Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Мериме Проспер

Шрифт:

... Turpi clausus іn arca

Соntrасtum gеnibus tаngаs caput...

Час ад часу ён глыбока ўздыхаў ці неяк нервова хрыпеў, відаць, ад нязручнай позы. Так прайшло недзе паўгадзіны. Я сам ужо засынаў. Я закрыў кнігу і ўладкоўваўся зручней у ложку, калі нейкі дзіўны смех майго суседа прымусіў мяне здрыгануцца. Я паглядзеў на графа. Вочы былі заплюшчаныя, усё цела дрыжала, а з прыадкрытых вуснаў чуліся ледзь зразумелыя словы:

– Свежая!.. белая!.. Прафесар не ведае, што кажа... Што там конь!.. Вось дзе смачны кавалак!..

Пасля ён пачаў ірваць зубамі падушку і раптам неяк страшна рыкнуў, так моцна, што сам прачнуўся.

Што да мяне, я нерухома ляжаў на канапе

і ўдаваў, што сплю. А сам назіраў за ім. Ён сеў, прадраў вочы, сумна ўздыхнуў. Так ён праседзеў, не кранаючыся з месца, каля гадзіны, паглыблены, як здавалася, у нейкі роздум. А мне было не надта ўтульна, і я паабяцаў сабе ніколі болей не спаць побач з графам. Аднак урэшце стома перамагла трывогу, і калі раніцай па нас прыйшлі, мы абодва спалі глыбокім сном.

Паснедаўшы, мы вярнуліся ў Мядзінцілтас. Там, знайшоўшы доктара Фробэра, я сказаў яму сам-насам, што граф хворы, што яго мучаць страшныя сны, што ён, напэўна, лунацік і што ў такім стане ён можа быць вельмі небяспечны.

– Такое я і раней заўважаў, - сказаў доктар.
– З такім атлетычным складам цела ён нервовы, як жанчына. Можа, гэта ў яго ад маці... Сёння раніцай яна паводзіла сябе вельмі кепска... Я не надта веру ў страхі цяжарных жанчын. Але адна рэч пэўная: графіня - маньячка і яе манія перадалася з крывёй...

– Але ж у графа розум у поўным парадку. Ён разважлівы, адукаваны, нават значна болей, чым я думаў, ён любіць чытаць...

– Усё гэта так, шаноўны пане, але ён часта бывае дзіўны. Часам ён зачыняецца на некалькі дзён, ён часта гуляе начамі, ён чытае неверагодныя кнігі... нямецкую метафізіку... фізіялогію, ці што там яшчэ. Вунь учора з Лейпцыга цэлы стос даслалі... Але будзем гаварыць проста: Гераклу патрэбна Геба. Тут ёсць вельмі харошанькія сялянкі... У суботу вечарам пасля лазні яны проста як князёўны... Не адна з іх лічыла б за гонар дагадзіць графу. У ягоным веку, хай мяне д'ябал возьме!.. У яго няма каханкі, ён не жэніцца, гэта нядобра. Яму патрэбна нейкая аддуха.

Грубы матэрыялізм доктара ўразіў мяне надзвычайна, і я раптоўна абарваў размову, сказаўшы, што ўсёй душой жадаю графу Шэмету, каб ён знайшоў жонку, што была б яго вартая. Прызнацца, я здзівіўся, уведаўшы ад доктара пра графаву цікавасць да філасофіі. Каб гэты гусарскі афіцэр, заўзяты паляўнічы, чытаў нямецкіх метафізікаў і займаўся фізіялогіяй - гэта ставіла ўсе мае думкі дагары нагамі. І ўсё ж доктар сказаў праўду, і таго самага дня я ў гэтым пераканаўся.

– Пане прафесар, - сказаў раптам граф, калі ўжо канчалася вячэра, - як вы растлумачыце падвоенасць ці раздвоенасць нашай натуры?

І, заўважыўшы, што я не надта добра яго зразумеў, ён дадаў:

– Ці не даводзілася вам калі-небудзь глядзець з вяршыні вежы ці з краю прорвы і адчуваць жаданне кінуцца ўніз і адначасова адчуваць страх перад вышынёй?..

– Гэта можна растлумачыць звычайнымі матэрыяльнымі прычынамі, - адказаў доктар.
– Па-першае, стомленасць, спрычыненая доўгім пад'ёмам ці ўзыходжаннем, выклікае прыток крыві да мозга, які...

– Да д'ябла ваш прыток крыві, доктар, - сказаў нецярпліва граф.
– Возьмем іншы прыклад. У вашай руцэ зараджаная зброя. Побач - ваш найлепшы сябар. Вам прыходзіць думка пусціць яму кулю ў лоб. Вы страшна баіцёся забойства, і, аднак, вы пра яго думаеце. Я думаю, панове, што калі б усе думкі, якія прыходзяць нам у галаву за адну гадзіну... калі, скажам, усе вашыя думкі, пане прафесар, - а я лічу вас вельмі разважлівым, - запісаць на паперы, яны склалі б вялізны том, і не знойдзецца такога адваката,

які б на падставе напісанага не запатрабаваў для вас пазбаўлення правоў, не знойдзецца такога суддзі, які б не пасадзіў вас у турму ці ў вар'ятню.

– Гэты суддзя, пане графе, напэўна, не асудзіў бы мяне за тое, што я сёння раніцай цэлую гадзіну спрабаваў выявіць таямнічы закон, згодна з якім славянскія дзеясловы, спалучаючыся з прыстаўкамі, набываюць значэнне будучага часу. Але калі б я выпадкам думаў пра штосьці іншае, дык які б довад тут быў супраць мяне? Ва ўзнікненні думак вінаваты не я, а вонкавыя ўзбуджальнікі. Калі ў маёй галаве ўзнікае нейкая думка, гэта яшчэ не значыць, што я зараз пачну дзейнічаць згодна з ёй ці ўвогуле буду мець такі намер. Ніколі ў мяне не было думкі некага забіць, але калі б такая думка і прыйшла да мяне, дык мой розум яе прагнаў бы.

– Добра вам казаць пра розум. Але ці заўсёды ён, як вы кажаце, кіруе намі? Каб розум прамаўляў і загадваў, патрэбна развага, гэта значыць час і спакойныя абставіны. А ці заўсёды мы маем і тое, і другое? Падчас бою я бачу, што ў мяне ляціць рыкашэтам ядро, я адхіляюся, і яно забівае майго сябра, за якога я, калі б меў час падумаць, аддаў бы сваё жыццё.

Я паспрабаваў гаварыць з ім пра нашы людскія і хрысціянскія абавязкі, пра неабходнасць наследаваць біблейскаму ваяўніку, заўсёды гатоваму да бою. Урэшце я давёў яму, што, змагаючыся заўсёдна са сваімі пачуццямі, мы набываем новыя сілы, каб аслабляць гэтыя пачуцці і панаваць над імі. Але баюся, што, хоць граф і замаўчаў, я так і не здолеў яго пераканаць.

Я заставаўся ў замку яшчэ дзён дзесяць. Я яшчэ раз гасцяваў у Даўгялах, але болей мы там не начавалі. Як і першага разу, панна Івінская свавольнічала і паводзіла сябе, як сапсаванае дзіця. Яна проста зачароўвала графа, і я не сумняваўся, што ён у яе закаханы. Аднак ён добра ведаў яе недахопы і не спрабаваў сябе падмануць. Ён ведаў, што яна баламутная, легкадумная, абыякавая да ўсяго, што не прыносіць ёй забавы. Часта я заўважаў, як ён пакутуе ў душы, бачачы яе легкадумнасць, але варта ёй было зачапіць яго нейкім лёгкім жартам, і ён пра ўсё забываўся, твар у яго прасвятляўся і прамяніўся радасцю. Напярэдадні майго ад'езду ён захацеў апошні раз з'ездзіць са мной у Даўгялы, можа, таму, што я займаў размовамі цётку, пакуль ён гуляў у садзе з пляменніцай. Але ў мяне было шмат працы, і я мусіў адмовіцца, нягледзячы на яго настойлівую просьбу. Ён вярнуўся перад вячэрай, хоць і папярэджваў, каб мы яго не чакалі. Ён сеў за стол, але не мог есці. Усю вячэру ён быў змрочны і пахмурны. Час ад часу ён насупліваў бровы, і ў вачах загараліся жахлівыя агеньчыкі. Калі доктар выйшаў, каб наведаць графіню, граф прайшоў за мною ў мой пакой і выказаў усё, што гняло яго душу.

– Я вельмі шкадую, - сказаў ён усхвалявана, - што пакінуў вас дзеля гэтай дурнічкі, якая кпіць з мяне і любіць толькі новыя твары. Але, на шчасце, між намі ўсё скончана, мне ўсё гэта страшна абрыдла, больш я яе ніколі не ўбачу...

Нейкі час ён паводле сваёй звычкі хадзіў з кута ў кут, пасля загаварыў зноў:

– Вы, відаць, падумалі, што я ў яе закаханы? Так думае гэты ёлуп доктар. Не, я ніколі не кахаў яе. Мяне забаўляў яе вясёлы твар. Мне прыемна было глядзець на яе белую скуру... Больш у ёй нічога добрага няма... Скура - так. А вось розуму - ані кроплі. Я ніколі не бачыў у ёй нічога іншага, як толькі прыгожую ляльку, на якую прыемна глядзець, калі нудзішся або калі няма пад рукой новай кніжкі... Напэўна, можна сказаць, што яна прыгожая... Скура ў яе проста чароўная!.. Пане прафесар, кроў, што цячэ пад гэтай скурай, мусіць быць смачнейшая за конскую?.. Як вы думаеце?

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род