Рэшта

на главную

Жанры

Поделиться:

Рэшта

Рэшта
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Ўладзімір Папковіч
Рэшта

Вершы

Пытанні Не пытайся, чаму я такі, не шукай, дзе прычыны ды фактары... Пераблыталіся вякі у душы маёй і ў характары. Не пытайся, хто я такі, і адкуль такая парода... Не высокага роду я... І бацькі мае выйшлі, як кажуць, з народа. Не пытайся, а як я, такі выжываю і што адчуваю... Сілу
Боскай магутнай рукі
зведаў я і сябе не хаваю.
Надзея Сяргею Макарэвічу У працы, у сяброўстве, у каханні не абыходзіцца зазвычай без тугі. Шчаслівы быў... і вось расчараванні... Усё сплялося у клубок тугі. Ты волю страціў, ты не бачыш выйсця, і на падмогу аніхто не йдзе. Ты ўжо забыў, што дужы быў калісьці і мог супроцьстаяць любой бядзе. Цябе пужаюць змрочныя падзеі, і страх жыве, стаіўшыся ў грудзях. Каб не іскрынка кволае надзеі, хто вывеў бы цябе на светлы шлях…
Не стрымаць Як хутка, нястрымна бяжыць малое дзіця за вароты! Упала, крыху паляжыць, зноў рынецца ў цемру і слоту. Кроў на каленях, лакцях... Пусціце ж яго, панове... Надзеяй завецца дзіця, імкнецца яно да Любові.
Мара жанчыны Я ведаю, як гэта ўсё бывае – Не першы дзень жыву на белым свеце, – як дождж ліе, і вецер завывае, як плачуць горка без нагляду дзеці. Зімовы шэры сум і краскі мая у хаасе і ў мітусні праходзяць. І гэта шчасце? Не прымаю. Святла не бачу. Сцены сум наводзяць. Мне выбрацца б на волю, у абшары, Каб вецер лёгка валасы кудлаціў, адчуць на целе лёгкі сверб загару, прабегчы басанож па сенажаці. І засмяяцаа ўголас, без прычыны, і радасці слязу змахнуць употай, зазнаць сябе жаданаю жанчынай усёй істотай.
* * * Мінулае не апяю, не ўслаўлю і не зашклю у гожай раме. Пайду і свечачку пастаўлю, пакутніцы вялікай – маме. Яна свой век адгаравала, малую долю хто ці зведаў таго, што маме перапала з несправядлівасці і бедаў. Калі ж здаецца мне: валюся, нічога ў свеце больш не міла, тады я кленчу і малюся, як мама некалі рабіла.
Навошта зноў... Табе здаецца: атрымалася, пачатак ёсць, канец даробіш, што толькі ў думках планавалася цяпер жыццёва ты ўвасобіш. Надзеі, мэты – па парадку належна здзейсняцца. І кропка. Навошта ж зноў усё з пачатку ты выштукоўваеш таропка?
Старасць Мне старасць не падабаеца, зусім не люблю сваю. Нічога ўжо не адбываецца... Моўчкі ў натоўпе стаю. Бягуць, мітусяцца, штурхаюцца, ад ранку да ночы – штодня. Мне гэта не падабаецца... Прайграная мной гульня…
* * * Жыццю я болей не супраціўляюся, няхай сабе ідзе, як Бог святы дае, працую мала, болей забаўляюся, і слухаю душу, калі яна пяе. Куды спяшацца, да чаго імкнуцца? Чаго няма – няхай, хапае мне, што ёсць. Жаданне маю: раніцай прачнуцца, і азірнуцца – што за прыгажосць! Ці сонца ў небе, а ці дождж грукоча, ці снегавеі круцяць за вакном, мая істота існай Веры хоча, перш чым засну глыбокім вечным сном. Пара ўжо нам суцішыцца, старыя: гады прайшлі, і мы не вернем іх. Папросім Бога, хай ён нас закрые сваёй рукой ад чорных сіл сляпых.
* * * Злуюся, бо не разумею... Загадкі мяне бянтэжаць. Мой розум нямее, я трачу надзею... Сумненні мой гонар карэжуць. Я ад усіх у сабе замыкаюся, бо на пытанні не знаю адказаў... З дурасцю ўласнай паціху звыкаюся. Перажываю спакойна паразу.
Страчаны рай Было з прыродаю адзінства... Дзе ты, чароўны край? Не вернемся ніколі мы ў дзяцінства, у блаславёны рай.
* * * Сыпаўся зорны дождж чэрвеньскай ночкай з неба. Шаптала каханаму: «Больш мне ў свеце нічога не трэба». Ён яе не разумеў: «А грошы, а ‘тачка’, а дача?» Каханы ўсё гэта меў. Нямеў: чаго яна плача?
* * * Хачу пазбыцца слабасцяў сваіх: я нерашучы, не актыўны, кволы, з людзьмі ў размовах надыходзіць міг, калі ў адкрытасці стаю, як голы. Мо’ лішні тут? Дык як цяпер мне быць? Гляджу і шчыра з прабіўных дзіўлюся. Хачу ўсе слабасці ў сабе забіць... А кім зраблюся?
* * * А было ж: з нягоднікамі біўся, не трываў я пошасці ніколі. А было ж: з малодкамі любіўся У пакоях, пунях і на волі. Як вірліва кроў наша кіпела, толькі вочы ў вочы – замыканне. Вельмі хутка жарсць у целах спела для кахання. Зазіраючы малодцы ў вочы, замыкання зноў дарма чакаю. Ах, дзе тыя дні і тыя ночы? Уздыхаю.
* * * Сёння я нібы ў чужой краіне, не арыентуюся ані. Крочу па няходжанай сцяжыне, спатыкаюся аб карані і пні. Не, я заблудзіўся не ў прасторы – час, куды я трапіў, мне чужы. Ведаю ж: між «сёння» і «ўчора» не было ніякае мяжы. А цяпер падзелена ўсё чыста, нават вера – на «была» і «ёсць». Той, хто камунізм хваліў квяціста, сёння у царкве найпершы госць. Той, хто дзетак навучаў «узорна», меў за іх падзякі, медалі, сёння запаўняе рынак «порна», каб цяклі даляры і рублі. «Белыя вароны» не ў пашане. Лепш замоўкні, дурань, і сядзі... Я й сяджу, асуджаны зарання, не чакаю літасці суддзі.
Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Не возвращайся

Гауф Юлия
4. Изменщики
Любовные романы:
5.75
рейтинг книги
Не возвращайся

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка