Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

Тут ветлiвы стары, паклаўшы сваю правую руку мне на плячо, адразу вядзе да варот прасторнай будынiны. Там пасля правядзення абраду адчыняння дзвярэй, адбыўшы ранняе богаслужэнне, выносiць з нетраў святынi нейкiя кнiгi, напiсаныя незразумелымi лiтарамi. Гэтыя знакi то адлюстроўваюць розных жывёл i скарочана перадаюць словы ўрачыстых тэкстаў, то ўсякiмi вузламi пераплятаюцца i выгiнаюцца дзiўна накшталт кола, хаваючы таемны змест тэксту ад пустой цiкаўнасцi. З гэтых кнiг ён прачытаў мне, як я павiнен падрыхтавацца да пасвячэння.

23. Зараз жа старанна закупляецца ўсё, i нават з некаторым лiшкам, што было патрэбна да абраду. Закупы рабiў часткова я сам, часткова займалiся гэтым мае сябры. Нарэшце жрэц аб'яўляе, што настаў час, i вядзе мяне, акружанага свяшчэнным войскам, у блiжэйшыя лазнi. Там пасля звычайнага мыцця, паклiкаўшы мiласэрнасць багоў, ён з вялiкай стараннасцю ачышчае мяне акрапленнем i зноў вядзе ў храм. Дзве трэцiя дня ўжо мiнулi, калi ён, паставiўшы мяне ля самых ног багiнi i прашаптаўшы мне на вуха некаторыя словы, поўнае

значэнне якiх нельга перадаць простай мовай, наказвае мне перад сведкамi ўстрымлiвацца ад абжорства, дзесяць дзён не есцi мясной ежы, а таксама не дакранацца да вiна. Свята выконваю гэты загад аб устрыманнi, а тым часам настае i дзень пасвячэння, i сонца, хiлячыся ў бок захаду, прывяло на зямлю вечар. Тут з усiх бакоў сцякаюцца натоўпы народу, i паводле старадаўнага свяшчэннага звычаю кожны прыносiць мне ў знак павагi якi-небудзь падарунак. Ды вось жрэц, аддалiўшы ўсiх непасвячоных, апранае мяне ў плашч з грубога палатна i, узяўшы за руку, уводзiць у запаветныя глыбiнi храма.

Магчыма, ты, пiльны чытач, вельмi хацеў бы ведаць, што там гаварылася i што рабiлася? Я сказаў бы, каб мне было гэта дазволена, а ты б пачуў, каб табе было дазволена пачуць. Аднолькавай небяспецы падпадаюць у выпадку такой цiкаўнасцi i язык, i вушы. Зрэшты, калi ты ахоплены набожнай прагай ведання, не буду цябе далей стамляць. Дык слухай i вер, бо гэта iсцiна. Дасягнуў я рубяжоў смерцi, пераступiў парог Празерпiны i вярнуўся назад, прайшоўшы праз усе стыхii. Апоўначы бачыў я сонца ў поўным ззяннi, стаяў перад падземнымi багамi, бачыў нябесных i зблiзку iм пакланяўся. Вось я табе i расказаў, а ты хоць выслухаў, павiнен застацца ў папярэднiм няведаннi. Але перадам тое адзiнае, што я магу адкрыць недасведчаным вушам, не парушаючы таямнiцы.

