Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Ані! Навошта?- разгублена спыталася дзяўчо.

– Каб яго не пакусалі акулы,- адказаў Вершнік.- Гэта - мая ўласная вынаходка. А цяпер дапамажы мне забрацца вершкі. Я буду праводзіць цябе да выхаду з лесу... А што гэта ў цябе за талерка?

– Тут колісь быў пірог,- паведаміла Аліса.

– Мы павінны ўзяць яе з сабой,- заявіў Вершнік.- Раптам на шляху нам патрапіцца якісьці пірог. Дапамажы мне пакласці яе ў торбу.

Гэта заняла ў іх колькі часу. Нягледзячы на тое, што Аліса дастаткова шырока раскрыла

торбу, Вершнік быў жахлівым нязграбай і першыя два ці тры разы падаў у торбу сам.

– Канечне, ёй там будзе крыху зацеснавата,- сказаў ён, калі талерка нарэшце патрапіла ў торбу.
– У маёй торбе зашмат падсвечнікаў,- з гэтымі словамі Вершнік падвесіў торбу да сядла, разам з мехам морквы, каміннымі шчыпцамі і шмат яшчэ чым. Пасля зноў звярнуўся да Алісы,- Спадзяюся твае валасы добра прышпіленыя да галавы?

– Як і ў астатніх,- усміхнуўшыся адказала яна.

– Гэтага наўрацці будзе дастакова,- палохаючы заўважыў Вершнік.- Ты нават не ўяўляеш наколькі тут мацнюшчы вецер. Раз... і ты ўжо лысая.

– А чаму ў вас няма вынаходкі, каб стрымаць здуванне валасоў?- спыталася дзяўчынка.

– Я пакуль над гэтым разважаю,- адказаў той,- Але, калі жадаеш, магу расказаць, як стрымаць іх выпаданне.

– Так, я вельмі радая буду паслухаць!

– Спачатку трэба ўзяць вертыкальна стаячую палку,- пачаў Вершнік,- і прымусіць сваё валоссе заплясціся на яе, як той плюшч. Усё, уніз валасы больш не ўпадуць... А ўверх, увогуле, анічога не падае. Гэта - мая ўласная вынаходка. Калі ёсць жаданне, можаш паспрабаваць.

Аліса чамусьці вырашыла, што гэта не самы лепшы план. На працягу пяці хвілінаў яна ішла ў цішыні, дзіўлячыся з гэтай ідэі, час ад часу спыняючыся, каб дапамагчы нязграбе конніку, які быў самым няўдалым ездаком з усіх, каго яна бачыла.

Штораз, калі конь спыняўся (а рабіў ён гэта рэгулярна), Вершнік куляўся праз галаву; а калі зноў пачынаў ісці (як заўжды нечакана), куляўся назад. У астатні час рыцар трымаўся ў сядле, хаця меў звычку спаўзаць ці ў той, ці ў іншы бок. Спаўзаў ён звычайна туды, дзе шла дзяўчынка, таму яна хутка зразумела, што лепш ісці ад каня, як мага далей.

– Вы пэўна, не надта шмат практыкуецеся ў язде вершкі?- рызыкнула спытаць дзяўчынка, дапамагаючы яму падняцца пасля чарговага - пятага падзення.

Белы Вершнік паглядзеў на яе з моцным здзіўленнем, напалам з абразаю.

– А чаму ты гэдак вырашыла?- спытаў ён, узбірабчыся на каня, адной рукой трымаючы Алісу за валасы, каб ўратаваць сябе ад падзення ў супрацлеглы бок.

– Мне здаецца, калі б у Вас было крышачку больш практыкі, Вы б не куляліся так часта.

– Я маю шмат практыкі,- сур’ёзна заявіў Вершнік,- я, можна сказаць, нават сплю на кані.

– Ды няўжо ж?- не вытрымаўшы прамовіла Аліса, але зрабіла

гэта настолькі лагодна, наколькі змагла. Пасля колькі часу, яна рухаліся моўчкі. Вершнік заплюшчыў вочы і мармытаў штосьці сам сабе, а дзяўчынка напалохана чакала чарговага куляння.

– Вялікае мастацтва Язды Вершкі,- раптоўна прамовіў громкім голасам Вершнік, махаючы пры гэтым правай рукой,- у тым каб пра...- Вершнік скончыў так нечакана, як і пачаў, бо зваліўся галавой туды, дзе толькі што прайшла Аліса. Як жа гэта яе напалохала!

– Спадзяюся, Вы нічога сабе не зламалі?- непакоячыся спытала яна, дапамагаючы Вершніку падняцца

– Ані, сур’ёзных пашкоджанняў няма,- адказаў ён, быццам быў не супраць паламаць костку-другую.- Як я ўжо казаў: “Вялікае мастацтва Язды Вершкі, у тым каб правільна... правільна трымаць раўнавагу”. Неяк так.

Ён адпусціў паводдзі, раскінуў рукі, каб паказаць Алісе, свае магчымасці і адразу ж кульнуўся спіной, пад ногі свайго каня.

– У мяне вялікая практыка,- паўтараў ён, пакуль дзяўчынка падымала яго на ногі.- Вельмі вялікая!

– Смехата!- усклікнула Аліса, згубіўшы апошняе цярпенне.- Вам трэба ездзіць на драўляным коніку на колцах!

– А хіба ён рухаецца лепш?- з зацікаўленасцю спытаў Вершнік, абняўшы каня за шыю. І зрабіў гэта ў патрэбны час, інакш бы зноў кульнуўся.

– Значна раўней за жывога,- адказала дзяўчынка, пачынаючы смяяцца, нягледзячы на тое, што рабіла ўсё, каб гэтага не здарылася.

– Трэба,- глыбокадумна сказаў сабе Вершнік, - набыць адну-дзве на спробу.- Зноў колькі часу яны маўчалі, а потым рыцар працягнуў.- Я увогуле ўвесь час раблю сякія-такія вынаходкі. Спадзяюся, ты заўважыла, калі ў апошні раз мяне падымала, што я выглядаў даволі задумліва?

– Гэта калі вы патрапілі галавою ў яму?- спытала Аліса.

– Так. У гэты момант я знайшоў новы спосаб пералязання праз загароджу... Ці не жадаеш паслухаць?

– Цікава, цікава!- ветліва адказала дзяўчо.

– Вось што я вынайшоў,- прамовіў Вершнік.- Справа ў тым, што падчас пералязання праз захароджу галоўная цяжкасць ў нагах, бо галава і рукі ўжо зверху. Таму найперш трэба пакласці галаву з рукамі на загароджу, падняць ногі ўгору. Цяпер, калі ногі таксама высока, трэба толькі скочыць на іншы бок! Вось!

– Вядома, калі зробіш, як Вы сказалі, можна трапіць ў іншы бок,- глыбокадумна прамовіла Аліса,- але ці не здаецца вам, што гэта крыху цяжкавата?

– Я, сапраўды, пакуль не спрабаваў,- сур’ёзна адказаў той,- так што анічога табе не скажу... Але хутчей за ўсё, ты маеш рацыю.

Ён быў так раззлаваны тым, што ягоная ідэя не ўдалася, што дзяўчынка паспешна вырашыла змяніць тэму размовы.

– У Вас такі цікавы шлем,- бадзёра сказала яна, - гэта таксама Вашая вынаходка?

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя