Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

“Кура па зярнятку дзяўбе і наядаецца”.

“Абавязкова трэба хваліць кагосьці, тады ў адказ пахваляць цябе”.

“Баяцца – значыць паважаюць”.

Яго любімы герой быў Герман з “Пікавай дамы”, які ставіў сабе мэту не гнацца за большым, каб не страціць меншае. У яго, у Камара, і праўда ў параўнанні з іншымі ўсё было як бы паменшаным, нават крышку непаўнацэнным.Быў “мерсэдэс”, але не новы, які ён сам насмешліва называў – мерын. Кватэра вялікая, але няўклюднай планіроўкі і ў старым доме. Было лецішча, але ў нізіне, ад чаго там нічога не расло, а вяліся то краты, то камары. Нават у адносінах да жонкі і дачкі ён быў абыякавы,

мала пра іх клапаціўся; яны павінны былі спрыяць дасягненню яго мэтаў, укладваць у яго свой, так бы мовіць, жыццёвы капітал – будзе яму добра, адпаведна і ім.

І вось такі раптоўны ўзлёт. Так пашанцавала – бадай, першы раз у жыцці.

– Ну, Максім, настаў твой час!

У яго было цвёрдае адчуванне, што ён не проста падыходзіць на гэтую гендырэктарскую ролю, а яна знарок для яго створана. Ён ведаў, што наперадзе яго чакаюць зайздрасць, абгаворы, перашэпты, – абавязковыя спадарожнікі поспеху. Але разам з тым ведаў і тое, што чым вышэй ён ускараскаецца або ўзнясецца, тым хутчэй і ахвотней будуць змяняцца прыярытэты, і недахопы яго ператворацца ў вартасці.

А самае дзіўнае, што яшчэ амаль не пакарыстаўшыся гэтай уладай, ветлівы, мяккі, інтэлігентны Камар (якім ён сам сябе лічыў) ужо бачыў, як яно, месца, ператварае яго ў іншага чалавека – строгага, справядлівага, прынцыповага.

20

Новае становішча нагадала пра сябе з самай раніцы. Пачаліся тэлефонныя званкі.

– Ну і людзі! – бурчаў Камар. – Цела яшчэ не астыла, не аддадзена зямлі, а яны ўжо…

Так ён скардзіўся жонцы, якая ўсё чула і млела ад гонару за яго. Яму самому было прыемна, што цяпер усе, а не толькі ён, лічаць, што яго справа вырашана. Разам з тым і злавала крыху: да яго, чыстага, сумленнага чалавека, звяртаюцца з нейкімі двухсэнсоўнымі просьбамі і намёкамі. Стары акцёр, даўно патрапіўшы ў няміласць, прасіў месца; малады і ранні бойкі прадзюсар прапаноўваў зняць нацыянальны эпас, нейкая дама дапытвалася, якія ёсць вакансіі, каб упіхнуць на любую працу дачку-пераростка.

“Пакуль нічога не магу абяцаць”, – казаў суха Камар.

Сцэнарыст Вечка (іх цэлая плойма такіх туляецца па студыі, трэба будзе “аптымізаваць”) звяртаўся з дзіўнай просьбай: нібыта ў кабінеце нябожчыка ў сейфе нейкая распіска, “дык я хацеў бы…”

– Усё будзе апячатана, асабістыя рэчы і паперы будуць перададзены сваякам памерлага, – не даслухаўшы да канца, коратка адказаў Камар.

Сам ён увачавідкі змяніўся. Знікла сутуласць, выправілася пастава, пастражэў голас, а яшчэ ён зняў акуляры, каб не асацыявацца з папярэднікам. Калі прыехаў на кінастудыю, усе ўжо ведалі, хто цяпер галоўны, вітацца пачалі яшчэ ў двары, ледзь не здымалі шапкі, ледзь не кланяліся. Увогуле, атмасфера была святочная. Яго віншавалі. Паўсюль ён бачыў кепска прыхаваную ў вачах радасць. Але ён агульнаму настрою не паддаваўся, быў строгі і не ў настроі, нібыта не выспаўся. Заклапочаным, крыху стомленым голасам адказваў на вітанні, віншаванні, кідаў дзяжурныя словы:

– Такая штука жыццё, на жаль. Адны сыходзяць, каб вызваліць месца іншым.

Ключамі, якія выдалі яму ўнізе ў ахоўнай, адкрыў кабінет. Крэсла, стол. Першай справаю ён скотчам прымацаваў да дзвярэй звычайны аркуш паперы А4, на якім ручкай напісаў “в. а.” і сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, каб паказаць дэмакратычнасць і тое, што ўсё гэта ўмоўнасці, яму начхаць на таблічкі, золатам пісаныя, ён проста прымае –

часткова добраахвотна, часткова пасля ўпрошванняў начальства – нялёгкую ношу кіраўніцтва студыяй на сябе.

Цэлы дзень да вечара ён гаспадарыў у кабінеце, перабіраў і да ладу даводзіў паперы. У сейфе сярод іншага хламу знайшлася і дзіўная распіска, прычым дадзеная не Хрушчанку В.П., а проста абстрактнаму Гендырэктару. Камара зацікавіў гэты дакумент, і на ўсялякі выпадак ён яго вырашыў прысвоіць. На стале таксама ляжаў спісак конкурсных сцэнарыяў.

У наступныя дні на яго плечы легла падрыхтоўка і арганізацыя памінак. Ён выступіў з развітальным словам у жалобнай зале перад тым, як аддаць цела крэмацыі. Ён даволі хутка ўваходзіў у ролю. Прывыкаў да званкоў, спачуванняў і віншаванняў. Нарэшце ўсё крыху ўлеглася, і ён вырашыў заняцца ўласна гендырэктарскай дзейнасцю. Яму падабалася загадваць (“зайдзіце да мяне вы, вы і вы”). Акрамя таго самі, без выкліку, да яго пацягнуліся разнастайныя просьбіты, у тым ліку адным з першых сцэнарыст Вечка, той самы, наконт распіскі.

– …Так як я ўжо цалкам разлічыўся, – казаў, прыкладаючы руку да грудзей, – прашу аддаць… Нябожчыку яна ўжо не патрэбна, ніякай каштоўнасці яна не мае, юрыдычнай сілы не нясе… А мне, ды і вам, спакайней будзе.

– Распіску вашую я знайшоў, – памахаў Камар паперчынай. – Але што яна значыць? Я так разумею, вы пісалі сцэнарыі для гендырэктара?

– Так. Быў суаўтарам Хрушчанкі.

– Не-не, пачакайце. Не Хрушчанкі, а менавіта безыменнага гендырэктара.

Камар паказаў месца ў распісцы, якую трымаў у руцэ. Сапраўды, ніякага прозвішча там не стаяла. Бачачы, як засмуціўся дзед, Камар далікатна пачаў гаварыць:

– Я кансерватар, і хачу каб усё заставалася як раней. Маё правіла – не ламаць таго, што працуе.У мяне да вас пытанне, і яно ж – прапанова. Вы далі распіску, што будзеце працаваць на гендырэктара?

– Даў.

– Дык і працягвайце працаваць на гендырэктара.

– Гэта як?

– На мяне. Якая вам розніца? Я ў даўгу не застануся. Ад мяне вы будзеце атрымліваць тое, што і ад Хрушчанкі.

Вечка падумаў, пачухаў патыліцу.

– Што ж. Мо вы і маеце рацыю. Раб, атрымаўшы свабоду, першай справаю пачынае шукаць новага гаспадара.

– Ну нашто вы так? Раб, гаспадар… Мы калегі, творчыя людзі. Ці не так? Згодны? Вось і дамовіліся.

Наступнай была Рыта. Яна ўпырхнула ў кабінет з радасцю ў вачах і з віншаваннем на вуснах. Камар выставіў уперад руку, як бы астуджваючы яе, – маўляў, я цяпер высока стаю, не дастаць, блізка не падыходзь.

– Слухаю вас.

– Вас? – здзівілася яна.

– Ой, цябе, вядома, цябе. Заматаўся за гэтыя дні.

Яна паверыла яму.

– Там загад аб маім звальненні вісіць.

– Так. Пакуль вісіць. Рукі не дайшлі. Я парву яго, гэты загад. Пры адной умове… Ты павінна…

Усмешка спаўзла з яе твару. Рыта насцярожылася. Надта падазронымі былі яго паводзіны і словы.

– Умове? Павінна?

– Не чапляйся да слоў. Ты ж ведаеш: я кансерватар, не хачу нічога ламаць… Хачу, каб усё было як раней. Каб усе рабілі тое, што і да гэтага. Ты згодная?

– І што ж я такое рабіла?

– Мы не малыя дзеці. Усе ведаюць.

– Вы сур’ёзна?

– Рыта, ну ты ж сама расказвала пра яго прыставанні. Хрушчанкі, у сэнсе.

– І якая адсюль выснова?

– Простая. Ты была палюбоўніцай гендырэктара, дык і заставайся палюбоўніцай гендырэктара.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5