сабрыс.

Андрэй павярнуўся і пайшоў у глыб скверыка. Яніс стаяў і глядзеў, як цень яго друга паглынае змрок.

Р а з д з е л XXXIII

Ён iшоў начной Масквою. Крокi памiралi ў вулiцах, на якiх не сустракалася нi людзей, нi машын. Горад быў бязлюдны, адданы ва ўладу яму. Блыталiся завулкi i вулiцы, i нiкога не было

поруч, акрамя ценю.

Ішоў, не задумваючыся, куды ён ідзе. Усё менш ставала святла, і гэта азначала, што ён набліжаецца да ўскраін. I тут ён пабачыўся з зорамі, якіх няма ў цэнтры вялікага торада. Ноч была цёмная, ясная, зоры былі халодныя…

Упала адна, а за ёю другая. Гэта, вядома, не былі Леаніды. Леаніды не вернуцца да зямлі. Яны бачылі на ёй столькі, што не хочуць больш глядзець на яе нівы і цяністыя лясы, пакуль усе людзі не стануць іншымі.

Усе да аднаго.

Ён спыніўся. Перад ім невыразна сінеў у зорным святле лёгкі, узнесены да нябёс сваімі бязважкімі сценамі і ўсечаным дахам Круціцкі церамок. Даўно, вельмі даўно збудаваў яго нехта з продкаў Андрэя, вымушаны пакінуць Дняпро і яго берагі. Яму, напэўна, не было лягчэй.

Гульбішчы прывідна абдымалі ўвесь начны свет, а праз іхнія аркі мігцела зорамі начное неба.

Але яшчэ вышэй за іх стаяў блакітны церам. Стаяў пад зорным шатром, як мара, узнесеная да зор, як спроба суцяшэння ў тым, у чым нельга суцешыць.

Інстынкт прывёў чалавека сюды, дзе ён быў шчаслівы з ёю. I чалавек сеў на цагляныя сходы.

Дзе ты? Куды пайшла? Дзе адшукаю твае сляды?

Ён песціў рукою халодную цэглу, быццам гэта была яна, але ўсё гэта было дарэмна, а слёз не было. Таму ён устаў і апошнім позіркам акінуў блакітныя муры. Ён ведаў, што ніколі больш не прыйдзе сюды.

— Бывай, — сказаў ён. — Бывай.

Вуліцы. Крокі. Пустэча.

За што было ўсё гэта? Хто зрабіў гэта?

Андрэй раптам спыніўся. Так, зараз ён ведаў, хто гэта. Раптоўная думка — і ўсё стала на свае месцы.

Ён стаяў у гэты момант у нейкім парку, цёмным і пакручастым, як шляхі чалавечыя. Зоры заблыталіся ў галінах, але ўнізе было цёмна. I ў гэтай цемры чалавек раптам зведаў усё, а ў сэрцы, поруч з бязмежным болем, якому ніколі не будзе канца, поруч з бязмежнай і горкай любоўю, ажывала нешта другое.

Так, вядома, ва ўсім былі вінаваты я н ы.

Ім было начхаць на тое, што мірыяды існаванняў хочуць жыць, будаваць дамы, песціць дрэвы, Для нелюдзяў вайна і ўсё тое жахлівае, што яна нясе, — была толькі сродкам для ўстаткавання іхняй "геніяльнасці", іх асобы, іхніх смярдзючых, нікому не патрэбных, мёртванароджаных дактрын.

Так, жыццё не дае шчасця. Але яно дае запал вайны. Нельга дазволіць такога. I, калі трэба, ён стане першы супраць усяго гэтага.

Уладары жаху, ханжы, нечысць. Усё, чым жыў чалавек з часоў вялікай царыцы Хатшэпсут: яго ўсеабдымныя думкі, яго геніяльнасць, уся яго бязмерная добрая цеплыня, усё каханне мірыядаў, што адвеку жылі тут, — усё гэта — дай ім волю — магло стаць халодным атрутным пылам.

…Пасярод нешырокай пляцоўкі стаяла пад цёмнымі дрэвамі ручная дзіцячая каруселька.

Ён не ведаў, дзеля чаго ён падышоў да яе, дзеля чаго паклаў руку, дзеля чаго стаў хадзіць вакол, павольна круцячы яе, пустую, нікому не патрэбную ў гэты глухі начны час.

Магчыма, і не мае права на шчасце чалавек, якога чакае вечны бой. Але за што яна?! Яна, добрая, светлая, уся створаная для жыцця…

Яны забілі яе, а самі жывуць і зараз. Забілі лепшую на зямлі. Забілі за тое, што яна была ўвасабленнем кахання і любві, а любоў — гэта самае небяспечнае для іх. За гэта яны і забілі яе. За гэта і забілі.

Ён хадзіў і хадзіў па крузе, хадзіў, як змучаны сляпы конь у прыводзе малатарні, якому толькі і засталося, што хадзіць вось так.

Яны забілі яе, і для чаго была зараз гэтая няхітрая прылада, якая круцілася пад яго рукой?

Ён адпусціў руку. Ён моўчкі пастаяў хвіліну, а потым пайшоў у цемру алей, пакінуўшы пустую дзіцячую карусель.

Невядома, колькі ён блукаў, але ўсё яшчэ была ноч і зоры, калі ён убачыў сябе на паркавым адхоне, пад якім павольна бегла ўдалячынь базальтава-цёмная начная рака. Ён сядзеў на лаўцы, сядзеў бяздумна, а рака плыла і плыла. У гэтай вадзе не магла больш адбіцца светлая Нерль, але што было да гэтага рацэ.

Нейкае слова гучала ў яго вушах. Дзіўнае, чужое па гуках слова.

Рагнарадзі. Рагнарадзі. Рагнарадзі. Што такое Рагнарадзі? Дзе ён чуў гэта?

Ага, калісьці ў скандынаваў было паданне, што наступіць дзень і тады ўсе багі і героі прыйдуць на поле, што завецца Рагнарадзі, і стануць біцца на ім у страшэннай сечы, пакуль усе не падуць, а пасля час скончыцца.

Змрочнае паданне. Але Рагнарадзі чалавецтва будзе зусім іншым, светлым. Загінуць усе, хто не хоча або не можа ўвайсці ў новае. Туды ўвойдуць добрыя і жывыя. Туды ўвондзе Яна, зусім жывая, і ён застанецца з ёй у памяці жывых. А нават калі ён не застанецца, бо справа яго жыцця стане непатрэбнай для новых часоў. І — Яна застанецца навекі, яна застанецца жывой. Каханнем, любоўю, якія заўсёды патрэбны на зямлі,

Яна застанецца.

— Чакаю майго Рагнарадзі. Чакаю майго Рагнарадзі.

Рыданне раптам нясцерпна пашырыла ягонае горла. А потым словы, што з'яўляліся аднекуль, сталі складвацца ў радкі. Паперы не было, але яна і не была патрэбна.

Захлынаючыся ад сухіх рыданняў, якія душылі і раздзіралі горла, аднымі ліхаманкава-адчайнымі, утрапёнымі думкамі ён раджаў гэтыя радкі на свет:

Словы паўночных паданняў

Годы амаль што згладзiлi;

Словы прароцтва змрочнага,

Як ф'ёрдау начных берагi:

"Настане апошнi дзень —

Бiтва пры Рагнарадзi,

Ў якой загiнуць героi,

Ў якой загiнуць багi.

Будуць бiцца да смерцi,

Рыкам поўнячы горла,

Ў полi жалезным лягуць

Апошняй данiнай мячам.

Не будзе нi пекла, нi рая,

Загiнуць душы памёрлых,

А час зжуе iх даспехi,

А потым скончыцца сам".

Зоры застылі над галавой. Цякла начная рака. I, як рака, нястрымна цяклі словы:

Годы мае,

Як строфы,

Строяцца ў моцным парадзе.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2