Чтение онлайн

на главную

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Гэта напэўна лес,- казала сабе дзяўчынка,- дзе губляюцца імёны. Цікава, а што здарыцца з маім імем, калі я ўвайду? Не хацелася б згубіць яго назаўжды... бо, тады ў мяне з’явіцца іншае, і хучшэй за ўсё, якоесь брыдотнае. Я ведаю, трэба будзе адшукаць дзяўчынку, якае атрымае маё старое імя! Дам рэкламную аб’яву, такую як пішуць, калі губляецца сабака: “Згубілася імя “---” з медным нашэйнікам...”, а яшчэ буду пытацца ў кожнага сустрэчнага, ці не Аліса ён, пакуль хто не адгукнецца!.. Толькі калі яны маюць

розум, яны не адгукнуцца.

Так, кажучы падобную лухцень, яна дасягнула лесу, ён выглядаў цяністым і прахалодным.

– Тут так хораша,- прамовіла яна, ходзячы сярод дрэў,- звонку спякота, а тут у... а дзе тут?”- Аліса разгубілася, як яна магла забыць такое лёгкае слова!
– Ну я ж заўжды гэта ведала... гэта месца... ну тут яшчэ шмат, гэтых высокіх і цяністых..!- дзяўчынка паказвала рукою на дрэвы, але не магла прыпомніць іх назву.- Не, ну што гэта такое?! Гэдак я нават брыдкага імя не атрымаю... трэба ў кагось спытаць!

Хвіліну яна глупа маўчала, разважаючы, а потым пачала зноў:

– Што ўрэшце рэшт здарылася?! І хто я цяпер? Трэба успомніць, можа і атрымаецца! Я павінна гэта зрабіць!- але як яна не старалася, ўсё што яна успомніла, пасля доўгага роздуму,- “Л” - там была літара “Л”!

Раптам яна заўважыла Казулю, якая набліжалася да яе. Казуля глядзела на дзяўчынку вялізнымі пяшчотнымі вачыма і, нават, не выглядала напалоханай.

– Сюды! Хадзі сюды!- паклікала Аліса і працягнула руку, каб прылашчыць. Казуля адскочыла ўбок, а потым, зноў азірнуўшыся, паглядзела на дзяўчынку.

– Як цябе клічуць?
– урэшце спытала Казуля. У яе быў прыемны мяккі голас!

– Нажаль, я не ведаю,- падумала Аліса, а ўголас самотна сказала,- Ужо ніяк!

– Падумай лепш,- адказала жывёла,- гэта не адказ!

Аліса думала, думала, але нічога не прыходзіла ёй ў галаву.

– А ты сама, ці можаш адказаць, хто ты ёсць?- сарамліва спытала дзяўчынка.- Раптам і мне гэта дапаможа!

– Адкажу крыху далей,- прамовіла Казуля,- Тут я не памятаю!

Далей праз лес яны ішлі разам. Аліса ласкава абдымала Казулю за мягкую шыю. Так яны і дабраліся да нейкай палянцы. Тут Казуля нечакана падскочыла ў паветра і ўсхамянулася, звольніўшыся ад рук дзяўчынкі.

– Я Казуля!- у захапленні ўскрыкнула яна,- Ёйку! А ты чалавечае дзіця!- яе вялізныя прыгожыя вочы напоўніліся небяспекай, і праз імгненне яна збегла.

Аліса стаяла, гледзячы ёй услед, і была гатовая заплакаць з прыкрасці, таму што нечакана згубіла сваю маленькую спадарожніцу.

– Я ўспомніла свае імя!- прамовіла яна раптам,- як добра! Аліса... Аліса... Цяпер ужо ніколі больш не забудуся... Так! Цікава, куды мне рухацца далей?

На гэтае пытанне адказаць было не вельмі цяжка, бо праз лес ішла толькі адна сцежка, але на ёй стаяў слуп з двума указальнікамі.

– Напэўна,- вырашыла Аліса,- хутка сцежка падзеліцца на дзве, і тады ўсё будзе верна.

Але гэтага

не здарылася. Дзяўчынка крочыла наперад усё далей і далей, але паўсюль сустракала аднолькавыя слупы з двума указальнікамі ў адзін і той жа бок: на першым было напісана “ДА ДОМУ ЦІЛІДОНА”, а на другім - “ДА ДОМУ ЦІЛІДЗІНА”

– Хучшэй за ўсё,- вырашыла Аліса,- Яны жывуць разам! Чаму я не падумала аб гэтым раней... Але не буду заставацца ў іх надта доўга. Я толькі павітаюся і спытаюся, як выйсці з лесу. Хоць бы дабрацца да Апошняй Клеткі пакуль не звечарэла!

Дзяўчынка ішла далей, размаўляючы сама з сабою, пакуль сцежка рэзка не павярнулася. Яна ледзве не наляцела на двух маленькіх і тоўстых чалавечкаў. Спачатку яна згубілася, пытаючыся зразумець, хто яны, пакуль не здагадалася, што на яе пытанне адказ адзін.

Гэта...

Раздзел IV

Цілідон і Цілідзін

Браты стаялі пад дрэвам, абняўшы адзін аднога за плечы, але Аліса хутка разабралася, хто з іх хто, бо той што злева меў на каўнеры вышыванку “ДОН”, а той што зправа - “ДЗІН”.

– Напэўна, -вырашыла Аліса,- “ЦІЛІ” вышыта на іх каўнерах ззаду.

Браты працягвалі стаяць на месцы і не варушыліся, таму Аліса на кароткі час забылася, што яны жывыя. Яна абыйшла іх са спіны, каб паглядзець, ці ёсць якія надпісы ззаду, і імгненна была напалохана, калі той, хто меў вышыванку “ДОН” прамовіў:

– Калі ты лічыш, што мы з воску, плаці грошы. На васкавыя фігуры дарма не глядзяць. Ніяк.

– І ў адваротным выпадку,- дадаў брат з вышыванкай “ДЗІН”,- калі ты раптам вырашыла, што мы жывыя, табе трэба было сказаць нам штось.

– Вох, прабачце, калі ласка!- толькі і змагла вымаміць Аліса, бо ў яе галаве навязліва гучала старая песенька, і дзяўчынка траціла ўсі сілы, на тое, каб не пачаць спяваць яе ўголас:

“Цілідзіна Цілідон На бойку заклікаў Бо Цілідону Цілідзін Бразготачку зламаў. Як два вароніных крыла, Святло ад іх схавалі; Спрачацца нашы ваяры, Далей не пажадалі.”

– Я ведаю, аб чым ты думаеш,- сказаў Цілідон,- але ты не маеш рацыі. Ніяк.

– І ў адваротным выпадку,- дадаў Цілідзін,- калі б ты мела рацыю, гэта было б праўдай; а калі б гэта было праўдай, то было б бясспрэчным. Але ж гэта лухта. Лагічна.

– Я разважала,- ветліва паведаміла Аліса,- якім чынам лепей выйсці з лесу, бо хутка будзе цёмна. Калі ласка дапамажыце мне!

Але браты толькі глядзелі адно на аднаго і ўсміхаліся.

У гэты момант яны выглядалі, як вялізныя школьнікі і Аліса не устрымаўшыся тыкнула Цілідона пальцам і крыкнула:

– Першы

Поделиться:
Популярные книги

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются