Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Як бачым усе хрысціянскія канфесіі — каталіцызм, праваслаўе і пратэстанцтва прыхільна ставяцца да нацыянальнай ідэі, нацыі і нацыяналізму. Больш таго, іх сувязь непадзельная, і будучыня чалавецтва ва ўсё большай інтэграцыі ідэалогіі хрысціянства з нацыянальнай ідэяй, ідэяй нацыі і нацыяналізму.

Заключэнне

Нацыянальная ідэя (НІ) набывае ў надышоўшым ХХI стагоддзі выключную ролю. Яна адказвае за лёс той дзяржавы, якая вызнае гэтую ідэю. НІ робіць дзеяздольнай дзяржаву, паказвае шлях ёй у будучыню, яднае грамадзян краіны.

У цяперашні час як ніколі абвастрыліся этнічныя і нацыянальныя канфлікты, ідуць шматлікія войны. Працэс стварэння незалежных краін, распачаты ў канцы мінулага стагоддзя, працягваецца, набывае яшчэ большую паўнату і глыбіню. Узнікаюць новыя этнасы і нацыі, фармуюцца новыя дзяржавы (нацыі-дзяржавы). І разуменне таго, што такое нацыя, чым яна розніцца ад этнаса, чаму нацыя вядучы чыннік сучасных палітычных працэсаў, — набывае зараз першаступеннае значэнне.

Не менш важнай праблемай з’яўляецца асэнсаванне і разуменне сутнасці ідэалагічнай абалонкі цела нацыі, яе душы — нацыяналізму. Лібералізм і камунізм — палітычныя ідэалогіі, што дамінавалі ў мінулым стагоддзі, цяпер вымушаны саступіць са сваіх ключавых пазіцый і калі не аддаць пальму першынства нацыяналізму, то падзяліць яе з ім. Усё гэта вымушае прыступіць да разважлівага дыялогу паміж рознымі ідэалогічнымі канцэпцыямі, што патрабуе перш за ўсё дакладных і ўсебаковых ведаў аб кожнай ідэалогіі і дактрыне. ХХI стагоддзе павінна стаць стагоддзем мірнага вырашэння міжнацыянальных і міждзяржаўных спрэчак. Шлях ненасілля — нашая будучыня.

Дадзеная кніга ёсць спроба запоўніць існуючы ў беларускай навуцы прабел у ведах аб нацыянальнай ідэі, нацыі, нацыяналізме. Доўгія гады гэтыя тэмы былі непажаданымі для грамадскіх навук у краінах сацыялізму: СССР, Усходняй Еўропы і іншых. Калі і разглядваліся такія пытанні, то вельмі тэндэнцыйна і аднабакова. Аўтар прапануемай кнігі паспрабаваў прааналізаваць асноўныя існуючыя ў свеце тэарэтычныя веды аб НІ, нацыях і нацыяналізме і даць некаторыя абагульненні.

На нашую думку нацыянальная ідэя (НІ) — гэта праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы (нацыі-дзяржавы). НІ ўзнікла адначасова з узнікненнем нацыі і ўяўляе імкненне чалавека ўсвядоміць сябе ў сваёй нацыі і сваёй нацыянальнай дзяржаве.

НІ набывае пэўную закончанасць, калі яна фамулюецца як ідэалагічная платформа нацыі. Гэтая тэарэтычная канцэпцыя носіць назву «нацыяналізм». Нацыналізм ёсць рэалізацыя нацыянальнай ідэі ў тэарэтычнай плоскасці, нацыя — рэалізацыя НІ ў практычнай плоскасці.

Паняцце нацыі — адносна новы тэрмін (канец ХVIII — ХІХ ст.) і азначае новую фазу ў развіцці этнаса. Згодна нашаму даследванню асноўныя адметнасці нацыі наступныя:

— Этнас і нацыя не тоесныя адно аднаму, гістарычна нацыя ўзнікла ў выніку развіцця этнаса. Тэорыя этнагенезу Льва Гумілёва абмяжоўвае гістарычны працэс толькі фазамі нараджэння, развіцця і смерці этнасаў (субэтнасаў, суперэтнасаў). На нашую думку этнасы не знікаюць, яны пачынаюць новы дыялектычны віток свайго развіцця ўжо ў выглядзе новай сутнасці — нацыі.

— Як і этнас, нацыя пачынае фармавацца з пасіянарнага штуршка. Часцей за ўсё такім штуршком з’яўляецца карэнная змена грамадскага ладу (напрыклад праз рэвалюцыю — Францыя 1789 г., ці іншыя грамдскія сутрасенні накшталт перабудовы і развалу СССР).

— Эпоха генезісу этнасаў пачынаецца ў перыяд фундаментальнай ломкі і змены светапоглядных прынцыпаў. Для мноства этнічных супольнасцей такой умовай стаў пераход ад політэізму да монатэізму. У Еўропе — гэта распаўсюджанне хрысціянства і фармаванне новых этнасаў, якія утварылі шэраг еўрапейскіх дзяржаў на працягу першага тысячагоддзя пасля Ражства Хрыстовага. На Усходзе — гэта распаўсюджанне пачынаючы з ХVII стагоддзя мусульманства і стварэнне краін арбскага свету.

— Працэс утварэння нацый і ўзнікненне нацыяналізму пачынаецца ў новую гістарычную эпоху, адметнасцямі якой з’яўляецца:

а) наступленне індустрыялізацыі (вынаходства друкарскага станка і іншыя тэхналагічныя і навуковыя адкрыцці);

б) пераход хрысціянскага свету ў новую фазу: хрысціянскія каштоўнасці становяцца непарыўнамі з асноўнымі нормамі паўсядзённай этыкі, а храсціянскі светапогляд набывае нацыянальнае адценне. Гэты перыяд мы назвалі нацыянальным монатэізмам (схема 2).

— Нацыя ствараецца на аснове аднаго ці некалькіх этнасаў на падставе крытэрыя веры суб’екта ў прыналежнасць менавіта да гэтай нацыі і жаданне быць яе членам.

Паняцце нацыяналізм, на нашую думку, другі неабходны імператыў НІ. Важны крок у развіцці асобы чалавека ў ідустрыяльную эпоху ў тым, што нацыяналізм араганічна ўваходзіць у паняцце індывідуальнага «Я», становіцца адной з характарыстык асобы такіх як і сумленне, шчырасць, дабрата, бацькоўская любоў і іншыя.

Нацыяналізм мы азначаем праз тры асноўныя рысы:

— любоў да гістарычнага мінулага і творчага дзеяння сваёй нацыі, любоў да свайго краю, сваёй мовы, сваёй Айчыны;

— веру ў інстынктыўную і духоўную сілу сваёй нацыі, у Божае прызначэнне свайго народа;

імкненне, волю да таго, каб свой народ быў дастойным членам у сям’і народаў Зямлі.

Культура, мова i наогул уся духоўная сфера дзейнасці чалавека заўсёды нацыянальныя. Нацыя абуджае ў чалавеку найбольш моцныя пачуццi i творчыя сiлы, найбольшую гатоўнасць да вялiкiх учынкаў. Чалавек заўсёды найбольш актыўны i творчы толькi сярод уласнага народу, якi яго лепш разумее i лепш выкарыстоўвае.

НІ рашаючы фактар у працэсе ператварэння этнасу, альбо некалькіх этнасаў у нацыю. Правільная фармулёўка сваёй нацыянальнай ідэі вельмі патрэбна для дастаткова развітага этнаса, які фармуецца ў нацыю. Яна кіруе працэсамі нацыянальнага фармавання ў грамадстве і гэтыя працэсы завяршаюцца ўтварэннем нацыі-дзяржавы. У развітых нацыях-дзяржавах працэс фармавання і рэалізацыі НІ, фактычна, скончыўся. На першы план выходзяць такія паняцці як нацыя — аб’ект вакол ствараецца НІ і тэарэтычная платформа, «кроў» нацыі — нацыяналізм. Таму ў сучаснай паліталагічнай навуцы пры вывучэнні нацыянальных працэсаў трэба засяроджвацца найбольш на пытаннях нацыі і нацыяналізму, як двух асноўных частках НІ.

Поделиться:
Популярные книги

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV