Чтение онлайн

на главную

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

24. Слухаючы гэтыя загады, я ўспомнiў пра характар i скупасць Мiлона i, маючы намер цясней з iм зблiзiцца, кажу: "У мяне ёсць усё неабходнае для падарожжа. I лазню я сам знайду. Галоўнае, каб мой конь, якi так усю дарогу стараўся, не быў галодны. Вось вазьмi, Фацiда, гэтыя грошы i купi за iх аўса i сена".

Калi рэчы былi зложаны ў маiм пакоi, я накiраваўся ў лазню, але перш трэба было паклапацiцца аб харчах, дык iду на рынак. Бачу шмат разложанай дабрэннай рыбы. Пачаў таргавацца, i замест ста нумаў мне адпусцiлi яе за дваццаць дынараў. Я ўжо збiраўся iсцi, ды нечакана сустракаю свайго сябра Пыфiя, з якiм калiсьцi вучыўся ў атыцкiх Афiнах.

Спярша ён досыць доўга не пазнае мяне, а пасля кiдаецца да мяне, абымае i сардэчна цалуе. "Ах мой Луцый, - кажа, - як доўга мы з табой не бачылiся, сапраўды, ад таго часу, як рассталiся з Клiцiем,

нашым настаўнiкам. Што занесла цябе сюды?" "Заўтра, - кажу, - даведаешся, але што гэта? Цябе можна павiншаваць? Вось i лiкраты, i розгi - увесь чыноўнiчы набор!" "Харчамi займаемся, - адказвае, - i выконваем абавязкi эдзiла. Калi хочаш што купiць, дык магу быць карысным". Я адмовiўся, бо ўжо зрабiў запас рыбы на вячэру. Аднак Пыфiй, заўважыўшы кашолку, пачаў ператрасаць маю рыбу, каб лепш яе разгледзець, i пытаецца: "А па колькi ты плацiў за гэту дрэнь?" "Ледзь, кажу, - уламаў рыбака аддаць мне за дваццаць дынараў".

25. Пачуўшы гэта, ён хапае мяне за руку i зноў вядзе на рынак. "А ў каго купiў, - пытаецца, - гэта смецце?" Я паказаў старога, якi сядзеў у кутку. Тут ён накiнуўся на яго i пачаў распякаць бедака па-эдзiльску: "Так вы абыходзiцеся з нашымi сябрамi i наогул з усiмi прыезджымi! Прадаяце паршывую рыбу па гэтакай цане! Вы даведзяце гэты горад, кветку фесальскай вобласцi, што ён апусцее, як скала! Але дарма вам гэта не пройдзе! Ты даведаешся, як пад маiм кiраўнiцтвам абыходзяцца з ашуканцамi!" I, высыпаўшы з маёй кашолкi рыбу на зямлю, загадаў свайму памочнiку стаць на яе i растаптаць нагамi. Задаволiўшыся такой строгасцю нораваў, мой Пыфiй дазваляе мне iсцi i кажа: "Мне здаецца, мой Луцый, што гэтакая ганоба будзе гэтаму старому дастатковым пакараннем".

Здзiўлены i збянтэжаны гэтым здарэннем, кiруюся ў лазню, пазбаўлены дзякуючы дасцiпнай выдумцы свайго энергiчнага сябра i грошай, i вячэры. Памыўшыся, вяртаюся ў дом Мiлона i iду проста ў свой пакой.

26. Тут служанка Фацiда кажа: "Клiча цябе гаспадар". Ведаючы ўжо Мiлонаву паўстрыманасць, я ветлiва тлумачу, што, маўляў, дарожная стома больш патрабуе сну, чым ежы. Атрымаўшы такi адказ, ён сам уваходзiць i, абняўшы мяне, цягне да сябе. Я то адмаўляюся, то далiкатна ўпiраюся. А ён кажа: "Не выйду без цябе!" I клятвай пацвярджае гэтыя словы. Я неахвотна падпарадкоўваюся яго ўпартасцi, а ён зноў вядзе мяне да сваёй канапкi, усаджвае i пачынае: "Ну, як маецца наш Дамея? Як яго жонка, дзецi, хатнiя?" Расказваю пра ўсiх i кожнага паасобку. Распытвае дакладна пра мэты майго падарожжа. Усё грунтоўна яму расказваю. Старанна выпытвае пра мой родны горад, пра яго сама знакамiтых жыхароў, а ў канцы нават пра нашага ўладара, пакуль не заўважыў, што, вельмi змораны цяжкой дарогай, я ўтамiўся доўгай гутаркай i засынаю пасярод фразы. Замармытаўшы нешта незразумелае, нарэшце адпусцiў ён мяне ў спальню. Так пазбыўся я агiднага старога i яго балбатлiвага галоднага пачастунку, змораны сном, павячэраўшы не стравай, а толькi казкамi. Вярнуўшыся ў свой пакой, я аддаўся жаданаму сну.

КНIГА ДРУГАЯ

1. Як толькi ноч рассеялася i сонца прывяло новы дзень, я адначасова развiтаўся са сном i з ложкам. Чалавек я наогул неспакойны i бязмерна прагны да ўсяго небывалага i цудоўнага. Апынуўшыся ў цэнтры Фесалii, якая на ўсiм свеце славiцца як радзiма магiчнага майстэрства, трымаючы ў памяцi тое, што гiсторыя, расказаная добрым спадарожнiкам Арыстаменам, пачынаецца з гэтага горада, я з цiкавасцю аглядаў усё навокал, усхваляваны жаданнем, змяшаным з нецярплiвасцю. Любы прадмет у горадзе выклiкаў у мяне падазрэнне, i не было нi аднаго, якi б я прымаў за тое, чым ён быў сапраўды. Усё здавалася мне ператвораным зламыснымi намовамi ў iншы вiд. Нават камянi, па якiх я ступаў, здавалiся мне акамянелымi людзьмi, птушкi, спевы якiх слухаў, таксама людзьмi, толькi ўкрытымi пер'ем; дрэвы навокал гарадскiх сцен - таксама людзьмi, але прыкрытымi лiсцем; i крынiчная вада, здавалася мне, выцякала з людскiх целаў. Я ўжо чакаў, што статуi i карцiны пачнуць рухацца, сцены гаварыць, быкi i iншыя жывёлiны прарочыць, i з самога неба, з дзённага свяцiльнiка пачуецца раптам прароцтва.

2. Вось так усё наўкола разглядаю i ледзь не млею ад пакутлiвай цiкаўнасцi, аднак не бачу нiякай прыкметы хуткага здзяйснення сваiх спадзяванняў. Блукаю, як п'яны, з вулiцы ў вулiцу i незнарок трапляю на рынак. Тут я заўважаю нейкую даму, акружаную шматлiкiмi слугамi, i прыспешваю крокi, каб яе дагнаць. Багатая вопратка, упрыгожаная золатам i каштоўнасцямi, сведчыла, што гэта была знакамiтая

матрона. Побач з ёй iшоў пажылы мужчына, якi, заўважыўшы мяне, крыкнуў:

"Клянуся Геркулесам, што гэта Луцый!" Ён абняў мяне i зараз жа пачаў шаптаць штосьцi матроне на вуха. "Чаму ж ты, - кажа, - сам не падыдзеш i не прывiтаешся са сваячкай?" "Я не асмельваюся, - адказваю яму, - вiтацца з жанчынамi, якiх не знаю". I ў той жа час, зачырванеўшыся i апусцiўшы галаву, адступаюся. Але тая, спынiўшы на мне свой позiрк, прамовiла: "Вось яна, высакародная сцiпласць дабрадзейнай Сальвii, яго мацi, ды i ва ўсiм яго выглядзе надзвычайнае да яе падабенства: адпаведны рост, стройнасць без хударлявасцi, не вельмi яркi румянец, светлыя кучаравыя валасы, блакiтныя зыркiя i блiскучыя вочы, зусiм як у арла, твар, адкуль нi глянь, - кветнiк маладосцi, чароўны i свабодны поступ".

3. "Я цябе, мой Луцый, - працягвала яна, - выняньчыла вось гэтымi рукамi. Бо як жа iнакш? Я не толькi сваячка, а i малочная сястра тваёй мацi. Абедзьве мы з роду Плутарха, адна была ў нас кармiцелька, i выраслi мы разам, як дзве сястры. Рознiца мiж намi толькi ў становiшчы: яна выйшла замуж за вельмi знакамiтага чалавека, а я за землеўласнiка. Я тая Бiрэна, iмя якой ты напэўна не раз чуў ад сваiх выхавальнiкаў i напэўна запамятаў. Прымi ж з даверам маю гасцiннасць, цi iнакш, лiчы мой дом сваiм". Перастаўшы ў часе гэтай прамовы чырванець, я адказваю: "Не будзе прыгожа, цётачка, без прычыны адмаўляцца ад гасцiннасцi Мiлона. Але я буду наведваць цябе так часта, як мне дазволяць мае справы. Iншым разам, калi б сюды нi прыехаў, нiдзе, апроч цябе, не спынюся".

