Чтение онлайн

на главную

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– А калі ад трохсот шасцідзесяці пяці адняць адзін, колькі будзе?

– Трыста шэсцьдзесят чатыры, вядома!

– Палічы лепш на паперцы,- засумняваўся Ханьці-Данці.

Аліса, усмяхаючыся дастала з кішэні блакнот з алоўкам і палічыла ў слупок:

365

– 1

364

– Здаецца ўсё верна...- сказаў Ханьці, самым уважлівым чынам, разгледзеўшы Алісіны вылічэнні.

– Вы трымаеце яго да гары нагамі,- заўважыла Аліса.

– Аёечку!- узвесяліўшыся прамовіў Ханьці-Данці, калі дзяўчынка перагарнула блакнот.- А я гляджу, твае лічбы нейкія дзіўныя. Але, як я ўжо казаў,

ўсё здаецца рэшана верна... Хаця я не маю часу, каб разгледзіць ўсё больш дакладна... Дык вось, ёсць трыста шэсцьдзесят чатыры дні, калі ты можаш атрымаць падарунак на Нядзень нараджэння...

– Так!

– І толькі адзін, каб атрымаць падарунак на Дзень нараджэння. Вось табе і хвала!

– Не разумею, пры чым тут “хвала”,- разгубілася Аліса.

– Вядома, не зразумееш,- хціва ўсмяхнуўся Ханьці-Данці,- пакуль я не растлумачу. Я меў на ўвазе: “Самы добры аргумент у спрэчцы”!

– Але ж “хвала” не значыць “самы добры аргумент у спрэчцы”,- не згадзілася дзяўчынка.

– Калі я карыстаюся якімсьці словам,- пагардліва сказаў той,- яно значыць тое, што я хачу, каб яно значыла... не больш, не менш!

– Дзіва нейкае,- сказала Аліса,- няўжо можна прымусіць словы мець зусім іншы сэнс.

– Зразумела ж,- пачуўся адказ,- але, каб гэтак рабіць, трэба быць сапраўдным майстрам слова.

Аліса была настолькі збянтэжана гэтай заявай, што колькі часу не ведала што й казаць, таму праз хвіліну-другую размову пачаў сам Ханьці-Данці.

– Каб ты ведала словы як я! Некаторыя з іх маюць такі паганы нораў, асабліва дзеясловы, яны самыя ганарлівыя з усіх. Вось с прыметнікамі яшчэ сяк-так, з імі і ты зладзіш, а дзеясловы... А вось Я, магу кіраваць нават колькімі адначасова! НЕДАТЫКАЛЬНАСЦЬ! Гэдак толькі я магу!

– Растлумачце, калі ласка, а што гэта значыць?

– А вось цяперча ты кажаш, як і трэба разумнай дзяўчынцы,- пахваліў Алісу Ханьці, а яго вочы свяціліся ад задавальнення.- Калі я кажу “Недатыкальнасць”, я маю на ўвазе, што гэтую тэму мы ўжо разгледзілі дастаткова, і час пераходзіць да наступнай, паколькі, як я разумею, ты не збіраешся сядзець тут да сівога валосся.

– А ці не здаецца вам, што для аднаго слова гэта занадта?- глыбокадумна заўважыла дзяўчынка.

– Не хвалюйся, мае дзіця, калі слову прыходзіцца працаваць зашмат,- супакоіў яе Ханьці-Данці,- яно заўжды атрымлівае дадатковую плату.

– Ёечку!- толькі і змагла вымавіць Аліса, паколькі чарговы раз была збянтэжана і не магла сказаць штось больш.

– Каб ты бачыла, як яны па чарзе прыходзяць да мяне вечарам у суботу,- працягваў Ханьці-Данці, хістаючы галавою з самым сур’ёзным выглядам,- за сваім заробкам!

(Аліса не рызыкнула спытацца, колькі ён плаціць словам, таму і я нічога не магу паведаміць на гэты конт.)

– Калі вы гэдак добра ведаеце словы, Сэр,- спыталася дзяўчынка.- Ці ж не маглі бы Вы, растлумачыць мне паэму “Жаблацмокія”?

– Напомні аб чым там, а лепш прачытай,- сказаў Ханьці-Данці.- Я магу растлумачыць усе паэмы якія толькі існуюць... і шмат якія з тых, што яшчэ нават не напісаны.

Гэта гучала шматабяцальна, таму Аліса прыняла свой ўлюбёны

артыстычны выгляд і пачала:

“Ў час верчавання, крыпезу

Свюлiлi склiбкiя таўкi.

Ды шкробныя, як баргузы,

Смыхчалi мамсюкi.”

– Пакуль годзе,- супыніў яе Ханьці-Данці.- Цяжкіх слоў тут і так вышэй даху. Але пачнем “Час верчавання”– гэта а чацьвёртай дня - Час гатавання вячэры.

– Вой, як цікава,- прамовіла Аліса.- а “Склібкія”?

“Склібкія”– гэта “Гібкія і Склізкія”, а “Гібкія”– тое самае, што “Актыўныя”. Гэта як партманэт: адно слова мае два сэнсы.

– Буду ведаць.- глыбокадумна адказала дзяўчынка.- А хто такія “Таўкі”?

– “Таўкі” - гэта такія жывёлы. Яны адначасова падобны да барсука, яшчаркі і штопара.

– Напэўна, гэта даволі цікавыя істоты?

– А то ж,- адказаў Ханьці-Данці,- яны любяць ладзіць свае гнёзды ля сонечных гадзіннікаў, а сілкуюцца сырам.

– А што такое “Свюліць”?

“Свюліць”– гэта “Свярліць” штосьці і пры гэтым круціцца як тая “Юла”.

– А “Крыпеза”– гэта напэўна газон вакол сонечнага гадзінніка, ці так?- спыталася Аліса, сама здзівіўшыся сваёй вынаходлівасці.

– Зразумела ж, мая ты любая! А крыпезой яго называюць таму, што расце ён, крыху наперад, крыху назад...

– І крыху па-за.- дадала дзяўчынка

– Твая праўда. Далей, “Шкробныя”– гэта “Хрупкія як шкло і да таго ж Убогія” (яшчэ адно слова-партманэт, разумееш?). А “Баргузы”– гэткія вельмі нязграбныя птушкі, ў якіх пер’е тарчыць ва ўсе бакі, гэткія жывыя шчоткі для падлогі.

– А “Мамсюкі”?- спытала Аліса.- Я баюся, што хутка вам абрыдну.

– Што ты? Мне шчасце дапамагаць камусь!- супакоіў яе Ханьці.- “Мамсюкі”– гэта зялёныя парсючкі, якія, я, канечне, не надта ўпэўнены, але здаецца, згубілі дарогу дамоў, то бок заблукалі.

– А “Смыхчаць”?

“Смыхчанне”– гук, які з’яўляецца адначасова “Мычаннем”, “Свістаннем” с “Чыхам” па сярэдзіне. Ты, напэўна, яго нават чула... там у лесе. Ну, ці задаволена ты, мае дзіцятка? Дзе ты знайшла гэткі складаны верш?

– Прачытала ў адной кнізе,- адказала яна.- І мне чыталі... Але нашмат лягчэйшыя за гэты. Па-мойму Цілідзін!

– Што датычыцца паэзіі,- прамовіў Ханьці-Данці, артыстычна складаючы рукі,- Калі так, я сам чытаю верш не горш за астатніх.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни