Шрифт:
Вясною, ледзь пабеглi ручаi i падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лiсце дуб, прачнулася ў дупле старой лiпы дачка
А ў гэты час далёка i блiзка-блiзка жалейка пастухова запела. Пяе жалейка, i вось расчыняюцца на дрэвах пупышкi, ручаi хутчэй бягуць, "сон" махнаты i пралескi заквятаюць.
I бачыць лясная царэўна пастуха. У яго вочы блакiтныя, валасы на спiну спадаюць, цераз плячо гулкая пуга звесiлася, кашуля белая на плячах, а на нагах стракатыя поршнi.
Вось падыходзiць ён да яе, у вачах яго, як ласка, неба блакiтнае.
Спявае, спявае жалеечка, нясецца з ветрам у твар лясной царэўне спеў кахання, i, як зоры, чырвоныя кветкi на галiнах расчыняюцца.
Але ўсё далей i далей гукi: мусiць, абыходзiць статак. Вось i апошнi водгук жалейкi з ветрам здалёку данёсся.
Працягнула царэўна насустрач ветру ломкiя рукi…
— Мiлы мой! Каханне маё!