24. Настала ранiца, i пасля заканчэння богаслужэнняў я накiраваўся ў дарогу, апрануты ў дванаццаць свяшчэнных стол. Хоць гэта адносiцца да святых абрадаў, але я магу пра гэта гаварыць без перашкод, бо ў той час гурма народу магла ўсё гэта бачыць. I сапраўды, слухаючы загадаў, я падняўся на драўляную вышку па самай сярэдзiне храма, насупраць статуi багiнi, звяртаючы на сябе ўвагу сваёй вопраткай, праўда, вiсонавай, але ярка размаляванай. З плячэй да самых пят спускаўся ў мяне каштоўны плашч, i з усiх бакоў, адкуль нi глянь, быў я ўпрыгожаны рознакаляровымi малюнкамi жывёл. Тут былi i iндыйскiя драконы, i гiпербарэйскiя грыфы, народжаныя iншым светам i падобныя да крылатых птушак. Гэта стола называецца ў пасвячоных алiмпiйскай. У правай руцэ я трымаў яркi факел, галаву маю акружаў цудоўны вянок з лiстоў надзвычай прыгожай пальмы, якiя разыходзiлiся ў выглядзе прамянёў. Раптам заслона адсунулася, i я, упрыгожаны накшталт Сонца, быццам статуя, апынуўся перад вачыма народа. Пасля гэтага я ўрачыста адсвяткаваў дзень свайго духоўнага нараджэння, наладзiўшы шчодры i вясёлы банкет. Трэцi дзень быў адзначаны паўтарэннем тых самых урачыстых абрадаў, i свяшчэнная вячэра была заканчэннем майго пасвячэння. Я прабыў там яшчэ некалькi дзён, радуючыся агляданнем свяшчэннай выявы, звязаны пачуццём удзячнасцi за бясцэнную ласку. Нарэшце, па загаду багiнi, выказаўшы ёй удзячнасць, вядома, далёка недастатковую, але адпаведную маiм сцiплым сiлам, я пачаў рыхтавацца да вяртання дамоў хоць з такiм запазненнем, з вялiкай цяжкасцю разрываючы сувязь з перажываннямi апошняга часу. I вось, упаўшы нiц перад багiняй i тулячыся тварам да яе ступняў, аблiваючыся слязамi, голасам, перарываным ад частых рыданняў, глытаючы словы, я казаў:

25. "О найсвяцейшая людскога роду збавiцелька вечная, пастаянная заступнiца смяротных, родная мацi для бедных! Нi дзень, нi ноч, нi нават кароткая хвiлiна не застаецца без твайго нагляду. Ты апякуешся людзьмi на моры i на сушы, у жыццёвых нягодах прасцiраеш сваю выратавальную руку, якой разрываеш непарушнае прадзiва наканавання, змякчаеш лютасць Лёсу, спыняеш ход нябесных свяцiлаў. Ушаноўваюць цябе найвышэйшыя багi, i багi падземных ценяў табе пакланяюцца. Ты павяртаеш кола свету, запальваеш сонца, кiруеш сусветам, перамагаеш Тартар. На твой поклiч адзываюцца зоры, ты крынiца часу, радасць нябесных жыхароў, панi стыхiяў. На твой знак агонь разгараецца, хмары гусцеюць, збожжа прарастае, узнiмаюцца пасевы. Тваёй сiлы баяцца птушкi, што ў небе лятаюць, звяры, што блукаюць у гарах, змеi, што ў зямлi хаваюцца, страшыдлы, што плаваюць па хвалях. Але я для тваёй хвалы бедны розумам, для складання ахвяр падзякi бедны маёмасцю. I ўсёй паўнаты мовы не хапае, каб выявiць пачуццi, тваёй велiччу ўва мне народжаныя, i тысячы вуснаў не хапiла б, i тысячы моваў з iх бязмежнай красамоўнасцю! Што ж, пастараюся зрабiць тое адзiнае, што даступнае сумленнаму, але небагатаму чалавеку. Аблiчча тваё нябеснае i найсвяцейшую боскасць у глыбiнях майго сэрца навек захаваю i зберагу".

Памалiўшыся вярхоўнай багiнi такiм чынам, кiдаюся на шыю жрацу Мiтры, якi стаў мне другiм бацькам, i, укрываючы яго пацалункамi, прашу дараваць за тое, што як належыць не магу аддзякаваць яму за яго дабрату.

26. Я доўга i шырока выяўляў яму сваю ўдзячнасць, нарэшце, развiтваючыся з iм, яшчэ раз абымаю i адразу пускаюся ў дарогу, каб зноў пасля доўгай адсутнасцi ўбачыць родны дом. Аднак застаюся там толькi некалькi дзён, бо па загаду вялiкай багiнi, паспешлiва сабраўшы свае рэчы, сядаю на карабель i накiроўваюся ў Рым. Шчаслiва пры спадарожным ветры хутка дабiраюся да Аўгуставай гаванi, i, перасеўшы там на падводу, iмчуся далей, i

пад вечар, напярэдаднi снежаньскiх iдаў, прыбываю ў гэты святы горад. Ад гэтага часу маiм галоўным заняткам сталi штодзённыя малiтвы вярхоўнай багiнi Iзiдзе-валадарнiцы, якую там надзвычай ушаноўвалi пад iмем Палявой ад месца знаходжання яе святынi. Быў i я старанным яе паклоннiкам, i хоць у гэтым храме быў чужынцам, затое ў вучэннi з'яўляўся сваiм чалавекам.

Вось вялiкае Сонца, прайшоўшы ўвесь круг Задыяка, ужо закончыла свой гадавы шлях, як раптам нядрэмны клопат дабрадзейнага боства зноў перарывае мой супакой, зноў напамiнае мне аб пасвячаннi, зноў аб таямнiцах. Я вельмi здзiвiўся: у чым справа? што прадказваюць словы багiнi? Ды як жа не дзiвiцца? Я ж лiчыў сябе даўно пасвячоным.

27. Пакуль я разбiраў сваiм розумам гэтыя рэлiгiйныя сумненнi, часткова асуджаючы служыцеляў святынi, пазнаю зусiм нечаканую для сябе навiну, што я быў пасвячоны толькi ў таямнiцы багiнi, а вось з абрадамi непераможнага Азiрыса, вялiкага i вярхоўнага бацькi багоў, азнаёмлены нiколi не быў. I хоць сутнасцi гэтых багоў i iх вучэнняў цесна з сабой сутыкаюцца i нават тоесныя, але ў пасвячэннях захоўваецца велiчэзная рознiца. Дзеля гэтага я павiнен зразумець, што мне трэба стаць служыцелем гэтага вялiкага бога. У няясным становiшчы справа заставалася не доўга. Блiжэйшай ноччу ўбачыў я нейкага жраца ў палатняным адзеннi. У яго ў руках былi тырсы, плюшч i яшчэ нешта, чаго не маю права называць. Усё гэта ён кладзе перада мной, а сам, заняўшы маё сядзенне, загадвае мне падрыхтаваць багаты пачастунак. I для таго, каб я мог яго лепш пазнаць, ён выдзяляецца адной асаблiвасцю, а менавiта, левая яго пята была крыху выкрыўлена, дык у час хады ў яго кроках заўважалася лёгкая няўпэўненасць. Пасля такога яснага выяўлення божай волi ўсякi цень неакрэсленасцi знiк, i я зразумеў, у чым справа, i адразу пасля ранiшнiх малiтваў багiнi пачаў уважлiва назiраць за кожным жрацом, цi няма ў яго такой паходкi, якую бачыў я ў сне. Неўзабаве заўважыў я аднаго з пастафораў, у якога не толькi паходка, але на дадатак i стан, i знешнасць якраз супадалi з маёй начной з'явай. Называўся ён, як я пасля даведаўся, Азiнiем Марцэлам, i гэта iмя не было чужым у маiх пераўвасабленнях. Я не стаў марудзiць i падышоў да яго, а ён i сам ужо ведаў пра нашу будучую гутарку i даўно быў папярэджаны з вышыняў, што справа датычыць пасвячэння ў таямнiцы. Перад гэтым яму прыснiлася ўночы, што, калi ён ускладаў вянкi на статую вялiкага бога, з яго вуснаў, якiя прадказваюць лёс кожнага асобна, пачуў, што будзе да яго прысланы ўраджэнец Мадаўры, чалавек вельмi бедны, над якiм трэба неадкладна правесцi свяшчэнныя абрады дзеля таго, што па яго боскай волi i пасвячоны праславiцца сваiмi подзвiгамi, i пасвятчык атрымае высокую ўзнагароду.

28. Прызначаны такiм чынам для боскага пасвячэння, я марудзiў насуперак свайму жаданню з прычыны недахопу сродкаў. Апошнiя рэшткi маёй спадчыны разышлiся на падарожжа, ды i сталiчныя выдаткi значна перавышалi расходы тых дзён, калi я жыў у правiнцыi. У сувязi з тым, што на маiм шляху стаяла беднасць, а загады боства мяне падганялi, дык я апынуўся, паводле прыказкi, "памiж молатам i кавадлам". Усё часцей i часцей пабуджаны боствам, я трацiў супакой, урэшце намовы перайшлi ў загады. Тады я, распрадаўшы даволi сцiплы запас сваёй адзежы, так-сяк наскроб патрэбную суму. На гэта было мне дадзена асобнае выясненне. "Няўжо ты, - было мне сказана, - пашкадаваў бы сваёй адзежы, калi б справа датычыла якiх-небудзь спадзяваных прыемнасцяў? А цяпер, на парозе такiх цырымонiй, ты не адважваешся застацца ў беднасцi, у якой раскайвацца не будзеш?"

I вось усё было падрыхтавана ў дастатковай колькасцi, iзноў дзесяць дзён я не спажываў мясной ежы i на дадатак нават абгалiў галаву. Нарэшце настаўлены начнымi бяссоннямi, аддаўся я з усiм даверам святым абрадам гэтай роднаснай рэлiгii. Яна не толькi служыла мне вялiкiм суцяшэннем у маiм становiшчы iншаземца, а нават здабыла мне даволi значныя сродкi для жыцця. На самай справе, кiм, як не ўдачай, быў сасланы мне той адвакацкi заробак, якi я атрымаў, ведучы справы на лацiнскай мове?

29. I вось мiнула ўсяго некалькi дзён, як нечакана, на вялiкае маё здзiўленне, iзноў аклiкнуўся голас з вышыняў, якi загадваў мне паддацца пасвячэнню трэцi раз. Занепакоены немалым коштам i моцна ўсхваляваўшыся, я задумаўся аб тым, куды хiлiцца гэты новы i нечуваны намер нябесных жыхароў? Што яшчэ застаецца нявыкананым, хоць я ўжо двойчы паддаваўся пасвячэнням? "Тут, - думаў я, - i той i другi жрацы дапусцiлi якую-небудзь памылку цi нечага недавыканалi". I, клянуся Геркулесам, пачаў сумнявацца ў iхняй сумленнасцi. Начное з'яўленне цудоўным навучаннем вывела мяне з гэтых беспарадкавых думак, якiя выглядалi, як разважаннi вар'ята.

"Няма чаго табе, - было мне сказана, - баяцца шматлiкiх пасвячэнняў i думаць, што папярэдняе было выканана недакладна. Ганарыся гэтым доказам боскай мiласэрнасцi да цябе i цешся, што табе прызначана тое тройчы, чаго iншыя бываюць удастоены толькi адзiн раз. А ты з самой колькасцi пасвячэнняў павiнен набыць пэўнасць у сваiм вечным шчасцi. Зрэшты, наступнае пасвячэнне выклiкана крайняй неабходнасцю. Успомнi толькi, што адзенне багiнi, якое ўзлажыў ты на свае плечы ў правiнцыi, там i засталася ляжаць, i ў Рыме ты не зможаш удзельнiчаць ва ўрачыстых богаслужэннях, калi патрэбнае гэта адзенне, i не ўпрыгожыш сябе той шчаслiвай рызай, калi атрымаеш такi загад. Дык з радаснай душой прыступай з волi вялiкiх багоў да новага пасвячэння, i няхай будзе яно табе на дабро, шчасце i збаўленне".

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век