Стамбульскі экспрэс

на главную

Жанры

Поделиться:

Стамбульскі экспрэс

Шрифт:

Частка першая

Остэндэ

1

Памочнік капітана трымаў у руцэ апошні пасадачны білет і назіраў, як пасажыры перасякалі змрочны, мокры прычал, пераходзячы цераз безліч чыгуначных пуцей і стрэлак, абгінаючы кінутыя багажныя цялежкі. Яны цягнуліся, наставіўшы каўняры паліто і ўнурыўшы галовы ў плечы. У доўгіх спальных вагонах на століках ужо запалілі лямпы, якія свяціліся праз дажджавую заслону чарадой блакітных пацерак. Страла гіганцкага пад'ёмнага крана скранулася з месца, паплыла і апусцілася, і жалезны скрыгат лябёдкі на нейкае імгненне заглушыў шум вады — вады, якая лілася з агорнутага хмарамі неба, вады, якая білася аб прычал і плёскалася ўздоўж бартоў парома. Была палова пятай папоўдні.

— Божухна, ну і вясенні дзянёк! — уголас вымавіў памочнік капітана, імкнучыся як найхутчэй

пазбавіцца непрыемных уражанняў, назапашаных за апошнія некалькі гадзін марскога падарожжа цераз Ла-Манш, — прамоклай палубы, пахаў пары і нафты, затхлага смуроду нясвежага піва ў бары, шамацення чорнага шоўку сцюардэс, што сноўдалі туды-сюды з алавянымі падносамі. Ён зірнуў уверх на сталёвыя фермы пад'ёмнага крана, на платформу і на маленькую фігурку ў сінім камбінезоне, якая круціла рулявое кола, і адчуў нязвыклую зайздрасць: там, наверсе, кранаўшчык быў аддзелены трыццаццю футамі смугі і дажджу ад памочніка капітана, ад пасажыраў, ад доўгага, залітага святлом экспрэса. «Мне няма куды дзецца ад гэтых абрыдлых фізіяномій», — падумаў памочнік капітана, згадаўшы маладога жыда ў цяжкім футры, які ўвесь час скардзіўся, што яму дасталася каюта на дваіх — не мог ужо вытрываць якіх-небудзь там дзвюх гадзін!

— Вам не туды, міс, — папярэдзіў ён апошнюю пасажырку другога класа. — Зала мытні вунь там.

Настрой у яго крыху палепшыўся, калі ён убачыў ветлівы твар юнай незнаёмай — хоць яна ні на што не скардзілася.

— Вам трэба насільшчык, міс, паднесці ваш сакваяж.

— Не, нічога, — адказала яна. — Дый не разумею я іхняй мовы. А сакваяж у мяне зусім не цяжкі. — Вусны ў яе расквітнелі ўсмешкай над узнятым каўнерыкам таннага белага плашчыка. — Вось калі б вы дапамаглі мне… капітан.

Яе нахабства пазабавіла яго.

— Калі б я быў крыху маладзейшы, вядома, вам бы не спатрэбіўся зараз ніякі насільшчык. Не разумею, куды гэта толькі глядзяць сённяшнія маладыя людзі! — ён кіўнуў галавой на маладога жыда ў чорных замшавых чаравіках, які выходзіў з мытні, а за ім цягнуліся два нагружаныя багажом насільшчыкі.

— Вам далёка?

— Да самага канца, — адказала яна, кінуўшы журботны позірк на рэйкі, на кучу багажу, на асветленыя вокны вагона-рэстарана і цёмныя абрысы экспрэса.

— У вас спальнае месца?

— Не.

— Вам трэба было абавязкова ўзяць месца ў спальным вагоне, — сказаў ён, — калі вы едзеце да канца. Тры ночы ў дарозе. Гэта не жарты. А што вы збіраецеся рабіць у Канстанцінопалі, калі не сакрэт? Выйсці замуж?

— Калі б я ведала. — Яна крыва ўсміхнулася, агорнутая сумам ростані і страхам перад невядомасцю. — Хто ведае, што мяне там чакае.

— Працаваць?

— Танцаваць. У вар'етэ.

Яна развіталася з ім і пайшла далей. Плашч падкрэсліваў яе тонкую статную постаць. Дзяўчына трымалася прама, нават тады, калі, спатыкаючыся, ішла паміж рэйкамі ўздоўж спальных вагонаў. Агеньчык святлафора змяніўся з чырвонага на зялёны, і з выхлапной трубы цягніка вырваўся тонкі струмень адпрацаванай пары. Яе твар, такі звычайны, але пікантны, яе манеры, абуральныя і адначасова сціплыя і далікатныя, — затрымаліся на момант у яго свядомасці. «Помні пра мяне, — у думках звярнуўся ён да дзяўчыны. — Праз месяц-другі мы зноў з табой сустрэнемся». Аднак ён добра разумеў, што сам ён яе не ўтрымае ў памяці, бо надта многа твараў мільгае перад ім у акенцы яго канторы, звяртаючыся з просьбамі пакінуць асобную каюту, ці размяняць грошы, ці заказаць спальнае месца, каб ён мог запомніць кожную асобу — дый нічога прыкметнага ў ёй і не было.

Калі ён падняўся на борт, палубы ўжо былі вымытыя, і паром быў падрыхтаваны да рэйсу. Настрой у яго значна палепшыўся, бо на судне ўжо нікога чужога не было. Вось так бы і заўсёды: некалькі матросаў-іншаземцаў, што балбочуць між сабой на сваёй мове, знаёмая сцюардэса, з якой прыемна прапусціць шклянку-другую піва. Ён крыху пабурчаў на матросаў па-французску, а тыя лагодна ўсміхнуліся яму ў адказ, праспяваўшы непрыстойную песеньку пра ашуканага мужа і яго няверную жонку.

— Цяжкі выдаўся рэйс, — сказаў ён па-ангельску галоўнаму сцюарду. Некалі той працаваў афіцыянтам у Лондане і ведаў ангельскую мову, а без пільнай патрэбы памочнік капітана не гаварыў па-французску. — А той жыд, ці шмат ён даў табе зверху?

— Ніколі не здагадаецеся! Цэлых шэсць франкаў!

— Яго не загайдала?

— Не. Але той стары з вусамі — ён ванітаваў увесь час. Дарэчы, аддайце мае дзесяць франкаў. Я выйграў заклад. Ён — ангелец.

— Не можа быць. У яго такі выразны акцэнт.

— Мне ўдалося зазірнуць у яго пашпарт. Рычард Джон. Школьны настаўнік.

— Дзіўна, — сказаў памочнік капітана. «Сапраўды, дзіўна», — зноў падумаў ён, неахвотна адлічваючы сцюарду дзесяць франкаў, і прыгадаў, як той стомлены сівы чалавек у плашчы адышоў ад парэнчаў парахода, калі былі ўзняты сходкі і карабельныя сірэны выдыхнулі пару ў напрамку расколіны паміж хмарамі. Ён папрасіў газету, якую-небудзь вячэрнюю газету. «Вячэрнія газеты не выходзяць так рана ў Лондане», — адказаў яму памочнік капітана. Пачуўшы адказ, той пастаяў крыху ў задуменнасці, кранаючы пальцамі кончыкі доўгіх сівых вусаў. Наліваючы шклянку піва сцюардэсе, перад тым як прагледзець каштарыс, памочнік капітана зноў падумаў пра таго школьнага настаўніка, і ў галаве ў яго стрэльнула думка, што, відаць, сутыкнуўся з чалавекам, які зазнаў шмат пакут, знясіленым, заблытаным у цёмныя справы. Гэты чалавек таксама не выказваў ніякіх скаргаў, і таму яго можна было забыць лягчэй, чым, скажам, маладога жыда, ці чараду турыстаў агенцтва Кука, ці хворую жанчыну ў ружова-зялёным адзенні, якая згубіла колца, ці таго дзівака старога, які двойчы заплаціў за спальнае месца. Дзяўчыну ён забыў з паўгадзіны таму. Якраз гэтая акалічнасць і аб'яднала яе з Рычардам Джонам. Тупат ног, пах нафты, мігценне сігнальных агеньчыкаў, заклапочаныя твары пасажыраў, звон шклянак, шэраг лічбаў, — усё гэта прымусіла іх згінуць у цемры свядомасці памочніка капітана.

Вецер сціхнуў на некалькі хвілін, і дым, які хуткімі парывамі гойсаў па прычале, паміж нагрувашчвання жалезных канструкцый, на імгненне супакоіўся. Нерухомыя вялізныя шматкі дыму здаваліся Майету шэрымі намётамі качэўнікаў, калі ён ішоў па слоце. Ён забыўся на тое, што яго замшавыя чаравікі зусім сапсаваліся, што нахабны афіцэр мытні прычапіўся да дзвюх яго шаўковых піжам. Ад нахабства гэтага афіцэра, ад яго пагарды, ад здзеклівых шэптаў: «Juif, juif» [1] , ён хаваўся ў засені тых вялізных намётаў. Тут на момант ён адчуў сябе нібыта дома: цяпер, каб падтрымаць бадзёрасць духу, яму ўжо не трэба было думаць ні пра сваё дарагое футра, ні пра модны гарнітур, пашыты на Сэвіл-роўд, ні пра свае грошы, ні пра высокае становішча ў фірме. Але калі ён наблізіўся да цягніка, вецер ізноў узняўся, намёты з дыму паразвейваліся, і ён апынуўся зноў у самым цэнтры варожага свету.

1

Жыд, жыд (фр.).

Аднак Майет з удзячнасцю падумаў, што за грошы можна шмат чаго купіць. Праўда, за іх не заўсёды купіш ветлівасць і далікатнасць, але ж хуткасць яны яму ўсё-такі забяспечылі. Ён першы прайшоў агляд на мытні і да прыходу астатніх пасажыраў паспеў дамовіцца з кандуктарам наконт асобнага купэ. Ён цярпець не мог распранацца пры чужых людзях, хоць і разумеў, што дамоўленасць наконт асобнага купэ будзе каштаваць яму болей, чым іншым, бо ён быў жыд: тут не абыдзешся проста просьбай і невялікімі чаявымі. Ён мінуў асветленыя вокны вагона-рэстарана, дзе невялікія лямпы пад ружавата-ліловымі абажурамі блішчалі на свежых абрусах, засланых для абеду. «Остэндэ-Кёльн-Вена-Белград-Стамбул». Ён прайшоў паўз гэты рад назваў, нават не глянуўшы на іх: маршрут быў яму добра вядомы — назвы праплылі на ўзроўні яго вачэй, нагадаўшы яму шпілі мінарэтаў, купалы цэркваў ці саборы ў гэтых гарадах, дзе чалавеку яго нацыянальнасці цяжка было ўладкавацца на сталае жыхарства.

Кандуктар, як ён і меркаваў, быў няветлівы. «Цягнік перапоўнены», — пахмурна буркнуў ён, хоць Майет ведаў, што той гаворыць няпраўду. Яшчэ не сезон — у красавіку заўсёды ёсць шмат свабодных месцаў, і на пароме ён заўважыў толькі некалькі пасажыраў першага класа. Пакуль ён спрачаўся з кандуктарам, у калідор вагона праціснулася зграя турыстаў: пажылыя лэдзі трымалі ў руках шалі, пледы і прыгожа аформленыя даведнікі, стары святар скардзіўся, што некуды засунуў і не можа знайсці «Уайд Уорлд Мэгэзін»: «Калі падярожнічаю, я заўсёды чытаю «Уайд Уорлд Мэгэзін»; а замыкаў натоўп турыстаў спатнелы і звыклы з усялякімі перыпетыямі падарожжа гід са значком турысцкага агенцтва. «Volia» [2] , — сказаў кандуктар і жэстам паказаў, што ў цягніку надзвычайная колькасць пасажыраў. Аднак Майета нельга было так лёгка абвесці вакол пальца — ён добра ведаў гэты маршрут. Кампанія турыстаў, мяркуючы па іх узбуджаным выглядзе, пройдзе ў наступны вагон, які накіроўваецца ў Афіны. Калі Майет павялічыў чаявыя ўдвая, кандуктар здаўся і наляпіў на дзверы купэ паперку: «Месца занятае». Уздыхнуўшы з палёгкі, Майет нарэшце застаўся адзін.

2

Вось бачыце (фр.).

Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II