Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

«Люкс» таварыша Губмяна некалі ўяўляў сабой утульны, у межах разумнага абстаўлены пакойчык. У ім не грэбавалі спыняцца нават заезджыя менскія артысты, асабліва рамантычна-томныя, вечна адзінокія актрысы, таму шмат на што (аб чым таварышу Губмяну і не здагадацца ніколі) нагледзеліся гэтыя, у вясёленькія шпалеры абклееныя, сцены, гэтая тахта з пухнатай, ромбамі прашытай пярынаю... Зрэшты, даўно ўжо, канечне, не было ні вясёленькіх шпалераў, па жывому цяпер абадраных, ні тым больш пярыны, ні тахты - ніякага ўвогуле лежака тут не было, і на ноч камісар адпраўляўся спаць у казармы.

Цяпер абстаноўка «люкса» была самая спартанская. Каля акна

з пакрышаным, нібы грызлі яго зубамі, падаконнікам стаяў строгі канцылярскі стол, заляпаны атрамантам і пакрыты белымі кольцамі - сляды ад гарачых шклянак (падобныя на сучасную алімпійскую сімволіку). Чайнік з кіпенем на стале. Табурэтка пад сталом. Шафа з трэснутым люстрам. Дзверы ў ванны пакойчык з пралетарскай сур'ёзнасцю засабачаны былі дзвюма крыж-накрыж дошкамі, прычым цвікі ўбіваліся не па плешку, а да паловы, а потым згіналіся; усё адно гарачай вады не было, і зноў-такі, як і ў выпадку са шпалерамі і з пярынай, не было і самой глыбокай, прадаўгаватай, пяшчотным блакітным эмалем усярэдзіне пакрытай ванны - яе, мёртва прышрубаваную, са злосці растаўклі ламамі пасля марных спробаў адарваць ад падлогі. За другімі побач з ваннай дзвярыма знаходзілася прыбіральня - гэтая, праўда, лічылася спраўнаю і зрэдку працавала. Па ржавым унітазе, не перастаючы, бегла карычневая вада. Час ад часу яе набіралася столькі, што яна не паспявала прасочвацца - унітаз забівала і ў «люксе» пачынаўся сапраўдны патоп. Прыходзіў глуханямы «слёсар» Клім, вось ужо сапраўды шчыры прыхільнік новай улады, якая балбатуноў не цярпела (адзін з рэдкіх выпадкаў, калі фізічны недахоп толькі на карысць чалавеку!), і, напаўняючы «люкс» смуродам, прымаўся шураваць у трубе кавалкам дроту з намотанай на канцы анучаю.

...Цурчэла тонкім струменем вада, Губмян не звяртаў на гэта ўвагі - нават весялей было, не так адзінока. Сёрбаючы гарбату без цукру, камісар па надзвычайных справах другой рукой перагортваў паперы. Гэта былі пісьмовыя дакладныя агента Лебедзева і рэўкамаўца Кецкі. На стале ляжалі таксама папкі з асабістымі справамі савецкіх ваеннаслужачых П.Жаўрыда, П.Чайкі, К.Кецкі, А.Сокал-Кутылоўскага.

Перачытваючы прыгоды Лебедзева, Губмян адчуваў прыемнасць, як ад добрага мастацкага твора, калі думкі і стыль аўтара супадаюць з тваімі ўласнымі. На сямі старонках няспешны, разборлівы почырк... Не псавала ўражання і аўтарэдактура - некаторыя словы і нават сказы, што падаліся шпіёну недакладнымі, былі перакрэслены і заменены на іншыя, больш зграбныя. Талкова, па пунктах, нічога не забыта, і даволі ясная з усяго гэтага паўстае карціна.

«...Давялося праверыць на прадмет манархізму, і гэта дало плён - Чайка разгаварыўся...»

«...Той факт (закрэслена, заменена на «ўжо адно тое»), што Чайка мяне адпусціў, нават не дапытваючы, сведчыць пра: а) мяккацеласць яго; б) разгубленасць; в) адчуванне ім варожасці да сябе; г)... ; д)...»

«...Зыходзячы з вышэйсказанага (закрэслена, напісана проста: высновы)... Высновы:

1. Маса перабежчыкаў з нашага боку, і гэта павінна насцярожваць...

2. Нягледзячы на разброд і хістанні сярод іх, а таксама на павальную п'янку і адсутнасць дысцыпліны, мае месца і нацыяналістычны фанатызм («начальнік контрразведкі» Мірановіч, «разведчык» Мірончык, «ад'ютант» Чайкі Даніла і інш.)...

3. Шпаркая арганізацыя іх не можа не выклікаць трывогу... Вельмі многа кадравых вопытных армейскіх афіцэраў...»

Ні ў якае параўнанне не йшоў гэты талковы даклад з «адчапной» цыдулкай рэўкамаўца - каракулі на замусоленым аркушыку,

няроўна вырваным з сярэдзіны школьнага сшытка. Можа, яшчэ і таму прыемна было камісару перачытваць Лебедзева, што працэс гэты па часе акурат супадаў з выпіваннем шклянкі гарбаты (сумяшчалася фізічнае з духоўным); канчалася гарбата - дачытвалася апошняя старонка, і трэба было брацца за Кецку, стараючыся хоць між радкоў штосьці вывудзіць.

«Во время проведения реквизиционных обязанностей, - нязграбна пісаў Кецка, - падчас правядзення рэквізацыйных абавязкаў за вёскаю Кажушкі Вызнянскай воласці ў лясным масіве адбыўся ўзброены напад пад покрывам цемнаты. Двое таварышаў былі забіты на месцы, трое патрапілі ў палон разам з падводай, коньмі і рэквізіцыяй. Тав. Кецку (пісаў пра сябе ў трэцяй асобе) удалося здзейсніць уцёкі («совершить побег»), аб чым тав. Кецка адразу ж далажыў у Вызне савецкім органам, а таксама звязаўся па тэлефоне-апараце з г. Слуцак...»

Не тое што няпраўда - усё так і магло быць, як паведамляў рэўкамавец. Але сам дух гэтай запіскі... Губмян прыплюшчваў блізарукія вочы - паўставала перад ім белае поле, падфарбаванае чырванню марознай раніцы... Сабакі носяцца адзін за адным каля падводы... Паводзіны Кецкі толькі дурню могуць не падацца падазронымі. Зрэшты, чорт з ім: такіх Кецкаў, якія толькі і мараць пусціць нам кулю ў спіну, палова ў савецкіх органах, а ў арміі яшчэ болей. Няма з каго дужа выбіраць. Вось калі скончыцца вайна, перамелецца ўсё, наладзіцца, тады і пачнём закасаўшы рукавы адбіраць, фільтраваць, раз'ясняць, «аць»... «яць»...

Прачытаўшы ўсё ўважліва, Губмян устаў і пацягнуўся - дрыжыкі прайшлі па спіне, ад холаду, здалося, нават далоні пакрыліся цыпкамі. Цяпер бы заваліцца ў цёплы ложак, пад пярыну... Пад пярыну! Аддыхнеш тут, зараз! Галоўнае, злавала, што вораг несур'ёзны, а на яго трэба траціць сілы, і нервы, і час. Адна справа ваяваць з белымі ці з палякамі і другая - з «беларускім нацыянальным рухам», ды самое гэтае словаспалучэнне абсурднае!.. Прыйшло на розум параўнанне чалавека, які дужаўся з быком, перамог яго, прысеў адпачыць, а тут круціцца пад нагамі шчанюк і не кусаецца, а назаляе...

Каб выглядаць на выступленні бадзёрым, камісар прымусіў сябе зрабіць зарадку, папрысядаў - рукі ў бакі, рукі ўперад. Дастаў з шафкі сухія халодныя парцянкі, прытанцоўваючы на ледзяной падлозе, пераматаў - сваімі, бруднымі і мокрымі, пачысціў збольшага боты... Крутнуўся на абцасіках на сто восемдзесят градусаў перад пабітым люстэркам, стараючыся ўбачыць сваю спіну, - барада варушылася ад паветранага струменя... Паправіў акуляры, узяў пад паху папкі з паперамі і цвёрдым крокам, не забыўшы прымкнуць на ключ дзверы, выйшаў на калідор. Па лесвіцы, прыступкі якой былі цямнейшыя па краях і светлыя пасярэдзіне - след ад дывановай дарожкі, - спусціўся на першы паверх.

У былой рэстарацыі, а цяпер проста сталоўцы, яго ўжо чакалі. Усе былі ў зборы, чалавек дваццаць, камісары, камандзіры і яшчэ нейкія людзі ў цывільным, невядомыя камісару. Таварышы, якія прысутнічалі на расстрэле вёскі, трымаліся разам: быў тут сярдзіты хлапчук у сваім галіфэ, былі Кецка з Лебедзевым.

Калі ляпнулі дзверы без пнеўматычнай спружыны і паказаўся таварыш Губмян, загрымелі, застукалі крэслы і табурэткі, заскрыпелі скураныя тужуркі і хромавыя боты. Усе падняліся. Губмян прабег да стала, знарок для яго падрыхтаванага, нават графін з вадою і шклянку не забылі і завостраны на іголку аловак з чыстым аркушыкам паперы - прыемная клапатлівасць!

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III