Чтение онлайн

на главную

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

11. Праз нейкi час прыходзяць у наш дом суседзi са сваiмi адзнакамi ўлады i стараюцца мяне ўласкавiць такiмi разважаннямi: "Нам былi добра вядомыя, пан Луцый, i тваё высокае становiшча, i старажытнасць твайго роду, бо па ўсёй правiнцыi разносiцца слава аб высакароднасцi вашай сям'i. А тое, што прыйшлося табе перанесцi i што так моцна цябе засмучае, зроблена не дзеля таго, каб цябе абразiць. Выкiнь з галавы гэту непрыемнасць i ганi са сваёй душы смутак. Гэтыя гульнi, якiя мы ўрачыста i ўсенародна спраўляем кожны год у гонар найлiтасцiвейшага бога Смеху, заўсёды ўпрыгожваюцца якой-небудзь новай выдумкай. Гэты бог вельмi прыхiльны як да аўтара, так i да выканаўцаў вiдовiшча ў яго гонар. Ён будзе з любасцю спадарожнiчаць табе i не дапусцiць, каб ты смуткаваў, i тваё чало заўсёды будзе раз'яснена бесклапотнай радасцю.

Увесь наш горад за зробленую

яму паслугу прысудзiў табе высокае званне: ты запiсаны ў лiк яго патронаў i вынесена пастанова ўзняць тваю бронзавую статую".

На гэта я адказваю: "Дзякую табе, сама знакамiты i непараўнальны сярод гарадоў Фесалii. Удзячнасць мая роўная i той вялiкай пашане, аднак статую раю пакiнуць для людзей больш за мяне знакамiтых i дастойных".

12. Пасля гэтага сцiплага адказу я стараюся ўсмiхацца i прыняць, наколькi магчыма, весялейшы выгляд i ветлiва развiтваюся з суседзямi. А тут прыбягае нейкi слуга i гаворыць: "Цябе клiча твая сваячка Бiрэна i напамiнае, што настае пара банкету, на якi ты ўчора абяцаў прыйсцi". Спалохаўшыся самога ўспамiну пра яе дом, я адказваю: "З ахвотай выканаў бы я жаданне цётачкi, калi б не быў звязаны словам. Мой гаспадар Мiлон заклiнаў мяне богам сягонняшняга дня i прымусiў даць абяцанне абедаць у яго. I сам ён нiкуды не iдзе, i мне iсцi не дазваляе, дык я прашу прабачэння".

Ледзь гэта я сказаў, як Мiлон, узяўшы мяне пад сваю апеку, павёў у лазню, куды загадаў прынесцi ўсё патрэбнае нам. Каб чым найменш трапляць на вочы i пазбегнуць кпiнаў сустрэчных, я iшоў, прытулiўшыся да яго. Ад сораму не памятаю ўжо, як я мыўся, як нацiраўся i як вярнуўся дамоў. Гэтак я губляўся i бянтэжыўся, калi ўсе паказвалi на мяне вачыма, кiўкамi i нават пальцамi!

13. Нарэшце, праглынуўшы спехам сцiплую вячэру i спаслаўшыся на боль галавы, якi быў выклiканы маiм няспынным плачам, прашу дазволу на адыход адпачываць i атрымлiваю яго. Кiнуўшыся на ложак, прыпамiнаю ў скрусе здарэннi мiнулага дня, аж пакуль, паклаўшы спаць сваю гаспадыню, не з'яўляецца мая Фацiда.

На гэты раз яна не падобная сама да сябе - нi вясёлага твару, нi жвавай гутаркi, панурая, з глыбокiмi зморшчкамi на лбе. I вось нясмела, з цяжкасцю вымаўляючы кожнае слова, яна гаворыць: "Я i толькi я была прычынай тваiх непрыемнасцяў, - i тут выцягвае з-за пазухi нейкую дзяжку i, падаючы мне, дадае: - Вазьмi, прашу цябе, i адпомсцi нявернай жанчыне, а нават налажы яшчэ большае спагнанне. Але толькi не падумай, што я знарок навяла на цябе гэту напасць. Багi не дапусцяць, каб праз мяне прыйшлося табе хоць крыху папакутаваць. I калi што-небудзь будзе табе пагражаць, няхай будзеш ты выбаўлены з небяспекi цаной маёй крывi? Дык вось, па волi злога лёсу тое, што я рабiла паводле чужога загаду i з iншымi намерамi, павярнулася на тваю шкоду".

14. Тады я пад уплывам сваёй прыроджанай дапытлiвасцi, жадаючы высветлiць скрытую прычыну здарэння, кажу: "Гэта пуга, прызначаная для пакарання цябе самой, сама паганая i сама ненавiсная, i я перш парэжу яе i парву на шматкi, чым дакрануся да тваёй пуховай, малочнай скуры. Але ты раскажы, якi твой праступак пакiравала зменлiвасць лёсу на маю шкоду. Клянуся табе тваёй найдаражэйшай мне галавою, што я не магу паверыць нiкому i нават табе самой, калi б ты казала, што нiбы ты задумала нешта на маю згубу. А прытым неспадзяваны выпадак, калi б ён нават i аказаўся варожым, не можа цябе зрабiць вiнаватай". Закончыўшы гэта, вочы маёй Фацiды, вiльготныя i трапяткiя, млявыя ад блiзкай страсцi, гатовыя вось-вось закрыцца, я пачаў асушваць гарачымi звонкiмi пацалункамi.

15. Тут яна, падбадзёрыўшыся ад радасцi, кажа: "Дазволь спярша зачынiць дзверы, каб не зрабiць мне большага праступка, калi па маёй балбатлiвасцi вылецiць якое-небудзь лiшняе слова". Пасля гэтага яна засунула засаўкi, зашчапiла крукi, а тады, вярнуўшыся да мяне i абняўшы мяне за шыю, пачала гаварыць ледзь чутным голасам: "Я вельмi баюся адкрыць сакрэты гэтага дома i здрадзiць таямнiцы маёй гаспадынi. Я спадзяюся на цябе i на тваю адукаванасць i веру табе, што ты чалавек не толькi годны з прычыны свайго высакароднага паходжання, але i ўмееш захаваць дадзенае абяцанне маўчаць. Такiм чынам тое, што я давяраю глыбiням твайго сэрца, беражы запёртым вечна за моцнай агароджай i за шчырасць майго прызнання ўзнагародзь мяне сталасцю свайго маўчання. Маё каханне пабуджае мяне расказаць табе тое, што вядома толькi адной мне. Зараз даведаешся, што робiцца ў нашым доме, пазнаеш дзiўныя таямнiцы маёй гаспадынi, бо ёй паслухмяныя маны, па яе загаду мяняюць

ход нябесныя свяцiлы, ёй падпарадкоўваюцца багi i служаць стыхii. Аднак нiколi з большым стараннем не выкарыстоўвае яна сваё ўмельства, чым тады, калi загледзiцца на прыгожага юнака, што здараецца з ёй даволi часта.

16. Вось i цяпер яна без памяцi закаханая ў нейкага маладога беатыйца, юнака цудоўнай прыгажосцi, i з запалам пускае ў ход усю сiлу свайго чараўнiцтва, усе свае хiтрыкi. Учора вечарам чула на свае вушы, уласнымi, кажу табе, вушамi чула, як яна пагражала самому Сонцу замкнуць яго ў туманны змрок i вечную цемру за тое, што, на яе думку, яно недастаткова хутка спусцiлася з неба i не паспяшалася адступiць месца ночы для выпаўнення магiчных абрадаў.

Учора, вяртаючыся з лазнi, яна выпадкова заўважыла, што гэты юнак сядзiць у цырульнi, i загадала мне забраць цiшком яго валасы, якiя пасля стрыжкi валялiся на зямлi. Калi я падбiрала, злавiў мяне цырульнiк, а дзеля таго, што пра нас i так гавораць, што мы займаемся вядзьмарствам, дык ён схапiў мяне за руку i злосна закрычаў: "Перастанеш ты, паскуда, цягаць валасы прыстойных людзей? Калi не спынiш гэтых паскудстваў, дык здам цябе ў рукi ўлады!" Пасля гэтага ён абмацаў мяне i, запусцiўшы руку за пазуху i пашнырыўшы там, намацаў схаваныя ў мяне мiж грудзей валасы i выцягнуў iх з гневам. Вельмi засмучаная няўдачай i ведаючы нораў сваёй гаспадынi, якая пры такiх няўдачах асаблiва хвалюецца i ў злосцi б'е мяне, я адразу хацела зусiм ад яе ўцячы, але ўспамiн аб табе прымусiў мяне гэты намер пакiнуць.

17. I калi я так засумаваная iшла, думаючы, як мне вярнуцца дамоў не з пустымi рукамi, заўважыла, што нейкi чалавек абстрыгае невялiчкiмi нажнiцамi казлiныя скуры. Убачыўшы, што ён iх моцна пазвязваў, надзьмуў i пачаў развешваць, я падабрала рыжаватую воўну, падобную да валасоў юнака з Беоцыi, i, не сказаўшы праўды, перадала гаспадынi.

З надыходам ночы, перад тым, як табе вяртацца з вечара, Панфiла з вялiкiм нецярпеннем падымаецца на плоскi драначны дах, якi з таго боку будынка нiчым не заслонены ад вятроў i адкрыты на ўсход i на iншыя бакi. Туды ходзiць Панфiла тайком для сваiх магiчных заняткаў. Перш за ўсё рыхтуе яна ўсе прылады сваёй злавеснай творчасцi: розныя пахнiлы, таблiчкi з незразумелымi надпiсамi i ўцалелыя абломкi загiнуўшых караблёў, раскладзеныя шматлiкiя часткi аплаканых i нават пахаваных нябожчыкаў - там ноздры i пальцы, там цвiкi ад крыжоў з прысохлым мясам, у iншым месцы кроў, забраная пасля забойства, i прабiтыя чарапы, вырваныя з ляпы дзiкiх звяроў.

18. Там яна, вымаўляючы заклiнаннi над яшчэ трапяткiмi вантробамi, вылiвае розныя вадкасцi - то крынiчную ваду, то малако, то горны мёд, то вiно. Пасля тыя валасы, сплёўшы i звязаўшы вузламi, кладзе з рознымi пахнiламi на вуголле, каб спалiць. I вось у той час сiлай чараў i тайнай уладай над багамi яны ствараюць, што целы тых, чые валасы патрэсквалi i дымiлiся, прымаюць праз нейкi час чалавечую душу i адчуваюць, i чуюць, i рухаюцца, i, занаджаныя пахам астаткаў свайго цела, прыходзяць сюды, i, замест таго беатыйскага юнака, стараючыся ўвайсцi, ломяцца ў дзверы. А тут якраз з'яўляешся ты i пад уплывам выпiтага вiна, збiты з толку начной цемрай i ўзброены, быццам той шалёны Аякс, дастаеш свой меч. Толькi Аякс, напаўшы на жывёлу, перарэзаў увесь статак, а ты за яго адважнейшы, бо пад тваiмi ўдарамi выпусцiлi дух тры надзьмутыя бурдзюкi. Такiм чынам, у маiх абдымках знаходзiцца той, хто перамог ворагаў, не пралiўшы нi кроплi крывi, ты не чалавеказабойца, а бурдзюказабойца".

19. Жывая гутарка Фацiды развесялiла мяне, i я адказваю ёй жартам: "Вiдаць, я магу гэта праяўленне адвагi, якое мяне так праславiла, лiчыць адным з дванаццацi Геркулесавых подзвiгаў, параўноўваючы з трохцелым Герыонам цi з трохгаловым Цэрберам, бо i бурдзюкоў гэтулькi ж! Аднак для таго, каб я шчыра i ад душы дараваў твой праступак, якi каштаваў мне гэтулькi непрыемнасцяў, выканай маё запаветнае жаданне i пакажы мне, як твая гаспадыня займаецца гэтай боскай навукай. Я хачу ўбачыць, як яна выклiкае багоў, як рыхтуецца да сваiх чараў, бо да ўсяго, што адносiцца да магii, я вялiкi аматар. Мiж iншым, мне здаецца, што i ты сама не навiчок у гэтых справах, што маеш значны вопыт. Аб гэтым я здагадваюся i гэта адчуваю, бо раней я грэбаваў жанчынамi i iхнiмi абдымкамi, а ты мяне гэтымi блiскучымi вочкамi, румянымi шчочкамi, кучаравай галоўкай, сакавiтымi пацалункамi i пахучымi грудкамi зацягнула ў сваю, хоць i жаданую, няволю. Я ўжо i дамоў не спяшаюся, не рыхтуюся да ад'езду i вось гэтай ночы з табой нi на што не памяняю".

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни