Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьмерць і салаўі.

Сыч Пётра

Шрифт:

— Тым больш прыемна сустрэць старога знаёмага ў гэты цяжкі час.

— Цяжка будзе, спадар сэнатар.

— Думаю так. Шмат з нас застанецца на гэтых прыгожых і праклятых горах. Але, што-ж, гэта так проста — трэба йсьці…

— Але зашто?

— Даражэнькі, вось і вы мне паставілі пытаньне, якога я баюся й штодзень чую.

І раптам дадаў войстрым тонам загаду:

— Вось мой афіцэр сувязі. Дагаварэцеся зь ім і… бывайце жывы.

* * *

Добрых людзей на сьвеце, нажаль, не зашмат. Таму варта аб іх пісаць і прыгадваць, якой-бы нацыі

яны ня былі.

Аб Каміньскім шмат напісаў ведамы польскі публіцыст й пісьменьнік, беларускі шляхціц зь Меншчыны, Мэльхіёр Ваньковіч у сваіх трохтомных рэпартажох спад Монтэ-Касыно. Ваньковічу трэба аддаць належнае: ён — чалавек асабіста адважны і, ня гледзячы на дзьвесьце кіляграмаў сваёй жывой вагі, лазіў па горах падчас бітвы, запісваў ды фатаграфаваў. Аднак ён ня ўсюды мог далезьці, таму ягоныя майстэрскія рэпартажы часта далёкія ад рачаіснасьці, бо пераважна пісаныя з рэляцыяў удзельнікаў пасьля бітвы. А рэляцыі часта бывалі супярэчныя: адзін бачыў дваццаць немцаў, а другі, які ўвесь час ішоў разам зь ім — толькі двух.

Усё-ж, здаецца, што ў дачыненьні да Каміньскага ў сваіх рэпартажох (якіх я, нажаль, цяпер пры сабе ня маю) Ваньковіч быў аб'ектыўным. Ваньковіч прыгадаў гісторыю майго асабістага прыяцеля Крыўца. Гісторыя амаль аўтэнтычная, як і сына дзядзькі Лукаша, і характэрная для тагачасных беларускіх умоваў.

Крывец быў сьведамым і ярым беларускім нацыяналістам і надзвычай здольным дзяцюком. Толькі вось няшчасьце для нашай тагачаснай моладзі (ды ня толькі моладзі, г. зв. Заходняй Беларусі): ён не заўсёды адрозьніваў, дзе канчаецца беларускі нацыяналізм, а пачынаецца савецкая прапаганда. І вось бедны мой Пятрусь трапіў у лапы гэтай прапаганды. Разам з беларускай літаратурай, якую ён атрымоўваў зь Менску, ён распаўсюджваў і камуністычныя агіткі. Накрылі, пасадзілі. Праз пару месяцаў пусьцілі. Пятрусь не ўціхамірыўся й рабіў далей. Арыштавалі другі раз. Але ў міжчасе ён пазнаёміўся з Ваньковічам, які захапіўся здольнасьцямі Крыўца, што аж некалькі разоў пісаў аб ім у газэтах. Здаецца гэта памагло: Пятруся йзноў па нейкім часе выпусьцілі. Там ён нешта скумекаў. Вярнуўся зьбянтэжаны й пачаў рабіць захады, каб атрымаць стыпэндыю ў сельскагаспадарчую школу. Войт, з паходжаньня беларус, ахвотна-бы даў гэтую стыпэндыю, але справа ўпёрлася ў паліцыі: Крывец — камуніст!

Справа дайшла нейкімі шляхамі да сэнатара Каміньскага. Здаецца, што гэтую справу Каміньскаму рэфэраваў Ваньковіч, бо сам мне пазьней яе прыгадваў. Каміньскі пытаецца:

— Хто гэта такі ваш Крывец?

— Вельмі здольны малады чалавек, беларускі нацыяналіст і, нажаль, два разы быў арыштаваны за савецкую прапаганду.

 Малая дыгрэсыя: прыяцелі й знаёмыя, калі бачылі, што ідзе сэнатар Каміньскі, гаварылі: «ага, ідзе гэта так проста».

Каміньскі хвіліну падумаў.

— Але-ж гэта так проста: калі ваш Крывец вернецца з школы разумным нацыяналістам — гэта ня блага. Калі-ж выйдзе дурным камуністам, на яго трэці раз знойдзецца паліцыя.

Каміньскі некаму пазваніў, з сім-тым пагутарыў і Крыўца прынялі. Із школы Крывец вярнуўся добрым аграномам, палымяным беларусам, але на савецкі камунізм крывіў нос.

17-ы верасень 1939-га году. «Таварышы» прыйшлі нас вызваляць ад хлеба й сякой-такой волі. Ня ведаю, ці Пятрусь Крывец цалаваў савецкія танкі й тачанкі, але ведаю, што недзе ў канцы сьнежаня 39-га году ў дваццаць сёмую камэру вялейскай турмы, дзе мы душыліся, як селядцы ў бочцы, упхнулі яшчэ аднаго кліента. Я адубеў з зьдзіўленьня.

— Пятрусь! Гэта ты?! Дарагі, што сталася? Я чуў, што ты быў вялікім начальнікам у раёне. Ты-ж іхны чалавек…

Тады Крывец запраўды зламаным голасам адказваў:

— Дарагі, такіх дурняў яны патрабуюць за граніцай, але ў сябе ліквідуюць.

Гісторыя Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага, Мятлы, Валынца й шмат іншых у міньятуры…

З Пятрусём я сядзеў нядоўга. Мяне вывезьлі ў полацкую турму, а ён застаўся. Ведаю, што яго на допытах жорстка катавалі. Будучы ў польскай арміі ў Узбэкістане, а пазьней на Блізкім Усходзе, я яго шукаў і не знайшоў. Маглі яго «шлёпнуць» у вялейскай турме, або падчас эвакуацыі гэтай турмы, калі пачалася вайна з немцамі, а можа замарылі недзе ў лягеры. Бог ведае…

Ваньковіч вельмі патрыятычна й патэтычна апісвае сьмерць Каміньскага. Факты запраўдныя, але ў Ваньковіча — крышку тэатральныя. Батальён Каміньскага амаль быў выбіты, уся сувязь парваная. Тады Каміньскі ўстаў і пайшоў шукаць рэшткаў батальёну. У той мамэнт, як ён выйшаў на адкрытую прастору, атрымаў сэрыю з кулямёту ў грудзі. А калі яго зносілі — паводля Ваньковіча, ён два разы сказаў: «Гэта за Польшчу»…

Каміньскі быў паляк і патрыёт. Гэтыя словы ён мог сказаць, але не пасьля сэрыі з кулямёту ў грудзі. Тут, здаецца, Ваньковіч, паводля добрага акрэсьленьня Высьпяньскага, «патрыятычна забаламуціўся».

Аднак наагул вэрсыя Ваньковіча аб сьмерці Каміньскага адпавядае запраўднасьці. У шалёным агні артылерыі, мінамётаў і ручной зброі батальён гінуў. У гэтым пекле ня толькі генэрал не камандаваў корпусам, ці дывізіяй, палкоўнік брыгадай ці батальёнам, але, часта, — і капраль сваім зьвязам. Тады Каміньскі, які меў пры сабе толькі некалькі жаўнераў, устаў.

— Ну што-ж, трэба йсьці шукаць батальён.

У гэты мамэнт сэрыя спандаў'а перасекла яму грудзі. За ім поўз ягоная «нянька» — раскулачаны беларускі селянін Марцішонак, які даваў палкоўніку стратэгічныя парады:

— Панок, кладзіся, бо заб'юць!..

І калі пад скалу сьцягнулі труп палкоўніка, Марцішонак кінуўся на яго з гістэрычным крыкам:

— Каб ты згарэў, я-ж табе казаў, ня йдзі, бо заб'юць!..

Сшакаваны Марцішонак кінуўся з голымі рукамі бегчы на нямецкія бункеры. Яго сілай затрымалі й эвакуавалі ўніз. Пасьля гэтага ён доўга ляжаў у шпіталі. Калі я яго наведаў, гісторыя выясьнілася. Марцішонак жыў празь мяжу з Каміньскім, які меў асаду.

Польскія асаднікі былі ў нас непапулярныя. Аднак — як заўсёды — людзі бываюць розныя. У сваёй асадзе Каміньскі бываў рэдка, ён больш жыў у Варшаве й Вільні. Марцішонак, нармальна, заўсёды раіўся з жонкай, але, калі даведаўся, што прыехаў Каміньскі — ішоў як дамоў да яго па парады й са скаргамі ці на паліцыю, ці на ўрадоўцаў гміны. Каміньскі заўсёды раіў і дапамагаў, а дапамагчы ён мог.

Прыйшлі «освободітелі». Каміньскага арыштавалі, Марцішонка раскулачылі і вывезьлі ў Сібір. Пасьля г. зв. сталінскай, як яе добра назваў Украінец «гімнэстыі», абодва апынуліся ў польскай арміі. Знайшліся й больш не расставаліся. Разьдзяліла іх сьмерць. Марцішонак быў запраўднай нянькай Каміньскага, а ён, як чалавек у асабістых справах непрактычны — такой нянькі патрабаваў. Больш таго, палкоўнік Каміньскі баяўся простага жаўнера Марцішонка. Ён ня раз гаварыў:

— Вось, даражэнькі, прыйду я ў сваю палатку, а Марцішонак будзе бурчэць, што я крышку выпіў, або запозна прыйшоў. Але-ж гэта так проста: ён такі добры чалавек і сусед. Трэба сьцярпець…

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар

Предатель. Ты не знаешь о сыне

Безрукова Елена
3. Я тебя присвою
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Ты не знаешь о сыне

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок