Чтение онлайн

на главную

Жанры

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Мериме Проспер

Шрифт:

– Найпрыгажэйшыя.

– Скура незвычайна белая?.. Мне прыгадваецца персідская газель, дзе каханак апявае далікатную скуру сваёй выбранніцы: «Калі яна п'е чырвонае віно, відаць, як яно расцякаецца па жылах». Панна Івінская нагадала мне гераіню гэтага верша.

– Можа, панна Юлька і сапраўды такая, але я сумняваюся, ці цячэ ў яе жылах кроў... У яе няма сэрца... Яна белая і халодная, як снег!..

Ён устаў і нейкі час моўчкі хадзіў па пакоі, як мне здавалася, каб прыхаваць узрушанасць. Пасля раптам спыніўся:

– Прабачце, мы, здаецца, гаварылі пра народную паэзію...

– І праўда, пане графе.

– І ўсё ж трэба прызнацца,

што яна ладненька пераклала Міцкевіча... «Твар іх бела-ружовы, як смоль, чорныя бровы, як дзве зоркі, іх свецяцца вочы». Вось яе партрэт. Падобна?

– Абсалютна, пане графе.

– Што ж тычыцца гэтага жарту... зрэшты, вельмі недарэчнага... беднае дзіцятка нудзіцца ў старой цёткі... Яна жыве, як у кляштары.

– У Вільні яна паказвалася ў свеце. Я бачыў яе на балі, што ладзілі афіцэры...

– Ну, вядома, маладыя афіцэры - вось якое таварыства ёй даспадобы. Пасмяяцца з адным, папляткарьщь з другім, а ўрэшце закруціць усім галаву... Давайце лепш паглядзім кнігазбор майго бацькі.

Я прайшоў за ім да прасторнай галерэі, дзе было мноства кніжак, прыгожа пераплеценых, але рэдка чытаных, як можна было меркаваць з пылу, які пакрываў карэньчыкі. Можна сабе ўявіць маю радасць, калі, выцягнуўшы з шафы першую кнігу, я ўбачыў, што гэта «Жамойцкі катэхізіс»! Не стрымаўшыся, я закрычаў ад радасці. Пэўна, нейкае таямнічае прыцягненне ўплывае на нас без нашага ведама... Граф узяў кнігу і, няўважна пагартаўшы, напісаў на першай старонцы: «Пану прафесару Вітэмбаху ад Міхала Шэмета». Я не здолею выказаць усю маю ўзрушанасць і ўдзячнасць, але тады я паабяцаў у думках, што, калі я памру, гэтая найкаштоўнейшая кніга аздобіць бібліятэку універсітэта, дзе я атрымаў свае ступені.

– Можаце лічыць бібліятэку вашым кабінетам, - сказаў мне граф.
– Вам тут ніхто не будзе замінаць.

ІІІ

На другі дзень пасля снядання граф запрасіў мяне прагуляцца. Мы меліся наведаць адзін «капас» (так літоўцы называюць узгоркі, якія ў славян вядомыя пад назвай «курган»). Гэтае месца было добра вядомае ў наваколлі, бо некалі паэты і ведзьмакі (а тады паміж імі вялікай розніцы не было) збіраліся там з пэўных урачыстых нагодаў.

– У мяне для вас ёсць рахманы конік, - сказаў граф. На жаль, не магу запрапанаваць вам брычку. Хоць, праўда, і дарога, якой мы паедзем, не надта праезная.

Я меў бы за лепшае застацца ў бібліятэцы і зрабіць некаторыя запісы, але не наважыўся пярэчьщь майму велікадушнаму гаспадару і згадзіўся. Коні чакалі нас каля ганка, у двары чаляднік трымаў навязанага сабаку. Граф на хвілінку спыніўся і павярнуўся да мяне:

– Пане прафесар, ці знаецеся вы на сабаках?

– Вельмі мала, ясны пане.

– Заранскі староста даслаў мне гэтага спаніэля, цвердзячы, што гэта цуд, а не сабака. Дазвольце, я яго пагляджу.
– Ён паклікаў чалядніка, і той прывёў сабаку. Жывёліна папраўдзе была прыгожая. Ужо прызвычаіўшыся да чалядніка, сабака радасна скакаў і, здавалася, быў поўны весялосці. Але за некалькі крокаў да графа ён падціснуў хвост, адскочыў назад, быццам працяты раптоўным страхам. Граф палашчыў яго, і той журботна завыў. Тады граф паглядзеў на яго вокам знаўцы і сказаў:

– Я думаю, з яго выйдзе добры сабака. Патрэбны догляд.

Пасля ён ускочыў у сядло.

– Пане прафесар, - звярнуўся да мяне граф, калі мы ўжо ехалі замкавымі прысадамі, - вы толькі што бачылі, як напалохаўся

сабака. Я хацеў, каб вы ўбачылі гэта на свае вочы... Вы як вучоны мусіце ўмець разгадваць таямніцы... Чаму жывёлы мяне баяцца?

– Сапраўды, пане граф, надта вялікі гонар для мяне, што вы маеце мяне за Эдыпа. Я ўсяго толькі бедны прафесар параўнальнага мовазнаўства. Можа...

– Заўважце, - перапыніў ён мяне, - што я ніколі не б'ю ні коней, ні сабак. Мяне б мучыла сумленне, калі б я хвастануў бедную жывёліну, якая зрабіла глупства, не ўсведамляючы гэтага. І аднак, вы не паверыце, як мяне баяцца коні і сабакі. Каб прызвычаіць іх да сябе, я губляю ўдвая болей сілы і часу, чым хто іншы. Вось хоць бы конь, на якім вы седзіцё. Колькі я патраціў часу, каб яго ўтаймаваць, а цяпер ён ціхі, як авечка.

– Я думаю, пане графе, што жывёлы добра разбіраюцца ў людзях, яны адразу распазнаюць, ці даспадобы ім чалавек, якога яны бачаць упершыню. Я падазраю, што вы цэніце жывёл толькі за тыя паслугі, што яны вам робяць, і наадварот, ёсць людзі, якія маюць прыродную прыхільнасць да пэўных жывёл, і тыя адразу ж гэта адчуваюць. Вось як я, прыкладам, маю з маленства нейкую прыродную любасць да катоў. І калі я падыходжу, каб палашчыць якога, яны ніколі не ўцякаюць. І ніколі ніводзін кот мяне не падрапаў.

– Цалкам магчыма, - адказаў граф.
– Дый праўда, неяк, як кажуць, не ляжыць у мяне душа да жывёл... Яны нічым не лепшыя за людзей... Я вяду вас, пане прафесар, у пушчу, дзе яшчэ і дагэтуль квітнее звярынае валадарства, матачнік, вялікая маці, вялікая вытворня жывых істотаў. Так, паводле народных паданняў, ніхто яшчэ не заходзіў у гушчары, ніхто не дабіраўся да сярэдзіны гэтых лясоў і балотаў, акрамя паэтаў і ведзьмакоў, якім адкрытыя ўсе сцежкі. Там праўдзівая звярыная рэспубліка... ці, лепш сказаць, канстытуцыйнае кіраванне. Львы, мядзведзі, алені, зубры - нашыя літоўскія бізоны - усе яны добра ладзяць між сабою. Найбольшай павагай карыстаецца мамант, які там яшчэ захаваўся. Ён, напэўна, маршалак сойма. У іх вельмі суровая паліцыя, і калі сярод звяроў знаходзіцца нейкі злачынца, яны судзяць яго і выганяюць. Тады ён трапляе з агню ў полымя, бо вымушаны бадзяцца ў краіне людзей. Адтуль мала хто вяртаецца.

– Цікавае паданне, - сказаў я з захапленнем.
– Але, пане графе, вы расказалі пра бізона. Ці ж гэты шляхетны звер, якога Цэзар апісаў у сваіх «Каментарыях» і на якога меравінгі палявалі ў Кампенскім лесе, яшчэ папраўдзе сустракаецца ў Літве, як я толькі што ад вас пачуў?

– Без сумнення. Мой бацька сам забіў аднаго зубра, вядома ж, з урадавага дазволу. Вы маглі бачыць ягоную галаву ў вялікай зале. Сам я іх ніколі не бачыў, яны, відаць, трапляюцца вельмі рэдка. Затое ваўкоў і мядзведзяў у нас тут процьма. На выпадак магчымай сустрэчы з гэтымі ягамосцямі я ўзяў з сабой гэтую надобу (ён паказаў чаркескую вінтоўку за плячом), а ў майго чалядніка напагатове двухнабойны карабін.

Пачаўся лес. Хутка вузенькая сцежка, па якой мы ехалі, знікла зусім. Штохвіліны мы мусілі аб'язджаць таўшчэзныя дрэвы, нізкія галіны якіх засланялі нам праезд. Некаторыя з іх, мёртвыя вываратні, уяўляліся нам непраходнымі абарончымі валамі з рагаткамі ўздоўж наспы. У іншым месцы трапляліся глыбокія ставы, зарослыя гарлачыкамі і раскай. Далей адкрываліся паляны, дзе расла ярка-смарагдавая трава, але гора таму, хто прывабіцца гэтай прыгажосцю, бо багатая і зманлівая расліннасць хавае звычайна багністыя прорвы, дзе знікне без знаку назаўсёды і конь, і коннік ...

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит