«Цікава, мой панічу, што ў жыцці настане? —Вёў мову Грышка, як прылёг быў на паляне,Дзе адпачыць спыніліся стральцы ў бары. —Мо не да ладу я кажу, мо ўжо стары?Што змена часу дасць нам, страты ці прыбыткі?Выходзіць, пане, як у бабкі-варажбіткі.Спрачацца не хачу, заўвага ж ёсць адна:Я, не раўнуючы, як той кравец з сукна,Вам лёгка з кожнага тутэйшага нязломкаДвух выкраю мешчанчукоў ды меры ёмкай.А хіба ліха нашу чэлядзь, дабрадзей,Не гладзіць гэтак, як барсук сваіх дзяцей?Го! го!.. каб злыбеды зубоў не вышчаралі,З асілкамі-дубамі люд бы раўнавалі.Вось! — блізка беручы, на пана паглядзеў:І цьфу! — аж падступае злосць, паніч схуднеў,Запалі шчокі, не пазнаць людзіны з места!А як пашастаем па лесе мы сумесна,Дасць Бог, за восень пан паправіцца ў мяне,Пакуль зноў жыць на лад мястовы не зачне.Ды, мой панічу, праз паўгода быць вам потым,Нібыта той камар, што хворы на сухоты». —«Шчыруе той, хто мусіць». —«Думкі мне адныСпакою не даюць: хай спаляць перуныХвалёны гэты лад і новыя парадкі!..Чыгунку пракладацьмуць тут і даастаткуПавысякаюць Ляды Чорныя, сюдыЗбярэцца набрыдзь, купай з'едуцца жыды,Каб зыскі выдзіраць усюды зграяй цэлайДа Князя, возера, ад Машукоў і Цэпры,Спусцее Паграбішча, пойдзе ўсё на звод,І ў Муты схоча ліпкі на прыбыткі зброд,Сок высмакчуць увесь, нібы кляшчы, з зямелькі,Прастоту ўрэшце высмее прыблуда нейкі,Да ніткі абскубуць…Як рады дасць жыхар,Што ў Чорных Лядах меў усё як гаспадар,Калі за венік нават, што цяпер дармовы,Плаціць з кішэні будзе!.. А кантракту ўмовы,Калі падпіша?..Год ад году — і канец,Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.А прыйдзе час, што й качкі не пабачаць людзі,Што на драздоў і дзятлаў ставіць сеткі будзем,Цьфу!» —гэтак правіў Грышка погляд просты свой.Аблічча, постаць, а таксама світкі кройЯскрава сведчылі, што ён дзіця прыроды,Палесся сын і спадкаемец варты, годны,Выхоўвалі яго імшарыны, чарот,Віры і плыні, душагубкі, што з калод.Спрачацца з Грышкам цяжка, лоб яго закутыНа дыспуты, на спосаб новы і нячуты.Ляпей узважма, скідку робячы прытым,Ці ёсць хоць частка праўды ў поглядзе старым?Ідзе да люду поступ, хай ідуць і людзі,Гудок фабрычны кліча, паравозы будзяць,Свет белы абягае тэлеграф ганцом,Развеяў цемру Томас Эдысан святлом.Што ўбачым, цяжка праракаць, як ад навукіДужэць, спрытнець у чалавека будуць рукі!Пад ногі поступ падабраў вякі, падспод,Усё, што адпадзе, асуджана на звод.Пратэставаць дарэмна і навошта збочваць,Бо людзі кажуць: «Жыць і карыстаць мы хочам!»На акіяне хвалі марна люцяць бой:Іх топча карабель, з іх пена за кармой.Што небасяжных гораў тоўшча значыць будзе,Калі тунэлі іх наскрозь прабілі грудзі?Які ты ў нашым часе, о палескі край,З адменаю тваёй, куды ні завітай,Дзе гожасць дзікае прыроды — ад пачатку,Дзе памяткі князёў, тых Рурыка нашчадкаў,Што ў стэп на полаўцаў збіралі вояў раць,На дзіды тураў колісь сілу мелі браць?Ты край глухі, твае аблогі векавыяПлуг поступу ўзарэ пад нівы залатыя.Вы, мшары й пушчы, знікнеце, як марны сон!Звядзецца звычай, зменіцца стары закон,І ўсё, што слушна да мінуўшчыны належыць,Памрэ павольным сконам зубра ў Белавежы.Паверма, шчасце заквітнее на зямлі,Шумець там жыту, дзе балоты век былі.Палескай простай грамады нашчадкі ў хатахЗа стол шырокі сядуць у бяседзе братняй,Нарэшце скажуць: шчасце — ява нашых мар!Паверма!.. хоць і Шапенгаўэр скрывіць твар.Вось колькі абразкоў, сабраных у прастотыНа полі, сенажаці, ў пушчы, на балотах,Каму сама прырода твор складае свойЗ найцікавейшым зместам, з моваю жывой,Каму і рыфмы (што цяпер выходзяць з моды)Не замінаюць і не чыняць перашкоды.Хто мае за людзей усіх палешукоў,Таму не збрыдзее змест гэтых абразкоў.Мы з праўдаю не размінуліся ў прысудзе,Што гэтак ёсць, што так было, ды так не будзе.
II. Першае маё паляванне на ласёў
Папуску даўшы паляўнічай раз ахвоце,Страляў калісь чачотак, вераб'ёў на плоце.Стары пабачыў Грышка, йшоў кудысь сабе,Сярдзіта плюнуў ды сказаў быў у журбе:«Панічу! эх, панічу! пахвалы не мецьмеш,Хоць стрэліш трапна й пташку, што ўпадзе, прыкмеціш.Набою шкода — раз, другое ж — без віныЗа што ж іх, дробных, бедных, біць, калі яныЗавеяй, маразамі туляцца пад стрэхі?Дапраўды, грэх вялікі з гэтакай уцехі.Хіба ў лясох звяроў няма, панічу мой?Няхай бы волю там ахвоце даў сваёй.Забіць лася, ваўка, хоць шарака не тое,Што на чачотак, вераб'ёў псаваць набоі.Панічу, згода ёсць на ўмовіны? Як мнеПан слова дасць — ніколі ў пташку не стральне,Я сам лася аб'еду, так пастаўлю пана —За крокі будзе тры рагач неспадзявана». —«Так, згода, згода!»
* * *
Тыдня не мінула шчэ,Чакаў старога Грышку, недзе знік з вачэй,Нарэшце ён з'явіўся. Значылася з міны,Што ім прынесены шчаслівыя навіны.«Панічу, блізка, дзе чароту гушчыня,Ёсць
лось-рагач, ласіха, з імі ласяня.Дык рушым заўтра з панічом, як ледзь заднее.Мароз слабы, без ветру, ёсць тады надзеяНа шчасце ў паляванні добраю парой.Вазьму я сані пад'яздовыя з сабой,Свайго каня, сыноў, упэўнены, панічу,Ў лася, бы ў сена стог, страляцьме паляўнічы.На паляванне ці гатовы пан як след?» —«А як жа, як заўсёды». —«Клопат наш сакрэт,Усё дапільнаваць. А стрэльба ці набіта?» —«Не». —«Што? Мы ж вырушым да дня шчэ менавіта.Зашыў у скурку кулі?.. браў іх на замер?» —«Не». —«Як жа быць, панічу?» —«Ат! зраблю цяпер,Ці стрэльбу набіваць мне будзе клопат нейкі?» —«Панічу, прабачай! Ласі не верабейкі.Не выйдзе анічога! Хай дазволіць панСамому мне дагледзець паляўнічы стан.Трэ гэткія дапасаваць набоі ў рулю,Каб стрэліў — і пайшла раўнюткім шнурам куля.Даць пудла нельга, бо мне клопат немалыШукаць… Вось тут мае, панічу, пасталы,У іх не холадна і ўзімку, то ж не ў ботах,Лацвей на снезе ў лапцях і трымацца потым.Апратка ё?» —«Ў мядзведжым футры йду на дзіч». —«Ха! ха! А снег? З яго не выпаўзе паніч!Лісінае ёсць бацькавае футра пану,Вось чым падперазацца?» —«Шалем». —«На загану!Дапраўды, з гэтым панам тысяча пацех!Паніч, як тычка на мяжы, то ж проста смех!Мы ж едзем на ласёў, яны ж бо не цяляты.Няхай усё абдумае стралец заўзяты,Драбніца можа загубіць надзею ў нас,Ласі не верабейкі, паўтару шчэ раз,Ад сораму згарэць, як уцякуць з-пад носу.А Божа ж мой! паніч якую стрэльбу носіць!Цьфу! з руляў нешта сыплецца на дол само.На соек, можа, едзе пан, на дзятлаў мо?Дальбог, паніч мне насланнё ліхое!У стрэльбе бруд, ці ж пэўныя дасі набоі?Бяру я стрэльбу, зрання прынясу сюдыНабітай добра, чыстай, — і палюй тады.Ха! ха! не можа ў паляўніцтве пан кумекаць.Бывай здароў! Хвала Хрысту!» —«Хвала навекі».
* * *
На ўсходзе ледзьве толькі пачало віднець,Быў да паслуг ужо стары асочнік мне.Апратку ўбачыў Грышка і здзівіўся шчасна:«Мо добры паляўнічы з пана будзе з часам.Дык едзьма, бо пара ўжо падганяе нас,На досвітку пяе пявун астатні раз.Ласі тут блізка, хутка ім заступім ховы.Не стрэлі бабы — ўдача будзе адмысловай».На санях, гэтакія толькі на Палессі,Дзе хочаш, там і едзь сабе — балотам, лесам,Не шпаркі бег у іх з-за палазоў высокіх,Затое снег ужо не падапрэ глыбокі, —Мы рушылі, радком сядзелі ўчатырох.Хоць моцны, конь ішоў ступою, сані цёг,Яны, здавалася мне, рухаюцца ледзьве.Сплыло так манатонна з дзве гадзіны недзе.Прашу я Грышку:«Едзь хутчэй! задаў нуды». —«Паспех людзям на смех. Што станецца тады?Ці ж лось прывязаны чакае ў лесе дзесьці?Пайсці ён можа і далёка нас завесці,А конь прыстане, ўнікне ўся яго мага,І працай марнаю прыніжаны слуга!»Я змоўкнуць мусіў і сумотнаю хвілінай,Перш грэбліва чамусь, паглядваў на мясціны.Абшары дзікія, без сцежак і дарог,Асочнік толькі знаць ды звер палескі мог.Край гожы, некрануты быў перада мною,Чарот бязмежны, пушча з сіняй глыбінёю,Дзе хвой выносістых завершаны стажок,Як галаву, траха пасерабрыў сняжок,А побач клён раскошны, дуб стары, гарбаты,З разлогаю сукоў магутных, вузлаватых.Падшыта ўсё густым ляшчыннікам, лазой,Каб таямніцы ў глыбіні схаваць лясной.Ціхота… толькі дзятла стук заўзяты, бойкі,Ці крыкне папялістая ў спалоху сойка,Ці свіст арэхаўкі, аўсянкі цвірк чуваць,Ці піск гілёў, што чырванню зімой гараць.Язда мне здоўжылася, і сказаў тут Грышка:«Хай папяроскі курыць пан, як часу лішкі.Сваё як толькі зойме ў лесе месца хтось,Курыць ні-ні! бо не падыдзе блізка лось.Нюх добры мае. Я дзе сена жменьку кіну,Хай там саскокне пан у гэтую ж хвіліну,Ціхутка стане за алешынай грубой,Наставіць вушы ды глядзіць перад сабой —Прыйсці да пана мае лось-рагач з чароту.Няхай паніч падпусціць, цэліцца трэ потымУ грудзі, ў шыю, пад лапатку — як зручней,Абы папаў, каб марна не ўпусціць надзей!Ласі тут блізка. Пан, пабач! — то ж след ласёвы.Цішэй! не гаманіць, бо звера спудзіць мова».Падрыхтаваўся скокнуць і сяджу маўчком…Мы едзем, едзем!.. Знецярпеўся і цішкомСпытацца вырашыў: «Ці скора?» — ў гэту хвілюЗаўважыў, што набок штось голаў Грышка хіліцьІ сена кінуў жменьку.Гоп! — я ў гушчары.Паехаў Грышка.Справа — волат-дуб стары,А злева цягнецца чарот густы, балота.Парушыў цішыню крумкач паспешным лётам.Каля алешыны я ўперад паглядзеў,Непадалёку ад мяне чарот радзеў,У ім неспадзявана вынікла паляна,Яна была лясной гушчэчай прыхавана.Я пільна слухаў, пільна ўглядваўся ў чарот,Вялікі пазначаўся ім абшар балот.Калі мяцёлкі пташка парушала часам,Стаяў як укапаны, сэрца біла часта.Здавалася ад шамацення шмат разоў:То ж лось надходзіць! — Не! — я памыляўся зноў!Бо шолах той змаўкаў, была наўкола ціша,Мяцёлкі ветрык ледзьве толькі пакалыша,Як пташка толькі сядзе, хіліцца гучок,Сініччын толькі чуўся ценькі галасок.Трывала гэтае чаканне мо з гадзіну,Заеў быў нуд. І вось шчаслівая хвіліна —Бег ліс палянай. Цэль хоць ледзь відаць,Сабе падумаў: стрэлю! Стане там чакацьХто тых ласёў, няхай іх д'яблы!..Ліс наўцёкі,Як бы пачуў мяне за вольхаю высокай.Шчыпаў марозік злёгку і калоў траха,Зноў думаю: да ліха! рукі грэць жа льга.Спусціў куркі, засунуў я ў кішэні рукі,Прысеў на снег, гляджу бяздумна ў даль з дакукі.Ахвотна папяроску закурыў пасля.Ці ж можа дым той даляцець аж да лася?І раптам нешта затрашчэла на паляне,Як быццам чую я каня: то йдзе, то стане…Ускокваю! шчоўк! шчоўк! куркі. Лаўлю гук той,А сэрца б'ецца, хваляў у грудзёх прыбой.Яшчэ хвіліна — рукі, ногі задрыжэлі:За крокаў сто мо лось стаяў вялікі вельмі,Выцягваў храпы звер — адразу, як нюхнуў,І дух чужы пазнаў, і небяспеку ўчуў.Раз! два! з дзвюх руляў пакаціўся гром усюды,Лось скочыў у чарот маланкай з перапуду —Ягоны тупат чуецца штораз слабей.Зноў цішыня, чарот калышацца сабе.Дзесь грымнуў стрэл, за ім другі адразу ляснуў,Зноў ціша мёртвая.Мінула многа часу,Аж бачу — на паляне рухаецца штось,Прыгледзеўся: там Грышка, з ім сыны і лосьНа санях. Звер прыкметна іх сабой абцяжыў.Курылі люлькі, йшлі радком утрох паважна.
* * *
Як я апавядаў пра свой залішні спех,Смяяўся Грышка, саркастычны быў той смех,За звычаем п'ючы з бутэлькі паляўнічай,Дадаў:«Ласі не верабейкі?! Так, панічу?»
III. Перад куццёй
«Куцця, паночку, заўтра, трэба ў поле рушыць,Вялося так спрадвеку». —«З дому йсці не мушу:Мароз вялікі, вецер, дзе ні стань — шарпак,Псы лапы зраняць».Як сказаў я, Грышка такІ пляснуў у далоні з роспачы, няйначай.«Паночку! што я чую?! Што ўсё гэта значыць?Якая завіруха нават ні была б,А трэба йсці. Няхай не слухае пан баб!Ад іх, ад гэтага стварэння, шмат ліхога,Не абышлося й тут без языка даўгога:Зашкодзіць! — ляп! няможна! — ляп! абы мянціць.Цьфу! — заўтра з паляўнічых дома хто сядзіць?У дзень куцці паўсюдна ловы ладзяць людзі.Як заўтра пан заб'е, дык цэлы год біць будзе,Як пудла дасць, пасля і ўлетку, і зімойНатрапіць… стрэліць… папакруціць галавой!Шарак, забіты заўтра, многае пакажа, —Як лось, казуля ў іншым часе, столькі ж важыць.Ну хоць дразда забіць, хоць амялушкі дзве,На птаства будзе шчасціць, і не дзе-нідзе.Нам конча трэба йсці!» —«Ат! слухаю пустое!Лухта! Стары, а шчэ ўсё верыш у такое». —«Лухта? Паночку!.. Вось жа ў недалёкі часБазыль з Крывога Логу ў дзень куцці якразВаўка і не забіў. Такі стралец!.. год цэлыПасля партач быў з партачоў, а ўсюды смелы.Сам бачыў, схібіў у дзіка — хоць бы кусток,Пытаюся: мо хворы?.. мо п'яны, браток?Панурыўся, стаіць ён як дурны, аж шкода,Мне ў дзень куцці той, кажа, воўк папсуў. Я згодны.Забіў тады… аж радасна на сэрцы мне!Клаў звера!.. хоць на крокаў сто і хвасянеш.Пасыпалася шчасце мне, як з меха зерне.Сава! — гляджу раз… луп!.. а падае цяцерка.Абход удачлівы. Нагледжу свежы следІ адгадаю месца звера, ўвесь сакрэт». —«Ну, досыць!.. Заўтра йдзем куды на паляванне?» —«Ў лазняк». —«А там ці знойдзем?» —«З-пад зямлі дастанем!» —«А потым?» —«Праз хмызняк, што справа ад сяла,З другога боку трэ заняць. Хрысту хвала!»
IV. На ласёў на рык
«Панічу любы! завітаў да нас нарэшце!Сядзеў паніч задоўга ў гэным клятым месце,Пыталіся штодня ў двары, на вёсцы ўсёй,Калі ж да нас наведаецца вучань мой?!» —«Не мог прыехаць я праз розныя замінкі». —«Здароўе як?» —«Нічога». —«Не відно жывінкіЗ аднэй прычыны: места — не вясковы кут,Мудрэйшыя вы там, ды жваўшыя мы тут:Я дзед, гадоў — шэсць крыжыкаў, вось век старога,А шчэ з вас кожнага падужаць хопіць змогі». —«Хвальба». —«Ды не зусім! — шчэ не слабы на ўсё.Пан знае?.. пачаліся вабы на ласёў». —«То добра». —«Сёння ж паспрабуем надвячоркам:Удвух мы з панам рушым памаленьку борам,У Лядах вабіць трэ, пры возеры Гнілым». —«А ў Кругліцы?» —«Хай крые Бог на слове тым!Крушыны дзе няма, там часу лось не бавіць». —«За рэчкай мо?» —«Там не было на лекі нават!..І начаваць да Базыля. Як стане днець,Дадому рушым праз імшары, і канец.Як прыйдзе лось на ваб, забіты будзе намі,А не, дык што ж… хіба ж адважваюць кіямі.Мо ў Чорных Лядах пан ваўка ўпалюе сам!Сядзіць, хітруга, як на варце сочыць там.Спанадзіўся… і як цялё вялізны, шэльма.Вастру я зубы на яго, мне кроў псуў вельмі!» —«Як жывяце?» —«Патроху нейк жывем сабе». —«Тытунь, фунт пораху і шапка вось табе». —«А мой жа дабрадзею! любыя паняты!Дарункаў кожны з вас прывозіць мне багата!Над тытунямі гэты панавы тытунь!Сягае ў мозак — аж да слёз, пад нос не сунь!Тутэйшы местачковец, мешчанчук насаты,Калі нюхнуў, быў чых — паліў, нібы з гарматы.Якое дзіва!.. спірт!.. І шапка! Божа мой!Пайду я на Вялікдзень да касцёла ў ёй.Ангельскі, пэўна, порах… Шмат з яго рахубы:Драбнюткі — нібы пыл, а з пысы выб'е зубы,Дай мерку добрую… То ж, браце, дзівіна:І дыму мала, й гук — як ляск у бізуна,Нясе ў раўнюткі шнур!Ды нам пара ў дарогу,Да Лядаў шмат, да возера таксама многа,З прычыны гэтай збор прыспешваць трэба край.Да стайні йду, хурман парупіцца няхай».Мо не пазней як з паўгадзіны, між палеткаў,Якія спелым жытам залацелі ўлетку,Каля жытнёвых коп на ржышчы за грудком,Паўз ніву грэчкі, што духмяніла мядком,Цёг трухам просты воз, драбінкамі названы,Таварыш паляўнічых, конік наш буланы.Я ехаў з Грышкам, а ў бары ўжо быў душой,Акрылены надзеяй добрай і думой.Нібыта стужка, лес наперадзе далёкаРаскінуўся, абняўшы небакрай шырока.А жнівеньскае сонца прыспарала жар,Блакітны промнямі выбельвала абшар,Хіліла бег свой дзённы пакрысе. За возамКлубіўся хмаркай пыл, узбіты на дарозе.Клубоў разрост супыніць неўзабаве лес,Кружляе каня ў небе з крыкам жальным спрэс.Ды зрэшты — ціша. Спіць, спавітая спякотай,Уся прырода, толькі капытоў стукотаІ тарахценне воза будзіць той куток.Вось мы і ў лесе! Чуўся тут і халадок,І смольны водар, што струменіў бор хваёвы.Драбінкі трэсліся на сплётах каранёвых.Дарожка вузкая вужакай лесавойВілася між кустоў ляшчынавых і хвой.Выстукваў дзяцел на ствале, і невысокаНад галавою з крыкам праляцела сойка.Я свіснуў — і памкнула з пуду. Шчэ ляцеўНад намі нейкі птах, варону выдаў цень.«Но! но! стары буланку! — Грышка панукаеДы на каня і на дарогу наракае. —Удача, можа, будзе заўтра ў паніча,Як пойдзем разам паляваць на рагача.Надзеі мала сёння. Ёсць ласі далёка,Дзе матачнік, я без пары не б'ю. Як вокаПільную іх. А мо надарыцца пасляНам з панам хвіля на шляху да Базыля.Калі там ні бываў, як нейкая мне караТой воўк, крадзе мой час. Задам калісь прыпаркіЯ шкодніку! — крыві мне колькі ён псуе!Не паддаецца воўк на хітрыкі мае,Ў адным заўсёды месцы, шэльма, чыніць варту.Бывалец ён, але ж і я натуры ўпартай».Штораз гусцейшы лес, хіліцца ўжо зачаў,Бо блізка тут вада. Дарога праз гушчакВіецца. Елка, вольха, цёмны граб, асіна.Прыемны халадок ад вільгаці ў нізіне.Раўчак, як шыба, бліснуў у кутку лясным,Тулілася сядзіба Грышкава за ім.«Гэй! гэй! — ёсць дома хто ці не?! — сюды, і жыва!Няма, напэўна, анікога, зараз жніва.Што ж мне рабіць?.. Стаяцьме дворскі конь у тойАборы, скемяць… ах, Вінцук не знае мой,Што ў Базыля мы будзем, ён прыйшоў бы ўночы,Прыдаўся б заўтра, дапамог бы нам ахвоча.Пацёгся ў поле мо?.. Што ж мне рабіць далей?..Ага!.. пакінем торбу й стрэльбу на стале.Пабачыць, здагадаецца тады, што клічам,Пазнакай шлях падкажам… Добра ўсё, панічу!Паставіць трэ каня, сянца буланку даць,І рушым. Запрашаю ў хату завітаць».Гаспода. Посуд на паліцы. Чыста ў хаце.Абраз з выявай Божай Вастрабрамскай Маці.Таўстуха-печ, палаці, што амаль пад столь,Дзве лавы, зэдлік і засланы просты стол.На ім выглядваў хлеб з-пад чыстай палатніны,Нож побач, соль на сподку. Ток чысцюткі з гліныЗаместа мосту, — гаспадыніна хвала.Пры печы вілы, качарга і чапяла.Карцінкі на сцяне наклеены. Змест кожнайБез повязі. Выяву ўбачыш Маці Божай,А побач войска — шыхт ваярскі за шыхтом,Малюнак пекла — плата за грахі агнём,Святы чаргуе Юры ў шышаку стажковымІ этыкетка ад бутэлькі каньяковай,Красуецца французскі надпіс «fine champagne».Пайшла і мода вось — дзяўчынкі ля дзвюх пань,Якісьці зноў святы з шатанам і анёлам.Пад ложкам скрынкі розныя, пад самай столяйНа рыбу восці, невад, вязкі сушаных грыбоў,Шмат усялякіх зёлак — не злічыць пучкоў,Вянкі цыбулі, белы часнаку вяночак.Віселі стрэльбы, торбы шэрыя ў куточках,Рагаціна ў куце выстойвала адна,То ж ловы помніла на медзвядзя яна,Стапырыўся над ёю цецярук напханы,На ваб, няйначай, паляўнічым ужываны.Гарэлі на вакне вазоны ад двара —Ў гаршчэчках месячная ружа і герань.«Наб'ю шчэ стрэльбу я, і выбірацца можна.Пакуль там што, пан ліпцу паспытае, можа,Свяжуткі, сёлетні, ільсніцца серабром», —Казаў Рыгор, нёс місу з сотавым мядком.
* * *
Ляснымі йшлі шляхамі. Дзе былі загібы,Ламаў галінку Грышка, каб Вінцук не хібіў.Сын мусіў знак чытаць, рабіць высновак свой.Праходзячы каля бярозы маладой,З-за паса Грышка выняў вострую сякерку,Надцяў кару і здзёр, дапільнаваўшы мерку.Бяросту белую накшталт стажка скруціў,Лазовай стужкай змацаваў і затрубіў —Разлёгся голас, вабіць так самца ласіца,І з гуку, і з адлегласці не надзівіцца.Хоць побач я стаяў, здалося мне ў барку,Што голас плыў здалёк, губляўся ў гушчаку.Мы ўсё далей, далей у цішы йшлі знямелай.Лес дзікі станавіўся і параскашнелы,Раскінуўся ў сваёй магутнасці, красе.Замілаваны мог даследнік пакрысе,Бы кнігу, тут чытаць гісторыю развоюПрыроды, што спрадвек не ведае спакою.Вось волат-дуб, над гуртам дрэў дасяг ён хмар.Разложысты. Наўкол дзяржавец-валадарЗабраў вялікую прастору ад суседзяў.Пад ім не маюць росту, выжываюць ледзьвеГатункаў розных карлікі — падданцы ўсеМанарха, прышласць ім надзей не прынясе.Хіба што волату імхі ўкароцяць часу,Зашмат на дубе развялося чужапасаў.Памчалася ўгару вавёрка да жытла,У жарало нарэшце скокнула дупла.За ёй яшчэ адна панеслася вяртляста:Выходзіць, смерць гасцюе ў волаце дуплястым.Дарма ўдаваў ласіху на трубе Рыгор,Дарма напагатове штуцэр быў яго,Бо толькі адказала здрадным тонам рэха,Ўзляцелі з крыкам сойкі ў палахлівым спеху.Брыдзем далей.«Няхай паніч у хмызнякуСхаваецца і пытлю дасць таму ваўку,У гэтым месцы, шэльма, часта прабягае,І стрэліць тут лацвей, заслона не густая.Наўкола абыду, здаля мой будзе ваб».Нырнуў я ў куст ляшчыны. Побач волат-граб.Прысеў я. Грышка знік у лесавой гушчэчы.Ніжэла сонца, спёка ўнікла, камарэчаНапала, толькі й чуў дакучны звон,Пісклівы не сціхаў каля вушэй паўтон.Пабольшала ў аркестры камаровых піскаў,Хоць і замоўкла шмат на твары ад прыціскаў.Не адстрашала нават кара камарні,Маглі заесці крыважэрныя раі,Свярбела скура — насланнё на паляўнічых.Не бачыў я красы, ў якую таямнічаПрыбрала пушчу развітальнае святло,Калі да сну хіліцца сонца пачало,Залоцячы вяршкі хваінаў.Грышка ў лесеЗдалёк, нібы ласіха, абазваўся дзесьці,Пасля завабіў зноўку і крыху счакаў,Хацеў я ўстаць і тут жа высачыў ваўка,Убачыў, як перамахнуў кусток лазовыІ лесам пёр далей. Кроў хлынула раптоваДа галавы… Чакай, дружок! Зручней я стаў,Прыцэліўся й трымаў на мушцы з-за куста,Націснуў. Тут жа засціла мне ўсё дымота.Я выскачыў, бы з прашчы, і панёсся лётамТуды, дзе трапіў пад прыцэл лясны хіжак.Ваўчугі не было — ну хоць бы нейкі знак.Я схібіў!.. Злы й нямы стаю. Уцёк ён, значыць.У гэты момант Грышка надышоў.«Пабачым,Як пан патрактаваў ваўка. Здаецца мне,Панёс ён кулю. Згледзеў — штось не тое, не.І вушы прытуліў, ішоў не так, як трэба.Як браў, паніч?» — «А па баку». — «Дзесь лапай трэпле.Ці бачыш?.. юха!.. о!.. ў ляшчыннік шыўся звер!..Вось дык сумеўся ўрэшце з міны кавалер!..Пазнаў адразу я! о!.. о!.. тут кропляў шэраг!..»Трыумфаваў так Грышка і ўжо бег уперад,З пазнакай радасці яго быў кожны рух —На хітрым ворагу здаволіў помсты дух.«Сядзеў!.. паглянь, паніч, сядзеў!.. о!.. юха кажа!Звялі з табой урэшце парахункі!.. Ляжа!..Заліўся юшкай, дужы — шэльма! — ў лес глыбейШчэ сунецца… Пад вуха вытрымаць ляпейЦі пад лапатку». —«Лёгка гаварыць, вядома,Ў канец хваста патрапіць хоць бы лотру тому,Як лесам прэ, — й за гэта ўсё Хрысту хвала!» —«То пэўна!» — «Што ж пляцеш?» — «Ат! звычка павяла…Я з радасці, панічу мой! Дый не зашкодзіцьПрактыкавацца маладому пры нагодзе,Калі стары й павучыць… О!.. ў гушчар, туды!Як стуль не йшоў, не будзе выкруту тады.Вакол хай пан бяжыць, а я ў сяродак самы!Схаваўся там, дык мецьме напатканне з намі».Пабег… Не ўспеў я пацераў дагаварыць,Як чую моцны Грышкаў голас: «Тут ляжыць!»Я дзёрся праз кусты, разносіліся ўдары,Яшчэ нябожчыка ўсё Грышка кіем жарыў,Чыніў страшэнны здзек — аж анямеў быў лес,Як з трупа Гектара калісьці Ахілес.«Пакінуць звера — то ж не ўчуць ганаравання!Хоць скура ўлетку й дрэнь.Адно з ваўком важданне,На ўцеху пану нейк зацягнем, зробім штось,Кол высеку і зачашу я гладка — вось!Звязаўшы лапы, сунем, на плячо канцамі —І марш! Заходзіць сонца, не марудзьма самі».Была ў бары ўжо ноч, як з хаты БазыляНеспадзявана бліснуў нам прамень святла.Вястуючы пра нас, заходзіліся брэхамПсы-дварнякі, будзілі ў сонным лесе рэха.Пасля завылі, блізка як былі з ваўком.«Учулі воўчы дух — трывога ў дварнякоў».Дзвярыма хтосьці скрыпнуў. «Ціха!.. вон, шатаны!» —На псоў азваўся голас.«Хто там?» — «Грышка з панам!»
* * *
У Базылёвай хаце чыстай за сталомСядзелі на куце мы гаманкім гуртом,Нас вельмі ўсцешыла часіна адпачынку,Патрэсквала яечня гучна на камінку,Здалёку чуўся нам прыемны пах яе,Настрой вясёлы быў ад смакаты тае.Тацяна, жонка Базылёва, маладзіца,З румянкам ад агню, з яе не надзівіцца,Расставіла талеркі на абрус уміг.«Што маю, тым прымаю!» — запрасіла ўсіх.Базыль да нас быў піць гатовы…БесклапотнаНа сене, як забітыя, паснулі потым.
* * *
Нас раскатурхаў сын Рыгораў у гумне,Вінцук пазнакі бацькавыя зразумеў,Ляцеў, як птах, час скарачаючы дарожны,Пару заўзяты паляўнічы знае кожны.Абмыўшы каля студні рэшткі сну з павек,Пайшлі бадзёра мы.Сабою там спрадвекДругія засланяла пушча таямніцы,Другія краявіды — проста задзівіцца.Абшар дрыгвы, бясконцыя кілімы мхоўІ хвойкі нізкія, хоць шмат растуць гадоў.А цвёрдыя, бо мае іхняя драўнінаВалокны гэтак моцна збітыя ў адно —Не паддаецца нат сякеры валакно.Вяршкамі хвойкі — быццам пальмінкі пустыні.Завальваліся ногі ў пух, у мох буйны,Стральцу ж то мукі нечуваныя адны.На ім шмат ягад.Тут жа буякі, або дурніцы,Абсыпала кусты зямелька-дараўніца;Сцвярджае Грышка, і без выдумак якіх,Што доўгі й моцны боль у галаве, як іхЗ куста спажыць, а назбіраныя не шкодзяць.Таксама журавіны вельмі шчодра родзяцьУ мхох пушыстых.У імшарыне глухойЦецерукі, глушцы бываюць чарадой,Ды большае вагі быў лоў у нас на мэце,Ніякі птах не зацікавіў бы на свеце.Імшарышчам свой прыспаралі мы паход,Здалёку лес хваёвы ды густы чаротНас вабілі надзеяй.Зранку дужа росна,Упэрліў дрэўцы, мох і верас кропляў россып.Ледзь сонца дыск заззяў — і ажыла краса,Паўсюль зайскрылася вясёлкаю раса,Мох шэры стаў, хваёвыя галіны ўранніЯк золатам абліты, ў дыяменты ўбраны.Згаворваў Грышка пацеры, чуваць быліСвятыя словы, што з душы яго плылі.Напрыканцы ён заспяваў да Маці Божай,Узрушыўшы мяне вячыстай песняй гожай,Вітаннем нашае Заступніцы Святой,Хвалой узнебнай над імшарай і дрыгвой,Прыпадабненнем трапным Панны да заранкі,Якая дзень папераджае, час світанку.
* * *
Лаўцы ўжо разышліся, толькі ні на крокНе адыходзіў я ад Грышкі. Вось здалёк,Здалося раптам нам, адказ на ваб РыгораўДанёсся. Голас быў слабы, няпэўны з бору.«Пан чуў?.. надходзіць лось… ай, латва! добра, ай!..Да нас, напэўна, йдзе… Паніч тут ляжа хай!..Маўчаць, як рыбіна ў вадзе, каб не нашкодзіць!..Трэ вычакаць!.. Куркі, панічу, на адводзе!..» —Шаптаў мне Грышка, стрэльбу сціснуўшы рукой,Сагнуўся і прыпаў да хвоечкі малой.Я лёг, раса студзіла ўранку праз адзенне,Ды не зважаў, глядзеў на зараснік з надзеяй,Туды, скуль, думалася, выскачыць рагач…Завабіў Грышка… Слых і зрок свой як магаНапружваў, ды дарма… Рыгор штурхнуў, я трохіПаварачаю голаў, кінулася ў скроніРаптоўна кроў, як справа праз лясны гушчарІшоў вялікі лось, я ўбачыў рагача…Той дзіўны стан не паддаецца апісанню,Як трапіць гэткае стральцу на паляванні.Дрыжэў, нібы ў гарачцы, — прыбліжаўся звер.Як трапным стрэлам прывітаць яго цяпер?Змагаўся я з сабой… Рука мая трымцела,Нарэшце нейкі момант вытрымаў на цэлі…Пальнуў…Лось — дыба, павярнуўся, потым скок…Раздаўся стрэл другі… Памкнуў быў лось убок,Хіснуўся… на калені ўпаў неспадзявана.«Як ад гарачкі гэтай адвучыць мне пана?За крокі тры ад нас лось быў бы акурат,Пан не падпусціць!.. звык смаліць за пяцьдзесят!..Скажу, пан трапіў, праўда, і пры першым стрэле». —«Буркун! Ляжыць жа лось!.. лепш пахваліў бы!» —«ВельміХвалю!.. Пан добры паляўнічы! Толькі восьДрыжэў увесь, нібы кісель аўсяны, штось,Апамятаўся ўрэшце неяк, дзякуй Богу,Не схібіў пан у цэль, што выглядала стогам!» —«Саромеўся б казаць, стары! сваё ўсё гнеш!..Шанцуе гэтак, як сягоння, рэдка мне». —«То праўда, даражэнькі!.. Хоць бурчу з нагоды,Цябе, як роднае дзіця, люблю заўсёды».
V. Голад
«Нялюдскую забаву кіньце, мой панічу,Паслухайце старога, што дабра вам зычыць,Грэх хлеб круціць у галкі ды кідацца ім,Бо гэта Божы дар, хлеб госцем дарагім,Яго заўжды людзіне трэба шанаваці,Каб з хлебам хлеб штогод спаткаўся ў хаце.Калісьці, помніцца, нябожчык наш сваяк,Абы пабачыў, галкі хто круціў вось так,Ці свой там, ці чужы, — не выпушчаў ніколі,Мне вуха надарваў за гэткую сваволю.Заўсёды помню родзіча ды ўчынак тойІ за душу малюся — вечны супакой!Стары я і ўсяго нагледзеўся даволі,Быў двойчы на вяку маім вялікі голад.Сягоння зразумела мне, чаму не разКсёндз Бога ў суплікацыі прасіў за нас,Пра голад прамаўляў». —«Дык раскажы, Рыгору,Калі і як было?» —«Такога бачыць гораНе дапушчай жа, Божа! Быў я дзіцянёмІ на запечку разам шчэ сядзеў з катомУ голад першы той; у лобе засталосяПраз пятае ў дзесятае, тады жылосяІ матцы й бацьку дужа цяжка — плач, адчай.Усё пазней я толькі разумець пачаў,Калі падрос, і тое й гэта сам сабоюРазблытаў неяк пасталелай галавою.Панічу, каб краіне ўсёй апекуныНе надаслалі на віцінах збажыны,На
той бы свет пайшла палова люду марна.Вось гэтак — Бог калі замкне сваю спіжарню!То ж кара за грахі, як глуміць хто дары,Не верыць моладзь, хоць і скажа ёй стары.Другі вялікі голад, я малакасосамШчэ быў, траха чарнелі вусікі пад носам.На ловы першы раз пайшоў адзін-адным,Сваю пакінуць мог я скуру ў лесе тымЗаместа медзвядзёвай». —«Раскажы дакладна». —«Спатрэбілася б гутаркі на гэта ладнай.Спімо! Як зорка, служка Бога, ў ранні часЗабліскаціць, пасцягваю я з ложка вас». —«Пра што, Рыгору, мова! кожны сам устане.Дык раскажы». —«Во боскае мне пакаранне!І самі не спіцё, і я з-за вас не сплю». —«Мой даражэнькі!» —«Ну, вось люльку запалю!..З чаго ж пачаць? Хай будзе споведзь у зачыне.У кожным маладым нячысціка часціна.Даруй жа, Божа, грэх, тады ў душы маёйСядзеў рагаты чорт з казлінай барадой,Шаленствам голаў скаламуціў. Ці то йгрышча,Ці ловы, аніколі ў кут не шыўся Грышка.Да скокаў размаітых і да калатніБыў здатны, шпаркі я, не меў сабе раўні.Маю з мядзведзем, з дубам сілу раўнавалі.І вось у вока мне тады дзяўчына ўпала,На згубу сэрцам пакахаў, куды ні глянь —Красуня, зграбная была яна, як лань.Румяная, цвіла, як мак, чарняўка тая,А моцы, вытне кулаком — духі займае.І многа бабскай спрытнасці было ў яе,Бы ў пытлі меле, як падскочыць да мянеЗ усмешкай. Маладому ўцеха!.. Папалётаў,Гатовы быў на сценку лезці з тых залётаў.Уляна звалася, Мікіты каваляБыла старэйшая дачка.Ды вось здаляТрымаліся ад іхняга ўсе хаты роду,Бо род цыганскі быў. Іх трапілася продкуПрывандраваць, асесці тутака сям'ёй.Ці ж маладому ў галаве гатунак тойІх роду й племя? Цешыўся з дзяўчыны гладкай.Хіба мяне абходзіў род? Але мой татка,Калі пранюхаў і залёты, і намер,Даў пытлю гэткага, што ў памяці й цяпер.Уляна, толькі потым зразумеў я справу,За нос мяне вадзіла, здоўжыла забаву,З жаўнерам уцякла. А верыў я тады,Што закахалася ў мяне, не знаў бяды.Тут голад надышоў. Усю вясну напасці —За маразамі спёка, сухавей зачасціў,Ні кроплі з неба, аж балотны ўсох абшар.Улетку здоўжыўся сухмень, нясцерпны вар,А ў дзень сямёх святых абложны дождж пачаўся,Два месяцы ішоў, усім у знакі даўся,Згнілі на полі й рэшткі восеньскай парой,Узімку голад, холад люты, Божа мой!Шчэ нам — сяк-так. У нас былі на тыя часыЎ каморы і ў таку хоць нейкія запасы,Ды паляўнічы, зрэшты, мог падацца ў бор,Тады нам трохі дапамог і панскі двор.А што да чэлядзі вясковай, люд убогіТады шчэ нават рады быў бы з хлеба тога,Што напалам з амеццем, елі хлеб такі —Мог хутка запалаць, агнём вось толькі ткні,Ды брак і гэтага. Кару ўжо дзерлі з дрэва!І страх было глядзець на люд худы, схварэлы.Каваль Мікіта жыў у горшай шчэ бядзеАд жыхароў другіх. Запасу анідзе,Яму забракавала шчэ й работы з хатаў,Расстацца мусіў кожны з конікам астатнім,Бо ратаваў жыццё. Я шляхам патайнымВалок што-кольвек часта-густа з дому ім,Ды ў збытках не жылі і мы тады, васпане.Я й думаю сабе: галубцы вось УлянеАдзін мядзведзя паспрабую аблажыць,Не будзе сведкі, як употайку зрабіць,Прадам я жыду скуру, грошы — на патрэбы.І першы снег якраз, спрыяла ў гэтым неба.Мы з бацькам рушылі, парадаваў абход:Сляды ласёў, дзікі заходзілі на лёд,Мядзведжыя два тропы да Крывога Логу,Напэўна, праставалі да свайго бярлогу;Медзведзяняты тушы, мусібыць, малой,Як на сляды зважаць. Пасля ў глушы ляснойНа медзвядзёвы тор надарылася трапіць —У следзе шэльмы мой увесь хаваўся лапаць.У пушчу, ўглыб сляды, падумаў я сабе:Як добра! ўжо цяпер не выпушчу цябе.Вяду сумысля бацьку бокам, доўгім крукам.Назаўтра ўзяў да звера вучаную сукуІ стрэльбу на плячо, за пас сякеру ткнуўДы йсці. Спаткаўся з бацькам, моўчкі не мінуў.«Куды?» — «Ласёў сачыць». — «Бярэш навошта сучку?Штось маніш! Сцеражыся, сынку, дам навучку!»Пайшоў у хату, пальцам на мяне патрос.Мінуў быў неяк — дзякуй Богу! — бацькаў чос.Я рушыў. Адшукаць сляды пашанцавала,Ды абысці мядзведзя клопату нямала.Далёка йшоў, да высекі старой, за ім,Стуль не выходзіў, дзесь у берлагу сваім.Я зменшыў кола раз, другі, аж нечаканаРванула сучка вераўчаны смык… Мой пане!Капою сена блізка ад мяне як бачНа чалавечы рост падняўся быў кудлач.Аж лыткі задрыжэлі! Сучка безупынкуІрвалася, пусціў з рукі, сам да хваінкіАдскочыў. І за стрэльбу! Цэліцца — ды стоп!..Накінулася сучка і за лыткі хоп.Мядзведзь раве, ўцякае!.. падае ў ламачча…Бароніцца ад сучкі, трэск чуваць… няйначай,Спрабуе ўжо схапіць. Я напралом валю,Забег і падпусціў, узяў у лоб — палю!Мядзведзь прысеў і лапамі — за лоб, а потымГалопам — проста на мяне! за дуб я — лётам!Затаньчылі наўкола дуба мы таго,За зверам сучка, нападае на яго,Падскочыць, скубяне. Скачу я ўлева, ўправа.Ратуй, Заступніца Святая!» — паўтараю.Тут — бах! — стрэл грымнуў.Татка мой спусціў курокІ пад лапатку кудлачу ўсадзіў пянёк.Той духу не ўказаў!Да ног упаў быў таты.«Расказвай шчыра мне, малакасос смаркаты! —Спакойна й грозна мой прамовіў дабрадзей. —Чаго вышмыгваў з хаты й злодзеем глядзеў?Чаго ў абход мядзведзевы адзін падаўся?»Адказваць мусіў. Як на споведзі, прызнаўся,Не ўтойваў — то ж Уляне любай, дарагой.Што скажаце, панічу! — родны тата мойНе біў мяне, не лаяў, даў Мікіту збожжа.«Калі, — сказаў, — ты без Уляны й жыць не можаш,Дык што ж? — пасватаю, ды перш як у сваты,Шчэ пачакаць, смаркач, да лета мусіш ты.Пабачым вось, ці ёсць якая спадзяванкаНа добрую нявестку й жонку з тэй каханкі?»І што ж? ці ж памыліўся?.. Ведзьма ўжо былаЗаручаная і з жаўнерам уцякла,Якая ганьба!.. цьфу!..Меў кару шчэ, заўважу,Мядзведзя ў двор адвезці. Пан стары, разважны,Прыстойным і лагодным слыў сярод людзей,І добры паляўнічы быў з яго раней.Набраўся сораму, як стаў я перад панам!Я ж бацьку прысягнуў выкладваць без падману,А многа на той час гасцей было ў двары,Да ўсіх пра гэта давялося гаварыць.Нямала там з мяне пацехі мелі госці,Бо плакаў, як расказваў. Даў учынак штосьці:Тады ў душы я прысягнуў за грэшны чын —Ніводнага шальмоўства не зраблю ні ў чым.Панове ў складчыну далі на дапамогу,Прызначыў жыта пан чатыры абарогі,З апекай, хоць і ціснула бяда нас тут,Вясны няшчасны дачакаўся неяк люд.Сказаць забыўся панічом, а як па стрэлеБыло маім. Аж люба, куля ў лобе села,Ды не пайшла, а знесла з чэрапа якразІ скуру й кудлы, не раўнуючы, як пас.Пянёк браць толькі трэ, як з медзвядзём мець справу,Пад вуха цэліць, кулі круглае не раю…Даволі пра даўнейшчыну тут згадваць мне!Цьфу!.. спаць калі ж мы будзем?.. хутка днець пачне».
VI. На глушцоў
Вялікдзень набліжаецца. Вадой вясновайПаразрывана крышталёвая закова.Заліты і папас, і поплаў, і загон:За хваляй хваля мкне пры ветры наўздагон.Звіняць у полі раўчукі, вада рачнаяЗіхціць на сонцы, бы луска ў ёй залатая.Вясною пахне. Бусел, любасна глядзець,Ляціць і з клёкатам сядае на гняздзе.Кігіча, енчыць чайка над прасторай воднайІ моўкне ў далечы, спускаецца галоднай.Вароны парамі чакаюць тэй пары,Ці ж хутка на загоне ім гаспадарыЗямелькі чорнае сахой адвернуць скібы?Уночы на рацэ агні. Пільнуюць рыбу.З лучынай яснаю на чоўне калыўным,Нібы Нептун з трызубам, з восценем даўгімПлыве адважны сын Палесся, вёскі ўбогай,Не ўвекавечыў пэндзаль Рэмбранта такога,У мроку пры святле лучыны век-вякомЗдаецца духам чалавек, вадзяніком.
* * *
«Хвала Хрысту!» — «Навекі!» — «Пэўна, пан РыгораЧакаў ужо і на глушцоў не здоўжыць збораў?Сяк-так, дзе бокам-скокам, дзе пералячу —І тута, кланяюся земна панічу». —«То дзякуй! — што ж чуваць там?» —«Проста з хаты, пане,Мой форт ледзь-ледзь пакінуў. Хто не абазнаныЗ мясцінаю, дык загавець таму душой,Бо не дабрацца да кута майго вясной.Вада вялікая. Дарма што час разводдзя,Цямком у лес на подслухі Вінцук мой ходзіць.І я махнуў, ды ў Кругліцы няма глушцоў,А з Чорных Лядаў дужа ўсцешаны прыйшоў,Нам пашанцуе ў паляванні. Лік ім губіш:І тут!.. і там!.. мець трэба голаў як на шрубе,Каб іх злічыць. Якраз да пана ў гэты домЗ'явіўся ўжо адзін ад грамады пасломЗ запросінамі ў лес. Бач, пан, каго трымаю!Што за вага!.. фігура!..» —«Як дабрацца маю?» —«Фу!.. фу!.. паніч пытаецца! — як пад вадойБалота, дык на чоўне, рэшту — пехатой.Пытанне вось: ці ў кут мой трэба? То ж нязручна,Ляпей да возера адгэтуль рушма.Адтуль да месца мо з паўмілі, не далей». —«Праз лугавіны праплывем?» —«Там найзручней!» —«Сягоння добра б рушыць. Толькі ты, Рыгору,Стаміўся, мабыць?» —«Дык і што! абы не хворы!Мы пойдзем. Лес вялікі, дзень кароткі шчэ,Скажы, каб мне спажыць чаго далі хутчэй,Падсілкавацца трэ, спачыць хоць трошкі ў хаце.Уфф!.. праляцеў сягоння я тры мілі, браце».
* * *
Разводдзем човен дзесь пад вечаровы часУ Ляды Чорныя занёс на спевы нас.За мшарамі пачаўся лес штораз цямнейшыДы больш дрымучы, чым далей — дзічэйшы.Не чуешся ў магутнай пушчы векавойПрыроды панам, а часцінкаю малой.Рыгор тут раз, другі і трэці пагалёкаў,Прыслухаліся: нам адказ ляціць здалёку.«Там хлопцы! то і добра, што прыйшлі раней,Агледзелі, начлег спарадкуюць лацвей».На выспе гэтак званай, на малым пагорку,Чакалі нас дарослыя сыны Рыгора,Два хлопцы. Мокрыя, з гразёю, пасталыІ крыссе ўподтык прамаўлялі, што паслыРыгоравы балота мусілі так мераць.У кожнага ў іх стрэльба, торба і сякера,Заткнутая за пас сырцовы на баку.«Хвала Хрысту!» — «Навекі!» —«Янку, ВінцукуІ панічу трэ спевакоў сачыць на токах,Я завінуся тут, ачышчу месца збокуНам пад начлег, з ламачча раскладу агонь.Ідзеце з Богам, бо запала ўжо сутонь».Штораз цямней. Здаецца, хвоі ды яліныВышэйшыя шчэ сталі ў гэтыя хвіліны.Ківаюць, здэцца, веліканы галавойІ з вышыні няспынна сочаць за табой.Таемнасць шолаху, гамоняць ціха дрэвы,Крык сойкі, чорнага дразда ліюцца спевы.Далей праз гушчыню! Як плавень без стырна,Як птах начны, бясшумна ў морак парынаў!Штокрок стаю і слухаю… прысеў, чакаю…Зблудзіць я не баюся, лес вялікі знаю.Ад вусцішнае цішы, мроку, сценяў тыхУражанне на нервах дзіўнае маіх.Я ўслухаўся… пачуўся раптам лопат крылаў,Ляціць над самай галавой глушэц-страшыла,Адразу завярнуў улева неўспадзеў,Залапатаў і сціх — на дрэва, пэўна, сеў.Я чуў, як сэрца стукацела з хвалявання,Каб не парушыць цішы, стрымліваў дыханне.Глушэц затакаваў і змоўк, зноў песні зык,Птушыны спеў разлёгся. Брава! такавік!Назад стараўся адыходзіць асцярожна,Бо ў лесе кожны сук заўсёды здрадзіць можа.Дапамагаў мне мяккі пад нагамі мох,Без шолаху, паціху адыходзіць мог.Сцямнела ўжо, прыкмеціў зорачкі паходнюІ вырашыў урэшце йсці далей свабодна.Агледзеўся, вагаўся шчэ ў душы крыху,Ці не змыліўся, ці патрапіць я змагу.Ды зніклі думкі невясёлыя адразу,Як стук Рыгоравай сякеры ўчуў выразна —Звароту нітка вось. І неўзабаве стрэўСвятло пурпурнае на вершалінах дрэўАд вогнішча начнога.Лесам брыў цямраным,Спыніўся, тым відовішчам зачараваны:Эфект святла і ценю панаваў наўкол,Забарвіліся дрэвы, мох, кусты і дол,А людзі пры агні — не ўздумаеш такога,Як быццам з чарадзейскага жыцця ляснога.
* * *
«Шатана ці русалак бачыў ты хіба?» —«Фу!.. цьфу!.. Панічу! ну навошта пахвальба?Нібыта не баіцца сілы пан нячыстай?!.Мо тут шатан сядзіць на хвоі дзе камлістай!Нячысціка ды клікаць?!. У імя Айца!..Мы ў пушчы, а не ў хаце свячанай!.. ЖыццяЯе не перадаць… гм!.. кніжкі пан чытаеІ верыць, што бязлюдны лес душы не мае?Прабач. Дык слухайма, лавем жа кожны гук,Ад пушчы пан не спадзяецца гэткіх штук.. . . . . . . .Паніч ці чуе?!. Я звяроў і птахаў знаю,Ды што за д'ябал, голас чый, не адгадаю!..Фу!.. цьфу!.. спакуса панава… пачаў вярзці!Я ж вернік, пад святой апекай у жыцці!». . . . . . . .Шаптанне пацераў… Дапраўды ў пушчы ночнайУсякіх гукаў тысяча. Пазнаць захочаш,Не разбярэш дзесятай часткі з іх ніяк.Хіхікне хтось, а там заплача горка так,Тон часам жаласлівы, часам востры, дзікі.Таемныя спрадвеку пушча мае зыкі.Хто скажа, што ў сабе захоўвае яна?..Яе ўрачысты й грозны голас — цішыня,Як тону вушы аніводнага не ўловяць.Не дзіва, што ў праявы верыць люд вясковы.До ў пушчы раз паначаваць і там без слоўУ гукі ўслухацца таемных тых размоў.Так думалася мне, як лёг я адмыслова,Акрыўся буркаю на купе лап яловых,Яліну Грышка ссек. Прыемнае цяплоАд полымя вялікага няспынна йшло.Снапы бліскучых іскраў угару ляцеліЗігзагам фантастычным. Ніклі летуценні.На ловах лёгка спіцца…Цёмнай шчэ парой,Нібы вупыр, схіліўся Грышка нада мной:«Панічу, трэ ўставаць!»Мяне прабрала крыху,Дарма што цёплае адзенне. Цёмна й ціха.Між хмарак дыяменты зор. Я ўстаў, мацнейНа голаў шапку нацягнуў і сеў хутчэйДа вогнішча.«Глушца на токах не адстрашыш,Калі з'ясі на адыходзе цёплай кашы,Сагрэе пэўна… Ўчора запытаўся пан,Ці ў пушчы часам Грышку не спаткаў шатан?Гм!.. Што ж сказаць на гэта?!. Кпяць за кожным разамЗ нас, прасцякоў, панове… Трасца й ёсць жа назваТаго вось ліха. Пан жа згодны! На яе,Як чар, стары тут Грышка радзіў бы сваеСпажывы з'есці цёплай… Выбач, пане, ўчораБыў не да смаку жарт!.. нядобра!.. Што ж да чорта?Ці ёсць? не знаю… Пан па гутарцы такойХай будзе асцярожны ў глыбіні лясной…Дахаты мой Вінцук пабег быў ночай цёмнайПа казанок… Заснуў пан без вячэры цёплай».
* * *
Я памаленьку з астраўка пайшоў у мрок,Тут угрузаў, дугою гнуўся там штокрок,Інстынктам кіраваўся памяці ў надзеіІ пільна прыслухоўваўся, што пушча дзее.Агню не бачыў я, ўрачысты супакой,Лес толькі, бы гаворыць, верх хістае свой,На смельчака дзівуецца, які пакрочыцьАдважыўся ў абшары лесавыя ўночыДалей — уперад!..Раптам блізка трэск зусім,Вушам спачатку веры не даваў маім.Прыслухаўся, дапраўды тросся куст вяршкамі,Сухое лісце шамацела гэтаксама,Ступае хтосьці… Глянуў… здрыгануўся ўвесь,Аж сталі дыба валасы на мне — мядзведзь!..Ягоныя абрысы ў мроку ўбачыў толькі,Прыблізіўся і стаў за крокаў пяць, не болей…Ці збегчы — паратуе бліскавічны рух,Ці хуткія два стрэлы шротам з метраў двух!Пасля за дрэва.Колькі часу я выстойваўСярод бязлюднай пушчы, ельніку густога,Не знаю, дрыжыкі ўзялі мяне суздром,Быў вока ў вока я з пушчанскім каралём…За мною раптам шолах!.. Тут мядзведзь вачымаПавёў туды, дзе шум, і з гэтае прычыныЁн адышоў, мармычучы… І там ягоЗамоўкла крокаў водгулле… Пасля ўсягоЗ палёгкай уздыхнуў — мінулася ліхое,Шчэ вуха навастрыў на месца на другое,Туды, скуль шолах даляцеў, але дармаЯ сіліўся пачуць — знік шум, нідзе няма,Спакою анішто не парушала ўранні;Я зноў уперад рушыў, яснае світаннеНа цёмным небе, ўжо займалася на дзень.У пушчы глуха шчэ, ды гукі дзе-нідзеВітаюць сонца, першыя снапы прамёнаў.Агледзеўся, чакаючы знаёмых тонаў…Я не блуджу, бо той куток пазнаў, дзе быў,Дзе ўчора поблізу такавіка сачыў.Вось чую зык… выразны… то ж глушцова песня!..Няма сумнення!..Бы падушка, мох у лесе,Зраблю два крокі асцярожна і далейНабліжуся на столькі ж як мага цішэй.І ў спеху і ў трывозе праставаў да токаў,Дыханне стрымліваў сваё на кожным кроку.Як толькі даляціць глушцовы ў лесе спеў,Я скокну і замру ў тэй позе. Паглядзеў —Сядзіць глушэц, задраўшы дзюбу на асіне,Спявае песню, пушча гэтаю часінайЗаслухалася, хвост, як веер, распусціў,Няпомны ў спеве, ў гімне любасным на здзіў.З грудзей не выскачыць ледзь сэрца, як нарэшцеНаблізіўся я неяк праз замінкі ў спешцы…Пара!..Прыцэліўся: стрэл грымнуў, дым пайшоў,Хіснуўся птах, з асіны каменем далоў,Галіны ломячы, і ў шэры мох аж бухнуў,За ім ляцяць сукі сухія, пацяруха.«Нішто сабе! нішто!.. віншую!» —«Дык ты тут?» —«А на выпадак… што?.. быў пану перапуд?Ды шчэ які!!.Я чую, хтось яшчэ там ходзіць,Падумаў, мне туды падбегчы не зашкодзіць,Падрапаць пану скуру лапай мог мядзведзь.Загнаў у рульку кулю, рупіўся паспець,Сякера шчэ за пасам… Гора з панам многа,Пільнуй яго, нібы дзіця!» —«Не знаў нічога,Твае чуў крокі, хто ж яшчэ з'явіцца мог?А што, калі другі!..Хай укрывае Бог!..Ды наша вогнішча было з таго вось бокуРаскладзенае на начлег непадалёку,Мядзведзь стуль быць не мог…» —«Дам раду, павучу,Не трэ шукаць шатана ўночы панічу!»Пачуўся стрэл далёкі.«То Вінцук страляе!..Вось і наслаў мядзведзя!» —«Хто?» —«Шатан пракляты…Панічу, ціха!.. добра спеў цяпер чуваць…О!.. о!.. і не перастае глушэц спяваць.Скачэм!»За гэтым разам стаўся я віною:Глушца спалохаў сук, што хруснуў пад нагою,Як блізка быў.Цьфу! цьфу! навуку кагадзеПан меў, а на глушца, нібы на дзятла, йдзе.Тут мох кілімам, а паніч у лом паціснуў,У горшае шчэ месца пхнецца там наўмысна.Глядзець пад ногі трэ!»Пачуўшы наганяй,Не змоўчаў я:«Тут голаў толькі й задзірай,Як хочаш бачыць, дзе сядзіць». —«Ды не, наліха,Выгледжваюць пасля, як падкрадуцца ціха.Глушэц не дроздзік!.. Годзе, зачало світаць,І з дрэва мусіць такавік ужо злятаць».
VII. Аблава на ваўкоў
«Паночку, ёсць!.. знайшоў! каб колька ім падпала!Ажно за Цэпрай, пад смалярняй заняпалай.Нядобры час цяпер, каб іх упаляваць.Ці — мала ўжо ваўкоў? Бадзягі ўсё чуваць,Тут сёння абзавуцца, заўтра аж за мілю!Тутэйшыя лясы я знаю непамыльна,Цвярджу: няхай мне паляўнічы плюне ў вочы,Калі непадалёк бярлог асочыць воўчы.Нарэшце племя іх амаль прапала марна,Завабіць вырашыў ваўкоў аж пад смалярняй —Маўчаць, а блізка — ранак, час ужо не той.На спробу зацягнуў іх песню Янка мой.Фі!.. фі!.. аркестра, пане! бы кадрылю грае!Як з Капыля ці з Клецку музыка жывая!!.Мы бокам — граюць зноў!..Каб пэўнасць мець далей,Смалярня ўчора шчэ прывеціла гасцей.Разы чатыры з боку вабілі другога —Тамсама выюць… Мог бы тычкамі ля логу,Заняўшы паўвалокі, значыць іх кубло.Сачу даўно — асочкі лепшай не было.Аблеткі ёсць, і пераяркі, і старыя,Ці шэсць, ці сем — да ладу не дайшоў тады я.Кутом у лесе будзе лінія паноў,Ваўкам канец, мы іх паб'ем, як бараноў.Каб не марудзіць толькі, не губіць надзеі,Хай піша пан лісты і просіць на нядзелю.На тракце пры карчме гасцей далёкіх збор,Туды ж аблаўнікам ісці накажа двор.У косці ўвернем гэтым шкоднікам праклятым.Хвала Хрысту!.. Пара вяртацца мне дахаты».
* * *
Нядзеля. Пры карчме дружына, ўсякі люд:Паноў і з міны, і з чупрыны колькі тут,Асобнымі грамадкамі трымацца мусяцьПры іх службоўцы, шляхта. Кручаныя вусы,Асмужаныя твары і адменны рух,Мажныя, дужыя, відочнай моцы дух —Кантраст між шляхтай і службоўцамі, бо тыяЗ блядым абліччам, без крывінкі і худыя.Далей стральцы — лясная варта, каля іхПадпанкі, хурманы, прыслуга, між усіхПаводзяцца свавольна франты-местачкоўцы,Да дзевак прыстаюць, хіхікаюць бясконца,На ўцеху ганчакоў уздумалі дражніць.Стары іх Грышка мусіў тут жа абсадзіць.Загоншчыкі на прызбе, ганку і пад плотамБылі наводдаль, не раўнуючы, як сплётыДаўжэзнае вужакі чорнай, што паўзлаІ ўсю вялікую карчму апавіла.З аблавы кожны быў узброены ці стрэльбай,Ці кіем — помстаю кіпеў на воўка, шэльму.Пацешныя між імі надта хлапчукі:Ледзь ад зямлі адрос, а цягне кол такі —Падняць яго не можа, татава налезлаНа вушы шапка, голаў скрыўшы ўсю гарэзы.Вазы і брычкі скупіліся за карчмой,Падпіў з засценка шляхціч, пры гурме чужойКрычыць на сына: «Паказаў сябе, праславіў!..»Ад смеху Грышка клаўся, ведаючы справу.«Ну й паляўнічы ў нас — на камароў яму!Ці ў стрэльбе помніць што?.. Хто веры дасць таму?Хай пан адкажа нам!» —«Курок… шчэ шомпал, шрубка». —«Ха! ха! названа драбяза — забыта рулька,Няма чаго, так лёгка памагчы й бядзе!А на аблаву едзе ды за мілі дзве!»На тракце тарахценне, пыл над ім падняўся,Чуваць званок паштовы, станавы прымчаўся.
* * *
Аблавы не ўдаюцца на ваўкоў цяпер,Малы з іх вынік, клапатных замнога мер.А вырак гэтакі гаспадароў вясковых —Ваўкоў трэ конча вынішчаць і тэрмінова.Аблавы сельскай дысцыпліна — што й казаць,Перашкаджае паспяхова паляваць.Не тыя ўжо стральцы, паводзяцца нядбайна,Ад месца ад свайго ў лес ціснуцца патайна,І ў выніку старога шкодніка ніякПакласці не ўдаецца, воўк стары ў гушчакЗаўжды ўцякае ўмела.Грышка з тэй прычыны,Стырно ў яго руках, меў клопат не адзіны.Паліцыю і воласць упрасіў раней,Каб у аблаве паспрыялі ахватней;Загоншчыкаў спатрэбіў на гурты чатыры,Дзяўчат прагнаў. «Нідзе ні ладу з іх, ні міру!На паляванні дзеўкі — кіне й стрэльбу зух,Не йгрышча лес! Іх у запечак! у катух!..А то пачнуцца жарты, заляцанкі, смехі,І драпануць паціху парамі ў арэхі».Дзесяткамі расставіў кожны гурт пасля,Даў палясоўшчыкаў — людзей пад іх нагляд,Асобна фракцыі стварыў, каб ім адказвацьЗа дысцыпліну ў лесе.«Хлопцы! я адразуЗадам таму, хто правароніць у кустох:Са мною справу мець — хай укрывае Бог!Фланг левы весці Базылю, Вінцэсю — правы,Пакуль не стрэнуцца, маўчыць уся аблава,І люлек не курыць нікому патайком,Бо разаб'ю, дальбог, на пысе кулаком.Праз дзесяць крокаў ставіць, дзе й гусцей, як трэба,Глядзець, вачэй не зводзіць з-за куста ці дрэва.Ну, з Богам!.. па чарзе!..Прашу ласкава вас,Вяльможныя панове, помніце наказРыгораў у выправе… Пільнавацца месца,Як дзе каго пастаўлю, маю вас я весці.Бяруся сівізной маёй запрысягаць,Што ў добрым месцы будзе кожны з вас стаяць.Пазначыў пункты я галінкай заламанай,Там толькі аднаму спыніцца трэба пану.Як ваша воля й ласка, рушма ўсе за мной!..Не мовіць, ідучы!.. — і гэтаю паройНікому не курыць!..»Хто ў лесе з паляўнічых,Калі надзеі не губляе таямнічай,У стане праціўляцца ўражанням жывым,На месцы ў час аблавы стоячы сваім.Той момант, мілы сэрцу, тое хваляванне,Калі губляе воля ўладу, панаваннеІ водзіць толькі ў ведамых стральцоў рукой,А маладым бракуе волі ўжо такой;Той электрычны ток, што перад самым стрэламУ нашай у істоце прабягае цэлай, —Як выказаць, пачуцці перадаць стральца,Калі бяжыць звер з пуду проста на лаўца.Я ў думках месца кляў, зарослае лазою,Мяне лазняк паблізу атачаў сцяною,За крокаў трыццаць не прыкмеціш тут ваўка.Зламаў галінак колькі, сцяў нажом з вяршка —І ўбачыў справа выспачку неспадзявана,На ёй быў трохі змяты куст, трава стаптана.Я ўлажу!.. Аж пярэсмык добры там знайшоў!І цэль відаць адсюль, стралец тут мае схоў.Прыгледзеўся пільней, заўважыў быў ля спускуГалінкі заламаныя. Пярэсмык вузкі,На стрэл прарэджаны, знікаў у гушчаку.Пазнаў у зробленым і вока, і руку,Меў Грышка рацыю, да месца прыглядаўся,Сюдою воўк стары не раз, напэўна, краўся.Нямая ў лесе цішыня, глухі спакой,Хоць Грышка тут аблаву чыніць на ваўкоў.Урэшце знак — далёкі стрэл — і закіпелаШырокае паўкола!..Купка праляцелаДраздоў, і цецярук мільгнуў быў, белякаЯ згледзеў, выскачыў з лазы ён, даў слупкаІ ўцёк. А гоман рос, вось даязджачы трубіцьУ рог — то блізкае ваўкам спавесце згубы.Гон закіпеў, як толькі ўсім сігнал далі,На вока, пэўна, купу ганчакі ўзялі.Калі на флангах стрэлы ў лесе прагрымелі,Загоншчыкі па ўсёй аблаве зашумелі.Ваўкоў аблога прыціскае… І стральцыЎжо сыплюць стрэл за стрэлам. У другім канцыПачуўся крык: «Пільнуй!..»У лазняку штось рушыць,Штось шаснула і раптам выткнуліся вушы,Пад ногі выскачыў вялікі воўк з кустоў,Палю, шчаслівы момант улучыўшы той,У лоб, праз дым убачыў — лапамі накрыўсяІ тут жа ўскочыў і паўзе… у лес пашыўся!Надзвычай дужы звер… Чакай, чакай, дружок!Яшчэ табе дадам!.. і склаўся на разок,Ды тут аблетак трапіўся з кустоў на вочы,Палю па ім — уцэліў па баку, як скочыў —І воўк перакуліўся…Я заклаў набой.Ляжыць аблетак, а стары, вялізны той,Пацёгся, след пакінуў па сабе крывавы.Шчэ колькі стрэлаў, крык яшчэ і шум аблавы,Ды ўсё паволі моўкне, сціхла гранне псоў,Канец аблаве, паляванню надышоў.Змаўкае рог.«Што пан мне паказаць гатовы?» —«Тут малады, стары ж, як мае лоб сталёвы,То шчэ жыве… Вось кроў!» —«То ўдача паніча!Дабіты ўнізе быў кіямі з-за пляча.Яму пан перабіў пашчэнкі, выбіў вочы,Скрываўлены, ды поўз у схоў — у воступ воўчы,Ўзялі — як у цапы. Уцехі там было!..Нябожчыка пярэсцяць шчэ й цяпер калом.А што? няблага выйшла? Столькі ўпалявалі,Як меркаваў, калі аблаву пачыналі.Вось два старыя, два аблеткі, маладыхШэсць, ліс, барсук! Як Грышкаў рэй, вось так тады.І кожны стрэліў пан або пабачыў воўка.Мо чвэрць нібыта на вайне: бах! бах! — не моўкла.Што пан старому скажа тут на гэткі рэй?» —«За ўдачу й за тваё здароўе выпіць трэ!» —«То дзякуй! Грышка і за ловы, і за панаЗвяселіцца ў бары пачосткай на паляне».
* * *
Вярталіся мы пад карчму, ваўкі амальЗапоўнілі драбіны, цэлая гурмаЗа возам паляўнічых.Трыумфатар быццам,Разлёгся Грышка на ваўках — не надзівіцца.