«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка

на главную

Жанры

Поделиться:

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка

Шрифт:

Да чытача

Перад Вамі выданне, галоўны ініцыятар і фундатар якога — культурны асяродак «Беларусь» г. Алматы. Гэта не першая наша акцыя па ўшанаванні памяці славутага суайчынніка: пры канцы 1991 года мы ў сваім звароце нагадалі нашым землякам, а таксама дзяржаўным і грамадскім арганізацыям Злучаных Штатаў Амэрыкі, Польшчы, Францыі пра набліжэнне 250-годдзя з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі, звярнуліся да тагачасных пасланнікаў ЗША ў Расеі і Казахстане з такім жа лістом, выпусцілі значок «Тадэвуш Касцюшка. За вольнасць нашу і вашу. 1745–1817», стварылі фонд «Марачоўшчына — Т. Касцюшка» і яго філію ў Івацэвіцкім раёне Беларусі, імкнемся стварыць хоць бы часовы дом-музей Касцюшкі ў Косаве да яго юбілею і г.д. Усё гэта, зразумела, робіцца без усялякай камэрцыйнай выгады, амаль

без дапамогі дзяржаўных органаў Беларусі, але пры маральнай падтрымцы многіх сведамых людзей, перадусім Адама Мальдзіса, Язэпа Юхо, Алега Трусава, Зміцера Бубноўскага. Асабліва своечасовая тая ўвага, якую аддае ўшанаванню памяці сына беларускай зямлі, брыгаднага генерала войска Злучаных Штатаў Амэрыкі, героя вайны за незалежнасць гэтае краіны, яе амбасадар у Рэспубліцы Беларусь сп. Дэвід Сўорц.

Часта пытаюцца, што вымушае нас, жыхароў далёкай ад Беларусі Алматы, ахвяравацца сродкамі, траціць свой час на ўшанаванне памяці, на жаль, мала вядомага многім грамадзянам Беларусі Тадэвуша Касцюшкі.

Па-першае, гэта паралелі, якія знаходзяць на сваім жыццёвым шляху многія цяперашнія беларусы блізкага замежжа з лёсам знакамітага земляка. Тадэвуш Касцюшка сцвярджаў, што ён — ліцьвін (па-сучаснаму — беларус) і імкнецца служыць сваёй радзіме — Вялікаму Княству Літоўскаму, але яго, вядомага генерала з баявым досведам, не дапускалі на службу. Касцюшка выступаў супраць анексіі Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй Вялікага Княства і Польскага Каралеўства, узначальваў паўстанне супраць захопнікаў. Ідэі і справы гэтага паўстання ўжо амаль 200 гадоў натхняюць пакаленні беларусаў на барацьбу за сваю незалежнасць. Вайсковы і палітычны талент Тадэвуша Касцюшкі прызналі і шанавалі яго сябры (Дж. Вашынгтон, Т. Джэфэрсан і іншыя), праціўнікі (А. Сувораў, Кацярына ІІ, Павел І, Аляксандар І, Напалеон ды іншыя). Касцюшка не стаў дапамагаць Напалеону ў яго вайне супраць Расеі, але не стаў ён і на бок Аляксандра, бо бачыў, што чужынцы не дадуць сапраўднай незалежнасці яго Бацькаўшчыне. Касцюшка рабіў усё, каб палегчыць лёс палонных беларусаў і палякаў, якія змагаліся ў войску Напалеона.

У Савецкай Беларусі пра Тадэвуша Касцюшку імкнуліся не ўспамінаць: касавалі асобныя спробы адрадзіць Марачоўшчыну як нацыянальны музей, прапагандавалі праз Кобрынскі музей ды іншымі шляхамі ідэі Суворава і памяць пра яго як сымболь вайсковай магутнасці Расейскай імперыі, не дапускалі імя Касцюшкі ў гістарычную беларускую літаратуру, сцвярджалі, што ён паляк, і г.д. У сучаснай Беларусі нямала людзей, якія засвоілі гісторыю паводле Карамзіна-Абэцэдарскага, і Касцюшка для іх — чужынец. Таму нялёгка далося перанайменне вуліцы Чырвонаармейскай у Косаве на, бадай, першую ў Беларусі вуліцу Касцюшкі. Яшчэ болей складаныя «гульні» назіраюцца цяпер пры адводзе надзелу зямлі пад комплекс часовага доміка-музея Касцюшкі ў Косаве.

Вельмі многія беларускія афіцэры бачаць, што іх, як у свой час Касцюшку, таксама стараюцца не дапусціць у беларускае войска. Вельмі абыякавае сёння стаўленне многіх дзяржаўных органаў да беларускай мовы як дзяржаўнай, да прытоку нацыянальна сведамых беларусаў — навукоўцаў, інжынераў, дзеячоў розных галінаў культуры ў межы Бацькаўшчыны, да пашырэння і ўмацавання нацыянальнай сведамасці ў колах навуковай і тэхнічнай інтэлігенцыі.

Па-другое, ушанаванне памяці Касцюшкі ў Беларусі як вядомага ўсяму свету вайскова-палітычнага дзеяча адкрывае для нас новыя старонкі мінуўшчыны нашай Айчыны, вымагае сістэмнага разгляду беларускай ваеннай гісторыі, развіцця нацыянальнай палітычнай думкі.

Па-трэцяе, у сённяшняй Беларусі ды за межамі многіх палохаюць беларускім нацыяналізмам. Жыццёвы прыклад Касцюшкі паказвае, што можна любіць сваю Бацькаўшчыну і зрабіць для яе надта многа без шкоды для людзей іншай нацыянальнасці і незалежна ад таго, жывеш ты сёння на радзіме ці далёка ад яе.

І ўрэшце, не трэба забывацца, што Тадэвуш Касцюшка вельмі шмат зрабіў для станаўлення незалежнасці ЗША, Польшчы, Францыі. Яго там добра памятаюць і ўшаноўваюць. Гэта робіць дачыненні тых гаспадарстваў да Беларусі як да дзяржавы, што будуе сваю незалежнасць, болей цёплымі. Многія краіны, каб стварыць такое пацяпленне, затрачваюць нямала намаганняў. Чаму ж сёння не выкарыстоўваць гэта ў інтарэсах народа Беларусі?

Акрамя таго, нам вядома, што першая кніга пра Т. Касцюшку «За вольнасць нашу і вашу», напісаная Язэпам Юхо і выдадзеная ў 1990 годзе ў серыі «Нашы славутыя землякі», даўно стала бібліяграфічнай рэдкасцю.

Мы ўпэўненыя, што знаёмства з новай кнігай пра славутага ліцьвіна дасць усім нам магчымасць прыгледзецца да павучальнага

жыццёвага шляху Тадэвуша Касцюшкі, зразумець яго жыццёвыя ідэі і ганарыцца сваім земляком.

Яўген Майсейчык, адказны сакратар Рады культурнага асяродка «Беларусь»

21 траўня 1993 года, г. Алматы

Шлях у жыццё

Сяхновічы ці Марачоўшчына?

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). Дакладная дата яго нараджэння невядомая, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 года, аднак больш праўдападобна, што адбылося гэта 30 лістапада 1745 года. Дату 4 лютага прапанаваў польскі даследнік Т. Корзан зыходзячы з метрыкі, адкуль відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага 1746 года. Аднак ёсць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў вуніяцкай царкве і назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Фёкла (Тэкля) была з беларускага праваслаўна-вуніяцкага роду Ратамскіх. У пасаг Тэкля Ратамская атрымала маёнтак Дразы Барысаўскага павета. Яе родны брат Марцін быў падкаморым Аршанскага павета. Вядома, што дзяцей, раней хрышчаных у цэрквах, часта паўторна хрысцілі ў касцёлах. На працягу ўсяго свайго жыцця Касцюшка быў абыякавы да канфесійных пытанняў, нягледзячы на тое што навучаўся ў каталіцкай школе. (Тым не менш свой ордэн Цынцыната, атрыманы з рук Дж. Вашынгтона, Т. Касцюшка ахвяраваў (у 1784–1785 гг.) вуніяцкай царкве ў в. Даўгаліскі Люблінскага ваяводства. Гэтую царкву наведвалі і маліліся ў ёй маці, сястра Ганна і сам Тадэвуш Касцюшка.)

У сваім імкненні замаўчаць, схаваць беларускае паходжанне Касцюшкі нават аўтарытэтная сучасная Wielka Encyklopedia Powszechna сцвярджае, што ён нібыта нарадзіўся на Валыні, якая з 1569 года была далучаная да Польшчы. Сам жа Касцюшка называў сябе ліцьвінам, г. зн. так, як называлі сябе ў тым часе ўсе беларусы{1}.

На думку біёграфаў, ён нарадзіўся ў вёсцы Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам на медалі, вырабленым у Парыжы ў 1818 годзе{2}. Паказваюць таксама на маёнтак Марачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер у Івацэвіцкім раёне) як на месца яго нараджэння. Аднак у абодвух выпадках размова ідзе пра Беларусь, а не пра Валынь ці Польшчу.

Дзіцячыя гады

У гістарычных дакументах прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458 года. Продкі Андрэя Тадэвуша займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандар Іван быў падсудкам, а дзед Амбражэй — пісарам у Берасцейскім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх пасадаў не займаў, а меў толькі ганаровую годнасць мечніка Берасцейскага ваяводства і палкоўніка, хоць у войску ніколі не служыў.

У сям'і Тэклі і Людвіка Касцюшкаў было чацвёра дзяцей: Ганна, Язэп, Кацярына і Андрэй Тадэвуш. Да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, без якіх-небудзь спецыяльных гувернёраў ці настаўнікаў, г. зн. яго маленства прайшло ў беларускай вёсцы. У дзевяць гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любешаў Пінскага павета, дзе ён навучаўся пяць гадоў, да 1760 года. Пасля сканчэння школы ён зноў вярнуўся ў Сяхновічы і цягам пяці гадоў дапамагаў маці па гаспадарцы (бацька памёр у 1758 годзе). У піярскай школе Касцюшка вывучаў лацінскую, польскую, французскую і нямецкую мовы, атрымаў пачатковыя веды з матэматыкі.

Рэч Паспалітая — канфедэрацыя Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага

Рэч Паспалітая Двух Народаў, якая ўтварылася ў выніку Люблінскай вуніі 1569 года, была канфедэрацыяй Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Кожная з гэтых дзяржаваў мела сваю тэрыторыю, сваю эканоміку і фінансы, сваё войска, асобную адміністрацыю і заканадаўства.

Суверэнныя правы Вялікага Княства Літоўскага атрымалі юрыдычнае замацаванне ў Статуце 1588 года. Законам ад 19 траўня 1655 года пацвярджалася забарона польскім войскам пераходзіць дзяржаўную мяжу Вялікага Княства.

Комментарии:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II