Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

Выпрабоўваць i распытваць - такiя былi дарогi мае: i сапраўды трэба яшчэ навучыцца адказваць на гэтыя пытаннi! Але такi ўжо мой густ:

– не добры, не благi, а мой густ, якога мне не трэба нi саромецца, нi хаваць.

"Гэта цяпер мая дарога, а дзе ж ваша?" - так адказваю я тым, хто мяне распытвае: "Якою дарогай iсцi?" Бо дарогi, толькi як дарогi, няма!"

Так сказаў Заратустра.

Пра старыя i новыя скрыжалi

1

"Сяджу я тут i чакаю; навокал старыя пабiтыя скрыжалi, а таксама новыя, напалавiну

запiсаныя. калi ж настане мая гадзiна?

– гадзiна майго зыходу, зыходу: бо я хачу яшчэ адзiн раз да людзей.

Цяпер я чакаю гэтага: бо спачатку яшчэ павiнны аб'явiцца азнакi, што гадзiна мая настала, - гэта павiнен быць рассмешаны леў з чародкай галубоў.

Чакаючы, гутару сам з сабою, як той, каму ёсць калi. Нiхто нiчога новага мне не кажа: вось я i раскажу сам пра сябе.

2

Калi я прыйшоў да людзей, убачыў, што сядзяць яны на старых прымхах: усе верылi, быццам яны даўно ведаюць, што ёсць чалавеку дабро, а што зло.

Старой пустой забавай здавалiся iм усе гамонкi пра цноту, а той, хто хацеў добра выспацца, балабонiў перад сном пра "дабро" i "зло".

Гэтую дрымоту я страсянуў, калi пачаў вучыць: нiхто яшчэ не ведае, што такое дабро i зло, нiхто, апрача творцы!

А стварае той, хто надае зямлi сэнс i дорыць ёй будучыню, а чалавеку мэту; ён жа i стварае i добрае, i благое.

I сказаў я iм перавярнуць iх старыя кафедры i ўсё, на чым сядзела iх трухлявая пыха; я сказаў iм смяяцца з iх цнатлiвых генiяў, i святых, i паэтаў, i збаўцаў свету.

З iх змрочных мудрацоў каб смяялiся, i з усiх, хто, нiбы чорнае пудзiла, калi-небудзь сядзеў на дрэве жыцця.

На вулiцы iхнiх магiльнiц сеў я побач з груганамi i падлай - i смяяўся з iх мiнулага i яго светлай, разваленай велiкапышнасцi.

Сапраўды, як тапелец i прапаведнiк пакаяння, вылiў я свой гнеў на ўсё, што было ў iх вялiкага i малога: "Лепшае ў iх - нiкчэмнае, кепскае i благое ў iх нiкчэмнае!" - так смяяўся я.

Крыкам i смехам вылiвалася з мяне мудрая палкасць мая, дзiкая мудрасць мая, у гарах народжаная! Найвышэйшая палкасць мая, шумнакрылая!

I часта, калi я смяяўся, яна раптоўна вяла мяне ўдалеч i ўгору: i ляцеў я, трапятлiвы, як страла, у напоеным сонцам захапленнi:

– туды, у далёкую будучыню, якое не бачыла яшчэ нiчыя мара, на Поўдзень такi скварны, што i не снiўся мастакам; туды, дзе багi, танцуючы, саромеюцца любога адзення:

– так я кажу параўнаннямi, запiнаючыся i кульгаючы, як усе паэты: праўда, мне брыдка, што я мушу быць яшчэ i паэтам!

Туды, дзе любое станаўленне здавалася мне боскiм танцам i дзёрзкай весялосцю, а свет - вызваленым з путаў i свабодным, памкнёным да сябе самога:

– быццам багi, якiя вечна шукаюць сябе ў вечных уцёках ад сябе, шчаслiва супярэчачы сабе i зноў, па-новаму, шукаючы сябе, самыя з сабою ў супярэчлiвай згодзе,

– дзе сам час здаваўся мне шчаслiвай насмешкай з iмгненняў, дзе неабходнасцю была сама свабода, якая шчасна гуляла жазлом свабоды,

– дзе знайшоў я i старога свайго д'ябла, i спрадвечнага ворага - Духа Цяжару з усiм, што стварыў ён - Гвалтам, Законам, Неабходнасцю, Вынiкам, Мэтай, Воляй, Дабром i Злом.

Цi ж не павiнна iснаваць нешта, над чым можна танцаваць, летучы танцаваць? Цi не павiнны дзеля лёгкага i найлягчэйшага iснаваць краты i цяжкiя карлiкi?

3

I там гэта было; дзе я падняў з дарогi слова "Звышчалавек" i што чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець,

– што чалавек ёсць мост, а не мэта; што ўслаўляе ён свой полудзень i вечар, як дарогу да новых золкаў:

– слова Заратустры пра Вялiкi Полудзень, якое ўзнёс я калiсьцi над людзьмi, быццам другую вячэрнюю зару.

Сапраўды, я даў iм убачыць новыя зоркi i новыя ночы; i над хмарамi, днямi i ночамi напяў я свой смех, як стракатую палатку.

Я лiчыў iх усiм маiм, змыслам i намыслам: сабраць у адно i сплавiць усё, што ёсць у чалавеку ўрыўкавага, загадкавага i застрашлiва выпадковага,

– як паэт, адгадчык i збаўца ад выпадковага я вучыў iх быць стваральнiкамi будучынi i ратаваць, ствараючы, тое, што было.

Выбавiць у чалавеку яго мiнулае i так пераўтварыць усялякае "Было", каб воля сказала: "Але ж я так хацела! Я так буду хацець!"

– вось што я назваў збавеннем, вось што вучыў я называць збавеннем...

– цяпер я чакаю майго збавення, каб iсцi да iх апошнi раз.

Бо яшчэ адзiн раз я iду да людзей: сярод iх я хачу дайсцi да свайго захаду i, памiраючы, даць iм свой сама багаты дарунак!

Гэтаму я навучыўся ў сонца, калi заходзiць яно, сама багатае свяцiла: яно сыпле золата ў мора з невычэрпных сваiх скарбнiц,

– каб i сама бедны рыбак веславаў залатым вяслом! Якраз яго я аднойчы бачыў, i слёзы ад бачанага не спатолiлi душы маёй.

Як сонца, iдзе Заратустра да захаду: i вось, ён сядзiць, чакаючы, а вакол яго старыя разбiтыя скрыжалi, а таксама i новыя, напалавiну запiсаныя.

4

Глядзiце, вось новая скрыжаль: але дзе мае браты, каб разам са мною занесцi яе ў далiну, у сэрцы людскiя?

Так загадвае мая вялiкая любоў да далёкага: не шкадуй блiзкага твайго! Чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець.

Ёсць многа шляхоў i спосабаў, як пераадолець: твая задача - дабрацца да iх! Але толькi блазен думае: "Цераз чалавека можна пераскочыць".

Пераадолей сябе самога нават у блiзкiм тваiм: i права, якое можаш узяць сiлком, не дазваляй даваць табе так!

Што робiш ты, нiхто нiколi не зробiць табе. Ведайце, няма нiякага аддання.

Хто не можа загадваць, мусiць слухацца. Некаторыя ўмеюць загадваць сабе, але iм шмат чаго не стае, каб слухацца самога сябе!

Поделиться:
Популярные книги

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3