Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Дабраўшыся да Леніна, Губмян спатыкнуўся раптам і вырашыў закругляць «палітінфармацыю».

– Усё!
– выкрыкнуў звонка.
– Ёсць пытанні?
– няма пытанняў! Тады ўсе свабодныя. Камандзірам правесці тлумачальныя гутаркі з радавым саставам. Таварышу Кецку - застацца.

Усе, акрамя Кецкі, пачалі выходзіць.

– Ян Калікставіч!
– паклікаў Губмян, свабодна вымавіўшы дзіўнае гэтае словаспалучэнне, і на яго голас спыніўся статны ваенны (форма сядзела на ім як улітая), з густой русявай чупрынаю, з адкрытым, дабрадушным, тыповым польска-славянскім тварам.

Спыніўся, страявым крокам падышоў да стала, за якім ці то стаяў, ці то ўжо сядзеў Губмян.

– Слухаю вас, таварыш камісар, - сказаў Ян Калікставіч Ольскі, начальнік «тройкі» АГПУ 16-й арміі. Ветлівы, гжэчны, перад Губмянам ён не смірна стаяў, а на «паўсагнутых», каб не падавацца занадта высокім, каб не падкрэсліваць так яўна гэтую розніцу паміж сабой, спрытным і ладным, і нягеглым, дохленькім таварышам камісарам. Плечы ўтуліў, прыгорбіўся, сашчапіў на жываце белыя, дарма што холад, далоні (якімі ў 37-м будзе закрываць ашалелы ад жаху твар, калі самога нарэшце прыставяць да заляпанай крывёю і мазгамі ўчарашніх яго ахвяр сценкі менскага падвала).

– Я вас слухаю, таварыш Губмян.

– Распарадзіцеся, каб прывялі гэтага хлопчыка, арыштанта. Ці, яшчэ лепш, самі гэта зрабіце.

Ольскі, хоць і схіліў галаву ў знак згоды і таго, што ўсё зразумеў, але, вопытам навучаны, ён ніколі не кідаўся выконваць начальніцкія даручэнні, лішні раз не перапытаўшы. Таму, на хаду ўжо, ён павярнуўся і ўдакладніў:

– Прывесці сюды?

– Проста сюды.

Ян Калікставіч выйшаў, асцярожна і мякка, як кот, ступаючы, і дзверы прычыніў за сабой асцярожна, не ляпнулі яны, як за іншымі.

Кецка стаяў і назіраў, як з таго боку, ад вуліцы, бегае па падаконніку сярдзіты голуб.

– ... І ад вас, чалавека мясцовага, тутэйшага, мы найбольш чакаем дапамогі - вы слухаеце мяне? Падыдзіце сюды!

Кецка ўздрыгнуў - Губмян даўно ўжо звяртаўся да яго, а ён праслухаў. Павалокся да стала, зачапіўшы па дарозе крэсла, якое ледзь паспеў падхапіць, каб не грукнулася аб падлогу. Стаў перад таварышам камісарам па другі бок стала, вінавата перамінаючыся з нагі на нагу. Яму было сорамна за свой нехлямяжы выгляд, асабліва ў параўнанні з іншымі камандзірамі і начальнікамі; сам ён не паспеў ні пагаліцца, ні хоць бы нават апаласнуцца збольшага хоць халоднай вадою. Яму здавалася, што і пах ад яго ідзе нячысты, таму не толькі ад яго няўважлівасці, а і ад гэтага таксама крывіцца зараз Губмян.

Сярод складзеных стосам папак Кецка пазнаў і сваю - ваенкаматаўскую, па сіняй папераю абклееным карэньчыку. Губмян тым часам, як на асадку, пахукаў на кончык алоўка.

– Для пачатку вы паможаце нам скласці спісы радні завадатараў...

– Гэта будзе не так проста, таварыш камісар, - хрыпла сказаў Кецка.
– Яны альбо павывозілі свае сем'і, альбо хаваюць. І Жаўрыд, і Сокал-Кутылоўскі, і Пракулевіч, і Паўлюкевіч...

– Вашая справа іх пералічыць, а ўжо нашая - шукаць. Цікавы мне, - высмыкнуў Губмян папку з-пад нізу, пастукаў па ёй костачкамі пальцаў, - цікавы мне, калі шчыра, сама больш вось гэты штабс-капітан... Вы з ім служылі разам, так?

– Два месяцы ў ваенкамаце.

Кажуць, вы нават сябравалі?

– Ну, як сябравалі... Гаварылі, выпівалі, было. На словах, прынамсі, ён не быў супраць Саветаў. Не магу зразумець, чаму ён згадзіўся іх узначаліць, як яго ўламалі... Ён не раз казаў - абрыдла ўсё, і вайна, казаў, што не хоча ваяваць ні на чыім баку.

– Як жа яго ўгаварылі?

– Не магу ўявіць! Нібыта ездзіў да яго на хутар Сокал-Кутылоўскі, а аб чым яны ўжо там дамаўляліся...

– На хутар?
– застыла ў Губмяна рука з алоўкам.
– Дзе хутар? Хто там застаўся?

– Вёска Лютавічы, у нейтральнай зоне. Усё адно блізкіх у яго нікога няма, дзядзька толькі - бацькаў брат.

Губмян нібы пратакаліраваў словы Кецкі; калі ж той, скасіўшы вочы, заглянуў у аркушык, то ўбачыў там усяго дзве лініі, пад вострым вуглом перасечаныя. Над адной было напісана Ч, над другой К.

– Скажыце, Кецка, - спытаў Губмян, тлуста абводзячы К, - вось таварыш Лебедзеў наш, які ў іх таксама пабыў, сцвярджае, што Чайка слабавольны, нікудышні арганізатар, падатлівы на ідэалагічную апрацоўку... Таварыш Лебедзеў не сумняваецца, што ў бандзе ён чалавек выпадковы. Што вы наконт гэтага скажаце?

– Скажу, што лічу інакш, чым Лебедзеў. Пра франтавое геройства Чайкі ходзяць легенды.

– Гэта я ведаю.
– Губмян задумаўся.
– Пераманіць яго да сябе не ўдасца, канечне ж?

– Канечне. Ён жа быў у нас. І калі б хацеў застацца, дык застаўся б.

Губмян злучыў лініі трэцяй і пад гэтым ніжнім катэтам трохкутніка дапісаў літару «А»; ну, вядома, здагадаўся цяпер Кецка, ніякае не «чэка» гэта было, як спачатку падумалася, а Чайка - Кецка - Арыштант.

– Усё адно гэты хлапчук нам ні к чаму, - хутчэй сам з сабою, чым з Кецкам, ціха раіўся Губмян.
– А мы проста паспрабуем... Закінем камень у агарод і будзем глядзець, што з гэтага атрымаецца... Дарэчы, што, праўда ён быў сярод нападаўшых?

– А адкуль тады ў яго мой маўзер? Ён жа маўзер аддаў.

– Добра. У любым выпадку нам ён не патрэбен. А вось выкарыстаць яго можна... Цяпер так. Сядайце за стол. Сюды, сюды, на маё месца...

Саступіў табурэтку, на якую Кецка, абагнуўшы стол, апусціўся з палёгкаю фізічнаю, але не духоўнаю.

– Не цяжка пісаць?
– паспагадаў камісар, навісаючы над сталом.

– Нармалёва...

Левай рукой памогшы, Кецка ўшчаміў аловак паміж пальцамі-абрубкамі.

Усплыла ў памяці школа, парта, настаўнік дыктуе: «Хараша халодная вада, када хочицца пить...» Калі ўсё гэта было?..

– Скажыце, Чайка ведае ваш почырк?

– Напэўна, - адказаў Кецка, пачынаючы здагадвацца.

– Я магу прадыктаваць вам, - сказаў Губмян, - а можаце напісаць самі, вы чалавек разумны. Вы чалавек разумны? Што мы зараз з вамі зробім?

– Не ведаю.

Кецка паціснуў плячыма - «не ведаю», але ўсё ўжо выдатна ведаў.

– ...Вы напішаце свайму былому сябру запіску, - тлумачыў Губмян, - у якой падзякуеце за звесткі, мы перададзім яе з хлапчуком і вусна тое-сёе, так, мімаходзь дабавім...

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III