Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Усцяж шашы ідзе гандаль яблыкамі, бульбай і сушанымі грыбамі. Тавар пільнуюць дзеці, якім у гэты час яшчэ трэба быць у школе. Мо сённяшні іхні занятак і напраўду больш карысны, чым наведванне ўрокаў гісторыі, дзе ў духу апошніх рэкамендацыяў «Настаўніцкай газеты» трэба вучыць, што граф Мураўёў (той самы, які Вешальнік), - «гэта энергічны дзяржаўны дзеяч, які з веданнем справы рабіў тое, да чаго быў закліканы» (значыцца, вешаў і расстрэльваў паўстанцаў 1863 года). Юныя гандляркі чапляюць нізкі грыбоў на шыі і з гэтымі маністамі выдаюць маладзенькімі цыганачкамі, такімі самымі, як тая, што калісьці была маёй першай настаўніцай у адной навуцы, якую, на жаль, дагэтуль не выкладаюць у нашых школах.

Стаміўшыся ад разумовых намаганняў, мае суседзі кідаюць крыжаслоў і наладжваюць перакуску. Сёння бог паслаў ім

на абед пляшку гарэлкі «Жириновский», батон і палена варанай кілбасы. Ад апошняга прадукту па салоне разліваецца пах, што матэрыялізуецца ў светлы вобраз роднага ката маёй цёткі, які не будзе есці гэткае кілбасы і пад страшным катаваннем.

Пасля падмацунку дружная кампанія прыкметна весялее і накідваецца на крыжаванку з новымі сіламі. «Страна на юго-востоке евразийского континента из четырех букв. По-моему, Азия».
– «Нет такой страны».
– «Нет есть. Я сама по телеку видела».
– «Небольшая ария».
– «А х... ее знает».
– «Положительно заряженная электрическая частица. На «пэ».
– «Сама ты на «пэ».
– «Я, между прочим, могу и обидеться».

Зіна пакрыўджана заціхае, але доўга заставацца без занятку яе няўрымслівая натура не здольная. Яна ўрачыста паднімае сваё цела і пераносіць яго на крок бліжэй да мяне. «Мужчина, извините, у вас чего-нибудь почитать не найдется?» Я хачу падсунуць ёй штосьці з беларускай перыёдыкі, ды Зіна своечасова папярэджвае: «Только по-русски, мужчина, я белорусскую мову не изучала». «Ікарус» падступна падскоквае на выбоіне, і Зініны грудзі плюхаюцца мне ў твар дзвюма безразмернымі медузамі. Адхіснуўшыся, я дзеля эксперымента даю гаспадыні медузаў захоплены ў дарогу том Генры Мілера з двума ягонымі «Тропікамі». Забаўна, вядома, паназіраць, якую эмоцыю намалюе на яе шырокім і круглым, як поўня, твары неўтаймоўная эратычная палітра знакамітага амерыканца, ды аўтобус ужо набліжаецца да плешчаніцкай аўтастанцыі, і мае думкі набываюць іншы накірунак. Высвятляецца, што мы едзем не толькі ў Менск, але і насустрач «Великой Октябрьской социалистической революции», аб чым тактоўна нагадваюць нацягнутыя на цэнтральнай вуліцы кумачовыя транспаранты.

Цяжка абагнацца ад пачуцця, што колькі апошніх гадоў прамінулі нібы ў летаргіі са спакуслівымі снамі, а цяпер мы прахапіліся і ўбачылі вакол усё такое знаёмае і роднае, што хочацца ўткнуцца ў гэтыя транспаранты носам і зайсціся ў ачышчальным плачы блудных сыноў.

Прачнуцца, што праўда, пашчасцілася не ўсім. Дзесьці зусім недалёка грэецца пад снежным пухам магіла майго сябра архітэктара Валеры Слюнчанкі, што аднаўляў усе ацалелыя ад культурнай рэвалюцыі полацкія саборы і памёр, чытаючы Караткевіча, хоць значна больш любіў Басё і Унамуна. Пасля суботнікаў, ладжаных намі разам з рэстаўратарамі ў Сафійцы, Валера чытаў лекцыі пра беларускі рэнесанс і беларускае барока, дэкламаваў вершы Івана Буніна і вучыўся не рэагаваць на рэплікі будучага празаіка В. Мудрова кшталту: «Хорошие стишата, только вот автор - белоэмигрант». Валера і сам пісаў вершы: пра жанчын і пра восень - па-расейску, а пра маці - па-беларуску. Ён вучыў мяне жыць адным днём і любіў параўноўваць нашае грамадства са слаёным пірагом, дзе пячорныя людзі складаюць зусім не самую тонкую праслойку.

Валера меў хворае сэрца, якое не па чутках ведала, што такое хірургічны скальпель. Калі мы купаліся, ён з вінаватаю ўсмешкай станавіўся на дно, не праплыўшы і дзесятка метраў. Ягоны сын вучыўся ў мастацкай вучэльні, і аднойчы яго з сябрамі адлічылі адтуль за няздатнасць, а ў сапраўднасці - за незалежнасць паводзінаў. Людзей з такім, як у Валеры, пачуццём гонару я сустракаў у жыцці раза паўтара. Можна ўявіць, колькі каштаваў яму паход да дзеяча нацыянальнага адраджэння, які падмахнуў загад аб выключэнні. Дзеяч адказаў Валеру, а потым і мне суровай водпаведдзю, сэнс якой зводзіўся да таго, што такім, як Слюнчанка-малодшы, у нацыянальнай навучальнай установе не месца. Каб супакоіцца, Валера прыехаў на летнік і прылёг з кнігаю Караткевіча. Сына праз пару дзён пасля бацькавых хаўтураў хуценька аднавілі ў спісах, а праз год я спаткаў яго сярод рэстаўратараў фрэсак у нашай Спасаўскай царкве, куды ён папрасіўся на практыку, і мы гаварылі з ім на адной мове, у чым не было нават мікраскапічнай заслугі дзеяча нацыянальнага адраджэння. Гэта, вядома, не па-хрысціянску, аднак, калі

я бачу цяпер таго дзеяча, мне хочацца схапіць яго за рэдкія валасы і ўпячатаць тварам у нашу родную беларускую глебу, як на Дзяды, у 1988-м, людзі ў форме і ў цывільным спрабавалі ўпячатваць нашыя твары ў мёрзлае поле каля Курапатаў.

Каб суняць у руках здаровы сверб, я гляджу ў снежную далячынь. На дапамогу неспадзявана прыходзяць рыжая Зіна і Генры Мілер. «Слышь, Мишка, а что такое вагина?» «Наверно, что-то с весами связано, - сонным голасам адгукаюцца вусікі.
– Может, гиря». «Сам ты гиря, - бярэ рэванш таўстуха.
– Это же по-русски!» Поўня з дубальтовым падбароддзем паварочваецца да мяне. «Мужчина, вы не знаете, что такое вагина?» - «Здагадваюся», - унікліва кажу я. «Ну так что?» - «Гэта павінна быць зразумела з кантэксту».
– «С чего, с чего?» Зіна з абражанай мінаю вяртае кнігу і дастае газету з крыжаванкай.

«Известный художник-маринист».
– «Шишкин».
– «Не подходит». «Репин», - зноў прапануе голены хлапец. «Козел ты, Федя, неграмотный, - нязлосна ўключаецца ў інтэлектуальныя гульні вусаты.
– Это же Айвазовский».
– «Тютелька в тютельку, - падлічыўшы літары, захоплена выгуквае Зіна.
– А как ты догадался?» - «Тут же написано: маринист. Море рисует, понятно?» «А чего напечатали с ошибками: маринист? Проверочное слово «море», значит надо: «моренист».
– «В газете козлы неграмотные сидят, а ты обзываешься», - чуецца голас бязвусага Федзі, і ў памяці высвечваецца выслоўе айчыннага класіка пра тое, што дзяржавы ў часы росквіту нараджаюць вялікіх паэтаў, герояў і каханкаў, а ў часы заняпаду - толькі пыл і шмат начальства. Другі пералік здаецца мне занадта кароткім.

Прыдарожныя гандляры сям-там грэюцца ля вогнішча. «Помещение для хранения оружия, первая «а»...» Я заўважаю, што пачынаю думаць у красвордавым стылі: горад, да якога мы пад'язджаем, сем літараў, першая «л»...

На лагойскай аўтастанцыі дзед з шызым носам прадае сушаныя баравікі. Сцяну за ягонай спінай упрыгожвае напалову здзёрты плакат з кавалкам гатычнага будынка, паловаю коннага рыцара і фрагментам закліку: «...вяртанне ў Эўропу!». Дзед высморкваецца ў два пальцы, выцірае іх аб палітон і, закончыўшы падрыхтоўку да ўрачыстага моманту, дастае з кішэні пачатую пляшку «Русской». Калі вы даўно не бачылі шчаслівага чалавека, паспрабуйце ўявіць таго дзеда з рыльцам ля вуснаў. Пакуль ён закусвае сваю ніштаватую дозу сухім грыбам, я думаю, колькі сотняў ці тысячаў жыхароў Лагойска трэба апытаць, каб нехта адказаў на пытанне пра тутэйшага графа, восем літараў, першая «т», які ў 1856 годзе адчыніў у Вільні музей старажытнасцяў?

За Лагойскам снегу ўжо няма. Дзе-небудзь пад тым Гомелем, куды хацеў трапіць расейскі танкіст, відаць, яшчэ збіраюць радыеактыўныя грыбы. Усё-ткі мы немалая ў эўрапейскіх сумерах краіна і дакляраваная п'яным лейтэнантам «генеральная утюжка» бульбашоў можа атрымацца не такой ужо хуткай і гладкаю, як мроіцца камусьці са стратэгаў.

Гэтая выснова грэе мяне нядоўга. «Новое европейское государство, восемь букв, - чытае Зіна і сама ж прапануе адказ: - Беларусь». Злёгку пачырванець ад сораму за свой снабізм мне не ўдаецца. «Ну ты даешь, - кажа бязвусы.
– Какое это, к черту, государство?» Давай, «прэзідэнт», тваё слова, пад'юджваю я вусатага, аднак той прыкончыў «Жириновского» і ціхамірна кімарыць.

На ролю дэкарацыяў да гэтае мізансцэны «Ікарус» прапануе цэлы горад з сотняў асабнякоў, што выраслі тут за гады нашае суверэннае незалежнасці, люструючы эстэтычныя арыентацыі шырокага спектра менталітэтаў - ад мінгрэльскага да александрыйскага. У раннім сутонні гэты цёмны горад-спадарожнік з непадведзенымі камунікацыямі ператвараецца ў разгорнутую метафару «нового европейского государства».

Леваруч мільгаюць бараўлянскія шпіталі, дзе чвэрць стагоддзя таму мой бацька выслухаў смяротны прысуд, пасля якога ўпершыню з вясковага дзяцінства зноў загаварыў, прынамсі са мной, па-беларуску. Аналогія ўжо гатовая адарвацца ад сваёй пратаплазмы і пачаць самастойнае жыццё, аднак дарогу ёй і аўтобусу перагароджвае на ўездзе ў Менск шлагбаўм з аўтаматчыкамі. Праўда, ніякіх трывожных асацыяцыяў з «ноччу доўгіх нажоў» не ўзнікае. Душа, наадварот, песціцца ў цёплых хвалях спакою за сваіх спадарожнікаў: у той час, калі бяскрылыя разгортваюць крылы, аматарам красвордаў нічога не пагражае.

Поделиться:
Популярные книги

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Последний попаданец 3

Зубов Константин
3. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 3

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора