Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Якое шчасце, што я вас сустрэла,- прамовіла дзяўчынка, дапамагаючы жанчыне прыладзіць хустку на месца.

Каралева ж напалохана назірала за яе дзеяннямі і толькі шапатала сабе пад нос штосьці падобнае на “бутэрброд, бутэрброд”. Таму Аліса вырашыла пачаць першай, каб адбылася хаця б якая размова. Дзяўчынка далікатна спытала:

– Ці ж не магла б я звярнуцца да Вашай Вялікасці?

– Чаму ты хочаш абярнуцца на мяне?- спытала жанчына.- Навошта нам

мець дзвюх Каралеў?

Спачатку Алісе здалося, што размова зайшла ў тупік, але знайшла ў сабе сілы з ўсмешкай працягуць:

– Калі Вашая Вялікасць толькі падкажа мне... Я зраблю ўсё так, каб Вас не засмуціць!

– Але ж я нічым не магу табе дапамагчы,- ўз’енчыла Каралева.- Мне і самой часам цікава, якім чынам я абярнулася сабой.

Размова зноў пайшла няверным шляхам, таму Аліса вырашыла змяніць тэму, яна звярнула ўвагу на дзівосны выгляд жанчыны.

– Якая ў яе цікавая вопрадка,- падумала яна,- з большага, яна складаецца з шпілек!... Ваша хустка з’ехала на бок, ці можна я яе папраўлю?- спытала дзяўчынка ў Каралевы.

– Я ўжо і не ведаю, што з ёй рабіць,- маркотна прамовіла Каралева.- Напэўна ў яе дурны характар. Я ўжо і так яе прышпіляла, і гэдак...

– Усё таму, што вы прышпілілі яе толькі з аднаго боку,- адказала Аліса, далікатна выпраўляючы памылку жанчыны,- А цяпер, мая вы любая, трэба штосьці зрабіць з вашым валоссем..

– А што тут зробіш. Шчотка заблыталася ў валасах,- тужліва ўздыхнула Каралева,- А грэбянец я ўчора згубіла.

Аліса далікатна разблытала шчотку і старанна, але асцярожна расчасала жанчыну.

– Цяпер вы выглядаецце, як сапраўдная Каралева,- сказала дзяўчынка, пасля таго, як прывяла яе ў адпаведны выгляд, расчасаўшы і перашпіліўшы,- Вам тэрмінова патрэбна пакаёўка.

– Са здавальненнем вазьму цябе,- узрадавалася тая.- Два пенсы ў тыдзень і джэм кожным наступным днём.

– Дзякуй, але ж мне не патрэбна праца,- адказала дзяўчынка з цяжкасцю стрымліваючы смех,- да таго ж я не надта люблю джэм!

– Але ж лепшага джэму ты наўрацці знойдзеш,- прамовіла Белая Каралева.

– Магчыма так. Але ж сёння мне джэму не хочацца!

– Нават, калі б ты і хацела, сёння ты яго наўрацці б атрымала,- заўважыла жанчына.- Ты магла б атрымаць яго ўчора, ці заўтра, але не сёння.

– Але ж калісьці мне прыйшлося бы атрымаць яго ў гэты дзень,- пачала спрачацца Аліса.

– Ані,- рашуча заявіла Каралева.- толькі ў наступны, у гэты дзень джэму табе не будзе.

– Не разумею вас,- сказала дзяўчынка.- Я ў моцнай разгубленнасці.

– Ты папросту яшчэ

не прызвычалася жыць наадварот,- шляхетна адказала жанчына,- спачатку ўсім цяжка!

– Жыць наадварот?- здзівілася Аліса.- Ніколі не чула падобнага!

– Гэта перавага нашага свету, тут час ідзе ў абодвы бакі!

– Там дзе я жыву, ён рухаецца толькі ў адзін бок,- заўважыла дзяўчо.- І я не магу памятаць тое, што яшчэ не адбылося.

– Мне шкада сусвет, дзе час не йдзе ў абодвы бакі,- заявіла Белая Каралева.

– І чым ваш час лепш за наш?- рызыкнула спытаць Аліса.

– Ты нават не ўяўляеш, як добра ведаць тое, што яшчэ адбудзецца,- легкадумна адказала жанчына.- Напрыклад ,- працягвала яна прыклейваючы на палец вялізны кавалак пластыру,- возмем Каралеўскага Лістаноша. У турме ён сядзіць зараз, суд над ім адбудзецца толькі ў наступную сераду, а злачынства ён яшчэ і не думаў рабіць.

– А калі ён ніколі яго не зробіць?

– Для яго гэта будзе самым лепшым,- заўважыла жанчына, скончыўшы прыляпляць пластыр.

– Зразумела, было б лепш,- нічога не разумеючы, адказала дзяўчынка,- каб ён не рабіў анічога благога,- але, ж яшчэ лепш, калі б ён не быў за гэта пакараны.

– Як жа я з табой не згодная!
– сказала Каралева.- Цябе калі-небудзь каралі?

– Толькі, калі зраблю благое,- сказала Аліса.

– А як хораша было б, каб цябе каралі за тое, што ты не зробіш благое!- трыўмфавала жанчына.

– Ані! Гэта вельмі дрэнна! Я не жадаю быць пакаранай за тое, што не зрабіла!

– Але ж калі цябе пакараюць за тое што ты не зрабіла, гэта мабыць цябе супыніць ад злачынства,- заўважыла Каралева,- і будзе толькі лепей, лепей, лепей,- з кожным словам, яе голас узвышаўся і апошняе “лепей” яна правішчала.

Аліса паспрабавала штось адказаць, але віск Белай Каралевы не супыняўся. Жанчына моцна галасіла хапаючыся за палец.

– З майго пальца цячэ кроў! Ааааааааааа!

Жанчына вішчала так громка, што яе голас быў больш падобны на гук паравога рухавіка. Аліса нават прыціснула абодва вуха рукамі.

– Што здарылася?- спытала яна, як толькі галашэнні Каралевы крыху сцішыліся.- Вы паранілі палец?

– Пакуль не,- адказала Каралева,- але зараз параааааааааню! Ааааааа!

– Як вы збіраецеся гэта зрабіць?- спыталася Аліса, адчуваючы, што зараз засмяецца.

– Калі зноў буду замацоўваць хустку,- прастагнала жанчына,- у мяне адваааааааліцца брошка. Ааааа!- як толькі яна гэта прамовіла, яе брошка насамрэч адчапілася, Каралева паспрабавала зашпіліць яе.

– Асцярожна!- ускрыкнула Аліса.- Вы бярэцё яе не з таго боку,- яна паспрабавала спыніць жанчыну, але спазнілася - шпілька сасклізнула і уперылапся ў яе палец.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни