Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Рознасць паміж рухам за тысячагадовае Валадарства Божае і нацыяналізмам, такім чынам, істотная і ляжыць у іх мэтах — для першых гэта вера ў лепшую будучыню, што чакае людзей ужо ў іншым свеце (пасля прыходу Хрыста); для другіх важна выхаванне і ўдасканаленне новага чалавека ў зямным быцці.

Ёсць, аднак, і другая рыса пратэстантызму, якая збліжае з ім нацыяналізм больш, чым праваслаўе ці каталіцызм. Гэтая рыса — адсутнасць у пратэстантаў неабходнасці шматгадовага ўвацаркаўлення, даступнасць яго ідэалогіі шырокім масам, прастата і яснасць падачы евангельскіх ісцін, якія не вымагаюць істотнага духоўнага подзвігу — што вельмі важна для праваслаўных, і ўвасабляецца ў жыціях святых, мучанікаў і праведнікаў.

Сакральная духоўная глыбіня праваслаўя і каталіцызму ўзрошчвалася вякамі. Яшчэ са сваіх ранніх часоў, артадаксальнае хрысціянства

гартавалася ў барацьбе з рознымі адхіленнямі ад яго, ерасямі і схізмамі. Напачатку мы бачым барацьбу з гносцітызмам, які аб’ядноўвае ідэі элінізму з усходнімі рэлігіямі і спрабуе ў гэтым рэчышчы тлумачыць хрысціянства. Пратаіярэй А. Шмеман дэталёва прааналізаваў усе раннія схізмы і іншыя спробы рэфармацыі хрысціянства і адзначае следам за гносцікамі вучэнне Маркіёна, які стаяў на пазіцыі дуалізму Старога і Новага Запавету. Потым з’яўляецца монтанізм — першая ерась на базе эсхаталагічных уяўленняў. Найбольш значнай ерассю — папярэдніцай многіх сучасных пратэстанцкіх плыняў, — з’яўляецца арыянства (ІІІ стагоддзе). Арыян з’яўляўся перакананым монатэістам і зводзіў Божую вечную Сутнасць Хрыста да яго зямнога існавання ў часе, — як Сына, але звычайнага чалавека і таму не Бога. Пазней (V ст.) мы сутыкаемся з адваротным вучэннем — монафізіцтвам, што вызначае толькі Божую сутнасць Хрыста. Гэтыя ерасі, як і вялікая колькасць іншых, рана ці позна знікалі, але карысць ад іх была: вынікам стала «загартаванасць» праваслаўя і каталіцызму, вытанчанасць Сімвала Веры і іншых асноўных дагматаў, якія пратрымаліся больш за тысячу гадоў і дайшлі да нас у амаль нязменным выглядзе.

З другога боку ў XV стагоддзі ерасі, існаваўшыя ў І тысячагоддзі ад Ражства Хрыстовага, знайшлі і сваё якаснае ўвасабленне ў новай, трэцяй хрысціянскай плыні — пратэстанцтве, якое ўзнікла як рэакцыя на жорсткую іерархічную сістэму артадаксальнага хрысціянства, характэрную найперш рыма-каталіцызму. Апошняя акалічнасць тлумачыць і той факт, што пратэстанцтва сфармавалася менавіта ў каталіцкім асяродку.

Моцная духоўная арганізацыя артадоксаў служыла тормазам працэсу ўтварэння нацый і нацыяналістычнай ідэалогіі. Пратэстанты зламалі гэты бар’ер, павярнуліся тварам да народа і, як гаварылася вышэй, сталі носьбітамі нацыянальнай рэлігі ў некаторых краінах. Аднак гэты працэс ішоў побач з адмаўленнем больш чым тысячагадовай духоўнай спадчыны як Усходняй, так і Заходняй Царквы і прыўнёс непазбежную дэвальвацыю духоўнай эвалюцыі для нацыянальных дзяржаў. І нездарма пратэстанцтва існуе цяпер у выглядзе безлічы сект, розных рэлігійных арганізацый, якія хутка ўзнікаюць і гэтак жа хутка знікаюць. Як пісаў Э. Сміт: «Спроба рэфармаваць рэлігію сканчаецца яе знікненнем».

Трэба яшчэ адзначыць, што падабенства паміж рэфармізмам і раннім нацыяналізмам з’яўляецца і ідэалагічным і сацыяльным. Па-першае, абодва рухі выкарыстоўваюць эвалюцыйную схему. Рэфармісты лічаць, што чалавек знаходзіць сваю сапраўдную сутнасць у разуменні боскага прызначэння і яго мэтаў у гісторыі. Гэтаксама і нацыяналізм прадугледжвае няспынную барацьбу за нацыянальную аўтаномію і самавызначэнне, за абуджэнне сапраўднай супольнасці і салідарнасці. Згодна з прапанаванай намі тэорыяй стадый, можна аб’яднаць выказаныя погляды адносна рэфармацыі і нацыяналізму, калі ў разуменне боскага прызначэння чалавека дадаць нацыянальнае ўсведамленне ў гэтым прызначэнні.

3.4.3. Абгрунтаванне нацыянальнай ідэі ў хрысціянстве

Яшчэ Іаган Готфрыд Гердер гаварыў, што нацыянальная разнастайнасць — частка Божай задумы і ставіць абмежаванага дзікуна вышэй за адукаванага касмапаліта.

Думкі Гердера знайшлі дастойны працяг у працах рускіх рэлігійных філосафаў канца ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзяў (М. Бярдзяеў, У. Салаўёў, К. Лявонцьеў, І.Ільін, М. Кляпенін і іншыя). Яны выпрацавалі канцэпцыю філасофскага абгрунтавання нацыянальнай ідэі і нацыяналізму ў хрысціянстве.

Сутнасць гэтай канцэпцыі ў тым, што кожны народ мае нацыянальны iнстынкт, якi дадзены яму ад прыроды, а дакладней, ад Бога. I. Iльiн пiсаў, што «нацыянальная асаблiвасць па-свойму ўяўляе Дух Божы i праслаўляе Госпада. таму думка патушыць гэтую разнастайнасць (што спрабавалi зрабiць бальшавiкi — А.А.), можа нарадзiцца толькi ў духоўна мёртвай, хворай душы». Менавiта такая задумка ёсць спараджэнне душы злой i зайздроснай — усё роўна цi iмкнецца гэтая хiмера вайной падмяць пад сябе ўсе народы (нямецкi нацыянал-сацыялiзм) цi растварыць усе нацыянальныя культуры ў бясколернасцi i адсутнасцi разнастайнасцi (мондыялiзм, савецкi камунiзм). Адзначу, што i першае i другое не ўласцiва беларускай ментальнасцi. Беларускі народ, хаця і не меў працяглы час як нацыя нейкай вызначальнай назвы (русiны-лiцвiны-тутэйшыя-беларусы), тым не менш меў свой твар: iмкненне да незалежнасцi, да захавання сваiх традыцый, сваёй рэлiгii i iншых атрыбутаў таго, што мы азначылi як нацыяналiзм. У сувязi з тым вельмi дарэчы прывесцi трапныя словы не ўсiм вядомага цяпер хрысцiянскага фiлосафа Н. А. Кляпенiна: «Национализм это дар, данный целому народу и поэтому связывающий его, несмотря на индивидуальные различия людей, в единое целое. Как для отдельного человека правильный христианский путь заключается в развитии своего дара, так и для народа в развитии общего, всенародного дара. Целый народ более сложное явление, чем отдельный человек. Поэтому и его дар более сложен и служение этому дару труднее. Но сущность служения остаётся одинаково оправданной».

З сутнасці сказанага, падкрэслю — сапраўдны нацыяналiзм не супярэчыць усяленскасцi. Наадварот, шлях да ўсяленскага кладзецца толькi праз нацыянальнае. Касмапалiтызм — пазiцыя тых людзей, што лiчаць сябе па-за нацыяй — на самай справе магчымы толькi ў iндывiдуальным развiццi кожнай нацыi. А што ёсць хрысцiянства? Хрысцiянства — гэта любоў, якая пашыраецца да ўсiх людзей, зблiжае iх; яно ўключае ўсю паўнату ўсяленскай любовi. Самае каштоўнае ў хрысцiянстве тое, што яно сцвярджае iндывiдуальнасць асобы. А нацыяналiзм — гэта iдывiдуальнасць цэлага народа i любоў да гэтай iндывiдуальнасцi. Такiм чынам, калi мы звяртаемся да нацыяналiзму, то яго сутнасць благаслаўляецца менавiта рэлiгiяй — сутнасць як любоў да iндывiдуальнасцi вышэйшага ўзроўню (па маёй класiфiкацыi). Як i звычайная любоў да бацькоў, да сям’i, да сяброў, нацыяналiзм ёсць пэўная ступень раскрыцця ўсяленскай любовi. Нацыяналiзм — асобы дар дадзены Богам цэламу народу, i ён — гэты дар — укладзены ў кожнага чалавека свайго народа i таму сцвярджаецца хрысцiянствам — вось у чым рэлiгiйная сутнасць нацыяналiзму.

Са сказанага вынiкае, што iндывiдуальнасць непарыўна звязанай са сваiм народам. Кожны чалавек можа выявiць асабiсты Божы Дар і быць асаблiвай праявай Божай Праўды. У гэтым i заключаецца рэлiгiйнае апраўданне нацыяналiзму.

Яшчэ раз падкрэсім i тое, што нацыяналiзм ёсць пэўная ступень (першы ўзровень) раскрыцця агульнай, усяленскай любовi. Як толькi мы адкiнем любую з iерархiчных ступеняў любовi, мы адразу адчуем непаўнацэннасць жыцця. Таму нацыяналiзм ужо ад нараджэння натуральна ўласцiвы кожнаму чалавеку. Іншая справа, што ў пэўных гiстарычных абставiнах пад уздзеянням розных грамадскiх табу гэтыя ўласцiвасцi могуць не раскрывацца цi, нават, падаўляцца. Але гэта ўжо пытаннi iншага кшталту.

Што тычыцца беларусаў, то яны таксама не пазбавiліся гэтага ўнiкальнага Божага Дара — паўнаты ўсяленскай любвi, якой ганарыцца i грузiн i лiтовец.

Амаль тысяча гадоў фармаваўся беларускі народ як адметная супольнасць людзей са сваёй тэрыторыяй, мовай, гiсторыяй i iншымi атрыбутамi нацыi. Трэба імкнуцца разбудзiць беларуса, вызваць у яго Божы Дар нацыяналiзму.

Развiццё дару нацыянальнага пачуцця магчыма толькi ўва ўсведамленнi непазбежнасцi сiнтэзу рэлiгiйнага з нацыянальным, усведамленні нацыяналiзму як дзяржаўнай палiтыкi, нацыяналiзму — як падставы да ўсяленскай творчай iнiцыятывы, эканамiчных рэформ i развiцця культуры. Галоўным у станаўленнi беларусаў як нацыi, як адметнай супольнасцi людзей з’яўляецца не адраджэнне мовы, нацыянальнай свядомасцi ды гiстарычнай памяцi. Галоўнае — гэта абуджэнне Божага Дару, якi мы і завем нацыяналiзмам.

У сучаснай заходнееўрапейскай думцы, а таксама ў канцэпцыях нацыяналізму трэціх краін, што імкліва нараджаецца, выкладзеная вышэй канцэпцыя нацыяналізму праваслаўных аўтараў знайшла свой працяг. Заходнееўрапейская канцэпцыя звязана ў вялікай ступені з крызісам каталіцызма ў эпоху Асветніцтва. Рацыяналізм Асветніцтва падарваў устоі каталіцызму і прывёў да ўзнікнення пратэстанцтва, якое па-новаму паставіла нацыянальную праблему. На думку Б. Андэрсана менавіта заняпад артадаксальных плыняў хрысціянства — каталіцызму і праваслаўя — з’явілася прычынай ўзнікнення нацыяналізму. Нацыянальная ідэя і нацыяналізм запоўнілі пустку, якая ўтварылася ў сістэме ідэалаў еўрапейца ў сувязі з заняпадам рэлігіі.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость