Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Падчас маскоўскіх перамовінаў дэлегацыя СССР прапанавала, акрамя заключэньня трохбаковага пакту аб узаемнай дапамозе, аказаць ваенную дапамогу ўсім усходне-эўрапейскім краінам, якія мяжуюць з СССР ад Балтыйскага да Чорнага мора. Такая меркаваная савецкая дапамога была б зьвязаная з парушэньнем межаў Польшчы й прыбалтыйскіх краінаў, прадстаўнікі якіх на перамовіны не запрашаліся. Але думка пра ўвод вайсковых аддзелаў Чырвонай арміі на тэрыторыю сумежных краінаў, у тым і ў Заходнюю Беларусь, усё больш авалодвала Сталіным і Молатавым, які, акрамя пасады кіраўніка савецкага ўраду, з 3 траўня 1939 г. заняў пасаду наркама замежных справаў.

11 траўня 1939 г. Польшча адмовілася ад заключэньня пакту пра ўзаемную дапамогу з СССР. Польскі ўрад добра ўяўляў, што абмежаваны

кантынгент войскаў Чырвонай арміі, уведзены на тэрыторыю Польшчы, хутка ператворыцца ў неабмежаваны, што, пабудаваўшы тут вайсковыя базы, аэрадромы, склады, аддзелы Чырвонай арміі замацюуцца на гэтай тэрыторыі, а пасьля СССР, знайшоўшы зручную прычыну, зьменіць на сваю карысьць усходнюю мяжу Польшчы ды наагул памяняе яе дзяржаўны лад, аказваючы польскаму народу «брацкую дапамогу», як гэта потым, у 1940 г., адбылося ў краінах Прыбалтыкі. У Польшчы ж добра памяталі абвешчаньне ў 1920 г. у Беластоку Польскай Савецкай Рэспублікі, калі Чырвоная армія ўступіла на гэтую тэрыторыю.

Падчас перамовінаў ваенных місіяў Англіі, Францыі і СССР у Маскве маршал К. Варашылаў, які ўзначальваў савецкую ваенную місію, 14 жніўня 1939 г. паставіў для заключэньня дамовы пра ўзаемную дапамогу і ваеннай канвэнцыі пра ўзаемадзеяньне папярэднюю ўмову - прапусьціць савецкія войскі «праз польскую тэрыторыю, празь Віленскі калідор і Галіцыю ды праз румынскую тэрыторыю», нават калі Польшча й Румынія дапамогі ў СССР не папросяць. Савецкая ваенная дэлегацыя прапанавала ўрадам Англіі й Францыі паўплываць на ўрады Польшчы й Румыніі ў гэтым пытаньні.

Польскі ўрад і асноўная маса насельніцтва не ўспрымалі сталінскага сацыялізму, ня верылі Сталіну й камуністычнаму рэжыму. Таму польскі міністар замежных справаў Ю. Бэк 20 жніўня 1939 г. адмовіўся ад пропуску аддзелаў Чырвонай арміі ў Памор'е, на Сувальшчыну і ва ўсходнюю Малапольшчу. Спроба заняць тэрыторыю Заходняй Беларусі й часткі Польшчы не ўдалася. Але Польшча не адмаўлялася ад уваходу Чырвонай арміі падчас вайны. Наступным днём, 21 жніўня, К. Варашылаў падчас паседжаньня ваенных місіяў на прапанову ангельскай і францускай дэлегацыяў перанесьці паседжаньне на 3-4 дні заявіў, што трэба адкласьці перамовіны на даўжэйшы тэрмін. Перамовіны былі сарваныя, паколькі ваенныя місіі больш не зьбіраліся. Сталін і савецкі ўрад фактычна палохалі германскаю пагрозаю Англію й Францыю ды спрабавалі дамагчыся іхнае згоды на далучэньне да СССР часткі тэрыторыі Польшчы ў абмен на ваенную дапамогу.

У той жа час Сталін і Молатаў ужо разьлічвалі дамагчыся сваіх імпэрыялістычных мэтаў з дапамогаю перамовінаў з Германій, нягледзячы на шэраг саступак, якія ўжо зрабілі дэлегацыі Англіі й Францыі.

Яшчэ ў сакавіку 1939 г. Сталін у спавешчаньні на XVIII зьезьдзе партыі двойчы заявіў, што СССР стаіць за ўмацаваньне дзелавых сувязяў з усімі краінамі. Гэты заклік да супрацоўніцтва Гітлер зразумеў. На пачатку 1939 г. пачаўся абмен думкамі наконт гандлёвае дамовы. У жніўні 1939 г. савецка-германскія кантакты ўрэшце прывялі да прапановы германскага боку заключыць пакт аб ненападзе і ўлічыць усе інтарэсы СССР у пытаньні аб Прыбалтыцы й Польшчы, пра што заявіў 3 жніўня Молатаву германскі пасол у Маскве граф Ф. фон Шуленбург. Найперш вырашаўся лёс Заходняй Беларусі.

14 жніўня 1939 г. германскі міністар замежных справаў Ё фон Рыбэнтроп даручыў Шуленбургу паўтарыць Молатаву германскія прапановы ды папрасіць аўдыенцыі ў Сталіна. Наступіў пэрыяд інтэнсыўных папярэдніх перамовінаў паміж Масквой і Бэрлінам. Гітлер сьпяшаўся заключыць дамову аб ненападзе з СССР, каб хутчэй пачаць вайну супраць Польшчы. Сталін жа сьпяшаўся выкарыстаць сытуацыю, каб захапіць новыя тэрыторыі ва Ўсходняй Эўропе.

17 жніўня Молатаў ад імя Сталіна і савецкага ўраду даў згоду на падпісаньне гандлёвае дамовы, а потым і пакту аб ненападзе. Прапаноўваўся і спэцыяльны пратакол да пакту па палітычных пытаньнях. 19 жніўня Шуленбургу перадалі савецкі праект дамовы аб ненападзе з дадаткам спэцыяльнага пратаколу па зьнешнепалітычных пытаньнях. Праўда, савецкі бок не канкрэтызаваў сваіх экспансіянісцкіх тэрытарыяльных

памкненьняў. 20 жніўня Гітлер даў згоду на гэтыя ўмовы.

23 жніўня 1939 г. у Маскве Молатаў і Рыбэнтроп у прысутнасьці Сталіна падпісалі дамову аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. Да яе быў прыкладзены дадатковы сакрэтны пратакол, таксама падпісаны Молатавым і Рыбэнтропам. Гэтым пратаколам абедзьве таталітарныя імпэрыі падзялілі між сабой краіны Усходняй Эўропы, запісаўшы іх у «сфэры ўплыву Германіі й СССР» ды вызначыўшы іхны лёс. Паводле тэксту пратаколу, Літва пачаткова была ўключаная ў сфэру ўплыву Германіі, а Вільня прызнаная Літве. Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад Віслы ўвайшлі ў сфэру ўплыву СССР. Так дзьве імпэрыялістычныя дзяржавы вызначылі лёс мільёнаў людзей. Сталін дамогся ўрэшце ўсёй тэрыторыі Беларусі як стратэгічнага пляцдарму для наступальнай вайны ў Эўропе і адначасова абарончага перадпольля, якое прыкрывала б наступ з Эўропы на Маскву.

Другая Сусьветная вайна

17 верасьня 1939 г. на досьвітку Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу і пачала прасоўвацца да папярэдне абумоўленай з Гітлерам лініі. 19 верасьня з Масквы ў Бэрлін перадалі, што Сталін, які спачатку быў згодны зь існаваньнем польскай дзяржавы, прапаноўваў увогуле яе ліквідаваць і пачаць пра гэта перамовіны.

Дзяржаўная прыналежнасьць Заходняй Беларусі цяпер ужо вырашалася Сталіным. Пры гэтым ён не выключаў магчымасьці далучэньня Вільні й Віленскага краю да Беларускай ССР. Так, у 20-х днях верасьня 1939 г., пасьля таго як Вільня была занятая Чырвонай арміяй, савецкі прадстаўнік у гарадзкой управе загадаў працаўнікам складаць сьпісы выбаршчыкаў на беларускай мове для маючых адбыцца выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі. І такія сьпісы па-беларуску складаліся. Але ў сярэдзіне першай дэкады кастрычніка 1939 г. (гэтым часам у Маскве вяліся перамовіны паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі пра падпісаньне савецка-літоўскага пакту аб узаемнай дапамозе) прыйшоў загад складаньне сьпісаў спыніць. Савецка-літоўская дамова была падпісаная 10 кастрычніка 1939 г. СССР аддаваў Вільню й Віленскі край Літве, а за гэта ўводзіў на тэрыторыю Літвы свае войскі. Так Вільня стала разьменнаю манэтаю ў сталінскай міжнароднай палітыцы Савецкага Саюзу.

25 верасьня 1939 г. Сталін прапанаваў Гітлеру абмен - Літву аддаць СССР, а Люблінскае й частку Варшаўскага ваяводзтва з «порцыі» СССР перадаць Германіі. Гітлер згадзіўся, і 28 верасьня ў Маскве была падпісаная германа-савецкая дамова пра сяброўства й мяжу паміж СССР і Нямеччынай, у якой усталёўвалася новая дзяржаўная мяжа. У 3-м артыкуле дакуманта адзначалася, што ўрад СССР праводзіць неабходнае дзяржаўнае пераўтварэньне тэрыторыі на ўсход ад лініі мяжы. У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісаная дамоўленасьць паміж Германіяй і СССР пра абмен Літвы на ўсходнія тэрыторыі Польшчы. Такім чынам, СССР цяпер афіцыйна атрымаў права праводзіць выбары ў народныя сходы Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны і далучыць гэтыя тэрыторыі да СССР, што і адбылося ў канцы кастрычніка - першай палове лістапада 1939 г. Заходняя Беларусь (разам зь Беласточчынай) увайшла ў склад БССР. Вільня й Віленскі край былі перададзеныя Літве ў кастрычніку 1939 г. з тым, каб улетку 1940 г. далучыць і гэтую дзяржаву да СССР. А галоўнае - Чырвоная армія без вайны прасунулася далёка на Захад.

Падчас уключэньня Літвы ў склад СССР на сэсіі Вярхоўнага Савету СССР на пачатку жніўня 1940 г. першы сакратар ЦК КПБ П. Панамарэнка абвесьціў аб перадачы Літве тэрыторыі большай часткі Сьвянцянскага і Гадуцішкаўскага раёнаў Вялейскай вобласьці.

Аднак на працягу другой сусьветнай вайны геапалітычнае становішча Беларусі зьмянілася. Пасьля нападу фашыстоўскай Германіі на СССР і акупацыі нямецкімі войскамі ўлетку 1941 г. тэрыторыі Беларусі Гітлер дзяліў ужо сам, без свайго контрагента па ранейшых перамовінах. Гітлер нават не прыняў патаемнай прапановы Сталіна падчас вайны, перададзенай праз Бэрыю ды ягоную службу, заключыць новы Берасьцейскі мір зь перадачай у распараджэньне Германіі Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны і Малдовы.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I