Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Ластоўскі Вацлаў

Шрифт:

— Якія павіннасьці беларуса у сям'і?

— Першая павіннасьць, каб у сям'і беларускай гаварылі і маліліся пабеларуску і каб захоўваліся звычаі і абычаі беларускія; каб па будове ды па рэчах і па усім, што ёсьць у гасподзе, выяўляўся беларускі характар: усялякія узоры, малюнкі, вышыўкі павінны быць у беларускім гусьце. У кажнай беларускай сям'і павінны быць кніжкі беларускія і часопісы, бо благі той беларус, што чытае у сваёй сям'і не сваю беларускую, а чужую, у чужой мове газэту.

Як-бы далейшым працягам сям'і для моладзі зьяўляецца школа. Беларуская сям'я павінна старацца, каб дзеці яе вучыліся у беларускай школе. Чужая школа дагэтуль навучала беларускіх

дзяцей любіць чужое і зьневажаць сваё роднае і свой народ, сваю мову і звычаі. Чужая школа гадавала з нашых дзяцей людзей чужых для нашага народу. Дзеля гэтага, кажны патрыёт павінен дакладаць усіх сіл, каб усюды, дзе жывуць беларусы, былі беларускія пачаткавыя, сярэднія і вышэйшыя школы. Сям'я — гэта аснова, фундамант нацыі, а школа — будучыня яе. Беларускі патрыёт павінен дбаць яшчэ і аб тое, каб у беларускіх сем'ях сьпяваліся беларускія песьні і каб у школах навучалі сьпяваць патрыятычныя беларускія песьні.

Беларус павінен жаніцца толькі з беларускай, а беларуска павінна выходзіць замуж толькі за беларуса. Гэтак павінны мы рабіць ня толькі дзеля таго, каб захаваць чысьціню свае расы, але і дзеля таго, каб у нашых сем'ях панавала згода. Тымчасам у сямейным жыцьці няма нічога горшага, як мешанае рознанацыянальнае жанімства. Гэткая мяшаная сям'я пераважна заўсёды сварыцца. Часта бывае так, што жонка беларуса — полька, расейка, ці літоўка — паўстрымвае свайго мужа у ягоных беларускіх нацыянальных імкненьнях, у беларускай нацыянальнай працы і змаганьні, не карысных для жончынае нацыі. Мала таго, пераважна у такіх сем'ях як маці, так і бацька, кажны хоча узгадоўваць сваіх дзяцей пасвойму. Дзеці такім парадкам знаходзяцца на раздарожжы, а гэтага ня можа быць у нас.

Беларуская сям'я павінна узгадоўваць беларускіх дзяцей у беларускім нацыянальным духу, прышчапляючы ім любоў і пашану да свайго краю, да свайго народу, да сваіх народных песьняў, казак, да свае беларускае мовы. У нашых беларускіх сем'ях ня можа быць раздваеньня і хістаньня, а павінна панаваць гармонія і сужыцьцё. Пры тым бацькі павінны старацца сваіх дзяцей адзяваць у беларускія народныя вопраткі: вышываныя кашулі, блюзачкі, спадніцы, сукенкі. Ды наагул усім беларусам ня трэба цурацца сваіх нацыянальных беларускіх убораў, вопраткі, асабліва у сьвяты, трэба іх дэманстрацыйна насіць. Трэба насіць вышываныя ільняныя кашулі (сарочкі), беларускія нацыянальныя гальштукі (краваткі), робленыя з беларускіх паясоў, касьцюмы і паліто з саматканаў і г. д. Асабліва-ж стройна выглядаюць жаноцкія сукенкі з кужалю з беларускімі народнымі вышыванкамі. Пагоня за тандэтнай крамнінай павінна скончыцца, бо нашыя саматканыя вырабы далёка лепшыя і прыгажэйшыя за крамніну. Чужынцы нашымі тканінамі, паясамі, нашымі уборамі даўно ужо захапляюцца, ахвоча іх купляюць, носяць і хваляцца імі, тымчасам усё гэта ня мае свае належнае цаны і пашаны у нас беларусаў. Вось-жа час найвышэйшы, каб мы свае нацыянальныя багацьці таксама належна шанавалі і цанілі.

— Якім павінен быць беларус у грамадзкім жыцьці?

— Беларускае грамадзкае жыцьцё твораць грамады, суполкі, таварыствы, установы, а таксама наш тэатр, канцэрты, забавы, часапісы, прамысловасьць, гандаль — усё гэта месцы публічнага грамадзкага жыцьця і лучнасьці.

Дык і трэба, каб усюды у грамадзкім жыцьці беларус выступаў з гонарам і развагай, а галоўнае справядліва і слушна. На сходах і нарадах — гаспадарскіх, купецкіх, духоўных, палітычных ці іншых — сьведамы беларус павінен меркаваць аб усім, выходзячы з патрэбаў і карысьці беларускага народу.

Выбіраючы людзей у урады і прадстаўніцтвы, трэба пілнавацца, каб ня выбіраць людзей чужых, ворагаў нашага народу і нашае справы. Наадварот, трэба заўсёды старацца ува усякія урады выбіраць добрых, сумленных і сьведамых беларусаў.

— Як рабіць, каб нашае становішча было ясным?

— Каб нашае становішча было ясным, мы павінны быць наскрозь беларусамі. Ня толькі ўсюды з усімі гаварыць пабеларуску, але і вымагаць, каб надпісы у крамах, дзе мы купляем тавары, былі пабеларуску, каб вуліцы называліся пабеларуску, каб усюды панавала у нас беларушчына. Мусім старацца, каб наша Бацькаўшчына наскрозь мела наш родны беларусі выгляд.

— Як захоўвацца ва ўстановах і ўрадах?

— Ва ўрадах, воласьці, судзе і ўсюды трэба нам гаварыць толькі па-беларуску і бараніць свайго на гэта нацыянальнага права.

X. БЕЛАРУС НА ЧУЖЬІНЕ

— Ці мае беларус аглядаць чужыну?

— Сьвет — гэта найлепшая школа жыцьця. Хто шмат бачыў, той шмат ведае. Кажны, хто толькі можа, няхай аглядае ня толькі свой родны край, але і замежжа.

— Як павінен трымацца беларус на чужыне?

— Беларус першым чынам павінен памятаваць, што чужынцы, углядаючыся на яго, будуць меркаваць аб усім народзе, таму на чужыне, трэба годна і паважна прадстаўляць сябе і сваю нацыю.

— Ці трэба вучыцца чужой мове?

— Трэба. Чым болей чалавек ведае, тым яму лепей, бо ён робіцца больш адукаваным. А толькі добра адукаваны чалавек можа шмат зрабіць для свае Бацькаўшчыны. Хто ведае чужую мову, той можа чытаць чужыя кніжкі і часапісы, можа даведацца з іх шмат для нас карыснага, што трэ' было-б, каб і ў нас было. Гаворачы з чужымі людзьмі, раскажа такі чалавек і аб нашым народзе і аб нашым жыцьці. Бо часам на чужыне ведаюць аб нас толькі тое, што напішуць аб нас нашыя ворагі. Але перш за ўсё, і на чужыне будучы, кажны беларус павінен добра знаць сваю мову, сваю геаграфію, гісторыю, мастацтва, літаратуру, словам — усё жыцьцё, каб будучы на чужыне, не рабіў сам сораму нам, але годна заступаў і абараняў наш народ, дзеля яго дабра працаваў, ды каб добра аб ім інфармаваў чужынцаў.

XI. НАШАЯ ГОРДАСЬЦЬ

Мы гордыя тым, што мы беларусы, крывічы, бо мы — народ здольны. 3 нашага народу выйшла багата славутых людзей, за якіх ніколі нявыплачаны доўг маюць перад намі і палякі (Касьцюшка, Міцкевіч, Сыракомля, Крашэўскі, Манюшка і шмат інш.), і маскалі (Дастаеўскі, Глінка і шмат інш.), і іншыя нашыя суседзі. Пра нашую здольнасьць сьведчаць таксама нашыя звычаі і абычаі, нашыя песьні і казкі, нашае будаўніцтва, усякія культурныя памятнікі і інш.

Мы гордыя з свае мовы, бо нашая мова мэлёдыйная, багатая і вельмі надаецца да песьні і паэзіі. А да таго-ж яна — адна з найчысьцейшых славянскіх моваў.

Мы гордыя з свае песьні. Беларусы маюць вельмі багата песьняў. Нота нашых песьняў вельмі багатая і адлюстроўвае у сабе душу нашага народу. Нашая народная песьня займаець адно з выдатнейшых месцаў між песьнямі ўсіх народаў сьвету. Ёю цікавяцца вучоныя людзі чужых народаў. Беларускія народныя песьні выкарыстоўвалі і упляталі у свае творы гэткія славутыя кампазытары-музыкі, як Рымскі-Корсакаў, Глінка, Манюшка, Мусаргскі, Карловіч, Шыманскі, Грэчанінаў і інш.

Мы гордыя з свайго народу. Усякі іншы народ, жывучы ў такіх цяжкіх абставінах, якія выпалі на нашу долю, загінуў-бы, а наш народ выказаў нязвычайную жыцьцёвую сілу. Ен ператрываў усякія злыбяды, ліхалецьці і напасьці ды перахаваў у сабе сваю родную мову і любасьць да свае Бацькаўшчыны Беларусі. Наш народ любіць праўду і красу — ён спакойны і разважны, а пры гэтым станоўкі і цьвёрды.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4