Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Культ асобы на многія гады прыпыніў працэс нацыянальнага адраджэння беларусаў. Творы найбольш грунтоўных мысліцеляў даваеннай эпохі А. Станкевіча, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, Я. Самойлы не паспелі стаць усенародным набыткам — іх аўтары былі рэпрасаваныя, а кнігі былі забароненыя.

У сувязі з гэтым гаварыць аб існаванні прынамсі палітычнага нацыяналізму і тым больш ідэалогіі нацыяналізму ў дзяржаўным маштабе — даваеннай БССР — заўчасна. Аднак нацыянальны рух 20-х гадоў быў ужо асновай будучай нацыянальнай дзяржавы і канцэпцыі беларускага нацыяналізму.

На працягу панавання савецкай улады, фактычна, адзінай ідэалогіяй у БССР была дзяржаўная ідэалогія, якую несла камуністычная партыя — КПБ, філіял саюзнай КПСС. З іншых ідэалогічных канцэпцый можна адзначыць толькі ідэі выкладзеныя

ў праграмах даваенных партый Заходняй Беларусі — БХДЗ і БСДП. Трэба адзначыць, што ні ліберальныя, ні кансерватыўныя традыцыі не былі вядомыя беларусам, як у імперскай Расіі, так і ў Рэчы Паспалітай і ў БССР.

Гаворка аб гісторыі нацыянальнага руху на Беларусі, было б не поўнай, калі б не адзначыць хвалю нацыянальнага адраджэння пад час нямецкай акупацыі. Афіцыйна амаль усе ўзнікшыя ў 1941–1944 гадах на тэрыторыі Беларусі арганізацыі нацыянальнага кшталту, якія не падтрымлівалі камуністаў, лічацца калабаранцкімі. Але заўсёды забываецца іншы бок гэтых падзей — вялікая частка нацыянальна свядомых беларусаў імкнулася да стварэння такой Беларусі, якая будзе незалежнай як ад фашысцкай Германіі, так і камуністычнага Савецкага Саюза. Хаця большасць з гэтых людзей верылі ў сілы свайго народа і марылі аб яго лепшай будучыні, нельга забывацца і пра тых, што пайшлі на адкрытую здраду і сталі на бок Рэйха.

Другая сусветная вайна парадзіла трэцюю хвалю беларускага адраджэння. Ужо ў 1941 годзе была створана Беларуская нацыянальная Самапомач, затым узнік Саюз беларускай моладзі (СБМ), арганізавана Беларуская незалежніцкая партыя (БНП) і паўстала Беларуская аўтакефальная царква. У 1942 годзе на тэрыторыі акупаванай Беларусі быў арганізаваны шырокі нацыянальны рух — Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР), на чале з Р. Астроўскім. З дапомогай БЦР была, нават, створана свая нацыянальая армія — Беларуская Краёвая Абарона, у колькасці 23 тысяч чалавек. БЦР праводзіла вялікую асветніцкую і культурніцкую працу, Былі адкрыты беларускія школы, адчынены народныя бібліятэкі, адноўлена праца Мінскага Беларускага тэатру. Беларускімі кампазітарамі было напісана звыш 60 музычных твораў, сярод якіх балет кампазітара А. Туранкова «У лясным пушчары», аперэта М. Шчаглова на лібрэта Н. Арсеньевай «З выраю»; выдадзены зборнікі вершаў Н. Арсеньевай, Т. Лебеды, Л. Случаніна.

Кульмінацыяй дзейнасці БЦР стаў ІІ Усебеларускі Кангрэс, што прайшоў у Мінску 27 чэрвеня 1944 г. Хаця кангрэс праходзіў у акупаваным Мінску, ён меў наэвычай вялікае прадстаўніцтва — дэлегаты былі ад усіх этнаграфічна беларускіх мясцін колькасцю 1039 асобаў.

Кангрэс асудзіў бальшавіцкі рэжым і ануляваў усе пастановы і законы прынятыя савецкай уладай і палякамі. У заключным слове прэзідэнт Кангрэсу Яўхім Кіпель сказаў: «Сённяшнім сваім актам наш народ давеў усяму Свету, што ён не хоча ні маскоўскае, ні польскае апекі. Усе пастановы аб выхадзе з так званага Савецкага Саюзу і аб ануляванні маскоўска-польскіх дамоваў аб Беларусі, прыняты аднагалосна. А гэта вельмі важна! Сярод тысячы двухсот чалавек не знайшлося ні аднаго, які б хацеў звароту бальшавікоў, які б хацеў панавання польскіх паноў на Беларусі. Бясспрэчна, гэта воля не толькі дэлегатаў — гэта воля ўсяго беларускага народу!»

Дэлегаты Кангрэсы былі настроены вельмі рашуча. Але ўзнікае пытанне: чаму ж ніхто з прысутных на Кангрэсе не здолеў рэальна ацаніць свае шанцы ў барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны. Яны ж былі на 100 атсоткаў нулявымі! Усе згаданыя падзеі праходзілі ў тыя часы, калі Савецкая Армія гнала нямецкіх акупантаў і няўзабаве вызваліла Мінск. Пра якую незалежную Беларусь у такіх умовах можна было гаварыць. Ня дзіва, што амаль усе ўдзельнікі Кангрэсу былі ці закатаваныя савецкім НКУС, ці скончылі сваё жыццё ў эміграцыі. А сярод іх былі такія вядомыя людзі як генерал К. Езавітаў (як напісана ў «Матэрыялах Кангрэсу…» — «загінуў на бальшавіцкай шыбеніцы ў 1947 г.»); славутыя паэткі Ларыса Геніюш і Наталля Арсеньева (абедзьве былі рэпрасаваныя); вядомы ўрадовец Народнага Камісарыяту Асветы БССР Аўген Калубовіч, які напісаў у эміграцыі вядомую зараз кнігу «Айцы Беларусі і іх лёс»; інжынер Іван Касяк — напісанаў у эміграцыі кнігу «З гісторыі Беларускай аўтакефальнай царквы»; дацэнт БДУ, аўтар шматлікіх падручнікаў і навуковых прац Яўхім Кіпель і шмат іншых знакамітых людзей, імёны якіх толькі цяпер вяртаюцца з забыцця.

Такім чынам, у выніку шматлікіх рэпрэсіўных акцый на працягу 20-х — 50-х гадоў, на момант гарбачоўскай перабудовы — а менавіта з гэтых часоў пачынаецца новы гістарычны працэс у СССР — Беларусь падыйшла амаль абезгалоўленай, не маючай дастаткова моцнай нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, не падрыхтаванай да ўсведамлення сябе нацыянальнай дзяржавай. Дзве хвалі масавага тэрору — рэпрэсіі 30-х гадоў і пераслед «нацыяналістаў» пасля 1944 года далі свае сумныя вынікі.

З прыходам гарбачоўскай перабудовы пачалася новая эпоха ў палітычных працэсах Беларусі. І галоўнай падзеяй было абвяшчэненне ў 1991 г. Беларусі дзяржаўнай незалежнасці. Галоўная рыса новага перыяду (90-я г. ХХ ст.) — падзенне аўтарытэта і ўсеабдымнасці камуністычнай партыі, падзенне таталітарнай сістэмы. Новы перыяд прынёс шматпартыйнасць і станаўленне новых (для былой БССР) палітычных ідэалогій.

Шматпартыйнасць разгарнулася на Беларусі з пачатку 90-х гадоў, на цяперашні момант у РБ прадстаўлены фактычна ўсе асноўныя палітычныя плыні, што існуюць у краінах Заходняй і Усходняй Еўропы. У 1988 г. паўстаў Беларускі Народны Фронт, які паставіў сваёй мэтай дэмакратызацыю грамадства і нацыянальнае адраджэнне. У 1990 г. быў прыняты Закон аб мовах, згодна якому беларуская мова станавілася адзінай дзяржаўнай мовай. Пасля абвяшчэння Рэспублікі Беларусь была прынята нацыянальная сімволіка — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Пачалася чацвёртая хваля нацыянальнага адраджэння, якая доўжылася з 1988 па 1996 год — год рэферэндума, пасля якога была вернута ў некалькі мадыфікаваным выглядзе ранейшая савецкая сімволіка і быў прыняты закон аб двух дзяржаўных мовах: беларускай і рускай, што адмоўна адбілася на распаўсюджанні і развіцці беларускай мовы. Усё ж за гэты кароткі прамежак часу было зроблена вельмі шмат. Адкрываліся беларускія класы і школы, няўхільна беларусізавалася вышэйшая школа, упершыню адкрыта друкаваліся творы нацыянал-дэмакратаў часоў культа асобы, тых, хто доўгі час насіў ярлык «ворага народа». Грамадзянам Беларусі нарэшце сталі даступныя творы Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Ларысы Геніюш, Усевалада Ігнатоўскага… Стала магчымым выдаць кнігу «Па слядам аднаго міфа» сучаснага гісторыка Міколы Ермаловіча, якая была пад забаронай, а яе аўтар ня меў уваходу ў акадэмічныя інстытуты.

Зыходзячы з прыведзенай вышэй канцэпцыі ўтварэння нацыі-дзяржавы, кожная нацыя павіннна заваяваць свой суверэнітэт, перад гэтым прайсці шлях аўтаноміі і літаральна вельмі захацець незалежнасці. Працэс утварэння нацый-дзяржаў, які пачаўся для большасці народаў, як мы вышэй адзначалі, яшчэ ў ХІХ стагоддзі, дасягнугнуў кульмінацыі ў канцы ХХ-га стагоддзя. Ідэалогія нацыяналізму запанавала паўсюдна. Але ў Беларусі гэтая ідэалогія не стала масавай. Носьбітамі яе стала невялікая частка народа, якая і стварыла БНФ.

Напачатку, у 1988 годе ідэі дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння крочылі побач. Недахоп таго і другога ў грамадстве, шматгадовая адсутнасць свабоды слова і друку, ганебны стан беларускай мовы і нацыянальнай культуры нечакана, пасля 30 кастрычніка 1988 года — часу правядзення знакамітых «Дзядоў» — скончыліся ўзнікненнем шырокага руху за дэмакратыю — Беларускага народнага фронту (БНФ).

На самым пачатку БНФ аказаўся на вяршыні палітычных працэсаў у Беларусі і задаваў пэўны тон у дзяржаўнай палітыцы. Аднак з 1995 году, пацярпеўшы паразу на выбарах у ВС, роля і аўтарытэт БНФ у грамадстве пачалі паступова падаць.

Пасля расколу БНФ у 1999 годзе на дзве незалежныя палітычныя структуры — партыю БНФ (старшыня Вінцук Вячорка) і Кансерватыўна-хрысціянскую партыю (КХП) — партыю БНФ (старшыня Зянон Пазьняк) сумарны аўтарытэт абодзьвух БНФ трохі зменшыўся, хаця асноўная маса электарату засталася.

За 10 год пабудовы дэмакратыі ў незалежнай Беларусі акрамя БНФ, што была ў 1989 годзе адзінай апазіцыйнай палітычнай сілай, к 2000 году вырас шэраг іншых партый і грамадскіх рухаў. Пасля перарэгістацыі партый у 1998 годзе у РБ налічвалася 18 палітычных партый.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2