Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нелюбімыя гінуць
Шрифт:

Айшэ ўпершыню ўбачыла Цімура яшчэ ў школе, калі да іх запрасілі былых навучэнцаў, тых, хто ў жыцці дабіўся поспеху. На той час Цімур, майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе, чэмпіён Расіі і Еўропы, быў кумірам грозненскіх школьнікаў, ягоны партрэт вісеў на ганаровым месцы побач з партрэтам генерала Дудаева. Дзяўчаты-адзінаццацікласніцы падчас сустрэчы адорвалі кожнага госця кветкамі, і Айшэ выпала паднесці букет Цімуру. Дваццаціпяцігадовы волат быў негаваркі, на ўсіх пазіраў сумнымі вачыма, а ўбачыўшы дзяўчыну, і зусім спахмурнеў. Ён доўга лупіў на Айшэ трошкі вірлаватыя калючыя вочы і, не дачакаўшыся заканчэння вечарыны, сышоў са школы, спаслаўшыся на тое, што ў яго трэніроўка. А праз тыдзень да бацькоў Айшэ завіталі сваты. Цімуру адмовілі, бо бацька і маці марылі, што адзіная дачка-выдатніца пасля школы будзе вучыцца на медыцынскім факультэце Грозненскага

універсітэта. Дый ранавата шаснаццацігадовай дзяўчыне замуж. Праўда, была ўмова, па якой Цімур мог разлічваць на жаніхоўства, але не раней таго часу, калі Айшэ будзе вучыцца на трэцім курсе. «Я гэтулькі чакаць не магу», – аблізнуўшы патрэсканыя тоўстыя вусны, прабурчаў жаніх і зірнуў на Айшэ так, што ў дзяўчыны душа напоўнілася холадам і страхам.

Больш за паўгода Цімур нічым не нагадваў аб сабе, і Айшэ супакоілася, пачала лічыць, што ён ад яе адмовіўся. Але гэта было далёка не так. Цімур і сапраўды чакаў, але не трэцяга курса універсітэта, а заканчэння Айшэ школы. Ён нават не дазволіў дзяўчыне дачакацца канца выпускнога балю.

Як толькі Айшэ атрымала атэстат і невялічкі сіні футарал з залатым медалём, ёй перадалі, што на першым паверсе ў фае яе чакае фотакарэспандэнт, які хоча ў ранішні выпуск мясцовай газеты даць здымак медалісткі. Карэспандэнт зрабіў некалькі здымкаў, і Айшэ не заўважыла, як побач з’явілася некалькі дужых хлопцаў і Цімур. Няўдалы жаніх пырснуў у твар нечым прытарна-горкім з блакітнага балончыка, і Айшэ страціла прытомнасць. Апошняе, што засталося ў памяці дзяўчыны, было чорнае начное неба і мутна-жоўтыя шары-ліхтары на алеі каля школы.

Ачомалася Айшэ толькі пад самую раніцу. Яна ляжала на заднім сядзенні машыны пад коўдрай. Зірнула ў акно – вакол лес. Галава кружылася, ногі і жывот былі перапэцканы крывёю, шчымелі ссінячаныя грудзі. Нейкі час Айшэ разглядвала сябе і ніяк не магла дапяць, успомніць, як апынулася сярод лесу ў машыне і чаму голая. Яна ўшчыпнула сябе за шчаку, тузанула за валасы – хацелася верыць, што гэта толькі сон. Калі зразумела, што не спіць, упершыню цела імгненна пакрылася ліпкім халодным потам, яе закалаціла, як у ліхаманцы, затахкала сэрца, вось-вось вырвецца з грудзей. Яна імгненна ўспомніла і школу, і залаты медаль, і фатографа… Калі ж перад вачыма ўзнік Цімураў твар, з грудзей вырваўся дзікі, вар’яцкі крык. Не памятаючы сябе, яна адчыніла дзверцы і кінулася прэч ад гэтай клятай машыны.

Айшэ не паспела зрабіць і некалькі крокаў, як нехта моцны і цяжкі накінуўся ззаду, паваліў на зямлю і, заціснуўшы далонню рот, прашаптаў у патыліцу:

– Я хачу, каб ты была маёй жонкай…

Айшэ пазнала голас Цімура і, баронячыся, што сілы закалаціла рукамі і нагамі. Ён адхіснуўся, на нейкую хвіліну задумаўся і ў наступны момант рашуча і лёгка, як малое дзіця, прыўзняў Айшэ, павярнуў тварам да сябе, перахапіў вольнай рукой рукі дзяўчыны і прыціснуў іх да зямлі за яе галавой. Іх вочы сустрэліся, і Айшэ зразумела, што зараз адбудзецца. Яна істэрычна затузалася, паспрабавала ўкусіць Цімураву далонь, якой ён заціскаў рот, – не атрымалася. Ён наваліўся на дзяўчыну сваім магутным целам, цяжка засоп, і ў наступнае імгненне востры, прыкра-моташлівы боль апёк ніз жывата, ногі звяла сутарга, а ў спіну з кожным рухам насільніка ўсё глыбей і глыбей упівалася нешта вострае і калючае. Айшэ здалося, што боль разарве цела на часткі, яна перастала вырывацца, сцішылася, заплюшчыла вочы.

Айшэ разумела, што некалі стане жанчынай, і з пэўнага часу рыхтавалася да гэтага, але ж нават уявіць не магла, што яе спярша згвалцяць беспрытомную, а потым у лесе, на голай зямлі, на нейкай вострай калючцы пад спінай. Ад бяссілля па шчоках каціліся несупынныя горкія слёзы, на душы было брыдка, інстынктыўна з’явілася прадчуванне непазбежнай імгненнай смерці. «Жыццё скончылася, – тахкала ў скроні, – ну і няхай, лепш памерці, чым жыць з гвалтаўніком».

Час для Айшэ спыніўся. У нейкі момант яна перастала адчуваць боль, думкі пераблыталіся, у вачах усё плыло і мроілася. Убачыла сябе першакласніцай на вялікай плошчы пад мноствам чырвоных сцягоў, з голубам у руках, якога выпусціла, калі праходзіла ўздоўж трыбуны, перапоўненай людзьмі ў чорных аднолькавых гарнітурах. Голуб паляцеў, а Айшэ заплакала, бо ўбачыла спаражненні птушкі на сваёй новай сукенцы, бялюткай, як першы снег… Вось яна, падлетак, купаецца ў Чорным моры, куды прыехала разам з маці і бацькам на адпачынак. Хвалі закалыхваюць, Айшэ чакае самую вялікую і прама ў яе дае нырца. Маці, хвалюючыся, назірае з берага і, калі адведзеныя дачцэ хвіліны купання заканчваюцца, пачынае клікаць, але Айшэ не спяшаецца выходзіць на бераг. Ёй сорамна

паказацца на людзях без станіка, а маці не заўважае, што ў дачкі набухлі саскі і вось-вось «адскочаць» грудзі… У наступнае імгненне Айшэ бачыць сябе ў люстэрку ў шыкоўнай бальнай сукенцы, якую справілі бацькі на выпускны вечар. Нечакана яе падхоплівае невядомая сіла і віхрам кружыць у нейкім шалёным танцы…

Айшэ расплюшчыла вочы і ўбачыла сябе, захутаную ў коўдру, на руках Цімура. Прыціскаючы дзяўчыну да шырокіх грудзей, ён некуды спяшаецца. Наўкол лес, позірк Айшэ чапляецца за тоўстыя ствалы дрэў, за хісткія, шумлівыя кроны, праз якія не могуць прабіцца сонечныя промні. «Я не памерла?..» – здзіўлена, са скрухай думае Айшэ і зноў заплюшчвае вочы. Моцы хоць на нейкае супраціўленне больш не было.

Праз некалькі хвілін Цімур асцярожна апусціў дзяўчыну на зямлю і адкінуў коўдру. Айшэ імгненна, быццам ачуняўшы ад цяжкога сну, падхапілася, падцягнула каленкі і, абхапіўшы іх рукамі, сцялася.

– Прашу, не чапай мяне… – ускрыкнула яна і, убачыўшы за Цімуравай спінай невялікае возера, адчайна дадала: – Не то я ўтаплюся…

– Без тваёй згоды я больш ніколі гэтага рабіць не буду, – сцягваючы кашулю праз галаву, будзённа, як нічога і не адбылося, сказаў Цімур. Потым ён рэзкім рухам разарваў на грудзях майку і кінуў яе пад ногі Айшэ. – Ідзі памыйся, і паедзем дадому…

– Дадому? – перапытала Айшэ і зноў адчула, як цела пакрываецца ліпучым потам.

– Ты ведаеш нашы законы і, канешне, разумееш, што ў Грозны мы вярнуцца не можам. Я не хачу, каб твой бацька, як барану, перарэзаў мне гарляк. Цяпер ты – мая жонка, і гэты факт павінна прызнаць і твая, і мая радня.

– Я ніколі не буду тваёй, лепш смерць!.. – крыкнула Айшэ і, падхапіўшыся на ногі, пабегла да вады.

На гэты раз яна аказалася спрытнейшай. Не паспеў Цімур і вокам міргнуць, як Айшэ з высакаватага берага кінулася ў аслоненае густым кустоўем возера. І зноў няўдача – вады было па калена. Жыватом, грудзьмі яна балюча пляснулася аб мелкаводдзе, хуценька ўстала і толькі наважылася бегчы туды, дзе глыбіня, на сярэдзіну, як за спінай прагучаў зняважліва-цынічны Цімураў голас:

– У гэтым возеры яшчэ ніхто не ўтапіўся, – побач з Айшэ пусціла кругі скручаная матэрыя, і агідны голас раздражнёна дадаў: – Вады па калена аж да супрацьлеглага берага, а наўкол, на дзясяткі кіламетраў, лес…

Два месяцы Айшэ жыла ў гарах, у саклі Цімуравага даўно памерлага прадзеда Рэната. Жыла не адна. Цімур абачліва, яшчэ за тыдзень да спланаванага крадзяжу нявесты, прывёз сюды, акрамя ўсяго неабходнага для жыцця, і старую Камілу, бо вельмі разлічваў на дапамогу прабабкі.

Каб сакля стала сапраўдным жытлом, Каміла да прыезду ўнука, наколькі змагла, яе ўладкавала: кожны дзень паліла камін, дзіркі ў якім, каб не ішоў дым у саклю, сама ж замазала глінай, на невялічкіх вокнах памыла шкло і прыладзіла фіранкі. Для нявесткі выбрала самы светлы куток і адгарадзіла яго тоўстай чырвонай плюшавай занавескай, якую разам з матрацамі і коўдрамі прывёз унук. Акрамя хатняга клопату, Каміла вяла сапраўдную вайну з пацукамі, якія трыццаць гадоў, што пуставала будыніна, відавочна, лічылі яе сваім жытлом. Яны зусім не баяліся сухой згорбленай старой і разбягаліся толькі тады, калі старая шпурляла ў іх ці галяком, ці кавенькай. У ход пайшлі прывезеныя Цімурам і пасткі, і атрута, але Каміла была перакананая, што лепш за ўсё дапамагае багун, якім яна кожны вечар абкладвала і падлогу, і ўсе закуткі. Праўда, да ляска, у якім ён рос, было добрых паўкіламетра, але старая лічыла за радасць пахадзіць па мяккім моху, адчуць асабліва свежы, смалісты лясны водар, і таму яна кожным надвячоркам шкрэбла падэшвамі камяністую сцяжынку, напяваючы старую мелодыю, слоў да якой не памятала і сама.

Каміла сустрэла Айшэ як родную. На ўнука ж пазірала непрыхільна і холадна. Часцяком, асабліва калі тое бачыла Айшэ, трэсла перад Цімуравым тварам маленькім сухім кулачком і незадаволена бурчэла: «Ласкай трэба, а не сілай…»

Пасля няўдалай спробы на возеры звесці рахункі з жыццём Айшэ ад свайго рашэння не адступілася. Думкі пра тое, што жыццё ў гарах, у гэтай старой, прасмярдзелай дымам і мышамі саклі не вечнае, што некалі прыйдзецца вярнуцца ў Грозны, прымушалі часцей біцца сэрца. Айшэ нават уявіць не магла сваёй сустрэчы з бацькамі, ведала, што да скону сваіх дзён не зможа выйсці на вуліцу, бо кожны, хто захоча, плюне ўслед. У гэтыя імгненні душа поўнілася невыразным страхам, рабілася млосна, ліпучы халодны пот ручайкамі сцякаў па твары, пёк вочы, істоту напаўняла адчайнае, непераадольнае жаданне скончыць усё разам… Ведаючы, што яе паводзіны кантралююцца, Айшэ наважылася на самае простае: яна адмовілася ад ежы…

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I