Чтение онлайн

на главную

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

“Ханьці-Данці на сценцы сядзеў,

Перакуліўся ды ўніз паляцеў.

Хто пехам прыбег, а хто на кані

Сабраць Ханьці-Данці няможна.

Ані.”

– Апошняе слова неяк выбіваецца з вершыка,- дадала яна ўголас, забыўшы, што яе могуць пачуць.

– Чаму ты размаўляеш сама з сабой?- спытаў Ханьці-Данці ў першыню паглядзеўшы на Алісу,- Лепш скажы мне сваё імя і як маешся.

– Я - Аліса, а...

– Якое благое імя,- перарваў яе Ханьці.- Што яно значыць?

– А хіба, павінна?..- сумняваючыся адказала дзяўчо.

Людцы!.. Зразумела ж павінна,- усміхнуўшыся паведаміў Ханьці-Данці,- напрыклад, маё імя кажа аб тым, што я... самы прыгожы “Я” ва ўсім свеце. А з такім імем, як у цябе можна быць кім заўгодна!

– А чаму Вы сядзіцё тут у адзіноце?- каб не спрачацца далей, перавяла тэму ў іншую плынь Аліса.

– Таму, што для дваіх тут замала месца!- усклікнуў той.- Ці ж ты думала, што я не ведаю адказа на гэтае пытанне? Спытай яшчэ штось…

– А ці не здаецца вам, што тут ўнізе значна лепей?- працягвала дзяўчынка, не будучы ў стане змяніць тэму, таму што надта за яго непакоілася.- Сценачка, такая танюсенькая!

– Твае пытанні такія лёгкія, каб ты ведала!- пакрыўдзіўся Ханьці-Данці.- Ты, не маеш аніякай рацыі! Таму што, нават, калі я перакулюся на зямлю... а гэта наўрацці... але, калі ўявіць неверагоднае...- з гэтымі словамі, ён ганарыста надзьмуўся, і Аліса ледзь стрымала смех.- Дык вось, калі я нават і звалюся адсюль,- працягваў Ханьці,- Сам Кароль...уяўляеш, Кароль!.. сваімі ўласнымі вуснамі абяцаў даслаць мне на дапамогу ўсіх сваіх падданых, каго... каго...

– ... Каго пехам, а каго на кані,- не ўстрымалася Аліса, што з яе боку, было надта неразумным крокам.

– А Мамка ж мая!- ускрыкнуў Ханьці-Данці, адначасова здзівіўшыся і раз’юшыўшыся.- Ты падслухоўвала... за дзвярыма... не, стаяла за дрэвам.... схаваўшыся ў каміннай трубе... Як ты здагадалася?!

– Прачытала,- далікатна адказала яна,- у кнізе!

– Ну, канечне! Канечне, аб гэтам было напісана ў кнізе,- супакоіўшыся прамовіў Ханьці.- У падручніку па “Гісторыі Англіі”. Глядзі на мяне уважліва! Я той, хто размаўляў з самім Каралём. Калі ў цябе будзе магчымасць паглядзець на падобнага героя? Ты толькі не палічы, што я гэтым ганаруся, ты нават можаш паціснуць мне руку!- Яго ўсмешка распаўзлася ад вуха да вуха, калі ён нахіляўся да дзяўчынкі (пры гэтым, ён цудам не зваліўся са сваёй сценцы) і працягваў ёй сваю руку. А дзяўчынка напалохана назірала за ім.

– Калі ён ўсміхнецца, хаця б крыху шырэй, яго вусны сустрэнуцца ззаду,- вырашыла Аліса,- Што будзе з яго галавой?! Ці не адваліцца?!

– Так! Хто пехам, хто на кані, але прынясуцца ўсе да шчэнту,- працягваў Ханьці-Данці.- Яны сабяруць мяне не болей, чым за хвіліну! Але ж мы адхіліліся ад нашай тэмы, аб чым у нас ішла гаворка?

Я ўжо і не прыпомню,- ветліва прамовіла дзяўчынка.

– Тады, пачнем нанова,- знайшоўся яе суразмоўца,- цяпер пытацца буду я (“Ён кажа так, нібы мы з ім гуляем!”- падумала Аліса),- Увага, пытанне! Колькі табе год?

– Сем год і шэсць месяцаў.- амаль не задумваючыся адказала яна

– Не!- трыўмфуючы ўсклікнуў Ханьці-Данці.- Ніколі не кажы падобнага!

– А як тады? Растлумачце!- спытала Аліса.

– У мяне няма настрою, гэтым займацца,- заявіў Ханьці.

Але ж дзяўчынку гэта не задаволіла, таму яна працягвала,пазбягаючы на яго глядзець.

– Сем год і шэсць месяцаў,- глыбокадумна прамовіў ён.- Няўтульны для ўспрымання ўзрост. Калі б ты спытала ў мяне раней, я б параіў табе спыніцца на сямі... але зараз ужо запозна выпраўляць!

– Мне не патрэбны падобныя парады!- раз’юшылася Аліса.

– А якая ж ты ганарлівая, каб ты ведала!- пачуўся адказ.

– Няўжо?- пачала шалець дзяўчынка.- А хіба можна спыніць свое сталенне?

– Сам насам не,- паведаміў Ханьці-Данці,- але, калі б ты мела памочніка, магла б і супыніцца на сямі.

– Які ў Вас прыгожы пас,- нечакана сказала Аліса.

(Яна вырашыла, што ўжо досыць наразмаўлялася на тэму ўзросту і размову трэба было працягваць далей, тым больш. што была яе чарга пачынаць.)

– Вой, не!- паправілася яна, крыху паразважаўшы,- я мела на ўвазе “прыгожы гальштук”, ці ўсё ж такі пас... прабачце мяне, калі ласка!- напалохалася дзяўчынка, Ханьці-Данці выглядаў смяротна пакрыўджаным, яна пачала шкадаваць аб тым што змяніла тэму.- Каб я ведала,- падумала Аліса,- дзе ў яго шыя, а дзе талія?

Ханьці-Данці, напэўна быў раззлаваны ўшчэнт, ён маўчаў хвіліну, ці дзве. Калі ён спрабаваў сказаць штось, яго голас больш нагадваў гыркатанне.

– Мяне яшчэ ніколі не крыўдзілі гэткім чынам,- ўрэшце прамовіў ён,- няўжо нельга адрозніць гальштук ад пасу?

– Каб Вы ведалі, наколькі я дурная,- прамовіла баязліва дзяўчо, каб супакоіць Ханьці-Данці.

– А маё ты дзіця, канечне ж гэта гальштук і вельмі прыгожы, як ты ўжо заўважыла. Гэта падарунак ад Белага Караля і яго Каралевы! Вось!

– Ды няўжо?- прамовіла Аліса, вельмі задаволеная тым, што звярнула на гэта ўвагу.

– Яны падаравалі яго мне,- глыбокадумна працягваў Ханьці-Данці, паклаўшы адну нагу на другую і трымаючы гальштук у руках, каб дзяўчынка магла лепш яго разгледзіць,- на нядзень нараджэння!

– Калі? Прабачце не зразумела!- разгубілася яна.

– Я не крыўдую,- адказаў Ханьці.- Што ты не зразумела?

– Аб падарунке на Нядзень нараджэння,- крыху падумаўшы адказала Аліса.- На Дзень нараджэння падарункі дораць, гэта я ведаю, а каб гэдак...

– Ты папросту ніколі аб гэтым не думала!- ускрыкнуў Ханьці-Данці.- Вось глядзі, колькі дзён доўжыцца год?

– Трыста шэсцьдзесят пяць!

– А колькі з іх ты святкуеш, Дзень нараджэння?

– Адзін.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни