Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Шрифт:

Нядоўга пасядзеўшы на снезе і ўсё хмурачы свае тонкія броўкі, сяржант кіўнуў Пашку, і той апусціўся насупраць на кукішкі, з увагаю ўставіўшыся ў яго востры, па-змоўніцку ажывелы твар. Неўзабаве таўстунок ужо згодна ківаў галавой. Салей, абапёршыся на вінтоўку і стоячы да іх бокам, услухоўваўся ў іхнюю размову. Антон здаля таксама спрабаваў што-небудзь пачуць, але сяржант заўважыў ягоную цікавасць і азірнуўся.

— Ну ты! Ану адыдзі! Адыдзі, адыдзі! На пятнаццаць шагоў марш!

Рабіць не было чаго, Антон паволі адышоўся крыху і спыніўся, коса пазіраючы на партызан.

Невыразная трывога пачала ўсё болей тачыць яго і без таго неспакойныя пачуцці. Ён не ўчуў ніводнага слова са сказаных сяржантам дзвюх ці трох фраз, але ён заўважыў, як выпнуўся на хвіліну звычайна дабрадушны і мяккі твар таўстуна Пашкі, які, праўда, хутка зноў стаў ранейшы. Салей трохі паморшчыўся і ўпаўголаса пацвердзіў:

— А што, можна…

Не так зразумеўшы, як здагадаўшыся, Антон спярша амаль памярцвеў ад страху, а пасля ў ягоную свядомасць варам шыбануў спалох, і ён кінуўся да сяржанта.

— Што вы робіце? За што? Я партызан, я з немцамі ад вясны ваюю, а вы? Не маеце права!

— Ты што? Ты што? — марудна падняўся сяржант. — Ану ціха!

— Гэта безабразіе! Я чэсны! Я свой, савецкі, а вы…

— Ціха! — крыкнуў сяржант. — Японскі гарадавы! Ты чаго разышоўся? Ты ж вунь да немцаў дзёру даць збіраўся. Ты ж іхні агент.

— Я не агент! Я партызан з «Сувораўскага». Гэта яна па злосці, — кіўнуў ён на Зоську. — Там паміж намі праізашло… Хай яна пацвердзіць. Зося! — крыкнуў ён Зосьцы з такім роспачным сумам, што, здаецца, камень бы не стаў абыякавы. Зоська, аднак, паўзіралася ў яго, звузіўшы вочы, і прамаўчала.

— Што ж мы, на руках цябе панясём? — з’едліва расцягваючы словы, сказаў сяржант. — Там, можа, з боем прабівацца прыйдзецца. I паўзці трэба?

— Панятна, паўзці, — згодна пацвердзіў Салей.

— Ну што ж, я папаўзу! Я ўмею. Паверце, яй-Богу. Навошта ж губіць бязвіннага? Я ж нічога такога…

У ім усё напружылася і аж дрыжэла ад прадчування таго, што зараз, відаць, усё і рашыцца. Відаць, апошняе слова будзе за гэтым сяржантам. Але чаму б не заступіцца за яго Зосьцы? Чаму яна маўчыць, як набраўшы ў рот вады? Гэтыя ж яго бачаць упершыню і прымаюць за нейкага агента, але ж яна можа сказаць, што ён не агент. Ён партызан! З той самай Ліпічанскай пушчы, з таго ж атрада, што і Зоська. Чаму ж яна не заступіцца за яго? Няўжо яна не разумее, што яны ўдумалі з ім зрабіць?

— Зося, скажы ім: я ж не вораг. Ты ж ведаеш, я чэсна ваяваў і чэсна ваяваць буду. Ці мала што паміж намі здарылася! Пры чым жа тут яны? Скажы, Зося!

Стоячы трошкі наводдаль, Зоська абыякава пазірала кудысь у чысты, з рэдкім быльнягом снег, і сяржант раптам прыпамятаў:

— А што ёй казаць? Яна ўжо сказала. Там, на хутары. Што ты да немцаў перабегчы сабраўся.

— Няпраўда! — запальчыва перапыніў яго Антон. — Гэта памылка! Сплашное непаразуменне.

— А, здаецца, і ты казаў, быдта яна таксама рашыла перабегчы? Дык як жа вас разумець?

— Гэта няпраўда! Я памыляўся.

— Харошая памылачка, японскі гарадавы! А калі б мы яе шлёпнулі, паслухаўшы цябе?

— Ну што вы! Я гэта па злосці. Па крыўдзе. Таму што яна… Мы з ёй пасварыліся. Бо я… Мы палюбоўна. Зоея, скажы ім. Што ж ты маўчыш? Яны ж хочуць мяне застрэліць!

Зося, як здалося яму, трохі адмякчэлым позіркам павяла па ягонай расхрыстанай постаці, пасля зірнула на трох партызан зводдаль. Відаць, яна вагалася, і сяржант, якому, відаць, пачало дакучаць гэтае следства, прыкрыкнуў:

— Дык што? Ён праўду кажа? Ці дэмагогію разводзіць?

Цяпер яны ўсе ўставіліся ў пакутна напружаны твар Зоські, і Антон даўмеўся, што ад яе адказу будзе залежаць, жыць яму ці тут жа памерці. Але Зоська з акамянелым тварам прадаўжала маўчаць.

— Што ж, прадавай! — з роспаччу асуджанага працадзіў ён. — Няхай забіваюць. За маю любоў…

— О, ён ужо пра любоў! Спрытнюга, японскі гарадавы! — усміхнуўся сяржант і звыклым рухам скінуў з пляча аўтамат. Абсівераныя Зосьчыны вусны ўздрыгнулі, і, быццам баючыся, што не паспее, яна прамовіла:

— Ладна, не трэба. Ён свой…

— Дык якога ж д’ябла?! — ускіпеў сяржант, трымаючы ў руцэ аўтамат. — Якога ж д’ябла ты нам мазгі круціш? То крычала: перабягаць надумаў, а цяпер наабарот. А то — абодвух к чортавай матары!..

— Я па злосці, — ціха сказала Зоська.

— Таварыш сяржант! — узмаліўся Антон, адчуўшы, што, не зважаючы на паказны свой гнеў, сяржант завагаўся і трэба не даць яму зноў прыдбаць упэўненасць. — Таварыш сяржант, я ж казаў… Развяжыце мяне, я дакажу. Яй-Богу! Я ж свой, савецкі…

— Вось бачыш! — сказаў сяржант Зосьцы. — Ён ужо і развязаць просіцца.

— Хай, развяжыце, — сказала Зоська.

— Развязаць? — Развяжыце.

— А не баішся?

— Не, не баюся.

— Ну і дзівосы! Стэфан казаў, на хутары з тапаром кідалася, а тут — развяжыце! Ну і жаночая логіка! Ладна, што ж, сапраўды… Пэцкацца тут аб яго. Пашка! — крыкнуў ён таўстунку. — Развяжы! Але май на ўвазе, калі што — адразу чаргой у спіну. Я цацкацца не люблю, японскі гарадавы!

— Ну што вы, таварыш сяржант…

Лёгкім рухам плячэй Антон скінуў з сябе незашпілены кажушок, і Пашка развязаў ззаду вяроўку. «Як здорава, аднак, мець рукі развязаныя, — падумаў Антон. — Быццам здабыць волю». Але да волі, мусіць, было далёка, хаця і бліснула надзея. Хутка спакайнеючы, Антон надзеў у рукавы кажушок, скалеўшы, старанна зашпіліў яго на ўсе гузікі.

— Аддалі б і наган, га, таварыш сяржант, — лагодна звярнуўся ён з новай просьбай.

— А шыш не хочаш! Яшчэ яму і наган! — раззлаваўся сяржант. — Во прыйдзем, разбяруцца, тады і палучыш.

«Значыць, яшчэ на падазрэнні. Яшчэ будуць трымаць на прыцэле, — думаў Антон. — Ну што ж, няхай так. Яшчэ невядома, галубочкі, як вам удасца прайсці каля немцаў. Гэта яшчэ мы пабачым…»

— Ну, шагам марш! — сказаў сяржант, закідваючы за плячо аўтамат. Салей з Пашкам ужо стаялі гатовыя рушыць, Антон таксама цяпер не марудзіў, адна Зоська чамусь затрымалася.

— Пагадзіце, — сказала яна. — Мне трэба ў Скідзель.

— Ось табе і раз! — злосна азірнуўся сяржант. — Зноў ёй у Скідзель! А гэтага я куды павяду? Што я скажу там? Не, спярша дойдзем да Ліпічанкі, разбярэмся, а пасля — куды хочаш. Хоць у Берлін да Гітлера!

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4