Тым часам, абменьваючыся камплiментамi, мы апынулiся каля дома Бiрэны, якi быў за некалькi дзесяткаў крокаў.

4. У цудоўным атрыуме, у кожным з чатырох яго кутоў узнiмалася па калоне, упрыгожанай выявай багiнi з пальмавай галiнкай. Распусцiўшы крылы, багiнi заставалiся нерухомымi, i здавалася, што, ледзь дакранаючыся кволай ступнёй да няўстойлiвай апоры - рухомага шара, яны толькi на iмгненне спынiлiся на ёй i гатовыя зноў падняцца ў паветра. Сярэдзiну пакоя займала Дыяна, цудоўна высечаная з пароскага каменю, у вопратцы, якая, магло здацца, развявалася ў iмклiвым руху насустрач тым, што ўваходзяць, наводзячы iм сваёй велiччу пашану. З абодвух бакоў акружалi яе, таксама каменныя, сабакi. Вочы iх гараць, вушы настаўленыя, ноздры раздзьмутыя, зубы вышчараныя. Калi дзе-небудзь паблiзу пачуецца брэх, дык здасца, што ён выходзiць з тых каменных горлаў. Выдатны скульптар выявiў сваё майстэрства найярчэй у тым, што пярэднiя лапы сабак ускiнулiся ў паветра разам з высока паднятымi грудзьмi, i яны як быццам бягуць, хоць iх заднiя лапы абапёртыя на зямлi. За плячамi багiнi ўзвышалася скала ў выглядзе грота, упрыгожаная мохам, травой, лiстамi, галiнкамi, то вiнаградам, то кустамi на камянёх. Цень, якi адкiдае статуя ў пячору, рассейваецца бляскам мармуру. Па ўскраi скалы вiселi выдатна вырабленыя яблыкi i вiнаград, у якiх мастацтва спаборнiчала з прыродай. Здавалася, што iх можна будзе сарваць i з'есцi, калi парой вiнаграднага збору пазалоцiць iх восень спелым колерам.

Калi нахiлiшся да струменьчыка, якi выбягае з-пад ног багiнi i цурчыць звонкай плынню, паверыш, што гэтым гронкам апроч iншай праўдападобнасцi дабаўлена трапяткая жывасць руху, як быццам яны вiсяць на сапраўднай лазе.

Сярод гушчару - Актэон, высечаны з каменю, напалову ўжо ператвораны ў аленя. Ён уважлiва глядзiць на багiню - сочыць, калi Дыяна пачне купацца, i яго адлюстраванне адбiваецца i ў мармуры грота, i ў басейне.

5. Пакуль я так няспынна гляджу на ўсё гэта з вялiкай прыемнасцю, Бiрэна кажа: "Усё, што бачыш, лiчы сваiм". Пасля гэтага адпраўляе ўсiх, каб пагаварыць са мной без сведкаў.

Калi мы засталiся адны, яна сказала: "Гэта багiня, дарагi Луцый, зарука, што я за цябе вельмi трывожуся i баюся i як роднага сына хачу выратаваць ад небяспекi. Сцеражыся, ой сцеражыся злога майстэрства i злачынных чараў гэтай Памфiлы, жонкi Мiлона, якi, як кажаш, з'яўляецца гаспадаром тваёй кватэры. Яна ў нас славiцца першай ведзьмай, якая ўмее выклiкаць душы нябожчыкаў. Нашэпча на палачку, на каменьчык цi на якую iншую дробязь, i ўсё зорнае скляпенне скiне ў пекла, i ўвесь свет апусцiцца ў спрадвечны хаос. Як толькi ўбачыць прыгожага юнака, адразу захапляецца ягоным выглядам i прыкоўваецца да яго душой i вачыма. Спакушае яго, авалодвае яго сэрцам i навек звязвае яго ланцугамi ненасытнага кахання. А калi хто супрацiвiцца i пагрэбуе ёю, зараз жа ператварае яго ў камень, у жывёлу, у любога звера або i зусiм знiшчае.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2