Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён гаварыў гучна, размахваў рукамi. Прахожыя азiралiся на яго, як на п'янага. Захапiўшыся, ён не заўважыў, што той, каму ён усё гэта гаворыць, бадай не слухае яго. Яраш раптам страцiў цiкавасць да гэтай дачнай праблемы, i яму стала ўсё адно, што будзе з iх дачай. Няхай хоць сапраўды Кiрыла распальвае там касцёр.

Калi падыходзiлi да дома, дзе жыла Зося, Антона Кузьмiча апанавала незразумелае хваляванне. Такога пачуцця ён не ведаў ужо даўно, магчыма, з гадоў юнацтва. Было радасна i боязна. Амаль страшна, аж халадзела пад сэрцам. Ён прыслухаўся да сябе, каб зразумець, што гэта. I

не мог зразумець. Боязь жонкi? Але адкуль гэтая радасная нецярплiвасць? Як у юнака перад першым спатканнем. Дзiўна. Можа, яму няёмка перад Машай, якая, напэўна, будзе там? Не, няпраўда, што пачуцця такога ён не ведаў сто год. Яно ўжо неяк з'яўлялася i, здаецца, зусiм нядаўна. Калi? З якой прычыны? Нешта знаёмае, блiзкае i адначасова далёкае, забытае. Пэўна, адно - парушана душэўная раўнавага. Кiм? Цi чым?

Многа год ён меў той спакой, упэўненасць, што нараджаюцца ад веры, ад пераканання ў карыснасцi сваёй дзейнасцi, ад пазнання людзей i з'яў ва ўсёй iх дыялектычнай складанасцi. Былi, безумоўна, хваляваннi: перад цяжкiмi аперацыямi, перад нараджэннем дзяцей, у часе iх хваробы, пасля сварак з жонкай, ад яе беспадстаўнай рэўнасцi. Але ўсё гэта было проста i ясна як божы дзень, яно ядналася адным акрэсленым паняццем - быццё. А гэтае хваляванне не падобна нi на адно з тых, ранейшых. Ён спытаў у Кiрылы:

– Ты не баiшся, што наш вiзiт падмацуе плёткi?

– А ты баiшся ўсё-такi?

– Баюся, - прызнаўся Яраш, каб хоць чым-небудзь вытлумачыць свой душэўны стан.
– Ты ведаеш Галiну.

– Ты проста дрэнна выхаваў яе. Iдэалiст - вось ты хто. Хiрург-iдэалiст унiкальная рэдкасць. Мае сталiчныя калегi, якiя пiшуць слязлiвыя вершы, у сто разоў больш практычныя i зацвярдзелыя... Каб я напiсаў, што былы падпольшчык, славуты хiрург так зацiснуты жончыным абцасам...

– Трапло ты. Абараняй свае тэндэнцыi. Але май на ўвазе, што я думаю аддаць сваю палавiну нашаму прафсаюзу пад летнi дзiцячы сад.

Шыковiч сiгануў наперад, зазiрнуў знiзу ўгору сябру ў твар, каб пераканацца, сказаў той сур'ёзна цi жартам. Яраш глядзеў удалеч, некуды ў канец вулiцы, быццам хацеў нешта разглядзець у святле цьмяных лiхтароў.

– У нас розныя прафсаюзы. Не памiрацца. У iх аднолькавыя характары. Шыковiчу спадабаўся ўласны жарт, i ён засмяяўся.

Яраш таксама хмыкнуў.

Iм адчынiла Маша.

– Ах, вы?!
– здзiвiлася яна.
– Калi ласка!
– Аднак не адступала ад дзвярэй, не прапускала iх, быццам хацела адцягнуць час i даць некаму схавацца цi замясцi нейкiя сляды.

Шыковiч нахiлiўся i жартаўлiва нырнуў пад яе руку, якой яна ўсё яшчэ трымалася за адчыненую палавiну дзвярэй.

"Няўжо плётка дайшла i да яе?" - амаль са страхам падумаў Яраш.

Маша збянтэжана адступiла, i ён нерашуча ўвайшоў у калiдор. З пакоя выйшла Зося. Яраш не бачыў яе больш за месяц. За гэты час яна яшчэ больш памаладзела i папрыгажэла. У добра скроеным сiнiм плаццi, з двух'яруснай прычоскай-куклай, расчырванелая, яна мела амаль элегантны выгляд. Як лёгка жанчыны харашэюць!

Зося выявiла шчырую радасць, збянтэжанасцi ў яе не было нi кроплi. Яна сказала надзвычай проста:

– Якiя вы добрыя, што не забываеце

нас. Хоць зрэдку заглядваеце на аганёк. Распранайцеся. У нас ёсць чай.

Але праз адчыненыя дзверы Яраш убачыў у пакоi Тараса. Хлопец сядзеў за нiзкiм сталом, застаўленым чайным посудам, услухоўваўся ў галасы i крыху дзiўна ўсмiхаўся. Хоць Яраш ведаў, чаму ён тут, i ў душы ўхваляў яго выбар абы толькi сур'ёзна, але нечаканая сустрэча з сынам тут, у Зосi, збянтэжыла яго, магчыма, нават больш, чым Машу. Ён адчуў сябе як бы ў нечым вiнаватым. Што сказаць Тарасу, калi зойдзе ў пакой? Як будзе паводзiць сябе Тарас? Прыйдзецца прасiць яго, каб не прагаварыўся дома, а то зноў будзе скандал.

Ад гэтай думкi зрабiлася да балючасцi непрыемна. Тое, што ён вымушаны рабiць з гэтага бязвiннага наведвання тайну, унiжала i абражала. А ўнiжэнне для яго, гордага i незалежнага, было самай страшнай карай.

Яраш пашкадаваў, што прыйшоў сюды.

30

Грукат крана над галавой быў для Славiка цяпер як нечаканы гром для забабоннага грэшнiка. Ён уцiскаў галаву ў плечы, палахлiва азiраўся i, калi плыла цяжкая дэталь, адступаў, а то i зусiм хаваўся за высокiя станiны. Ён баяўся падняць вочы вышэй крука - да шкляной будкi, у якой сядзела кранаўшчыца, "дзятлiк" з востранькiм носiкам i вострым чубком, бо сваю чырвоную касыначку Нiнка заўсёды чамусьцi абпiнала "домiкам", ад чаго твар яе яшчэ больш завострываўся. Славiк баяўся сустрэчы з ёй.

Кран панёс да ўпаковачнай гатовы станок. Яго ўрачыста суправаджалi кiраўнiкi цэха i амаль уся Тарасава брыгада. Акрамя Славiка. I Генрыха. Яны былi заняты другiм станком: прыладжвалi зманцiраваны электрыкамi праграмны вузел. Гэтую тонкую складаную i марудную работу заўсёды браў на сябе будучы iнжынер. А ў Славiка гэта была апошняя стадыя вучнёўства, наблiжаўся экзамен на разрад, i трэба было, хоць збольшага, ведаць зборку ўсiх вузлоў.

Усунуўшы галовы ў люкi тумбы, яны падганялi счапленне электраматора з перадачай аўтаматычнага з'ёмшчыка дэталей.

Разгружаны кран вяртаўся з лёгкiм гулам. Ён ляцеў па доўгiм пралёце цэха з хуткасцю цягнiка. Звiнелi шыбы i дрынчалi незамацаваныя дэталi i ключы на станку.

I раптам усё сцiхла: кран спынiўся, замёр. Славiк упусцiў гайкi, якiя падаваў Генрыху. Спiной сваёй, што вытыркала з-пад станка, ён адчуў, што цяжкi крук павiс якраз над iм. Больш таго, ён адчуў позiрк Нiны, яна высунулася са сваёй шкляной будкi i глядзiць... глядзiць на яго.

Славiк уцiснуўся глыбей пад станiну. Хацелася ўсяму залезцi ў вузкi люк, схавацца, ператварыцца ў электравузел, каб рухаць станок, а самому нiкога не бачыць, нiчога не адчуваць.

Не раз за сваё нядоўгае жыццё ён чынiў шкоду. Здаралася, што колькi дзён жыў з бояззю кары. Але нiколi яшчэ ў яго не было такога страху. Агiднае i цяжкае пачуццё! Яно скавала ўсю яго iстоту. Яно - як невылечная хвароба, як рак, пра якi чалавек ведае i нiчога не можа зрабiць для свайго ўратавання, толькi слухае, чакае, калi, як ён праявiць сябе i нанясе апошнi ўдар.

Станок уздрыгнуў, як жывая iстота, - кран паволi рушыў далей.

Славiк стоена ўздыхнуў. Генрых сказаў:

– Пасвяцi сюды.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род