Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нелюбімыя гінуць
Шрифт:

– Другія суткі за рулём, хоць бы не заснуць… Ірка, сцерва, падвяла, выбіла з графіка.

– Трымайся, перададзім дзяўчыну і заначуем, – зручней уладкоўваючыся ў крэсле, адказаў Ашот і, выцягнуўшы цыбатыя ногі, заплюшчыў вейкі.

Да скрыжавання, на якім чакалі Любу, пад’ехалі каля адзінаццаці гадзін вечара. Як толькі машына спынілася і Ашот адчыніў дзверцы, у салон цяжкавата і не без дапамогі хлопца ўскараскалася невысокага росту гадоў пяцідзесяці жанчына ў вялізных, на паўтвару, акулярах. Гладка зачэсаныя валасы былі сабраны на патыліцы і прыхоплены ярка-чырвонай шпількай. Жанчына, не вітаючыся, па-руску зняважліва

заявіла:

– Я – фрау Эльза, эканомка пана Ганса. Мой гаспадар прасіў перадаць, што за спазненне ён спагоніць з вашай фірмы штраф.

Ашот у апраўданне хацеў нешта сказаць, але жанчына рашучым жэстам рукі перапыніла:

– Не трэба тлумачэнняў, Люба Анікейчык – на выхад!

– Бывай, сяброўка, – абыякава прабурчэла за Любінай спінай Ірына і, шчыльней захутваючыся ў плашчоўку, санліва дадала: – Добра, што гэты славуты нямецкі парадак для мяне пачнецца толькі заўтра…

Люба на развітанне моўчкі паціснула Кацярыне руку, ускінула на плячо дарожную сумку, падхапіла старэнькі чамадан.

Накрапваў невялікі дожджык, і першае, пра што падумала Люба, ступіўшы на зямлю, гэта быў парасон, які наўмысна не ўзяла з сабой з-за зламанай спіцы і зацыраванай у двух месцах матэрыі.

Насупленая і непрыступна халодная фрау Эльза была ў машыне. Яна дачакалася, калі Люба ўладкавалася на заднім сядзенні, і толькі пасля гэтага, прачыніўшы шкло, падала Ашоту аркуш паперы.

– Вазьмі распіску аб выкананні абавязацельстваў, а памер штрафу гаспадар перадасць па факсе.

Сказаўшы гэта, эканомка завяла рухавік і, рэзка развярнуўшы машыну, ажно завіскаталі колы, на вялікай хуткасці рванула з невядомага Любе скрыжавання, толькі мільганула перад вачыма агромністая шыльда-ўказальнік: «Берлін – 40».

2

Высока ў недаступных гарах, там, дзе раздольнае неразгаданае неба ўпала на мёртвыя, пабеленыя снегам каменныя глыбы і, быццам узяўшы іх у палон, ахутала аблокамі, кружыў стары адзінокі арол. Ён бачыў на вымачанай дажджамі, прапахлай смалой і кветкамі зямлі кожны каменьчык, кожную сцяблінку і кусцік, з-за якіх у любы момант мог выкуліцца заяц ці выскачыць з норкі палахлівы сурок, і ніяк не мог зразумець, чаму сёння паляну запаланілі людзі ў чорнай апратцы. Арол быў усхваляваны: жыллё і месца свайго палявання ён не хацеў саступаць ні чалавеку, ні маладому і нахабнаму суседу, які апошнім часам усё часцей і часцей спрабаваў завалодаць багатым на ежу лапікам зямлі. Маладзёну і ў галаву не прыходзіла, што спакушаецца на бацькоўскае, забыўся на тое, што колькі гадоў таму ўпершыню ўбачыў неба з гнязда старога арла.

Айшэ бліжэй за ўсіх стаяла да магілы, і ёй здавалася, што з кожным узмахам рыдлёўкі засыпаюць і яе. У нейкі момант пачало знікаць адчуванне ног, зрабіліся халоднымі, як у мерцвяка, рукі, здранцвела спіна, запаволілася дыханне. Нечакана Айшэ ўбачыла сябе, Лолу, Мусу, Рэната і іншых зводдаль, быццам і не стаяла побач са свякроўю. Свежавыкапаная, вільготная пасля дажджу зямля курэла парай. І раптам – балючы ўдар пад самае сэрца… Другі і трэці былі трошкі слабейшымі, але менавіта яны канчаткова вярнулі з небыцця. Вялікі жывот некалькі разоў скалануўся і стаў неймаверна цяжкім, у гэтую хвіліну Айшэ здалося, што ненароджанае дзіця цягнецца да невялікага пагорачка, хоча развітацца з нябожчыкам. Зноў затахкала ў скронях, гарачая хваля апякла грудзі, зрабілася млосна. Айшэ не магла больш чуць шоргату

зямлі пад рыдлёўкамі, не ставала моцы бачыць, як засыпаюць Цімура, яе мужа і бацьку будучага сына. А што будзе сын, ніхто не сумняваўся, бо так сказала Цімурава прабабка – стогадовая Каміла. Айшэ, шукаючы паратунку, узняла вочы і, убачыўшы ў небе арла, ледзь не страціла прытомнасць. «Твая душа назірае за мной, – нячутна прашапталі бяскроўныя вусны, – яна ведае мой грэх… Я не любіла, але ж ты сам вінаваты, ты выбраў свой лёс і распарадзіўся маім…»

Айшэ агортваў нясцерпны страх, душу паланіла пачуццё віны. Супярэчлівыя запознена-бездапаможныя перажыванні, здавалася, на часткі раздзіралі цела, бо так і не змагла дараваць Цімуру насілля і здзеку і нават ніколі не спрабавала гэтага зрабіць. У памяці ў адначассе ўсплылі бяссонныя ночы, поўныя слёз і пракляццяў, узгадала, як неаднойчы глядзела на спячага мужа і жадала яму смерці. І смерць прыйшла… Прыйшла ў самы нязручны момант, прыйшла тады, калі Айшэ збіралася раджаць, калі ў яе акрамя Цімура і ягонай радні нікога не засталося…

– Ты ўся дрыжыш, і дзіцятка расхвалявалася, вунь як тузаецца, – заклапочана прагаварыла Лола і, прытрымліваючы Айшэ пад руку, падвяла да ўчарнелай вузкай лаўкі каля суседняй магілы. – Хоць бы схваткі заўчасна не пачаліся… Табе нельга было сюды прыходзіць.

Голас Лолы данёсся аднекуль здалёк, і Айшэ доўга не магла ўцяміць, што ад яе хоча свякроў, калі тая паспрабавала прымусіць праглынуць заспакаяльную таблетку. Шукаючы ў паднябессі арла, Айшэ ўзняла вочы, але не адразу ўбачыла маленькую кропку.

– Я не любіла, таму ён і загінуў, – сказала Айшэ.

– Мой сын як сапраўдны джыгіт загінуў, абараняючы Радзіму, – холадна, з абурэннем у голасе адказала Лола. – Роду Баджыевых не сорамна за яго, і ты абавязана паводзіць сябе як жонка героя!

Гэтае «абавязана» быццам токам працяло Айшэ. З першага дня знаёмства з Цімурам, а потым і ягонымі родзічамі яна толькі і чула, што ўсім ім нечым абавязана і ў першую чаргу, што яе прынялі ў старажытны багаты род, што яе муж – вядомы ў рэспубліцы чалавек, што за яе заплацілі непамерна вялікі калым.

– Больш нічога я вам не абавязана, – напружана варухнуліся губы Айшэ. – Цімура няма, і я не застануся ў вашым доме.

– Ну-ну, супакойся, дачушка, – упершыню назваўшы Айшэ дачкой, памякчэлым голасам прыхільна сказала Лола і, абняўшы нявестку за плечы, прытуліла да сябе. – Нам больш няма чаго дзяліць акрамя гора… Дый унучак народзіцца, трэба на ногі падымаць…

Пякучыя слёзы жалю да сябе, да свайго лёсу раптоўна накаціліся на вочы, і адразу знікла, быццам растварылася, крыляючая чорная кропка ў небе. Айшэ сілілася зноў убачыць арла, яна хусцінкай выцерла вочы, але птушкі нідзе не было.

– Цімур пайшоў назаўсёды, – выдыхнула Айшэ і, уткнуўшыся тварам Лоле ў плячо, ціха заплакала.

Свякроў не супакойвала. Цяжка, роспачна ўздыхнуўшы, яна мацней прытуліла нявестку да грудзей, моўчкі гладзіла па галаве і, быццам калышучы немаўля, ціха захісталася. Айшэ не заўважыла, як перастала плакаць і сцішылася. У гэты момант ёй вельмі карцела зноў убачыць арла, але цела здавалася нейкім чужым і бяссільным, яна не магла нават узняць галаву і расплюшчыць вейкі. Устрывожаныя пачуцці, відавочна пад уздзеяннем заспакаяльнага, паціху саступалі месца горка-шчымліваму ўспаміну, які расчульваў і больш не выклікаў брыдкага пачуцця помсты.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I