Таблеткi для сну
Шрифт:
Кот-здрадник
У нашым доме толькі і было размоў пра наш улоў. Хвядос Гэблік нават усёй пяцярнёй крыж клаў на лоб і аўтарытэтна гаварыў:
— Каб з месца мне не крануцца: шчупак з паўметра ўзяўся. Ох і намучыўся з ім Алесь!
— I няўжо гэта на вуду?
— А што тут дзіўнага? Раней бывала...
I цікаўныя ўжо спяшаліся да дзядзькі Нупрэя. Ён таксама ў нашым доме жыве і рыбачыць. Для іх Нупрэй — аўтарытэт. Пагладзіўшы сваю рыжую бараду, ён кажа:
— Шчупака я таго не мераў, але калі зайшла гамонка, скажу адно:
— Алеська, і не сорамна табе такую рыбіну самому з'есці. Хай бы нас запрасіў на яе. Твая закуска — наша...
I тут здарылася непапраўнае. 3 пад'езда выскачыў наш кот Васька, а за ім з крыкам ляцеў мой сын Сашка.
— Татачка, лаві ката, рыбу тваю праглынуў! Суседзі паглядзелі на ката, які ў зубах трымаў хвост сіляўкі.
З'еў кот нашу славу...
Як дзядзька Лазiк быў грыбнiком
Свой працоўны дзень ва ўстанове Сцяпан Якаўлевіч Лазік звычайна пачынаў з расказаў пра грыбы.
— I сёння вядзерца прынёс. Як на падбор, чорненькія, кругленькія, адзін у адзін.
— Шанцуе ж, дзядзька, вам,— зайздросціў эканаміст Фёдар Яцко.— Пэўна, не адну шклянку марынаваных грыбоў закаталі.
— Ёсць.
— Хоць бы разок паклікалі мяне з сабою,— умаляў эканаміст.
— Не, дружа,— казаў Лазік.— Баравічкі збіраць — не пяром павадзіць. Тут спрыт патрэбны ды і з пеўнямі ўставаць...
— Устану, толькі вазьміце.
— Размовы адны,— узяўшы за плячо таварыша, кпіў Сцяпан Якаўлевіч.— Не дабудзішся.
...На гэты раз у нядзелю раніцою сабраўся ў грыбы і Фёдар Яцко. А восьмай гадзіне ў лес прыйшоў. 3 кошык набраў. I рыжыкаў, і зялёнак, і беленькіх некалькі падняў. Так што настрой быў цудоўны. I рашыў эканаміст па дарозе збочыць да Сцяпана Якаўлевіча. Надта ж карцела пахваліцца і заадно паглядзець, колькі набраў бухгалтар.
Сустрэла Фёдара Яцко гаспадыня, жонка Лазіка.
— А вы малайчына, Фёдар. Гэтулькі набраць!
Яцко аж пачырванеў:
— Што я, вось ваш, пэўна, з пуд прынёс?
— I не сорамна вам, маладому, са мною жартаваць. Мой Сцяпан у лес пойдзе? Кавянёю не вытурыш туды. У яго ж ногі баляць.
— Як жа так?! — разгубіўся Яцко.— А дзядзька Сцяпан казаў, што...
— Па дзве карзіны носіць,— закончыла Дар 'я Адамаўна.— Хлус стары.
Шырока раскінуўшы рукі, на ложку хроп Сцяпан Якаўлевіч. Нешта мармытаў. Фёдар прыслухаўся. Пра грыбы...
«I гэтага, гэтага браць можна... Мяшок!.. Усё пабяру, усё...»
— Толькі ў сне ён збірае грыбы,— уздыхнула Дар'я Адамаўна.
Душа
Сымон Чыгунчык і яго жонка Ганна сядзелі за сталом.
— Бач ты, ажно пятнаццаць гадоў разам пражылі. Не грэх за такое яшчэ па кілішку,— і Сымон зноў наліваў віно.
— А як жылі! Каб на каго паглядзела — ого! Ты адзін у мяне на ўсё жыццё. Да смерці.
— А ты, Ганна, для мяне — сонейка. Паглядзіш — і я маладзею.
— Дык вып'ем яшчэ?
I яны пілі.
— I даўно ты яе ведаў?
— 3 год ці два.
— Калі ажаніліся з табою?
— Во, дурніца, кажу з год ці два. Ой, і Ірка!
Тут Ганна ўжо не стрымалася.
— А ў мяне, думаеш, не было паклоннікаў? Былі. Табе не раўня. Мужчыны — што трэба!
— Хопіць,— і Сымон стукнуў кулаком па стале. Бутэлька з недапітым віном падскочыла і паляцела пад стол.— Змяняеш. А я думаў, ты мне сумленная жонка. Вон, нягодніца, з хаты!
Сквапнасць
Іван Сідаравіч Завідаў аж сінеў ад злосці: гэтулькі ў суседа Патапчыка курэй. I нясушак — не менш як два дзесяткі, і куранят — мо з паўсотні. Адных хоць сёння ў суп кідай, другіх — па восені смаж. Не ідуць, мячыкам коцяцца. Во, каб іх каршун падраў, ад'еліся, чэрці. I на чыіх кармах? Добрую частку на яго. Колькі траўкі перавялі ў палісадніку?
А што яму, Завідаву, ад гэтага? Што? Праўда, Патапчык колькі разоў запрашаў тых куранят паспытаць. Нат чарку ставіў. Ды Завідаў лічыў гэта за падвох: маўляў, ці не хоча сусед, каб я яго куранят са свайго агарода не ганяў. I Завідаў шпурляў у чужых куранят усім, што толькі траплялася пад руку.
I на гэты раз ён убачыў у лебядзе пеўніка. Зірнуў на ўсе бакі — нікога, падкраўся і што ёсць сілы падфутболіў таго аб фундамент хаты. Ды так, што пеўнік адразу выцягнуў ногі. Схапіў за іх Завідаў, трасца на яго — што гарбуз цяжкі, і хацеў гэта пусціць за плот суседа ў бульбянік, але тут выбягае на ганак жонка:
— А міленькія, а родненькія, а што ж ты нарабіў? Гэта ж я сабе ад Гэлькі нясушку прывезла.
Свабодалюбiвы туман
— Пускай, браток, а то зусім заморыць.
А Змітро і слухаць не хоча:
— Цёмна яшчэ. А пусці — за вярсту звера спудзіш.
Але сабака не хоча адыходзіць ад Змітрака.