Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

* * *

– Хадзем да Зосi. Я люблю прыносiць людзям добрыя весткi.

Яраш, надзвычай узбуджаны расказам пра Дымара, хадзiў па сваiм кабiнеце, прыгадваў паводзiны агента, калi той сачыў за iм, выкрываў фiласофiю здрады. Нечаканая прапанова Кiрылы захапiла яго знянацку.

– Да Зосi?
– Ён спынiўся каля акна i як бы раптам патух: уся яго магутная i прыгожая постаць у чорным свiтэры ў нейкi мiг зрабiлася каржакавата-нязграбнай. Ён згорбiўся, выгнуў шыю, быццам убачыў нешта незвычайнае ў белай ваце памiж рамамi.

– Няўжо баiшся?
– укалоў Кiрыла без злоснага намеру.

Яраш

крута павярнуўся да сябра. На твары яго з'явiлася пакутлiвая грымаса.

– Я даў клятву... Галi.

– Ух, людзi добрыя! Да чаго мы дажылi!

– Я нiколi не парушаў сваiх клятваў.
– Голас Антона Кузьмiча ўпаў да шэпту.

Кiрыла ўзлаваўся. Падхапiўся, адскочыўшы ад крэсла, як гумавы мяч, пакацiўся да кнiжных палiц, што займалi ўсю сцяну. Загрымеў на поўны голас, забыўшыся, што ў суседнiм пакоi Наташа:

– Ты прабач... Я паважаю клятвы... Паважаю Галiну... Але калi на кожны бабскi капрыз... Не будзе ж жыцця...

Яраш знясiлена апусцiўся ў тое ж мяккае крэсла, дзе толькi што сядзеў Шыковiч, выцер далонямi твар.

– Кiнь! Я сам ведаю. Але калi не хапае розуму i, я ўжо казаў табе, звычайнай iнтэлiгентнасцi... Што рабiць? Скажы, iнжынер душ?

Пасля прымiрэння Галiна вырвала ў яго гэтую клятву - што ён нiколi больш не наведае Зосi. Ён пакляўся з бяздумнай лёгкасцю, абы замацаваць прымiрэнне, бо бачыў, як цяжка перажываюць разлад дзецi. Пасля зразумеў, што такая клятва абражае яго. Хiба ён у чым вiнаваты? Магчыма, у яго i не было б патрэбы i ахвоты заходзiць больш да Зосi. А цяпер яму рабiлася брыдка за ўласную слабасць i бязвольнасць i часта хацелася пайсцi да Зосi на злосць жонцы. Дзiўна, што жаданне такое мацнела з кожным днём. Ён змагаўся з iм. Ён сумленны чалавек i сапраўды нiколi не парушыў свае клятвы. Урэшце, справа не ў клятве. Ён проста вышэй за ўсё гэта i не дазволiць, каб подласць плеткароў i жончына неразумнасць давялi iх да разрыву, што было б трагедыяй i для iх абаiх i яшчэ большай - для Вiктара i Наташы.

Так ён думаў. Але ад гэтай лагiчнай разважлiвасцi не рабiлася лягчэй. Ён мог усё дараваць, але нiчога не дараваў сабе - памылак, слабасцi, неразумных слоў, непатрэбных учынкаў. У той мiг ён пазайздросцiў Шыковiчу i ўзлаваўся за гэта на сябе i на яго.

Кiрыла раптам спынiў разважаннi, якiя ён было пачаў, аб ролi мужа ў выхаваннi жонкi. Мабыць, ён адчуў, што сябру непрыемна i цяжка выслухоўваць гэта. А можа, упершыню адчуў непавагу да таго, кiм захапляўся, хаваючы сваё захапленне за кеплiва-жартаўлiвымi словамi. Яшчэ ўлетку на дачы ён неяк сказаў пра Яраша: "Такi вялiкi i такi маленькi перад жонкай". Гэта быў жарт. Аднак, магчыма, падсвядома хацелася, каб яго лепшы сябра i герой быў вялiкi ва ўсiм. Зашпiлiўшы верхнi гузiк на сарочцы i падцягнуўшы гальштук перад чорнымi тамамi энцыклапедыi, Шыковiч грубавата сказаў:

– Чорт з табой! Пайду адзiн, - i рушыў да дзвярэй.

У суседнiм пакоi зiрнуў цераз Наташына плячо ў кнiгу, якую дзяўчынка чытала, дакрануўся далоняй да яе белых шаўкавiстых валасоў. Яна глянула на яго i ўсмiхнулася вiнавата, як бы просячы за штосьцi прабачэння, можа, за тое, што падслухала iх размову, цi, можа, за бацькаву нерашучасць.

Кiрыла апранаўся ў калiдоры. Калi выйшаў Антон, ён таксама

пачаў моўчкi апранацца. Праз адчыненыя дзверы Наташа глядзела на бацьку з ухвалой i страхам, нiбы несла адказнасць за яго ўчынкi.

На дварэ добра прымарозiла. У паветры кружылiся сняжынкi. Але асфальт вулiцы быў сухi i шэры ў цьмяным святле лiхтароў, пабялелi толькi лункi каля лiп i каштанаў.

Шыковiч даўно ўжо прыкмецiў: у iх горадзе найбольшы рух на тых вулiцах, што iдуць паралельна цэнтральнай, а на тых, што перасякаюць яе, нават у нядзелю цiха i бязлюдна, хоць гэта бадай самыя прыгожыя вулiцы, нешырокiя, зялёныя, утульныя, асаблiва iх кароткiя ўчасткi ад Савецкай да ракi. Шыковiч любiў гэтыя вулiцы. Любiў гуляць па iх.

Яны iшлi не спяшаючыся. Звычайная рабочая хада ў Яраша такая, што побач з iм трэба iсцi ўподбег, каб не адстаць. А тут ён iшоў надзiва павольна магчыма, усё яшчэ вагаўся. Яны як бы знарок забылiся, да каго i з якой прычыны iдуць.

– Што, аднак, ты думаеш рабiць з дачай?

– Паеду, раскладу пасярод кабiнета касцёр, пагрэю вочы... Асалода на ўсё жыццё.

– Не вярзi лухты, Кiрыла.

– А як iнакш ты яе знясеш за месяц? Куды?

Тры днi назад яны атрымалi рашэнне аблвыканкома, у якiм iм прапаноўвалася ў месячны тэрмiн знесцi дачу. Матывы: зямельны ўчастак адведзены райвыканкомам незаконна. Яраша гэтая бюракратычная паперка здзiвiла, пакрыўдзiла i расстроiла, Кiрылу - абурыла.

– Гуканаў ход канём!
– адразу здагадаўся ён.

– Але ж гэта не яго сфера.

– Ты наiўны чалавек, доктар.

– Навошта яму?

– Даць нам лiшнi клопат, выбiць з нармальнай каляiны, адцягнуць увагу, абвiнавацiць у прыватна-ўласнiцкiх тэндэнцыях. Зусiм нядрэнна прыдумана. Заадно паказаць сваю прынцыповасць i непрымiрымасць да перажыткаў...

– Але як маглi прыняць такое рашэнне, не пагаварыўшы нават з намi? Быццам мы з табой дармаеды нейкiя, - перажываў Яраш.

Яны хадзiлi ў выканком. Iх ветлiва прымалi, выслухоўвалi, спачувальна пацiскалi плячамi. Здавалася, нiхто нiчога не ведае. Толькi намеснiк старшынi Мухля чамусьцi ўзлаваўся:

– А што вы хацелi, таварыш Шыковiч? Будаваць асабнякi, калi людзi не маюць яшчэ звычайных кватэр? Вам волю дай - палову калгаснай зямлi захопiце...

Кiрыла таксама ўзлаваўся.

– Ясна. Значыцца, ты хапуга i спекулянт, доктар Яраш!
– сказаў ён сябру, якi панура маўчаў, барабанячы па замку партфеля.

Мухлю стала няёмка перад Ярашам.

– Нiхто так не думае. Не кiдайцеся словамi, Шыковiч. Мы абавязаны былi паправiць райвыканком.

– Iншым чынам гэта нельга зрабiць?

– Падумаем. Пастановы часам адменьваюцца.

Але пастанова не адмянiлася. У той дзень яны атрымалi напамiнак з раёна, на зямлi якога стаяла дача. Райвыканком скасаваў сваё, трохгадовай даўнасцi, рашэнне аб адводзе iм зямельнага ўчастка. Абжытая будынiна не мела права стаяць на зямлi.

Ад злосных жартаў Кiрыла паступова перайшоў да менш злоснай сур'ёзнасцi i разважлiвасцi:

– Днямi бюро гаркома займалася майстэрнямi для мастакоў. Абавязалi гарсавет знайсцi патрэбныя памяшканнi. А я сам, за сумленна запрацаваныя грошы збудаваў сабе майстэрню. Мне не дача патрэбна! Мне трэба цiшыня!

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род